КОТОС: мясцовае самакіраванне
572 subscribers
859 photos
93 videos
19 files
508 links
Самакіраванне і самаарганізацыя. Станьце гаспадарамі сваіх двароў!

Кансультацыі: @rks_support
Звярнуцца ананімна: @KotosBot
Download Telegram
Купалле

Купалле — традыцыйнае народнае свята , якое адбываецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Гэта адно з самых старажытных і вядомых святаў ў беларускай культуры.
Да няго мы падрыхтавалі для вас тэматычную падборку сучасных беларускіх трэкаў.


🎧Šuma— Kupalinka

Адна з самых знакамітых беларускіх песняў ў сучаснай апрацоўцы

🎧Асэнсаванне мінулага і сучаснага ад CHORNABROVA ў яе трэку — Купалінка

🎧Касмічная KUPALINKA ад NAVIBAND. Раім звярнуць ўвагу на кліп.

Слухайце наша, слухайце беларускае!
Нашы сябры з Менскай урбаністычнай платформы праводзяць апытанку!

Даследаванне дапаможа даведацца
— як змяніўся стан гараджанак і гараджан Беларусі за апошні час;
— якія тэмы зараз з’яўляюцца актуальнымі;
— ці гатовыя зараз гараджан_кі да дадатковых актыўнасцяў унутры краіны.

Апытанка зойме ў вас 7-9 хвілін.

📌 Абсалютна кожны адказ вельмі важны і карысны для даследчы_ц!

Прайсці апытанку: https://forms.gle/eLJgw2Psz3CdEjwCA
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Парады ад дэпутаткі: як знайсці патрэбную інфармацыю на сайтах мясцовых уладаў

Ужо некалькі гадоў захоўваецца тэндэнцыя на ўтойванне звестак аб дзейнасці дзяржаўных органаў і размеркаванне мясцовых бюджэтаў. Многія дадзеныя перасталі публікавацца.

Трэба разумець, што абсалютна ўсе схаваць нельга, таму нешта можна адшукаць на сайтах выканкамаў. Разам з дэпутаткай Мінгарсавета Вольгай Цесаковай мы падрыхтавалі гайд, які дапаможа вам знайсці патрэбную інфармацыю.

Вольга Цесакова падтрымала патрабаванні прыхільнікаў перамен у 2020 годзе і працягвае адстойваць інтарэсы простых беларусаў перад чыноўнікамі.

Падпісвайцеся на наш канал: мясцовыя ўлады, размеркаванне бюджэтаў і іншыя лайфхакі па бяспецы і мясцовым самакіраванні.
Гамельчукі, як паўплываць на выгляд свайго горада? Удзельнічайце ў грамадскіх абмеркаваннях

У Гомелі плануюць пабудаваць вялізны комплекс у гістарычным раёне "Свісток".
Грамадскае абмеркаванне завяршаецца сёння.

У ім будзе навучальна-лабараторны корпус медуніверсітэта на 1995 чалавек. Для паркоўкі аўтамабіляў прадугледжаны вуліца Арцёма і двор жылога дома па вуліцы Карла Маркса, а таксама 4-павярховы паркінг на беразе ракі Сож з 231 паркавальным месцам. Праект плануецца рэалізаваць у 2024-2025 гадах.

Чыноўнікі не прадставілі візуалізацыю праекту і не інфармавалі грамадзянаў пра яго магчымыя праблемы.

Нагадаем, што грамадскія абмеркаванні — гэта адзін з інструментаў, які можна выкарыстоўваць для таго, каб выказаць сваё меркаванне чыноўнікам наконт тых ці іншых зменаў у вашым горадзе.
Фінансавая пісьменнасць: бюджэт горада Мінск

