РазМова
1.15K subscribers
2.66K photos
128 videos
6 files
992 links
"РазМова" — цікавы канал пра мову. Мы ўнесеныя ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі.

Верым! Можам! Перамовім!

💌 Сувязь праз @RazMova_bot
Download Telegram
Мы падтрымалі вашую прапанову моўных дыверсій. (Спасылка на пост)

Як гэта адбывалася? Сустрэліся зь сябрамі на раёне, дамовіліся, вызначылі цэлі (крамы, банкі, пошта, аптэкі, паліклінікі). У адпаведнасьці з гэтым склалі прыкладныя наборы фраз ну і пачалі. Тыя, хто адчуваў сябе няўпэўнена, аб'ядноўваліся ў кампаніі па некалькі чалавек.
Што можна сказаць праз месяц моўных дыверсій?

- Прадавачкі ў краме перасталі казаць: "Здравствуйте". Цяпер яны вітаюцца: "Добры дзень". "Дзякуй" і "Калі ласка" - ў іх ўжо таксама трывала гучаць.

- Прадавачка ў шапіку цяпер пытаецца, як будуць разьлічвацца: "карткай" ці "гатоўкай".

- У банку апынуліся адразу два беларускамоўных супрацоўнікі - размаўляюць з кліентамі па-беларуску без аніякіх запінак.

- У паліклініцы ўвогуле добра: па-беларуску і ў рэгістратуры адказваюць, і ў габінэце на прыёме.

- На пошце "паштоўкі" супрацоўнікі самі прапануюць.

- У аптэках пакуль што слабавата: "гарбату для нырак" так і не знайшлі😂😂😂 Але нічога, тут мы дапрацуем.

- Мы самі сталі ўпэўнена камунікаваць па-беларуску "на людзях"😊
- Ну і паўсюль, дзе ёсьць электронныя чэргі стараемся пераключаць іх на беларускую мову.

Людзі, ўсё рэальна. Галоўнае выйсьці за межы, у якія нас запіхвалі дзесяцігоддзямі. Проста размаўляйце па-беларуску. А як страшна пачаць аднаму - ідзіце з групай падтрымкі. Робім, што можам. А размаўляць мы можам.

Камэнтар ад РазМовы:

Дзякуй, заўсёды прыемна, калі ідэя трапляе на глебу і дае ўсходы. Спадзяемся, што гэты досьвед будзе пашырацца, бо ўзяць удзел у беларусізацыі свайго раёну можа кожны.

УВАГА! У мэтах бясьпекі беларусам зь Беларусі раім не "сьвяціцца" пад гэтым пастом у комэнтах; калі ў вас ёсьць меркаваньні, калі ласка, камунікуйце з ботам - усім адкажам.

#моўныя_дыверсіі
#моўныя_гісторыі
#што_рабіць
Трэнуйся на котках

Насамрэч, трэнавацца на котках не такая ўжо бздура. Скажам вам па сакрэце, што ўсе нашыя гадаванцы: коцікі, сабачкі, пацучкі-хамячкі і нават рыбкі - усе яны беларускамоўныя.
Таму, калі вы раптам заеньчыце, што няма каму слова па-беларуску сказаць, то агледзьцеся, мо побач з вамі даўно жыве ўдзячны шэры слухач Марцін. Паспрабуйце - размовы з жывёламі добра здымаюць псыхалягічтны блёк і трэнуюць маўленьне.

А што кажаце вы сваім хатнім гадаванцам?

#што_рабіць
Па грыгарыянскім календары сёньня ў вернікаў Калядны вечар. Сябры, віншуем вас з надыходзячым сьвятам. Хай калядная зорка сьвеціць праз хмары, а вера надасьць моцы.

#віншаваньні
#слухай_сваё
Цяпер вы ведаеце, як правільна вітацца і што зычыць на Каляды.

#такія_вось_правілы
Каляды, Раство ці Божае нараджэньне? Падрабязна ў артыкуле Вінцука Вячоркі.

