Радыё Свабода — Беларусь
17.7K subscribers
49.6K photos
7.6K videos
2 files
39.1K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Больш за 30 пэнсіянэраў з чырвона-зялёнымі сьцягамі сабраліся на мітынг пад консульства Літвы ў Горадні 3 верасьня

Удзельнікі мітынгу абураліся дзеяньнямі Літвы, умяшальніцтвам у жыцьцё Беларусі, пералічвалі хібы ў жыцьці краіны-суседкі, нават скандавалі, каб да іх выйшаў консул Літвы ў Беларусі. Паўтаралі, што на выбарах перамог Аляксандар Лукашэнка. Заяўлялі, што яны мірныя людзі і ня хочуць вайны, і не дадуць падзяліць Беларусь.

Калі гарадзенка, што праяжджала міма, ветліва запыталася, ці ёсьць дазвол на мітынг, сабраныя абурыліся. У яе перапыталі, што ёй не падабаецца, прасілі паказаць нібыта польскі пашпарт, пыталіся, колькі ёй заплацілі. Урэшце назвалі яе правакатаркай і вырашылі разысьціся. Мітынг ішоў менш за гадзіну
Радыё Свабода — Беларусь
Дзяніса Дудзінскага судзілі без адвакатаў Пра гэта паведамілі ягоныя абаронцы. Таксама нікому не паведамілі, што суд адбудзецца ў Першамайскім раёне. Раней жонцы Дудзінскага казалі, што суд будзе ў Цэнтральным, дзе яго чакалі адвакаты, жонка і сябры
«Сучасны мастацкі тэатар» абвясьціў забастоўку ў падтрымку арыштаванага актора і тэлевядоўцы Дудзінскага

Заснавальнік і мастацкі кіраўнік тэатру Ўладзімер Ушакоў паведаміў на Facebook, што тэатар ня будзе працаваць 10 дзён. Менавіта на столькі асудзілі Дудзінскага за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве»
Радыё Свабода — Беларусь
Тэлевядоўцу Дзьмітрыя Кахно будуць судзіць у 15.40 у судзе Першамайскага раёну. Судьдзя Максім Трусевіч
Пачаўся суд над былым вядоўцам АНТ Дзьмітрыем Кахно

Судзяць яго празь відэасувязь у судзе Першамайскага раёну Менску. Дзьмітры Кахно адразу хадайнічаў аб зьмякчэньні яму меры стрыманьня, бо мае 2-гадовага сына і цяжарную жонку.

Дзьмітрыя Кахно судзяць за тое, што ўдзельнічаў у несанкцыянаваным шэсьці 23 жніўня па праспэкце Незалежнасьці ў Менску, трымаў на плячах бел-чырвона-белы сьцяг, выгукаў «Вядоўцы з народам». Віну Дзьмітры Кахно прызнаў цалкам. Сказаў, што ўдзельнічаў у шэсьці з мэтай «выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю«. Прызнаў, што на плячах у яго быў сьцяг
У БДУ на студэнтак філфаку выклікалі АМАП за цытаты клясыкаў на асфальце

Студэнткі філфаку БДУ напісалі крэйдай на асфальце радкі з твораў Алексіевіч, Цёткі, Еўтушэнкі, Купалы і Коласа. За гэта іх адвезьлі на Акрэсьціна, абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і аштрафавалі. Студэнтак затрымлівалі мужчына ў белым гарнітуры і двое ў чорным.

Чытаць далей: https://bit.ly/2QNPAEF
Радыё Свабода — Беларусь
Пачаўся суд над былым вядоўцам АНТ Дзьмітрыем Кахно Судзяць яго празь відэасувязь у судзе Першамайскага раёну Менску. Дзьмітры Кахно адразу хадайнічаў аб зьмякчэньні яму меры стрыманьня, бо мае 2-гадовага сына і цяжарную жонку. Дзьмітрыя Кахно судзяць за…
Дзмітрыю Кахно — 10 дзён арышту

Працэс цягнуўся 10 хвілін. У якасьці доказу судзьдзя паказаў Кахно здымак з шэсьця ў Instagram.

«Бачна вам?» — перапытаў судзьдзя.

«Так, бачна. Толькі ня бачу колькасьці лайкаў», — адказаў Дзьмітры Кахно.

Кахно расказаў, як яго затрымлівалі 1 верасьня: людзі са зброяй падбеглі да яго ў двары дому, паклалі на дарогу, потым у аўтобусе, «як злачынцу, паставілі на калені».

Ён зьвязвае сваё затрыманьне з пратэстам, які ён выказаў два месяцы таму супраць затрыманьняў ля крамы Symbal.by, пасьля чаго звольніўся з працы.

Кахно судзілі ў кабінэце судзьдзі, не ў судовай залі. Сакратарка суду сказала, што вольных заляў няма. У кабінэт упусьцілі толькі жонку і маці Кахно, а таксама пяцёх журналістаў.

