Радыё Свабода — Беларусь
17.7K subscribers
49.6K photos
7.6K videos
2 files
39.1K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
BYSOL: 63 сям’і палітвязьняў атрымалі дапамогу харчамі, перадачамі і грашыма

Агулам беларусы пералічылі сваякам беларускіх палітвязьняў €32 500

http://bit.ly/3kAenKc
Выразы „царь-батюшка“ і „государевы люди“ чужыя, на беларускую не перакладаюцца

Адзін начальнік заве сваіх чыноўнікаў „государевы люди“. Але гэта не беларускае паняцьце. Усяўладных цароў у нас не было.
А нашыя манархі ня мелі абсалютнай улады: каралёў выбіралі, людзі ставіліся да іх без маскоўскага абагаўленьня, функцыянальна.

Таму расейскім выразам з „царём“ адпавядаюць беларускія без цара:
без царя в голове — конь божы, клёку нестаé, матылі ў галаве
царь, бог и воинский начальник — пан і валадар
при царе Горохе — за дзедам швэдам
царственная поступь — велічная хада
царская водка — aqua regia, каралеўская вада
царские слёзы — малако ад шалёнай каровы


У беларускай традыцыі словам „цар“ (яно з стараславянскай мовы) называлі ўсходніх манархаў. Слова „кароль“ (ад імя Карла Вялікага) больш свойскае: караляваць — ‘жыць у раскошы’; каралёўна — ‘прыгажуня’.

Тэму дасьледуе Вінцук Вячорка: https://svabod1.azureedge.net/a/biaz-cara-u-halavie/28553868.html
Палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана забіраюць на 25 дзён на вайсковыя зборы.
❗️Тэлеграм-канал NEXTA не абнаўляецца больш за суткі. А супрацоўнікі рэдакцыі другі дзень не выходзяць на сувязь.

Як паведамляе @tutby_official, на сувязь выйшаў рэдактар праекту Ян Рудзік і сказаў, што нікога ня скралі, усё нармальна.
Міністар аховы здароўя: масавая вакцынацыя беларусаў ад COVID-19 пачнецца з красавіка https://bit.ly/3sK6dBN
Берасцейскую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк везьлі ў псыхіятрыячны шпіталь, а этапавалі ў менскае СІЗА

Шарэнду-Панасюк затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня і распачалі супраць яе крымінальную справу паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэксу «Гвалт або пагроза выкарыстаньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».
У Менску затрымалі як мінімум 13 блогераў і адміністратараў тэлеграм-чатаў.

🔺Такарчук Вольга, блогерка, мае свой YouTube-канал;
🔺Таптуноў Анатоль, супрацоўнік EPAM;
🔺Новікаў Аляксандар;
🔺Літвін Руслан;
🔺Пунько Дзьмітры;
🔺Пунько Анастасія;
🔺Карташоў Канстанцін;
🔺Карташова Алена;
🔺Саболька Алена;
🔺Саболька Яўген;
🔺Сьпісак Вольга;
🔺Сьпісак Дзьмітры;
🔺Шпетны Павал
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Людзі прыйшлі на вырак у справе журналісткі Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. На вуліцы стаяць бусікі.

У будынак суду прапусьцілі 10 чалавек. Родны брат Кацярыны Барысевіч ня змог прайсьці ў будынак.
Журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч асудзілі на 6 месяцаў турмы, яна мусіць сплаціць штраф 2900 рублёў.

Лекару Арцёму Сарокіну прысудзілі 2 гады турмы з адтэрміноўкай на год.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Родныя Арцёма Сарокіна сустракаюць яго пасьля абвяшчэньня прысуду.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось як выглядае Кацярына Барысевіч адразу пасьля абвяшчэньня прысуду. Калегі і тыя, хто ня змог трапіць у залю, віталі яе за дзьвярыма: «Мы цябе любім, Каця!».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось як сустракаюць Арцёма Сарокіна тыя, хто прыехаў падтрымаць мэдыка і журналістку і ня змог трапіць на суд.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А так «праводзілі» журналістаў АНТ, якіх пусьцілі працаваць у залю суду.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Першы камэнтар доктара Сарокіна быў пра тое, што ён вельмі хоча ўбачыцца зь дзецьмі.
Вінаватым у тым, што здарылася, ён сябе ня лічыць.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава пра вырак:
«6 месяцаў — быццам палёгка, але на самой справе адзіным справядлівым выракам мог быць апраўдальны вырак, як адносна Каці, так адносна і Арцёма Сарокіна».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Адвакаты Кацярыны Барысевіч пра суд: яна чакала больш жорсткага рашэньня, але гэта мінімальны тэрмін у гэтай справе.
У Беларусі 45% прыватных аптэк. Што будзе, калі застануцца толькі дзяржаўныя?
bit.ly/307xiTr
🍵 У Менску суседзяў пакаралі за сумеснае піцьцё гарбаты: агулам на 1580 рублёў штрафу і 15 дзён арышту

Суды яшчэ над двума ўдзельнікамі чаяваньня на Багдановіча чакаюцца 9 сакавіка.

Каго як асудзілі: http://bit.ly/3b4qwUK
Колішняга сьледчага Астаповіча выключылі з ініцыятывы былых сілавікоў?

BYPOL: «Гэта ўкід. Расколу ў нас няма»

Што вядома: http://bit.ly/380ZfAF
⚽️ Футбольныя фанаты з розных лігаў чэмпіянату Беларусі байкатуюць матчы з палітычных прычынаў

Да іх далучыліся нават фанаты хакейнага «Дынама» і валейбольнага «Заходняга Буга».

Фанат БАТЭ падрабязна расказвае, чаму так вырашылі: http://bit.ly/301pIJU