Калі ў агародзе якую-небудзь расліну гоніць у рост дзеля самой сябе, дзеля самога росту, «дзічэе»,— кажуць пра гэта.
У творчых асяродках, можа, больш чым дзе існуе пагроза падобнага «дзічэння», росту ў сцябло, у цыбакі, у бульбоўнік, бо творчы рост — гэта не рост асабовасці, а рост з-асабовасці.
У творчых асяродках, можа, больш чым дзе існуе пагроза падобнага «дзічэння», росту ў сцябло, у цыбакі, у бульбоўнік, бо творчы рост — гэта не рост асабовасці, а рост з-асабовасці.
Веды — таксама ежа, разумовая, але ежа, і яна таксама можа быць не на карысць чалавеку, яна таксама можа шкодзіць, і ад яе таксама неабходна час ад часу разгружацца — пасціць.
Як птушка, што, седзячы на галіне дрэва, спявае свае песні, упала б на дол непрытомная, калі б ёй быў дадзены чалавечы розум, гэтак упаў бы непрытомны і чалавек, калі б яму, у яго цяперашнім «варыянце», быў дадзены розум касмічны.
Мы нічога не можам атрымаць звыш сябе, звыш сваёй меры: мы — у космасе, космас — у нас, але мы бесперастанна абмяжоўваем і дэфармуем яго сабою, і мусіць мінаць жыццё за жыццём, разбіваючы зацвярдзелыя формы, пакуль свядомасць здолее ўспрымаць Тое, Што Ёсць, не ўпадаючы ў непрытомнасць. Бо і сон — непрытомнасць, і смерць — непрытомнасць.

Каб вырашыць праблему, неабходна ўвайсці ўнутр яе, і каб адолець перашкоду, неабходна паглыбіцца ў яе сарцавіну. Там не ляжаць «ключы ад Сезама», але само гэтае ўваходжанне становіцца вырашэннем праблемы, і само гэтае паглыбленне становіцца пераадоленнем перашкоды, бо і праблема, і перашкода не што іншае, як сведчанне, што жыццёвы шлях чалавека са сферы сінтэзу пераключыўся ў сферу, дзе тэза супрацьстаіць антытэзе і дзе чалавек мае шмат «сябе».
Карані не трэба чапаць, ісціны ў іх няма: там адно толькі пануе змрок і вызмейваецца жах.
Ісціна каранёў па-за імі, над імі — у кветцы.
Ісціна каранёў па-за імі, над імі — у кветцы.
Пакуль чалавек жыве, ён усё яшчэ няпоўны, незавершаны, дарэшты не ўвасоблены, ён яшчэ не зусім творца і не зусім твор. Аднак дзякуючы гэтаму «не зусім» і магчыма далейшае ўвасабленне, магчымы пераход недасканалага ў дасканалае, магчыма творчасць.
Шлях, які мы праходзім, застаецца не паза намі, а становіцца намі самімі — адкладваецца і акумулюецца ў нас, нібы ў колцах дрэва пражытыя ім гады, і толькі таму ён пройдзены, і толькі таму мы здольныя і вольныя ісці далей.
Думка ідзе ўслед за жыццём, жыццё — услед за думкай, але гэта не рух па крузе, гэта рух усім кругам — у новую якасць, у новае вымярэнне. Слова бесперастанна становіцца целам, і гэтаксама — бесперастанна і ўзаемна — цела становіцца словам.
Жыццёвыя вартасці існуюць і жыццядзейнічаюць на пэўнай «адлегласці» ад чалавека, адкрываючыся адно толькі звычайнаму зроку. Набліжаючы іх, трацім іх: ні каханую, ні маці ў мікраскоп убачыць нельга.
Чалавек упісаны ў чалавецтва: яно ў ім набывае аблічча і голас, у ім ён месца і жыццяпіс.
Ці ў грамадзе, ці сам, чалавек — людзі.
Ці ў грамадзе, ці сам, чалавек — людзі.
Няўзнак стукнуў сякерай па камені, і з яго, шэрага, непрыкметнага, замкнёнага ў сабе, выбліснула іскрына.
Гэтак і ў людзях, знадворку звычайных і непрыкметных, захоўваюцца боскія іскрыны, і калі аб’яўляюцца, то як бы насуперак ім самім, н я ў з н а к.
І пакуль іскрына блішчыць, чалавек разумее, хто ён на самой справе, а калі згасае, згасае і разуменне ці, больш дакладна, хаваецца ўглыб, пакідаючы ў памяці з н а к пра тое, якім сабою самім ён можа быць.

