Рудзі / Відэагульні
916 subscribers
918 photos
13 videos
795 links
Беларускі YouTube канал пра відэагульні:
https://www.youtube.com/Рудзі

Канал са стрымамі і праходжаннямі: https://youtube.com/@rudzi_stream
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Дапамагчы аўтару:
https://www.patreon.com/rudzi_game
Download Telegram
Я тут два дні і пастрыміць не магу, даруйце. Прыехалі сваякі, з цесцем робім веранду 😌
Тэрасу паставілі - го на стрым па Курвамухаморах 2! Твіч — The Last of Us 2 Remastered, ПК: https://www.twitch.tv/rudzi_game

УПД. Можа быць кепскі інэт.
Я зразумеў, простыя агляды вам не так моцна падабаюцца :)
8-га мая выходзіць цікавы праект пра падарожжа Згарэўшага (не блытаць з Souls) і яго сябра Чыгунка. Гульня з нестандартнай анімацыяй і стылістыкай. Апошняй, дарэчы, падобна да вядомых Little Nightmares, але тут усе персанажы не намалёваны, а зроблены з гліны. І усё гэта ад першай асобы (VRшчыкі таксама будуць не абдзеленыя). У Беларусі даступна, але звярніце ўвагу да лакалізацый.

https://youtu.be/HgUci2MKCzI
А вы таксама, калі заходзіце ў будаўнічую краму, дык нешта абавязкова купіце? Ці вы ненармальны?
GTA 6 перанеслі на 26 мая 2026. Усе выдаўцы і распрацоўшчыкі, што планавалі гульні на 2025 выдыхнулі :)
Cтрым-анлайн South of Midnight: https://www.twitch.tv/rudzi_game

Казкі паўднёвай часткі ЗША ў цікавым візуальным асяроддзі.

Першая гульня з галасавання гледачоў за балы, якія можна атрымліваць праглядваючы стрымы.
Vermintide, але без арды монстраў.
Hunger, пра якую я калісьці гаварыў у навінах, выглядае ўсё так жа цікава. Ранні доступ у гэтым годзе.

Жорстка, брудна і сярэдневякова. І крутыя пукалкі са зброяй бліжняга бою.

https://youtu.be/9MNAryyw9yk?si=hsyyReTo15s0SpaE
Cтрым-анлайн Little Kitty, Big City: https://www.twitch.tv/rudzi_game

Little Kitty, Big City - маленькі коцік у вялікім горадзе. НЕ ПЫТАЙЦЕ, ЯК Я ТУТ АПЫНУЎСЯ!
Для спонсараў зрабіў ужо другі дзённік распрацоўшчыкаў рэмэйку Готыкі 1. Акрамя іх даступны яшчэ 7 відэа.

https://www.patreon.com/posts/ekskliuziu-1-vs-128109917
Cтрым-анлайн Твіч The Last of Us 2 Remastered, ПК: https://www.twitch.tv/rudzi_game

Новы віток гвалту! Нядзельны стрым. Галасуем за гульню на панядзелак.
Cтрым-анлайн Твіч The Last of Us 2 Remastered, ПК: https://www.twitch.tv/rudzi_game

Падыходзім да шпіталя. Там будзе экшан!
Новы Oblivion прайшлі, ці толькі паторкалі пару гадзін ?
Стрым 🔴 The Last of Us 2 Remastered, ПК. Ураган, мора і Смяротнае Кола. Галасуем за гульню на сераду!

https://www.twitch.tv/rudzi_game
Другі трэйлер да GTA 6. Ён таксама не натхніў, але я ж і пятую частку не гуляў. Ды каго хвалюе, што я там прайшоў, і каго што натхніла - яна ўсё роўна прадасцца на 100 млн копій :)

https://www.youtube.com/watch?v=VQRLujxTm3c
Нешта сёння ў галаве цісне. Сёння нейкія буры? А ну, метэазалежныя дзяды і бабкі, шо па адчуваннях? 👴🏻
The Last of Us 2 Remastered, ПК. Гуляем за Эббі - забойцу і непрыемную жанчыну.

https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуй у твічы за гульню на пятніцу!
Tiny Glade (прыгожы і расслабляючы канструктар замкаў і маёнткаў)
Aliens: Dark Descent (х-сом у свеце Чужых)
Карціна "Раніца ў кітайскай вёсцы" 😂

Сёння паспрабую дарабіць Хутар ❤️
Новы "Ягоны хутар"! Цесць паставіў крутую тэрасу, а я пусціў першую ваду па каналізацыі і памыў бялізну ў пральнай машынцы. Цывілізацыя ідзе на хутар! Прыемнага прагляду!

https://www.youtube.com/watch?v=5tyFNHo8I48
The Last of Us 2 Remastered, ПК. Усё яшчэ гуляем за Эббі. Ідзём да мясарубкі.

https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуй у твічы за гульню на пятніцу!
Tiny Glade (прыгожы і расслабляючы канструктар замкаў і маёнткаў)
Aliens: Dark Descent (х-сом у свеце Чужых)

Ідзе шчыльная барацьба!