Рудзі / Відэагульні
913 subscribers
947 photos
16 videos
812 links
Беларускі YouTube канал пра відэагульні:
https://www.youtube.com/Рудзі

Канал са стрымамі і праходжаннямі: https://youtube.com/@rudzi_stream
https://www.twitch.tv/rudzi_belarus

Дапамагчы аўтару:
https://www.patreon.com/rudzi_game
Download Telegram
Я тут пакуль зацягваю з відэа, бо зараз на чамаданах увесь час, можам паехаць нараджаць у любы момант. Яшчэ з цесцем зробім марш-кідок на выхадныя дарабіць на хутары, што паспеем, гатовыя па першым званку ехаць на Мінск. Тут нават не да стрымоў 😬

Але сёння ўдзень яшчэ адзін зладзім паглядзець Deathloop. А для "Рудзі" спадзяюся неяк атрымаецца зрабіць па Doom агляд. Магчыма. На тыдні. 😀

Веру, што пасля нараджэння сітуацыя з вольным часам можа і не выправіцца, але хоць стабілізуецца і вярнуся да звычайнага працоўнага рытму. Буду намагацца!

Усім дзякуй за падтрымку 🥰
Пятля смерці з Рудзі - Deathloop. Пераможца намінацый Game Awards 2021.
Стрым 🚨 https://www.twitch.tv/rudzi_belarus

Галасуем за гульні на стрыме:
The Precinct, Deathloop, Darkest Dungeon, Contraband police.
Я вярнуўся ў Мінск, заўтра стрымім 🫡
Самы справядлівы коп - Рудзі. The Precinct.
Стрым 🚨 https://www.twitch.tv/rudzi_belarus

Галасуем за гульні на стрыме:
The Precinct, Deathloop, Darkest Dungeon, Contraband police.
Стаяць! Мытня! Памежнік Рудзі даследуе вашы кішэні! Contraband Police. Стрым 🚨 https://www.twitch.tv/rudzi_belarus

Галасуем за наступны стрым:
Contraband police, Lost in Play (new), Goat Simulator 3 (new), Darkest Dungeon.
Тэх Дэма Сінематык Вядзьмар 4. Назвы трэйлераў з кожным годам усё больш страшныя :) Мантыкора, Цыры і паветраныя вжухі.

Да гэтага відэа выйшаў яшчэ вялікі трэйлер з... напісана проста "тэхна дэма" і выглядае як звычайны зрэжысаваны ролік на рухавіку, каб паказаць здольнасці гэтага самага рухавіка. І хутчэй усяго часткі з паказанага ў сапраўдным геймплэі мы не ўбачым. Яно тут - https://www.youtube.com/watch?v=FJtF3wzPSrY&t=264s

Сінематык:
https://www.youtube.com/watch?v=i_aRhNcHryA
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Выпадак на мяжы 🧑‍✈️
Так, нейкія працэсы пачаліся :)

Вось вам "платная" палата роддома за 14р на дзень 😁. Насамрэч, усё, што трэба ё, акрамя вады.

Вады няма ў роддоме, планава. Планава 😁. Я не можу з гэтай цывілізацыі.
Калі сёння будзе спакойна, увечары паглядзім разам новую гульку пра ВЫЖЫВАННЕ І АПАКАЛІПСІС. А вы нібыта думалі існуюць іншыя жанры ў сучасным геймдэве. Survive the Fall. Нешта мяне прывабіла ідэя пабудовы базы і нармальны экшон.
Учора/сёння адбыўся State of Play ад Плойкі з прэзентацыяй гульняў. Нашы стрымеры ладзілі начны прагляд і можна зацаніць усе трэйлеры з каментарыямі ў запісе на канале Bel_Asch:

https://www.twitch.tv/bel_asch/v/2477182684?sr=a&t=1779s
Рудзі выжывае як можа. Будуем базу, лупцуем культыстаў - Survive the Fall. Стрым 🚨 https://www.twitch.tv/rudzi_belarus

Галасуем за наступны стрым:
Contraband police, Lost in Play (new), Goat Simulator 3 (new), Darkest Dungeon.
І смех, і грэх.
Ягоны Свіч 2. (не маё 😁)
Мяне гэты нараджальна-чакальны экспірыянс ужо трохі дастаў 😾
У 12 еду ў роддом. Пажадайце нам поспехаў. 🙀
Вашай увазе Вера Яўгенаўна. Усім дзякуй за падтрымку 🥲
Учора вываліўся з рэчаіснасці. Па выніках магу сказаць, што бачыўшы ўсё на ўласныя вочы магу сказаць адказна - жанчынам трэба сапраўды помнікі ставіць за гэта ўсё. Як у нас кажуць - не дай бог. Хлопцы, дзякуем, што мы хлопцы і не трэба праз усё праходзіць 😬

Як першы ў свеце тата, які спачатку быў дзедам, дзякую вам усім за віншаванні і падтрымку. Вы нават не разумееце, якую ролю граеце ва ўсім гэтым мерапрыеместве.

Калі так разбірацца, то мы вырашыліся на дзіця, бо з'явілася магчымасць рамантаваць хутар, з'явіўся вольны ад працы графік і я магу, чорт ведае як яшчэ доўга, быць побач з жонкай і дачкой, працуючы на вас усіх. І ўсё ў вялікай ступені ад людзей, якія мяне падтрымліваюць на Patreon.

Вось неяк так, атрымліваецца, што магчыма ўсё сапраўды ўпіралася ў грошы. Бо працуючы на сваім складзе, жывучы ў аднапакаёвай кватэры мы маглі і не вырашыцца на дзіця.

І вось за гэта, вам вялікі дзякуй. Не ведаючы таго, нават проста лайкам пад відэа, цёплым каментарыям, справа ж не толькі ў спонсарстве, вы падтрымліваеце цэлую сям'ю, і я, трохі збянтэжаны тым фактам, з чаго створана маё жыццё, і наколькі яно адрозніваецца ад таго, якім я бачыў яго ну хоць гадоў 10 таму.

Я дзякую вам з ўсёй любоўю, якая ёсць ува мне зараз за тую любоў, якой вы дзеліцеся са мной. Хачу, каб і ў вас ва ўсіх былі толькі самыя светлыя дні, і каб, як аказваецца гэта важна, усе былі здаровенькія і маглі з усмешкамі сустракаць кожны новы сонечны дзень.

Дзякуй ❤️
Зараз ідзе прэзентацыя Xbox, залятайце на стрым нашых рабят.

Watch Bel_Asch with me on Twitch! https://www.twitch.tv/bel_asch?sr=a