#цікавосткі
Цудоўная песьня Змітра Вайцюшкевіча на словы Уладзіміра Някляева і цудоўны ролік.

#слухай_сваё
Аляксандр Клачко, добраахвотнік батальёна "Волат", пазыўны Кусь
#цытаты
🌟 З надыходам святаў мы ўсе мацней верым у цуды. Верым, што моц нашага супольнага жадання здольная запаліць яшчэ адну зорку на небе і зрабіць цэлы свет лепшым і больш справядлівым.

Давайце разам загадаем жаданне. Пра тое, каб кожны меў утульны, цёплы дом, у якім пануе ціхая радасць. Пра тое, каб да тых, хто страціў надзею ў гэты няпросты час, у новым годзе яна вярнулася.

Давайце зробім 2023 год — годам міру і адкрыем нашыя сэрцы для кахання, дабрыні, прыгожосці і любові!

З Калядамі і Новым годам!

@radakultury
сутоньне, зьмярканьне, адвячорак, прыцемак (рас. сумерки)


#мова_навокал
Шукаеце беларускамоўны кантэнт? Спрасьціце сабе пошукі - завітайце на канал Тадэвуш Падкасцюшка рэгулярна выкладаецца інфармацыя пра беларускамоўныя падкасты, Ютуб, ТыкТок, Інстаграм і іншыя праекты. У адным месцы сабранае рознае і цікавае. Чым больш беларускай мовы ў інфармацыйнай прасторы, тым лепш!

#цікавосткі
ВЕРА.

Якой ў мазгах маіх бракуе клёпкі?
Казалі ж - мовы нашай высах здрой -
Сярод чужой гаворкі аскалёпкаў
Шукала водгук роднай, дарагой.

Прыбраная ў музейныя пантофлі,
Радзвілаў род сабраўшы ў талаку,
Я словы-лекі лыкала па кроплі,
І памяць-соль лізала па драбку.

Маячыла ціхмяна, штучна места,
Даймала млоснасць і пякло нутро -
Тут мова стала бессэнсоўным жэстам
Углыб загнаным станцыяў метро.

Але паміж замежнага кантэнта
Мільгаў гаворкі звыклае ласкут,
І бліскаў ён каштоўным дыяментам
У валуноў патрапіўшы гаруд.

І ў кавярні мілы хлопчык Дзіма
Прынёс мне ў чарцы крышку веры...хоць
Балюча, што ад колішняй Радзімы
Застаўся толькі прысаку шчапоць.

Ванда Марцінс
#хвілінка_паэзіі
«Сьпяшаюцца ўсе усіх павіншаваць...»

Гэта сапраўды так, бо да новага году засталося трыху-трыху. І адным з галоўных атрыбутаў віншаваньняў ёсьць паштоўкі.

Сёньня мы зрабілі хуткі агляд рэсурсаў, дзе можна набыць сьвяточныя паштоўкі на роднай мове.

bahuny.by – інтэрнэт-крама паліграфічнай прадукцыі, каторая мае вялікі выбар беларускіх паштовак.

ragna.by – вядомая этна-крама прапануе арыгінальныя паштоўкі ў этна-стылі, як друкаваныя, так і ручной працы.

acards.by – пра іх мы ўжо пісалі

Для віртуальных віншаваньняў спампаваць аўтарскія паштоўкі можна можна адразу зь сеціва, напрыклад тут

Ну і проста набыць беларускія паштоўкі можна ў крамах паліграфічнай прадукці, хаця бывае іх трэба добра пашукаць сярод стосаў расейскамоўных.

Але сярод перадсьвяточнага тлуму, не забывайцеся павіншаваць тых, хто зараз знаходзіцца ў няволі. Бо звычайная патоўка, адасланая хоць зь Беларусі, хоць з замежжа – гэта як раз тое, што можа прарвацца праз краты і прынесьці людзям трыху сьвята і надзеі.

P.S. А дзе шукаеце (ці шукалі) сьвяточныя паштоўкі вы?

#не_загаснуць_зоркі_ў_небе
#што_рабіць