Рудзі / Відэагульні
910 subscribers
867 photos
13 videos
755 links
Беларускі YouTube канал пра відэагульні:
https://www.youtube.com/Рудзі

Канал са стрымамі і праходжаннямі: https://youtube.com/@rudzi_stream
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Дапамагчы аўтару:
https://www.patreon.com/rudzi_game
Download Telegram
Давазіўся - праз манітор пайшла нейкая палоска 😢 Паглядзеў ютубы - кажуць матрыца 😬
Карацей, палоска не зусім прыемная, але не крытычна. Маніторы прапаноўваць не трэба, дзякуй 😀 У мяне на пажарны ёсць другі на 22 цалі, калі зусім лясне. Але здаецца не павінен 😬
Наступнае кіно "28 гадоў пазней" будзе бомбай. Трэйлер чыста адарві апошнія валасы.

Хто не ў тэме - існуе адна з найлепшых зомбі-серый - "28 дзён пазней" і "28 тыдняў пазней".

https://www.youtube.com/watch?v=IYGG55qwQZQ
Сябры, многія ведаюць, што ў мяне цяжарная жонка. І вось ужо надыходзіць складаны апошні месяц, раблю рамонт, шмат пытанняў, тры каналы, таму з часам прам бяда. Я вырашыў спыніць на нейкі тэрмін вытворчасць Гульнявых Навін, каб перанакіравацца крыху на асноўны канал, якому і так мала дастаецца ўвагі, стрымы, якія зусім зніклі і хатнія справы, бо да нараджэння чорт колькі ўсяго яшчэ трэба зрабіць.

Дзякуй за разуменне, працуем, проста пакуль без "Навін". Усіх абдымаю.
Кракаўскія, у новай гульні Cronos: The New Dawn пра апакаліпсіс у Польшчы 80х будзе мадэль раёна Нова-Хута, так шо мо сваю хату ўбачыце.
З'явілася магутнае жаданне ўвечары паглядзець Горца. Кіно, якое не бачыў з дзяцінства.
Трэйлер партыйнай тактыкі Star Wars Zero Company, кшталту Xcom. Гуляем за былога афіцэра Рэспублікі, які збірае каманду, каб супрацьстаяць маштабнай пагрозе.

Такія тактыкі мы любім. Банду сабраў, на лакацыю выйшаў, андроідам па арэхах нараздаваў. Ну і ў каманду можна браць джэдаяў, як бачу. Чакаецца ў 2026.

https://www.youtube.com/watch?v=P3pJ7mcR8uY
Каб неяк кампенсаваць адсутнасць гульнявых навін - я разварушыў свой Твіч канал са стрымамі. Так што буду рад бачыць вас у гасцях. Пакуль толькі думаю пра трывалы графік і сістэму галасавання за гульні з дапамогай балаў Twich. Раблю ўсё з хутарскім інэтам, таму пра адначасовыя стрымы і на YouTube можна пакуль забыць 😬 (але паспрабуем як-небудзь)

Буду рад бачыць!
https://www.twitch.tv/rudzi_game
Не самая благая ідэя распачынаць панядзелак з новага трэйлера Doom 🥰

Хутчэй усяго Doom Slayer з'яўляецца ў Аргент-Д'Нуры спачатку не як дапаможнік, а як зброя Стваральнікаў? Гэта крыху супярэчыць барэльефам пра мінулае планеты з сярэдневяковымі рыцарамі (так, гэта ўсё сапраўдны лор і падзеі Doom 😀). Паглядзім, паглядзім. Ужо 15 мая.

https://youtu.be/W0enR0Po5ew?si=B8QX41nUDdlKjjUD
Ну шо. Калі да заўтра паспею запампаваць (гэта не жарт), то будзем гуляць у Грыбландыю 2 на стрымах.❤️
Рабяты, заўтра пакажуць ваш гэты рэмайстар Аблівіён. Можа і выйдзе адразу.
Калі ў цябе нараджаецца ўжо пяты сын.
Рудзі / Відэагульні
вы думалі я жартую?
Імаверна сёння стрым па Зэ луст оф Эс 2 будзе, але вечарам. Хутарскі інэт і так выдаў пяцілетку ў чатыры гады, але ўсё роўна не хапіла)
Дарэчы, новае відэа ўжо ў распрацоўцы. Усё займае шмат часу, бо сама гульня і запіс для яе футажоў - не адзін дзясятак гадзін 😬 Але павінна выйсці цікава 🥰
Я толькі што прачытаў навіну, што ў аднаго беларускага айцішніка ляжыць 5750 біткоінаў. Прыкладна такі выраз апупявання ў мяне зараз 😆
Выйшаў гэты ваш Аблівіён у Стым. Не правяраў, ці даступны ў Беларусі, але ў укр стым каштуе даволі дорага 😬

УПД - Ёсць у ГеймПас ❤️
УПД 2 - У Беларусі няма