- Выдаткі бюджэту Мінска за першы квартал 2023 года склалі BYN 1,6 млрд.
- 72,8% выдаткаў зроблены з агульнагарадскога бюджэту. 27,2% - патрацілі адміністрацыі раёнаў.
– Бюджэты адміністрацый раёнаў сур’ёзна адрозніваюцца: ад BYN 27,6 млн у Партызанскім раёне да BYN 92,1 млн у Фрунзенскім раёне.
- Выдаткі раёнаў сталіцы адпавядаюць бюджэту сярэдняга беларускага раёна.
– Большая частка сродкаў адміністрацый раёнаў накіроўваецца на адукацыю (ад 58% да 79%) і ЖКГ (ад 11% да 31%).
– Ахова здароўя і жыллёвае будаўніцтва фінансуюцца з агульнагарадскога бюджэту.
- Значная частка бюджэту Мінска выкарыстоўваецца на капітальнае будаўніцтва, у тым ліку транспартную і камунальную інфраструктуру, ахову здароўя і адукацыйныя аб'екты.

Калі вы жадаеце даведацца болей пра фармаванне бюджэту і як можна з яго дапамогай вырашаць гарадскія праблемы ў цяперашніх умовах, глядзіце запіс нашага вебінара.
Дзе вада?
Улады горада Столін адключылі гарачую ваду з 17 па 28 ліпеня. Гэта сталася ў першы раз, калі такая сітуацыя ўлетку ўзнікла ў цэлым горадзе. Афіцыйная прычына адключэння — прафілактыка і гідраўлічныя выпрабаванні трубаправодаў цэплавой сеткі.

Гарачая вада ўлетку  адключаецца, таму што  выкарыстоўваецца цэнтралізаваная сістэма Яна засталася з часоў Савецкага Саюзу і прыносіць шмат праблем у сучасных умовах. Цэплатрасы, якія былі пакладзены дзесяцігоддзі таму, патрабуюць рэгулярнай праверкі і на час рамонтных работ адключаюцца. У Еўропе ж у дамы паступае толькі халодная вада, якая награваецца бойлерамі.

Каб забяспечыць пастаянны доступ гараджан да гарачай вады, неабходна замена цэнтралізаванай сістэмы. Гэта патрабуе значных фінансавых затрат. Эксперты адзначаюць, што замена сістэм магчыма ў выпадку дэмакратычных зменаў і фінансавай падтрымкі з боку еўрапейскіх фондаў. 


Падпісвайцеся на наш канал,каб атрымліваць карысную інфармацыю!
Як стварыць утульны дворык. Вопыт Горак

Паводле словаў старшыні Горацкага райсавета Максіма Патапенкі зараз “актыўнасць жыхароў вітаецца як ніколі”.

Жыхары Горак удзельнічалі ў стварэнні канцэпцыі пераўтварэння чатырох двароў свайго горада. У дакуменце падрабязна пералічана колькасць дамоў і жыхароў у зоне карыстання дваровых пляцовак, а таксама дзяцей з указаннем іх узросту. У канцэпцыі пазначаны план пераўтварэння, кошт новага абсталявання, а таксама каштарыс і крыніцы фінансавання.

З мясцовага бюджэта на добраўпарадкаванне чатырох двароў выдзеляецца BYN 200 тыс.

Далучайцеся да органаў самакіравання, удзельнічайце ў конкурсах і атрымлівайце дадатковае фінансаванне для сваіх двароў.

На здымку старшыня Горацкага райсавета Максім Патапенка.
Грамадскія ініцыятывы ў законе

Чальцы сената адобрылі змены ў законадаўства аб мясцовым самакіраванні, якія яшчэ раней былі прыняты Палатай прадстаўнікоў у двух чытаннях.

Асноўнай навацыяй законапраекту з’яўляецца замацаванне механізма рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў. Для незалежнай Беларусі гэтыя новаўвядзенні з’яўляюцца ўнікальнымі. Падобны інструмент як бюджэт грамадзянскага ўдзелу выкарыстоўваецца ў свеце, як і ў нашых суседзяў, ужо працяглы час.

Дзяржава гатова выдзеліць бюджэтныя сродкі для фінансавання ідэй і прапаноў грамадзян. Фінансаванне прадугледжваецца для грамадзянскіх ініцыятыў па вырашэнню пытанняў мясцовага значэння.

