Рудзі / Відэагульні
911 subscribers
936 photos
13 videos
804 links
Беларускі YouTube канал пра відэагульні:
https://www.youtube.com/Рудзі

Канал са стрымамі і праходжаннямі: https://youtube.com/@rudzi_stream
https://www.twitch.tv/rudzi_belarus

Дапамагчы аўтару:
https://www.patreon.com/rudzi_game
Download Telegram
А сёння ўвечары будзем разам глядзець новы Doom ❤️
Бяседка запрасіла стваральнікаў мода Skyblivion у госці, каб неяк ушанаваць іх працу. На фота замазаны твар чэла, які набыў Скайрым толькі адзін раз.
Новы DOOM: The Dark Ages. Ідзём глядзець на Пекла! (Інэт можа адваліцца, пахмурнае надвор'е)
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуем за гульню на панядзелак:

#1 The Precinct (сімулятар копа 80-х)
#2 Age of Empires IV (працягваем гістарычную стратэгію)
#3 Hi-Fi RUSH (рытм-экшн)
Рудзі / Відэагульні
Новы DOOM: The Dark Ages. Ідзём глядзець на Пекла! (Інэт можа адваліцца, пахмурнае надвор'е) https://www.twitch.tv/rudzi_game Галасуем за гульню на панядзелак: #1 The Precinct (сімулятар копа 80-х) #2 Age of Empires IV (працягваем гістарычную стратэгію)…
Рабяты, не шэдэўр, разыходзімся 😀

Агулам бадзёры экшончык, варушняковы, хоць і слушна адзначалі не такі як у Eternal. Лятаючыя павольныя зялёныя снарады - гэты нейкі смех, канешне. У нас не 90ыя ўжо здаецца, геймеры навучыліся стрэйфіць, варочаць камерай і агулам хуткасць праектаў зараз крыху больш :)

Было агульнае пачуццё, што некаторыя механікі і сцэны рабілі проста розныя людзі з неаднолькавым прафесійным узроўнем. Нават не столькі прафесійным, а проста рознымі поглядамі на гульню. І на аўдыторыю.

Бойкі за Мехаў - нейкі прыкол, які проста прыкруцілі з тэлефонных забаў да вялікай гульні на самарэзы 😀

А пабегаць, пастраляць і памясіцца - весела 😀
The Precinct - працягваем арыштоўваць усіх запар. Я тут улада!
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуем за гульню на панядзелак:

#1 The Precinct (сімулятар копа 80-х)
#2 Age of Empires IV (працягваем гістарычную стратэгію)
#3 Hi-Fi RUSH (рытм-экшн)
Cтрым 🔴 Age of Empires IV - працягваем заваёўваць клятых англасаксаў! https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуем за гульню на сераду.
(🧑‍💻глядзіш стрымы 👉 атрымліваеш "рудзінкі" 👉 галасуеш/ прапаноўваеш сваю гульню):

#1 The Precinct (сімулятар копа 80-х)
#2 Age of Empires IV (працягваем гістарычную стратэгію)
#3 The Stanley Parable ( дзіўная наратыўна-даследчая адвенчура)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Не прайшло і некалькі гадоў, як я нарэшце дайшоў зрабіць разавыя ахвяраванні на Patreon. Не ўсім зручна рабіць штомесячныя ўнёскі, ці проста не плануюць падтрымліваць доўгі час, таму варыянт з разавай дапамогай аўтару - добры варыянт.

Сама сістэма Patreon не мае такой функцыі, але там ёсць "Крама", дзе за ахвяраванні можна "прадаваць" нешта. Чаму б не зрабіць для гэтага невялікую лічбавую паштоўку? 😘

Як заўсёды, буду вельмі ўдзячны, калі нехта захоча скарыстацца новай функцыяй у любы час. ❤️ Ваша падтрымка, якога бы памеру на Ваш погляд не была - заўсёды з'яўляецца самай вялікай!

https://www.patreon.com/c/rudzi_game/shop
Адзін вытворца мініяцюр WizKids рабіў набор пад Baldur`s Gate 3 за 50 долараў на асобнік, заўважым - афіцыйна. І атрымаўшы першыя каробачкі клятыя пакупнікі, вечна незадаволеныя, паскардзіліся і патрабуюць грошы назад. Вярнуць, дарэчы, абяцалі.

