Радыё Свабода — Беларусь
13.6K subscribers
63.2K photos
8.43K videos
2 files
51.8K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
Download Telegram
У дачкі заснавальніка Tut.by заблякавалі банкаўскія рахункі

У дачкі Юрыя Зісера Яўгеніі Чарняўскай, маці якой знаходзіцца пад хатнім арыштам па справе Tut.by, арыштавалі рахункі. «Проста інтэрнэт-банк стаў паказваць нуль грошай на картах. Мой мэнэджар у банку пацьвердзіў: кажа, заблякаваныя карты», — напісала Яўгенія ў сацсетках:

svabod1.azureedge.net/a/31271112.html
⛔️Авіякампаніі Belavia прыпынілі ліцэнзію на палёты ў Вялікую Брытанію

Пра гэта ў Твітэры паведаміў дзяржсакратар у пытаньнях транспарту Вялікай Брытаніі. Таксама Ўправа цывільнай авіяцыі Вялікай Брытаніі парэкамэндуе авіякампаніям пазьбягаць паветранай прасторы Беларусі «дзеля бясьпекі пасажыраў».
⚡️Беларусь высылае амбасадара Латвіі. Яму прапанавалі пакінуць краіну на працягу 24 гадзін. Макей назваў інцыдэнт з заменай сьцяга ў Рызе «актам дзяржаўнага вандалізму».

🇧🇾 Тым часам амбасаду Латвіі ў Менску прыйшлі пікетаваць людзі з чырвона-зялёнымі сьцягамі і лідэр ЛДПБ Алег Гайдукевіч.
❗️🇺🇦 Уладзімер Зяленскі даручыў кабінэту міністраў Украіны падрыхтаваць рашэньне аб спыненьні авіязносінаў зь Беларусьсю:

svabod1.azureedge.net/a/31271170.html
Радыё Свабода — Беларусь
⚡️Беларусь высылае амбасадара Латвіі. Яму прапанавалі пакінуць краіну на працягу 24 гадзін. Макей назваў інцыдэнт з заменай сьцяга ў Рызе «актам дзяржаўнага вандалізму». 🇧🇾 Тым часам амбасаду Латвіі ў Менску прыйшлі пікетаваць людзі з чырвона-зялёнымі сьцягамі…
🇱🇻 Усіх супрацоўнікаў амбасады Латвіі таксама абавязалі пакінуць Беларусь

Увесь дыпляматычны і адміністрацыйна-тэхнічны склад амбасады павінен пакінуць Беларусь цягам 48 гадзінаў.

👉🏻 Што стала прычынай высылкі дыпляматаў:
svabod1.azureedge.net/a/31271172.html
❗️Латвія ў адказ высылае амбасадара Беларусі і ўсіх дыпляматаў, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка МЗС Латвіі.
Вялікая Брытанія ўвяла пэрсанальныя санкцыі супраць 99 фізычных і юрыдычных асобаў зь Беларусі, паведамляе The Guardian са спасылкай на міністра замежных спраў Дамініка Рааба.

UPD. У выступе міністра гаворка ішла пра агульную колькасьць асобаў, супраць якіх Брытанія ўжо ўвяла санкцыі раней. Прыносім прабачэньня за памылку.
🛬 Belavia адмяняе рэйсы ў Вільню на месяц

Палёты адмяняюць з 03:00 25 траўня да 02:59 26 чэрвеня ў сувязі з рашэньнем ураду Літвы прыпыніць рэйсы Belavia у / зь літоўскіх аэрапортаў.
Як адрэагуе Захад на інцыдэнт з самалётам?

Чаму заходнія краіны гэтак рэзка адрэагавалі на інцыдэнт з ірляндзкім самалётам і захопам Рамана Пратасевіча? Ці ёсьць у гэтым інцыдэнце «расейскі сьлед»? Якіх крокаў у адказ з боку Захаду можна чакаць? Абмяркоўваем з экспэртамі.
🇪🇺 Старшыня Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен заявіла аб замарозцы інвэстыцыйнай дапамогі ЭЗ для Беларусі на суму 3 млрд эўра, «да таго часу, пакуль Беларусь ня стане дэмакратычнай». Таксама яна сказала, што санкцыі супраць Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам з самалётам могуць ўключаць як фізычных асобаў, так і арганізацыі, а таксама авіяцыйны сэктар.

Як піша Reuters, удзельнікі саміту Эўразьвязу зьбіраюцца заклікаць усе эўрапейскія авіякампаніі спыніць палёты над Беларусьсю.
Маці Рамана Пратасевіча паведаміла, што, па непацьверджанай інфармацыі, Раман — у адной зь менскіх бальніц, яго стан крытычны

Натальля Пратасевіч пацьвердзіла «Белсату», што атрымала такую інфармацыю ад людзей з мэдычных колаў. Яна верыць, што гэта можа быць праўдай, бо ў сына сур’ёзныя праблемы з сэрцам і яго праз гэта не ўзялі ў войска.