Якія яшчэ навацыі ў заканадаўстве?
-дэпутат мясцовага савета дэпутатаў надзяляецца правам мець не больш за двух памочнікаў на грамадскіх пачатках, а таксама вызначаюцца іх правы і абавязкі.
-замацоўваюцца паўнамоцтвы дэпутатаў мясцовых саветаў на міжнароднае супрацоўніцтва па-за межамі Беларусі.
-прадугледжвае стварэнне акруговай рады тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ў Мінску і вызначае парадак яе дзейнасці.
-пашыраюцца кадравыя паўнамоцтвы кіраўнікоў выканкамаў абласнога і базавага ўзроўняў па ўзгадненні кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый.
-выканкамы пярвічнага і базавага ўзроўняў надзяляюцца правамі на вызначэнне выканаўцаў для работ па добраўпарадкаванню.
- мясцовым адміністрацыям раёнаў у гарадах даецца права на зацвярджэнне рэжыму работы арганізацый у камунальнай уласнасці, а таксама на ўзгадненне рэжыму работы іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Падпісвайцеся на наш канал. Парады, аналітыка, навіны і анонсы: ўсё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця.
Добрая навіна 🔥

Нашы сябры з «Менскай урбаністычнай платформы» падрыхтавалі падкаст

Падкаст «На скрыжаванні» гатовы да вашага праслухоўвання!

«На скрыжаванні» — падкаст пра каланізацыю і дэкаланізацыю беларускіх гарадоў.

У серыі з трох падкастаў нашы калегі паспрабавалі разабрацца, ці мела месца каланізацыя на тэрыторыі Беларусі, якія эфекты каланізацыйных працэсаў дагэтуль можна назіраць у беларускіх гарадах і як з гэтымі эфектамі можна спраўляцца ў будучыні.

Слухайце першы выпуск пра паняцце каланізацыі, дзе ідзе размова пра гісторыю гэтай з’явы ў Беларусі і сувязь дэкаланізацыі з беларускімі гарадамі.

🎧  Слухаць на Spotify
🎧  Слухаць на Google Podcast
🎧  Слухаць на Яндэкс
🎧  Слухаць на Deezer
🎧  Слухаць на Mave
Камунікацыя з гараджанамі

Ціфані Оўэнс — жыхарка горада Вако (штат Тэхас). Яна напісала артыкул «Keep It Simple,Cities» ( Гарады, будзьце прасцей).
У ім Ціфані падняла праблему адсутнасці нармальнай камунікацыі з гараджанамі і гараджанкамі. Пабываўшы на грамадскім абмеркаванні, Ціфані зразумела, што без перакладу на «чалавечую» мову, зразумець пра што ідзе гаворка немагчыма.
Бюракратычныя фармулёўкі і адсутнасць нармальнага ўзаемадзеяння з грамадзянамі — гэта вялікая праблема ўсіх беларускіх гарадоў. Вялікая колькасць людзей увогуле не ведае пра грамадскія абмеркаванні, а тыя, хто ведаюць, не заўсёды разумеюць, што на іх адбываецца.

У Вялікабрытаніі чыноўнікі вучацца на курсах, каб іх афіцыйная англійская была зразумелая не толькі ім. Гэта добры прыклад паказвае, што там людзі зацікаўлены ў актыўных грамадзянах.

Будзем спадзявацца, што ў будучыні і беларускія абмеркаванні стануць больш зразумелымі, але ўдзельнічаць у іх мы раім ужо зараз.

Вы маеце права ведаць і ўплываць на змены ў вашым горадзе!
Мінск: мапа месцаў і пляцовак для выгулу гадаванцаў

Адрасы пляцовак і месцаў для выгулу хатніх жывёл размешчаны на мапе.

Чым адрозніваюцца месцы ад пляцовак для выгулу хатніх жывёл?

-Пляцоўкі - гэта абгароджаная тэрыторыя, якая можа быць абсталявана рознымі канструкцыямі для трэніроўкі жывёл і гульняў з імі.

-Месцы - гэта тэрыторыя, якая не мае агароджы і вызначаная для выгулу хатніх жывёл рашэннем адміністрацыі раёна.