Творачыся, твор — ці гэта верш, ці карціна, ці музычны эцюд — асягае пачатак, у якім усё ўпершыню і ў якім ён сам робіцца першатворам.
Ён змястоўны не тым зместам, што выяўляе, а тым, што выяўляецца сам і захоўваецца ў пачатку, і, адно асягаючы пачатак, слова знаходзіць сябе — аднаходзіцца.
Ён змястоўны не тым зместам, што выяўляе, а тым, што выяўляецца сам і захоўваецца ў пачатку, і, адно асягаючы пачатак, слова знаходзіць сябе — аднаходзіцца.
У папярэднікаў свой асаблівы статус. І да якога б веку ні дажывалі наступнікі, да якой бы велічыні яны ні дарасталі, папярэднікі заўсёды застаюцца непераўзыдзенымі.
А сам сабе кожны і папярэднік, і наступнік.
А сам сабе кожны і папярэднік, і наступнік.
На тым месцы, дзе бярэзіна займела якуюсьці драпіну ці рану, вырастае чага — грыб, што мае гаючыя ўласцівасці.
Прымаю паразу, калі несвядома, а калі і свядома, з яе мае выснавацца ўласцівасць, якою дагэтуль не валодаў, — ч а г а.
Прымаю паразу, калі несвядома, а калі і свядома, з яе мае выснавацца ўласцівасць, якою дагэтуль не валодаў, — ч а г а.
Вынік пасылае знакі дарозе і справе, але сам не можа ўвайсці ні ў дарогу, ні ў справу.
І таму дарога доўжыцца,
справа дзейсніцца,
а чалавек ёсць.
І таму дарога доўжыцца,
справа дзейсніцца,
а чалавек ёсць.
Suum cuique — кожнаму сваё... Што праміне каза, выявіць сабака, што праміне сабака, знойдзе певень, што праміне певень, заўважыць чалавек: усякая істота выявіць, заўважыць і знойдзе тое, што адпавядае ёй і чаму адпавядае яна сама, і ўсё роўна нешта — ці не самае істотнае — заўсёды застаецца не выяўленым, не знойдзеным, не заўважаным.
Нехта яшчэ мае прыйсці?!.
Нехта яшчэ мае прыйсці?!.
Якімі яны ні былі б — ці гэта тэрыторыя, ці радовішча, ці маёмасць, — людзі ваююць між сабою за частковасці — і самі ўвасабляюцца ў частковасці: чым большая частковасць, тым большая асабовасць, і наўзаем: чым большая асабовасць, тым большая частковасць..
А кожнаму прысвячаецца ўвесь свет,
а кожнаму свеціць усё сонца.
А кожнаму прысвячаецца ўвесь свет,
а кожнаму свеціць усё сонца.
Падарыў чалавеку, з думкай якога лічыўся, новую кнігу, а падарыўшы, узяўся яе перачытваць, суадносячы яе з тым, каму падарыў.
І ў засвоеных на памяць зместах пачалі выяўляцца новыя нюансы і гучаць новыя інтанацыі.
І ў засвоеных на памяць зместах пачалі выяўляцца новыя нюансы і гучаць новыя інтанацыі.
Камень, які Сізіф ускочвае на гару, — гэта ён сам, адасоблены ад сябе самога.
Справа не ў камені, які спадае з гары, а ў заклёне багоў — у той неад’емнасці, якой лучыцца Сізіф з каменем. Некалі, калі Сізіф укладзецца ў яго дарэшты, камень сам станецца гарою, а Сізіф вольным і ад яго, і ад сябе.

Пайду знаёмай дарогай — пабуду з зямлёю і з небам і з нечым яшчэ, што памятае дарога.
І яшчэ з тым і тым некім, кім некалі быў сам і хто застаўся ў дарозе.
І яшчэ з тым і тым некім, кім некалі быў сам і хто застаўся ў дарозе.