І што ім не спадабался?
Рудзі / Відэагульні
Рабяты, не шэдэўр, разыходзімся 😀 Агулам бадзёры экшончык, варушняковы, хоць і слушна адзначалі не такі як у Eternal. Лятаючыя павольныя зялёныя снарады - гэты нейкі смех, канешне. У нас не 90ыя ўжо здаецца, геймеры навучыліся стрэйфіць, варочаць камерай…
Я пабегаў яшчэ пару гадзін у новы Doom і магу сказаць, што там усё выглядае не так і недарэчна.

Павольныя зялёныя стрэлы могуць падацца простымі напачатку, але калі на лакацыі адразу некалькі моцных ворагаў, пару дзясяткаў дробных, то і хуткаць снарадаў перастае граць ролю - там усё роўна ты не паспееш адбіць яго у поўным вэрхале, які ладзіцца на экране. Прынамсі, на 4ым узроўні складанасці.

Тут у прынцыпе памерці - задача лёгкая. Галоўнае не стаяць на месцы.

Але місіі з драконам і мЕхамі - усё яшчэ крынж.
Стрым 🔴 The Precinct 👮‍♀️ - закон і парадак на вуліцах горада 80-х. Пакараем вінаватых і невінаватых. https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуем за гульню на заўтра!
(🧑‍💻глядзіш стрымы 👉 атрымліваеш "рудзінкі" 👉 галасуеш/ прапаноўваеш сваю гульню):

#1 The Precinct (сімулятар копа 80-х)
#2 Age of Empires IV (працягваем гістарычную стратэгію)
#3 The Stanley Parable ( дзіўная наратыўна-даследчая адвенчура)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Стрым 🚨 Дзіўная офісная гісторыя - The Stanley Parable Ultra Deluxe
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуем за гульню на пятніцу!
(🧑‍💻глядзіш стрымы 👉 атрымліваеш "рудзінкі" 👉 галасуеш/ прапаноўваеш сваю гульню):

#1 Doom: The Dark Ages
#2 The Stanley Parable
#3 Like a Dragon: Pirate Yakuza in Hawaii
Трэйлер рэмайстра класічнай Syberia не ўразіў. Ці тое відэа неяк абыякава зрабілі, ці я нешта задушніў? Але гульня, вядома, была бомбай у свой час. Можа будзе ў ГеймПас? 🥰

https://www.youtube.com/watch?v=0rjmPUBpgHE
Народ, заўтра будзе хутар 🫡
Вітаю, сябры! У чарговым відэа Ягонага Хутара можна ўбачыць, як зніадкуль у хаце з'явіцца новы пакой з дзвярыма і прыгожымі шпалерамі. Рудзі зноў праявіў узровень майстэрства і калгаснасці 🙂

Прыемнага прагляду!

https://youtu.be/VDF4dAJqu9E
Стрым 🚨 Працяг дзіўнай офіснай гісторыі - The Stanley Parable Ultra Deluxe. https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуем за гульню на пятніцу!
(🧑‍💻глядзіш стрымы 👉 атрымліваеш "рудзінкі" 👉 галасуеш/ прапаноўваеш сваю гульню):

#1 Doom: The Dark Ages
#2 The Stanley Parable
#3 Like a Dragon: Pirate Yakuza in Hawaii
Жонка прымусіла пачаць глядзець серыял "Белы Лотас", нібыта такія водгукі добрыя.

Скажыце, я вядома рэдка гляджу сучасныя серыялы і кіно, але - калі стала ў парадку рэчаў паказваць мужчынскія эрэгіраваныя члены прама ў кадры? Я не ханжа (здаецца), але прам здзівіўся 😀 Ці проста дзед 😀