Падпісвайцеся на наш канал. Парады і навіны, анонсы: ўсё, што тычыцца вашых двароў, якасці жыцця і вашых хатніх гадаванцаў.
Нас чакае круты вэбінар!

Пасля невялікага перапынку зноў збіраемся «на кухні з дэпутатам», дзе будзем абмяркоўваць мясцовае самакіраванне са Змітром Кухлеем - стваральнікам ініцыятывы «КОТОС: мясцовае самакіраванне».

Пагаворым аб формах удзелу, функцыях, працоўных практыках і многім іншым. Не прапусціце 2 жніўня ў 19.00 (па Мінску) на платформе Zoom.

Зарэгістравацца на вэбінар можна тут.

Чакаем вас!
Чаму ініцыятывы грамадзян выгадныя ўладам? 

У Мінску ў 2023 годзе камунальшчыкі разлічваюць прыцягнуць каля BYN 1,3 млн на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый за кошт грамадзян, то бок з кішэняў мінчан. 

Сродкі будуць накіраваны на розныя мэты, такія як усталяванне новага дзіцячага абсталявання, азеляненне і кветкавае афармленне, будаўніцтва велагаражоў і іншыя паляпшэнні.
Згодна з рэгламентам кожны двор павінен мець пэўную колькасць дзіцячага гульнявога абсталявання, малых архітэктурных форм, кантэйнераў для цвёрдых камунальных адходаў і другаснай сыравіны.

Калі жыхары хочуць прапанаваць новае абсталяванне, камунальшчыкі гатовыя падтрымаць такія ініцыятывы.
Па выніках 2022 года жыхары шматкватэрных дамоў, якія знаходзяцца на абслугоўванні сталічнага ЖКГ, выдаткавалі на добраўпарадкаванне двароў звыш BYN 1150 тыс. 

Добраўпарадкаваныя двары ствараюць утульную атмасферу для жыцця і павялічваюць ўзровень дабрабыту горада.

Пішыце нам у бот (@BelarusChangeBot) і мы дапаможам скласці зварот у ЖКГ.
2 жніўня ў Мінску – Адзіны дзень дэпутата (абноўлена)

2 жніўня чальцы Мінгарсавета дэпутаты праводзяць прыёмы. Вы можаце запытацца, чаму з бюджэта Мінска выдзелілі BYN 100 млн на будаўніцтва малочных фермаў, калі гараджане не давалі дазвол на гэтыя выдаткі. Бюджэт Мінска - гэта агульны кашалёк мінчукоў, якія і павінны ім распараджацца і вырашаць, куды накіроўваць грошы.

Абавязкова наведайце сваіх прадстаўнікоў у самакіраванні, калі ў вас застаюцца нявырашанымі мясцовыя праблемы: паркоўкі, дрэнныя дарогі, пашкоджаныя дзіцячыя пляцоўкі ці іх адсутнасць, недахоп азелянення або ўшчыльненне ў парушэнне заканадаўства.

Звярнуцца могуць гараджане ў любую адміністрацыю без папярэдняга запісу і ў незалежнасці ад месца пражывання.

Спампоўвайце кантактныя тэлефоны, адрасы і графік прыёму дэпутатаў тут.

Нагадваем! Да дэпутаткі Мінгарсавета Вольгі Цесаковай можна звярнуцца ў любы час і дзень праз чат - бот @BelarusChangeBot
Вопыт суседзяў, які можа быць карысны і для беларускіх гарадоў

Або як у польскіх гарадах выкарыстоўваюцца занядбаныя прамысловыя аб'екты і якая падзяка прыемная для мецэнатаў.

Лодзь - гэта польскі горад, дзе на гэты момант жыве 697,0 тыс. чалавек. Аднак насельніцтва горада скарачаецца. Адзін са спосабаў барацьбы з гэтай праблемай—абнаўленне тых ці іншых аб'ектаў

На здымку былая ткацкая фабрыка.
Цяпер — гэта цэнтр "Мануфактура". Адно з самых вядомых месцаў у горадзе.

