Адкладаю меч — ён нецярплівы, і з ім я небяспечны найперш самому сабе, бо дарэшты не ведаю, хто мне ёсць хто (хто сябра, хто вораг, хто здрайца, а хто проста старонні) і хто самому сабе я сам; абапіраюся на шчыт — ён умее чакаць.
Прыгажосць, пра якую Дастаеўскі казаў, што яна выратуе свет, ратуе свет пастаянна, спрадвеку — сама-ахвяруючыся, самапераўзыходзячыся, перакульваючыся ў сваю дыялектычную процілегласць — у пачварнае, і такім чынам далучаючы гэтую другую палову свету да сябе.