Рудзі / Відэагульні
909 subscribers
865 photos
13 videos
752 links
Беларускі YouTube канал пра відэагульні:
https://www.youtube.com/Рудзі

Канал са стрымамі і праходжаннямі: https://youtube.com/@rudzi_stream
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Дапамагчы аўтару:
https://www.patreon.com/rudzi_game
Download Telegram
Напэўна прыйшоў час брацца за Ягоны Хутар?🤔
Рудзі / Відэагульні pinned «На Ягоны Хутар прыйшлі вясеннія справы. Рэжам, пілуем, палім і робім шмат іншага. Запрашаю на прагляд! https://youtu.be/DL6sfCvMrIk»
Рабяты, хто з'яўляецца найшыкоўнейшым акцёрам усіх часоў, і чаму гэта Нікалас Кейдж?

Гэта і жарт, і не жарт. Я паглядзеў дзясяткі фільмаў рознага гатунку з гэтым акцёрам, і ў яго ёсць свая асабістая і асаблівая харызма і ўнікальная знешнасць.

Мы з жонкай любім паглядзець невядомыя і малавядомыя кіна 90х і 00х, з толькі ім уласным вайбам, такія можна знайсці нават проста на ютубе, ведаеце, з гэтымі подпісамі тыпу "СУПЕР ДРАМА 90Х ТАКОГА ВЫ НЕ БАЧЫЛІ".

І вось калі я бачу, што ў чарговым ноўнэйм кіно ёсць Кейдж - ух, глядзець гэта я буду абавязкова. Сёння знайшоў "Целаахоўнік Тэс" 1994-га. Чорт ведае, можа і прахадняк, але малады Кейдж - ну, камон 😎
Я гляджу зараз новы сінематык Marathon ад Bungie і гэта чартоўскі стылёва. Недзе на мяжы мастацтва падробкі чалавекам ШІ. Усе гэтыя анлайн-шутаны не маё, але шарму не адабраць у праекта.

https://www.youtube.com/watch?v=fvbEnWLRo1s
Калі чакаеш аўтобус да Вызімы.
Рабяты. Калі вам трэба відэазаняткі "Як стаць імбай у Crusaders Kings 3" - вы ведаеце каму пісаць 😎
Пакуль стрыміў, на дрэва над хлявом прыляцела банда буслоў. Як вароны дрэва абляпілі 😀

Ажно стрым спыніў на пару хвіль, каб паздымаць
Нават калі едзеш на два дні ў Мінск, камп'ютар, вядома, бярэш з сабой. І гэты яго збор туды-сюды трохі дастае.
Давазіўся - праз манітор пайшла нейкая палоска 😢 Паглядзеў ютубы - кажуць матрыца 😬
Карацей, палоска не зусім прыемная, але не крытычна. Маніторы прапаноўваць не трэба, дзякуй 😀 У мяне на пажарны ёсць другі на 22 цалі, калі зусім лясне. Але здаецца не павінен 😬
Наступнае кіно "28 гадоў пазней" будзе бомбай. Трэйлер чыста адарві апошнія валасы.

Хто не ў тэме - існуе адна з найлепшых зомбі-серый - "28 дзён пазней" і "28 тыдняў пазней".

https://www.youtube.com/watch?v=IYGG55qwQZQ
Сябры, многія ведаюць, што ў мяне цяжарная жонка. І вось ужо надыходзіць складаны апошні месяц, раблю рамонт, шмат пытанняў, тры каналы, таму з часам прам бяда. Я вырашыў спыніць на нейкі тэрмін вытворчасць Гульнявых Навін, каб перанакіравацца крыху на асноўны канал, якому і так мала дастаецца ўвагі, стрымы, якія зусім зніклі і хатнія справы, бо да нараджэння чорт колькі ўсяго яшчэ трэба зрабіць.

Дзякуй за разуменне, працуем, проста пакуль без "Навін". Усіх абдымаю.
Кракаўскія, у новай гульні Cronos: The New Dawn пра апакаліпсіс у Польшчы 80х будзе мадэль раёна Нова-Хута, так шо мо сваю хату ўбачыце.
З'явілася магутнае жаданне ўвечары паглядзець Горца. Кіно, якое не бачыў з дзяцінства.
Трэйлер партыйнай тактыкі Star Wars Zero Company, кшталту Xcom. Гуляем за былога афіцэра Рэспублікі, які збірае каманду, каб супрацьстаяць маштабнай пагрозе.

Такія тактыкі мы любім. Банду сабраў, на лакацыю выйшаў, андроідам па арэхах нараздаваў. Ну і ў каманду можна браць джэдаяў, як бачу. Чакаецца ў 2026.

https://www.youtube.com/watch?v=P3pJ7mcR8uY