Колькасць пераходзіць у якасць — закон, упісаны ў падручнікі дыялектычнага матэрыялізму.
Але як пераходзіць — сама? Самохаць? Механічна і аўтаматычна? Не, не аўтаматычна і не механічна, не самохаць і не сама, а тады, калі дзейсніцца з’ява пераходу і калі ёсць той, хто ў ёй удзельнічае.
І тады адна зрэнка відушчасці істотнейшая за ўсю масу поцемкаў, і тады адна гранула разумення змястоўнейшая за цэнтнеры цемрашальства.
Творчасць — у пераходзе.

У Рабкоры, што ў Акцябрскім раёне, калі выходзіў з тамтэйшай крамы, супаткаўся з бабуляй-няўклюдай: абапіраючыся на дзве кульбы і трымаючы торбу, яна ўскарасквалася на ганак.
Як мог дапамог ёй, і ўжо ў самой краме, нібы ўзважваючы ў галаве нейкі кошт, яна запыталася ў прысутных — усе яны ёй, было відаць, былі знаёмыя ці мо нават блізкія: «Адкуль гэты чалавек?»
Прысутныя няўцямна маўчалі.
Нічога больш не прамовіла і яна і, ніяк мне не падзякаваўшы, пасунулася да прылаўка.
Пэўна, каб дзякаваць, трэба найперш ведаць, каму дзякуеш.
Я другі раз выйшаў з крамы.

Сярод малых і вялікіх, простых і ганаровых помнікаў, калі абыходзіў сялецкія могліцы (могілкі), найбольшую ўвагу прыцягнула і кранула нейчая магіла з невядома якіх часоў: на ёй не было ні крыжа, ні хоць якога знаку, і яна амаль уцягнулася ў зямлю.
У ёй выяўлялася нешта, што было сутнасцю саміх могліцаў: не ўзвышацца над зямлёй, а супадаць з зямлёй, не заставацца, а знікаць.

«І сонца некалі пагасне...»
Як для каго і як якое сонца: чалавек не толькі тая самая постаць, што аб’явілася і распазнаецца, але і не тая самая, і, жывучы, не толькі памірае, але і нараджаецца — з новым сонцам і для новага сонца.

Калі ў далёкай далечыні рэйкі пачынаюць супадаць — так і павінна быць. Але калі яны пачынаюць супадаць у блізкай блізіні — гэта ўжо катастрофа.
З там і тады катастрофа настойліва ссоўваецца ў тут і цяпер, даказваючы і паказваючы, што няма нічога, што магло б з ёю зраўняцца, адужаць яе, пераўзысці.
І бесперапынна, сцвярджаючы нейкае правіла ці паўтараючы мантру, соўгаюцца па рэйках цягнікі, не дазваляючы ім ні канчаткова супасці, ні раз’яднацца.

Адкладаю меч — ён нецярплівы, і з ім я небяспечны найперш самому сабе, бо дарэшты не ведаю, хто мне ёсць хто (хто сябра, хто вораг, хто здрайца, а хто проста старонні) і хто самому сабе я сам; абапіраюся на шчыт — ён умее чакаць.
Прыгажосць, пра якую Дастаеўскі казаў, што яна выратуе свет, ратуе свет пастаянна, спрадвеку — сама-ахвяруючыся, самапераўзыходзячыся, перакульваючыся ў сваю дыялектычную процілегласць — у пачварнае, і такім чынам далучаючы гэтую другую палову свету да сябе.