Рудзі / Відэагульні
913 subscribers
923 photos
13 videos
797 links
Беларускі YouTube канал пра відэагульні:
https://www.youtube.com/Рудзі

Канал са стрымамі і праходжаннямі: https://youtube.com/@rudzi_stream
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Дапамагчы аўтару:
https://www.patreon.com/rudzi_game
Download Telegram
Я зусім наблытаў, што The Precinct павінен выйсці недзе 16-га, а ён ужо. Сімулятар копа 80-х з пагонямі, рабаваннямі і няправільнымі паркоўкамі. Гэта я чакаў. Думаю, будзе добра пад стрымы 🥰

А сёння новае відэа на канале "Рудзі" ў 12:00 🫡
Вітаю! Я занурыўся ў сапраўдны зомбіапакаліпсіс Project Zomboid, які знаходзіцца ў раннім доступе ўжо з 2013 года. З таго часу тысячы геймераў бадзяюцца па заражаных гарадах і намагаюцца як мага даўжэй выжываць у складаным свеце. Прыйшоў час паглядзець і нам, што гэта такое.

Прыемнага прагляду!
https://youtu.be/7LZWITkhaWc
Сёняшні стрым пад пагрозай. Прыехаў на хутар і прывёз з сабой залеву з хмарамі. Спадзяюся праз гадзінку супакоіцца. Магчыма 😬
Стрым 🚨 Anno 1800. Будуем прыморскі рай далей. Другі стрым.
Надвор'е дрэнь, таму інтэрнэт такі жа.
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуй за гульні на пятніцу:

#1 The Precinct (сімулятар копа 80х)
#2 Anno 1800 (стратэгія-будайніцтва)
#3 Age of Empires IV (гістарычная стратэгія
Час бясплатнай рэкламы 😘
——————————————

Ці хочаце вы, каб ваша дзіця не толькі вывучала беларускую мову, але і сапраўды палюбіла яе?

У клубе "Жэўжык" ствараюць сапраўдную магію вывучэння беларускай мовы! Гэта не проста ўрокі — гэта захапляльныя падарожжы ў свет гульняў, казак, творчасці і, вядома, беларускай культуры. Няма нудных заняткаў — толькі жывыя і цікавыя моўныя ўрокі, якія дапамогуць вашаму дзіцяці размаўляць па-беларуску!

🔹 Што прапануюць?
Анлайн-заняткі для дзяцей ад 8 да 12 гадоў і падлеткаў
Гульні і інтэрактыўныя заняткі для развіцця моўных навыкаў
Творчы падыход да вывучэння беларускай літаратуры і культуры

Далучайцеся да Клуба "Жэўжык" і дазвольце вашаму дзіцяці адкрыць для сябе сапраўдную душу беларускай мовы!

Для запісу або атрымання дадатковай інфармацыі наведайце сайт zeuzyk.club або пішыце на электронную пошту: belskolka@gmail.com.
Сёння магчыма будзе два стрымы. Удзень ганяць Грыбы, там павінны скончыць праходжанне. А вечарам у Precinct за копа наводзіць закон і парадак на вуліцах амерыканскага гарадка.
Цёмныя Часы я сабе спампаваў яшчэ пару дзён таму, але не запускаў. Ужо хто паспеў чарцей паганяць? Шо, як?
The Last of Us 2 Remastered. Фінал.
Канец грыбной гісторыі. https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуем за гульню на пятніцу:

#1 The Precinct (сімулятар копа 80-х)
#2 Anno 1800 - (будаўнічая стратэгія-сімулятар)
#3 Age of Empires IV (гістарычная стратэгія)
Рудзі / Відэагульні pinned «Вітаю! Я занурыўся ў сапраўдны зомбіапакаліпсіс Project Zomboid, які знаходзіцца ў раннім доступе ўжо з 2013 года. З таго часу тысячы геймераў бадзяюцца па заражаных гарадах і намагаюцца як мага даўжэй выжываць у складаным свеце. Прыйшоў час паглядзець і нам…»
Стрым 🚨 The Precinct - сімулятар амерыканскага копа 80-х. https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуем за гульню на пятніцу:

#1 The Precinct (сімулятар копа 80-х)
#2 Anno 1800 - (будаўнічая стратэгія-сімулятар)
#3 Age of Empires IV (гістарычная стратэгія)
Стрым 🚨 Age of Empires IV - Як тут перамагаць? Гістарычная стратэгія. https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуем за гульню на панядзелак:

#1 The Precinct (сімулятар копа 80-х)
#2 Age of Empires IV (гістарычная стратэгія)
#3 Hi-Fi Rush (рытм-экшн з маляванай графікай)
Сабраў цудоўных супрацоўнікаў на сваёй кінастудыі 😂
Тутачкі ляжыць плэйліст поўнага праходжання The Last of Us 2 Remastered. Заліў на ютуб з Твіч. На канале там жа ёсць і іншыя стрымы, як архіў.

https://youtube.com/playlist?list=PLzzeFN7A8NxLXj7IPJayr93O2q_CBYfN6&si=CwVaELHeCOVSqQdz
Дарагія сябры. Прыйшоў нагадаць пра магчымасць падтрымліваць мае каналы, справу і мяне ў прынцыпе праз Patreon. Вам можа здацца, што нейкі ўнёсак нязначны, але мне як аўтару гэта вельмі важна. Наперадзе яшчэ шмат працы, шмат крутых відэа і шмат крутых эмоцый.

Дзякуй вялікі ўсім тым, хто і так падтрымлівае, і падтрымлівае доўгі час. Магчыма вы нават ужо не гледзіце ўсе відэа, ці робіце гэта рэдка, але ваша дапамога - неацэнная не толькі для мяне! Спадзяюся справа важная, калі відэа з баямі прабіваюцца праз алгарытмы Ютуб, каб знайсці новых гледачоў, якія і не ведалі, што на беларускай можна глядзець не толькі пра гісторыю.

Дзякуй усім!

Патрэон не забаронены і бяспечны ў Беларусі, нават адкрываецца без впн з некаторых правайдараў: https://www.patreon.com/rudzi_game
А сёння ўвечары будзем разам глядзець новы Doom ❤️
Бяседка запрасіла стваральнікаў мода Skyblivion у госці, каб неяк ушанаваць іх працу. На фота замазаны твар чэла, які набыў Скайрым толькі адзін раз.
Новы DOOM: The Dark Ages. Ідзём глядзець на Пекла! (Інэт можа адваліцца, пахмурнае надвор'е)
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуем за гульню на панядзелак:

#1 The Precinct (сімулятар копа 80-х)
#2 Age of Empires IV (працягваем гістарычную стратэгію)
#3 Hi-Fi RUSH (рытм-экшн)
Рудзі / Відэагульні
Новы DOOM: The Dark Ages. Ідзём глядзець на Пекла! (Інэт можа адваліцца, пахмурнае надвор'е) https://www.twitch.tv/rudzi_game Галасуем за гульню на панядзелак: #1 The Precinct (сімулятар копа 80-х) #2 Age of Empires IV (працягваем гістарычную стратэгію)…
Рабяты, не шэдэўр, разыходзімся 😀

Агулам бадзёры экшончык, варушняковы, хоць і слушна адзначалі не такі як у Eternal. Лятаючыя павольныя зялёныя снарады - гэты нейкі смех, канешне. У нас не 90ыя ўжо здаецца, геймеры навучыліся стрэйфіць, варочаць камерай і агулам хуткасць праектаў зараз крыху больш :)

Было агульнае пачуццё, што некаторыя механікі і сцэны рабілі проста розныя людзі з неаднолькавым прафесійным узроўнем. Нават не столькі прафесійным, а проста рознымі поглядамі на гульню. І на аўдыторыю.

Бойкі за Мехаў - нейкі прыкол, які проста прыкруцілі з тэлефонных забаў да вялікай гульні на самарэзы 😀

А пабегаць, пастраляць і памясіцца - весела 😀
The Precinct - працягваем арыштоўваць усіх запар. Я тут улада!
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуем за гульню на панядзелак:

#1 The Precinct (сімулятар копа 80-х)
#2 Age of Empires IV (працягваем гістарычную стратэгію)
#3 Hi-Fi RUSH (рытм-экшн)