На другім фота паказана, як можна падзякаваць жыхарам. На бруку выбіты імёны тых, хто выдаткаваў асабістыя сродкі ў рэканструкцыю горада.

У Беларусі ёсць шмат закінутых ці занядбаных будынкаў, якія можна было б перадаць прадпрымальнікам. Жыхары самі інвеставалі бы ў свае праекты і стварылі б новыя працоўныя месцы. Аднак усё гэта магчыма толькі ў выніку дэмакратычных рэформаў і развіцця мясцовага самакіравання.

Падпісвайцеся на нас, каб даведвацца больш аб мясцовым самакіраванні.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Парады аўтамабілістам і жыхарам: як палепшыць якасць дарог і бяспеку руху

Кароткі відэагайд з рэкамендацыямі па паляпшэнні якасці дарожнага пакрыцця ў дварах, на вуліцах гарадоў і аўтамабільных дарогах.

-Нарматывы СТБ 1291-2016 «Дарогі аўтамабільныя і вуліцы. -Патрабаванні да эксплуатацыйнага стану, дапушчальнага па ўмовах забеспячэння бяспекі дарожнага руху» https://goo.su/dbz2kUd
-Узор звароту па рамонце пакрыцця аўтамабільнай дарогі https://goo.su/Qe8j
Узор звароту па рамонце дарожнага пакрыцця вуліцы ці двара https://goo.su/bSN6

Пішыце нам у @BelarusChangeBot і мы дапаможам скласці зварот.

Падпісвайцеся на наш канал: парады па паляпшэнню якасці жыцця ў гарадах і вёсках.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
4 прычыны ўдзельнічаць у самакіраванні: бяспека, памяшканне, фінансы і партнёрства

Асноўныя перавагі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання для актывістаў, зацікаўленых у паляпшэнні якасці жыцця ў сваіх дварах, на вуліцах гарадоў і вёсках.

Пішыце нам у @KotosBot
Ужо заўтра – 02.08.2023 г. Вебінар “КОТОС: мясцовае самакіраванне”

Пачатак а 19.00 (Мінск).

Запісвайцеся для ўдзелу ў ZOOM па спасылцы. За гадзіну да мерапрыемства вам будзе дасланая спасылка для падключэння.

Мадэратар: дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова.

Спікер: Зміцер Кухлей, заснавальнік ініцыятывы “КОТОС: мясцовае самакіраванне”, экс-дэпутат мясцовага савета.
Заканадаўства аб мясцовым кіраванні і самакіраванні абноўлена

Спампаваць змены ў заканадаўстве па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання па спасылцы.

У заканадаўства створаны механізм па рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на вырашэнне пытанняў мясцовага значэння.

Асноўныя вытрымкі з закону:
-Прадугледжваюцца адкрытыя конкурсы.
-Грамадзянскія ініцыятывы ўносяцца ў абласныя саветы ў форме праектаў.
-Фінансаванне выдаткаў ажыццяўляецца на аснове раўнадолевага ўдзелу сродкаў рэспубліканскага бюджэту і бюджэтаў абласнога ўзроўню.
-Суфінансаванне з боку ініцыятараў - не менш як 10% бюджэту.
-Створаная маёмасць перадаецца ў камунальную ўласнасць.

Падпісвайцеся на наш канал: змены ў заканадаўстве аб самакіраванні, магчымасці для актывістаў мясцовых супольнасцяў, анонсы і навіны аб фінансаванне грамадскіх ініцыятыў.
Запіс вэбінара для тых, хто прапусціў!

Учора на "кухні дэпутата" пабываў Зміцер Кухлей - заснавальнік ініцыятывы КОТОС. Пагаварылі пра ўсё:
Што ўяўляюць з сябе КОТОС і як функцыянуюць зараз?

Як памянялася дзейнасць КОТОС у 20 годзе?
Як павінна выглядаць мясцовае самакіраваньне?


Раім вэбінар да прагляду ўсім, хто цікавіцца мясцовым самакіраваннем у Беларусі.