UPD. МУС абвяргае: паводле ведамства, Пратасевіч у СІЗА № 1 на Валадарскага, на здароўе ня скардзіцца:

svabod1.azureedge.net/a/31271364.html
Стала вядома, якую рэзалюцыю па Беларусі сёньня плянуе прыняць Эўрапейская рада

У тэксьце праекту рэзалюцыі Рада заклікае:
ІКАО — тэрмінова расьсьледаваць інцыдэнт з самалётам Ryanair,
усіх авіяперавозчыкаў ЭЗ — пазьбягаць пралёту над Беларусьсю,
хутчэй прыняць дадатковыя санкцыі,
забараніць беларускім авіякампаніям доступ у аэрапорты ЭЗ і пралёты ў паветранай прасторы ЭЗ:

svabod1.azureedge.net/a/31271340.html
1
⚡️ХАМАС адмаўляе датычнасьць да «мінаваньня» самалёта Ryanair

«Мы не зьвяртаемся да такіх мэтадаў, гэта могуць быць дзеяньні нейкіх падазроных бакоў, якія імкнуцца дэманізаваць ХАМАС і перашкодзіць сусьветным сымпатыям да палестынскага народу і яго законнага супраціву», — заявіў Reuters прадстаўнік руху Фаўзі Бархум:

svabod1.azureedge.net/a/31271422.html
✈️ Пра прыпыненьне палётаў у паветранай прасторы Беларусі заявілі таксама нямецкая авіякампанія Lufthansa, польская LOT і скандынаўская SAS.

👉🏻 Хто яшчэ адмовіўся ад палётаў над Беларусьсю:
svabod1.azureedge.net/a/31270343.html
Forwarded from Галоўнае. Каротка. Раз на дзень
Найважнейшае за 24 траўня

❗️ХАМАС адмаўляе датычнасьць да інцыдэнту з самалётам, які ляцеў над Беларусьсю

🇱🇻 Зь Беларусі высылаюць амбасадара Латвіі і дыпляматаў, Латвія адказала сымэтрычна

⛔️ У дачкі заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера заблякавалі банкаўскія рахункі

🇺🇦 Прэзыдэнт Украіны даручыў спыніць авіязносіны зь Беларусьсю. 🇬🇧 Авіякампаніі «Белавія» забаранілі лётаць у Вялікую Брытанію

✈️ Ryanair пра інцыдэнт у Беларусі: гэта авіяцыйнае пірацтва, фактам займаюцца агенцтвы бясьпекі ЭЗ і NATO. Некаторыя авіякампаніі прыпыняюць палёты над Беларусьсю

🇪🇺 Стала вядома, якую рэзалюцыю па Беларусі сёньня плянуе прыняць Эўрапейская рада
❗️Саміт Эўразьвязу прыняў палітычнае рашэньне аб забароне беларускім авіякампаніям палётаў у Эўразвяз і заклікаў авіяперавозчыкаў Эўразьвязу адмовіцца ад палётаў над тэрыторыяй Беларусі, піша ТАСС.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускія спартоўцы абмяркоўваюць сытуацыю з самалётам Ryanair і магчымыя наступствы для беларускага спорту. Вось што гаворыць Сьцяпан Папоў, чэмпіён сьвету і Эўропы па самба і падпісант ліста спартоўцаў супраць гвалту.
Радыё Свабода — Беларусь
❗️Саміт Эўразьвязу прыняў палітычнае рашэньне аб забароне беларускім авіякампаніям палётаў у Эўразвяз і заклікаў авіяперавозчыкаў Эўразьвязу адмовіцца ад палётаў над тэрыторыяй Беларусі, піша ТАСС.
Эўрапейская рада прыняла рэзалюцыю па Беларусі: новыя санкцыі, забарона палётаў, салідарнасьць з Латвіяй

👉🏻Усё, пра што гаворыцца ў рэзалюцыі, па пунктах:
svabod1.azureedge.net/a/31271501.html

🚩Важна: рашэньні, прынятыя на Саміце ЭЗ (у тым ліку аб забароне палётаў) пакуль не набылі сілу, іх павінны яшчэ ўзгадніць і зацьвердзіць у Радзе ЭЗ на ўзроўні міністраў.
Сёньняшнія акцыі салідарнасьці з Раманам Пратасевічам, а таксама журналістамі Tut.by у сьвеце: Адэса, Кіеў; Бэрлін; Бяла Падляска, Варшава, Кракаў, Торунь; беларусы Італіі; Літва; Парыж