Suum cuique — кожнаму сваё... Што праміне каза, выявіць сабака, што праміне сабака, знойдзе певень, што праміне певень, заўважыць чалавек: усякая істота выявіць, заўважыць і знойдзе тое, што адпавядае ёй і чаму адпавядае яна сама, і ўсё роўна нешта — ці не самае істотнае — заўсёды застаецца не выяўленым, не знойдзеным, не заўважаным.
Нехта яшчэ мае прыйсці?!.
Нехта яшчэ мае прыйсці?!.
Якімі яны ні былі б — ці гэта тэрыторыя, ці радовішча, ці маёмасць, — людзі ваююць між сабою за частковасці — і самі ўвасабляюцца ў частковасці: чым большая частковасць, тым большая асабовасць, і наўзаем: чым большая асабовасць, тым большая частковасць..
А кожнаму прысвячаецца ўвесь свет,
а кожнаму свеціць усё сонца.
А кожнаму прысвячаецца ўвесь свет,
а кожнаму свеціць усё сонца.
Падарыў чалавеку, з думкай якога лічыўся, новую кнігу, а падарыўшы, узяўся яе перачытваць, суадносячы яе з тым, каму падарыў.
І ў засвоеных на памяць зместах пачалі выяўляцца новыя нюансы і гучаць новыя інтанацыі.

Камень, які Сізіф ускочвае на гару, — гэта ён сам, адасоблены ад сябе самога.
Справа не ў камені, які спадае з гары, а ў заклёне багоў — у той неад’емнасці, якой лучыцца Сізіф з каменем. Некалі, калі Сізіф укладзецца ў яго дарэшты, камень сам станецца гарою, а Сізіф вольным і ад яго, і ад сябе.

Пайду знаёмай дарогай — пабуду з зямлёю і з небам і з нечым яшчэ, што памятае дарога.
І яшчэ з тым і тым некім, кім некалі быў сам і хто застаўся ў дарозе.

Алфавіт, ці, інакш, абэцэда — дом, з якім людзі звыкаюцца і ў які ўпісваюцца сваёю істотай, і тое, з чым яны звыкаюцца і ўва што ўпісваюцца, становіцца для іх на ўсё жыццё алфавітам.
Знаёмая перакладчыца з Нямеччыны, што выдатна валодае рускай мовай, кажа, што найбольш не засвоеным у рускай мове для яе ўсё яшчэ застаецца кірылічны алфавіт.

Ці то ў мастацтве, ці то ў палітыцы, ці то ў надзённым жыцці ролю, якой бы выключнай яна ні была, гуляць не так ужо і складана, і гэта таму, што г у л я ц ь.
Складана б ы ц ь.
Гуляць — супадаць з уявай, быць — супадаць з явай.

Праўда — правільная веда, і правільная яна таму, што праведа, і хто яе вызнае, той праведнік.
Нравственность — праўдлівасць.
Нравственный — праўдлівы.
Нравственность — праўдлівасць.
Нравственный — праўдлівы.
Гук адчувае, слова ведае: яно асягае мэту і надае гукам, якія яго наймяноўваюць, мэтазгоднасць.
Ведаю, што я недасканалы, і, ведаючы гэта, радуюся, што не вечны.
Недасканалы не вечны — не вечна недасканалы.

Ён ведае сабе кошт, — кажуць пра аднаго ўсюдыздатнага чалавека.
Цікава — які? Заўсёды тойсамы ці ўсякі раз новы? Кошт выяўляецца, калі нешта купляецца і прадаецца, і той, хто ведае сабе кошт, таксама ўваходзіць у гэтую суадносіну.
Той, хто не купляецца і не прадаецца, кошту сабе не ведае, а мо і не мае.

Ці спёка, ці дождж, ці завея, ці маразы, ці адліга, надвор’е палітыка прыроды і, у адрозненне ад усіх іншых палітык, самая адрасная — усе жывыя істоты з ёй у заўсёдным дыялогу.
З кожнай наступнай прыступкай папярэдняя пакідаецца, калі не пакідаецца — наступная не асягаецца.
Набытак тады набытак, калі ён адпускаецца і адпускае, набытак, што не адпускаецца, — пастка.

«Дарагія людзі!...» — кажу на сустрэчы з радакамі — сялецкімі людзьмі.
Яны згаджаюцца, але па-свойму: «Ну, так, ну, пэўна... І таму ва ўсе часы нас усё займалі ды заваёўвалі — бо дарагія».

Горы вучаць рабіць свой крок сувымерным і абапірацца на трывалае.
Раблю гэта, а калі не раблю, ва ўсім, што слізкае, хісткае, знарокавае ды парахнявае, выяўляецца здрада.
Здрада — рада, якая паказвае, як не трэба было паводзіцца, што не трэба было рабіць, аднак рада — постскрыптум.

Чытаю «Рыгведу». Перакладчыкі пазначаюць, якім памерам напісана тая ці гэтая мантра: гаятры, ануштубх, трыштубх, вірадж...
Гэта ў дачыненні да старажытнаіндыйскага эпасу. Аднак і ў айчыннай літаратуры ёсць палеткі, што чакаюць сваіх каморнікаў, якія падыдуць да іх не са стандартнай харэічна-ямбічнай меркаю, а з такою, што ўлічыць і вылічыць іхнія, яшчэ не азначаныя, адмысловасці.

Самай істотнай асаблівасцю ўсякага краявіду з’яўляецца далечыня, яна сама ягоная ўласцівасць.
Адымі яе — дрэвы не будуць ведаць, дзе яны ёсць, рэкі — куды цякуць, а курганы — што хаваюць.
Усё адыходзіць у далечыню і з далечыні прыходзіць, і ва ўсякім ландшафце далечыня самая блізкая і самая знаёмая з’ява.
Калі думка думаецца, у прысутным адкрываецца сутнае, а ў блізкім — далечыня.

Адною сцяжынай ішлося з дому, а назад... — адкуль іх столькі ўзялося?!.
Іду, збочваю, вяртаюся да развілак, распазнаюся — пакуль не схавалася сонца, усё-такі спадзяюся выйсці туды, дзе ўсё станецца знаёмым і пазнавальным.
Як бы ні блыталіся самі і ні ўблытвалі ў блуканне, усё-такі ў любым апынанні асноўнае, што ёсць яны, сцежкі, і што ёсць яно, сонца.

«І гэта міне...»
Тое, што мінае, мінае так, што пэўным чынам застаецца.
Жыццё — здзяйсненне, і ў ім да самай завяршальнай дзеі прысутнічае ўсё, што адбывалася раней, і тое, што адбывалася раней, збіраецца ў завяршальнай дзеі, каб сапраўды мінуць і сапраўды развязацца.

Перагортваю чарнавікі — іх адначасова і зашмат, і замала. Зашмат — бо расчытваць іх няпросты клопат, замала — бо ў іх, каб яны змаглі стацца творам, заўсёды нечага не хапае.
Яны як кірмаш (ці, калі на сербалужыцкай мове, — вікі), і пры тым чорныя вікі, дзе самае непрыдатнае (найменш здзейсненае) будзе каштаваць найбольш, а самае здзейсненае — найменш.
Лічуся з платай: што набываю, а што пакідаю нечапаным, каб калі-небудзь зноў да яго вярнуцца. Або не вярнуцца.