Адвакат Антон Гашынскі даводзіць суду, што Дзьмітры Кахно «сацыяльна не небясьпечны». Адвакат мяркуе, што, выходзіўшы на шэсьце, Кахно рэалізаваў сваё канстытуцыйнае права на выказваньне думак.

Суд вырашыў, што віна Кахно даказаная.

Жонка Дзьмітрыя Кахно сказала, што спадзявалася на больш мяккі прысуд. Яна на апошнім месяцы цяжарнасьці
Атручэньне любога чалавека таксычным рэчывам нэрвова-паралітычнага дзеяньня лічыцца выкарыстаньнем забароненай хімічнай зброі

Пра гэта 3 верасьня заявіла Арганізацыя па забароне хімічнай зброі ў сувязі з выпадкам расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.

2 верасьня ўрад Нямеччыны паведаміў, што Навальнага атруцілі ядам з групы «Навічок». Наяўнасьць сьлядоў атруты ў арганізьме Навальнага паказалі тэсты, праведзеныя спэцыяльнай лябараторыяй Бундэсвэра на просьбу лекараў з клінікі «Шарытэ», дзе знаходзіцца пацыент.

3 верасьня Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Мішусьціным назваў інфармацыю аб атручэньні Навальнага фальсыфікацыяй з боку Нямеччыны і Польшчы.
У дзяржаўных арганізацыях пачынаюць жорстка фільтраваць інтэрнэт

Інтэрнэт-правайдэр «Деловая сеть» паведаміў, што ад 15 верасьня ў дзяржаўных органах і арганізацыях будуць заблякаваныя замежныя DNS-сэрверы. Гэта азначае, што там будуць дасяжныя толькі дазволеныя беларускія вэб-сайты.

У паведамленьні на афіцыйным сайце кампанія спасылаецца на загад Апэратыўна-аналітычнага цэнтра № 408 ад 6 сьнежня 2019 году. 15 верасьня ён уступіць у сілу і будзе тычыцца ўсіх інтэрнэт-правайдэраў, упаўнаважаных пастаўляць інтэрнэт-паслугі дзяржаўным арганізацыям.

У дадатку да загаду сказана, што такія пастаўнікі інтэрнэт-паслуг абавязаны ўкараніць сыстэму апрацоўкі DNS-запытаў карыстальнікаў з выключэньнем прамога выкарыстаньня замежных DNS-сэрвераў.

Сярод іншых захадаў па кантролі за карыстальнікамі — абавязковае выкарыстаньне правайдэрам глыбокага аналізу пакетаў з дадзенымі ў рэжыме рэальнага часу. Гэта дазваляе, сярод іншага, выяўляць трафік віртуальных прыватных сетак (VPN — дазваляюць абыходзіць блякаваньне канкрэтных сайтаў. — РС), абмяжоўваць хуткасьць і якасьць трафіку (у тым ліку разнастайных мабільных праграм і мэсэнджэраў)
Маёр юстыцыі Вольга Варчэня звольнілася праз «актыўную грамадзянскую пазыцыю» зь менскага гарадзкога ўпраўленьня Сьледчага камітэту

Рапарт на звальненьне за 18 жніўня Варчэня апублікавала ў сваім інстаграме.

«Колькі людзей, столькі думак. Хтосьці сказаў, што дарма, хтосьці — ганаруся, а хтосьці — збаялася. Найважнейшае: я ведаю, што для сябе зрабіла правільны і асэнсаваны выбар. Дзякуй усім, хто падтрымаў», — напісала Варчэня пад фота рапарту і службовага пасьведчаньня. Варчэня адмовілася камэнтаваць сваё звальненьне Свабодзе.

Раней звольніліся двое сьледчых Першамайскага раённага аддзяленьня СК па Менску, а таксама сьледчы ў Полацку. Свае рашэньні яны тлумачылі нязгодаю з пазыцыяй ведамства што да грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне, у прыватнасьці да гвалту сілавікоў падчас і пасьля разгону акцыяў пратэсту
Менск, «Пушкінская» цяпер. На месца сьмерці дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага зноў нясуць кветкі — раней стыхійны мэмарыял неаднаразова прыбіралі сілавікі і камунальнікі. Фота ад чытача
Журналісты сабраліся каля Міністэрства ўнутраных спраў і патрабуюць сустрэчы зь міністрам Караевым. Гэта выклікана частымі затрыманьнямі журналістаў падчас акцыяў пратэсту. Цяпер там каля паўсотні чалавек
Радыё Свабода — Беларусь
Пад МУС цяпер. Справы затрыманых журналістаў сёньня так і не давезьлі ў суд, яны застаюцца за кратамі больш за два дні
Кіраўніцтва МУС адказала пра затрыманьні журналістаў: парушэньня заканадаўства не было, калі вы нязгодныя з гэтым, можаце зьвяртацца ў пракуратуру. Міністар да журналістаў ня выйшаў