Радыё Свабода — Беларусь
62K subscribers
22.8K photos
6.2K videos
2 files
15.7K links
Дасылайце цікавую інфармацыю, фота і відэа на @SvabodaBelarus_bot
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Download Telegram
to view and join the conversation
«Адзін са сьцягоў мне прысьніўся»: Як людзі ствараюць сымболіку раёнаў і гарадоў

Жыхары многіх гарадоў і раёнаў ствараюць цяпер сваю сымболіку. Мянчанка Тацяна за паўдня намалявала 14 такіх выяваў.

Натхніла яе фота сьцяга сталічнай Грушаўкі. Цяпер Тацяну просяць маляваць яшчэ, людзі хочуць сваю сымболіку для раёнаў і асобных вуліц.

Адну ідэю Тацяна ўбачыла ў сьне: гэта сымболіка Пушкінскай — чалавек з раскінутымі рукамі і прабітым сэрцам.

Каб запраектаваць сьцяг, Тацяна вывучае «гісторыю месца», але шмат у якіх выпадках «хочацца дадаць нейкага крэатыву»

(гэта толькі некаторыя выявы Тацяны, больш тут)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Відэа ад чытача. Ноччу на Слуцкай чыгунцы абвясьцілі: «Чыгунка з народам, Жыве Беларусь!» — і ўключылі песьню «Перемен»
Радыё Свабода — Беларусь
👮 Судова-выкрадальны дайджэст (няпоўны) за першую палову 15 верасьня Гомель. Невядомыя ў цывільным выкралі актывіста Алега Левянца, на якога чатыры дні палявала міліцыя. Маці актывіста расказала, што 11 верасьня міліцыя пяць разоў прыяжджала да яе, шукалі…
‼️ Гомельскі журналіст Яўген Меркіс атрымаў 15 дзён арышту

17 верасьня суд Навабеліцкага раёну Гомля пакараў журналіста арыштам за нібыта ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве».

Журналіста затрымалі ў панядзелак 14 верасьня разам з калегай Марынай Драбышэўскай. 15 верасьня суд пакараў Драбышэўскую арыштам на 10 дзён.

Суд над Меркісам праходзіў у будынку РАУС, туды нікога не пусьцілі. Яўгену Меркісу апошні раз прысудзілі 5 дзён арышту 24 жніўня, абвінаваціўшы ў «парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства». Да гэтага журналіст таксама быў затрыманы і мусіў адседзець 15 дзён, але яго адпусьцілі праз тры дні.

Цяпер 8 журналістаў знаходзяцца за кратамі паводле адміністрацыйных прысудаў
Канстытуцыйная рэформа Лукашэнкі — праставаты спосаб зьбіць народны пратэст. Піша Валер Карбалевіч

Сьцісла:

Пуцін падштурхоўвае Лукашэнку да кампрамісу з народам у выглядзе канстытуцыйнай рэформы ў зьвязцы з датэрміновымі прэзыдэнцкімі выбарамі.
Але тэма канстытуцыйнай рэформы — гэта спроба пераключыць увагу грамадзтва з галоўнага пытаньня (нелегітымнасьць прэзыдэнцкіх выбараў, статус Лукашэнкі) на зусім іншае пытаньне, падмяніць агульнанацыянальны парадак дня.
Абяцаньні Лукашэнкі вельмі нявызначаныя і занадта зацягнутыя ў часе. У яго шмат варыянтаў адкруціцца ад усіх абяцаньняў і захаваць уладу па ходу рэалізацыі канстытуцыйнай рэформы.
Калі ўжо казаць пра рэальны кампраміс, то новую Канстытуцыю трэба было прымаць на працягу трох месяцаў, новыя прэзыдэнцкія выбары праводзіць праз паўгода. Гэта магло б прымірыць краіну і дало б магчымасьць мірным шляхам выйсьці з крызісу.

Чытаць цалкам: https://bit.ly/2FMQZsy
🇪🇺 21 верасьня Сьвятлана Ціханоўская выступіць на сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу ў Брусэлі, паведаміў афіцыйны Telegram-канал «Страна для жизни».

