Razanau
@razanau_wir_by
694
subscribers
1
photo
Тэкст Алеся Разанава кожны дзень. Створана
@wir_by
Download Telegram
Join
Razanau
694 subscribers
Razanau
Цягнецца з коміна дым
па-над сьнежным бязьмежжам:
адна сьцяжына — і тая ў неба.
Razanau
Падпіў — і трымаецца што ёсьць сілы
аберуч за бохан хлеба:
стары вясковец.
Razanau
Пакінуты дом. Зазірае ў акно
галінка зялёнай вішні:
няўжо нікога?!..
Razanau
Блукаю па Вільні.
На даўніх мурах
новыя назвы.
Razanau
Схаваўся ў царкву ад дажджу:
знянацку
зірнулі знаўпроць сьвятыя.
Razanau
Дзе — старасьць,
дзе — маладосьць?!.
Зацьвілі яблыні сёньня.
Razanau
Зьбягаюць струмкі з капяжа:
у асфальце
ямачкі-чаравічкі.
Razanau
І гэта адзеньне?!. -
зьдзіўляецца клён:
касьцёл у леташніх рыштаваньнях.
Razanau
Сьпеў у нябёсах,
нябёсы ў сьпеве:
жаўрук.
Razanau
Боязна, што заўважаць
і што не заўважаць — таксама...
Суніцы зачырванелі.
Razanau
Сярод залатых дзьмухаўцоў
адзін серабрысты:
у німбе?!.
Razanau
Якімі высокімі павырасталі
быльнік і лебяда:
схаваўся б!..
Razanau
Вось ужо і скончыўся лівень!..
А ліст кляновы лісту
яшчэ ўсё перадае першыя кроплі.
Razanau
Далёка ісьці...
Смакчу
нясьпелую сліву.
Razanau
Вецьце спусьціла ў замерлы ставок
і сама замерла:
вярбіна ў сьпёку.
Razanau
Вуліцу заняло
паважнае шэсьце:
ідуць з пашы каровы.
Razanau
Хочаш са мной
паблукаць па сьвеце? -
Да рукава бадзяк прычапіўся.
Razanau
Хаваецца дзень
У кожным
акне па сонцы.
Razanau
У ржышчы жытнёвым
конік застракатаў:
яшчэ нешта не зжата?!.
Razanau
Гронкі рабіны
зачырванелі:
ўгару горнецца позірк.