Радыё Свабода — Беларусь
40.9K subscribers
33.6K photos
6.97K videos
2 files
25.1K links
Дасылайце нам інфармацыю ў наш тэлеграм-бот @SvabodaBelarus_bot
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +380502605369
Download Telegram
Памежны камітэт: «Часовы від на жыхарства ў замежнай дзяржаве не зьяўляецца падставай для выезду за мяжу»

Гаворка пра наземныя пункты пропуску: абмежаваны выезд зь Беларусі для яе грамадзян і іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражываньне ў РБ.

Хто мае права на выезд:
svabod1.azureedge.net/a/31282575.html
❗️Журналістку Глафіру Жук асудзілі на 30 дзён арышту

Яе затрымалі 29 траўня за рэпартаж каля суду ў «справе студэнтаў». Сёньня ў Глафіры дзень народзінаў, ёй спаўняецца 20 гадоў.
Аб’яднаньне былых сілавікоў ByPol абвясьціла мабiлiзацыйны плян «Перамога»

Гаворка пра падпольнае народнае апалчэньне, якое будзе фармавацца паводле прынцыпу пастаноўкі на вайсковы ўлік праз ананімную рэгістрацыю ў чат-робаце. «Калі структура будзе гатовая да выкананьня пастаўленых задач дзеля мірнай перадачы ўлады народу, усе атрымаюць падрабязнае мабілізацыйнае прадпісаньне», — ByPol:

svabod1.azureedge.net/a/31282451.html
«Жыве Беларусь!» У судзе Горадні фігуранты «справы Ціханоўскага» выступілі з апошнім словам

Зьміцер Фурманаў
сказаў апошняе слова па-беларуску, Яўген Разьнічэнка расплакаўся падчас прамовы, а Ўладзімер Кніга скончыў апошняе слова воклічам «Жыве Беларусь!»

👉🏻 Усё, што сказалі падсудныя ў апошнім слове: svabod1.azureedge.net/a/31282241.html
❗️NATO прыняла рашэньне абмежаваць доступ прадстаўнікоў Беларусі ў сваю штаб-кватэру ў адказ на інцыдэнт з самалётам Ryanair:

svabod1.azureedge.net/a/31282753.html
Менск: жыхары Заводзкага раёну прайшлі невялікім маршам па раёне
Унучка Шушкевіча: Санкцыі — гэта шокавая тэрапія, каб будаваць новую Беларусь

Стася Гліньнік
, беларуска з Варшавы, разам з 4 сябрамі абвясьціла галадаваньне каля прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Варшаве з патрабаваньнем прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным і неадкладна ўвесьці эканамічныя санкцыі.
Пагутарылі са Стасяй, як праходзіць галадаваньне, як на яго рэагуюць у Польшчы і якая мэта галадоўнікаў.

🎥Гутарка на відэа: youtu.be/pJhS2gszCYc
✍🏻 Тэкставая вэрсія: https://bit.ly/3fBnXM7
✈️Авіякампанія Air France зноў адклала рэйс у Маскву ў аблёт Беларусі — няма дазволу расейскіх уладаў

Сёньняшні рэйс Парыж — Масква скасаваны, рэйсы Масква — Парыж на сёньня і заўтра таксама:

svabod1.azureedge.net/a/31282503.html
Опэрны тэатар звольніў вядучага барытона Ўладзімера Пятрова, які выступаў супраць гвалту

Народнаму артысту, кавалеру ордэна Францішка Скарыны не працягнулі кантракт. У трупе Вялікага тэатру ён з 1993 году:

svabod1.azureedge.net/a/31282263.html
❗️Галоўнага рэдактара і журналіста Tut.by вінавацяць у саўдзеле ў нясплаце падаткаў

Марыне Золатавай і Алене Талкачовай
пагражае да 5 гадоў «хіміі» альбо ад 3 да 7 гадоў зьняволеньня. Рэдактар і журналіст знаходзяцца ў СІЗА №1 на Валадарскага.

svabod1.azureedge.net/a/31282920.html
«40 тысяч пратэстоўцаў» і «лягеры за мяжой». 🔎 Фактчэк інтэрвію Ўладзімера Макея «Коммерсанту»

Праверылі некаторыя ягоныя выказваньні👇🏻
https://svabod1.azureedge.net/a/31282552.html
Cупраць стваральніка праграмы, якая нібыта распазнавала твары сілавікоў, распачалі крымінальную справу

Пра гэта паведаміў ананімны супрацоўнік ГУБАЗіК МУС у Ютубе, які адзначыў, што падазраваны ва «ўмяшаньні ў дзейнасьць супрацоўнікаў МУС» можа цяпер знаходзіцца 🇺🇸 ў ЗША.

https://svabod1.azureedge.net/a/31282980.html
Расейскі палітык і блогер: «Акупацыя немагчымая»

«На ўзроўні рыторыкі 🇷🇺Крэмль традыцыйна становіцца на бок любых дыктатараў у супрацьстаяньні з дэмакратычным сьветам, але я не чакаю, што Пуцін кінецца ратаваць 🇧🇾Лукашэнку вялікім рублём», – мяркуе расейскі палітык і блогер Уладзімір Мілоў.

📹 ВІДЭА: youtube.com/watch?v=hLeHthvEp4k

✍️ТЭКСТАМ: svabod1.azureedge.net/a/31282971.html
Forwarded from Галоўнае. Каротка. Раз на дзень
Найважнейшае за 31 траўня

🔴Галоўнай рэдактарцы TUT.BY і журналістцы парталу выставілі абвінавачаньне

😡Журналістку «Народнай волі» асудзілі на 30 сутак арышту.

Ініцыятыва ByPol абвясьціла плян «Перамога».

💣 На электронную пошту навучальных устаноў пачалі прысылаць лісты ад імя «паплечніка Пратасевіча»

✈️ Кіпр закрыў сваю прастору для беларускіх самалётаў.
Жыхыры менскіх раёнаў падтрымліваюць палітвязьня Аляксея Санчука

У сталіцы на высокі ліхтар узьнялі нацыянальны сьцяг. Таксама на акцыі салідарнасьці выйшлі жыхары Менскага раёну, Вялейкі і Пружаны. Свае вітаньні перадаюць землякі з 🇺🇸 Бостану, Філядэльфіі, 🇵🇱 Уроцлава, 🇪🇸 Мадрыду, 🇷🇺 Масквы і іншых гарадоў.