Рада Эўразьвязу 21 верасьня на ўзроўні кіраўнікоў МЗС разгледзіць сытуацыю ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, патэнцыйную падтрымку Эўразьвязам нацыянальнага інклюзіўнага дыялёгу, абноўленую інфармацыю аб фінансавай дапамозе Эўразьвязу народу Беларусі і кірунках перагляду адносін Эўразьвяз-Беларусь, гаворыцца ў апублікаваным у Брусэлі праекце парадку пасяджэньня рады
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы Гішпаніі зьвярнуліся да землякоў на бацькаўшчыне
Тым часам камуністы мітынгуюць на вуліцы Прытыцкага ў Менску. У мітынгоўцаў на расьцяжцы надпіс «Слава красной армии» 😳

«Цікава, ці была ўзгоднена акцыя зь Менгарвыканкамам? Ці будуць брутальныя затрыманьні, штрафы і суткі?» — піша чытач, які прыслаў фота
На станцыі «Кастрычніцкая» ў менскім мэтро сёньня сьпяваў хор «пандаў» 🐼
👮 «Прапанавалі запісацца на гурткі сьпеваў». У Горадні студэнтаў выклікалі на гутарку за «Муры» і «Грай»

Каля
15 студэнтаў з трох факультэтаў ГрДУ (гісторыі, камунікацыі і турызму; біялёгіі і экалёгіі; юрыдычнага) выклікалі на прафіляктычную гутарку да прарэктара ўнівэрсытэту па выхаваўчай рабоце Васіля Сянько. Як ананімна расказалі некалькі студэнтаў, іх выклікалі паасобку, размаўлялі па некалькі хвілін.

9 верасьня на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму на перапынку каля 15 чалавек засьпявалі ўнутры будынку «Муры», «Тры чарапахі», «Грай».

Што казалі: https://bit.ly/2ZHaz0H
Шмат каму на дзяржслужбе давядзецца альбо сябе памяняць, альбо сысьці — былы супрацоўнік кіраўніцтва спраў прэзыдэнта

Анатоль
Котаў звольніўся з пасады «па згодзе бакоў» 18 жніўня. Ён працаваў намесьнікам начальніка аддзелу фінансаваньня дзяржаўных органаў галоўнага фінансавага ўпраўленьня кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Беларусі.

Котаў аддаў дзяржаўнай службе амаль 20 гадоў, але прызнаўся, што бліжэйшым часам працягваць яе не ўяўляецца магчымым.

Інтэрвію зь ім: https://bit.ly/2FQAlZ5
Менчука будуць судзіць за шыцьцё бел-чырвона-белых сьцягоў

Міліцыянты заказалі ў менчука Аляксандра 10 бел-чырвона-белых сьцягоў ды правялі кантрольную закупку вырабу, зробленага на заказ. У выніку 21 верасьня Аляксандра чакае суд паводле абвінавачаньня ў незаконай прадпрымальніцкай дзейнасьці. Яму пагражае вялікі штраф.

«Заказалі 10 сьцягоў, знайшлі толькі адзін ужо пашыты, а потым запатрабавалі, каб узяў на сябе 10 чужых. Адмовіўся, напісаў у пратаколе, што пашыў толькі адзін сьцяг. Тады зьдзекаваліся, пагражалі, рвалі пратаколы», — згадвае Аляксандар падзеі ў райаддзеле міліцыі пасьля «кантрольнай закупкі».

Пасьля візыту міліцыянтаў Аляксандар аформіўся як рамесьнік і працягвае шыць бел-чырвона-белыя сьцягі, якія дорыць сябрам альбо прадае.

«Хутка зраблю соты сьцяг. На вуліцы бачу ў людзей свае сьцягі і вельмі гэтым ганаруся. Веру, што наш сьцяг стане дзяржаўным». Больш тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Толькі жанчына вартая павагі, бо бацька — заўсёды выпадковасьць», — сказала адна з удзельніц «жаночага канцэрту» за Лукашэнку