Radio Plato
531 subscribers
2.7K photos
88 videos
3 files
2.67K links
Афіцыйны канал Radio Plato.

Чацік тут: https://t.me/radioplatochat
Архіў перадач тут: https://t.me/radioplatoshowsarchive
Download Telegram
Разам з @cultkorpus запісалі лекцыю фатографа і дзіджытал-актывіста Сяргея Гудзіліна «Фатограф – усё. Творчасць у сучасных інтэрфейсах», якую ён даваў у межах «Корпус гаворыць». Чаму фатаграфія больш не грае ролі для фатографа? Як мабільная фатаграфія робіць усіх роўнымі? І што такое фэйкавая навізна? Вось некалькі пытанняў, якія падымаліся на лекцыі. Акрамя запісу па спасылцы можна знайсці таксама слайды прэзентацыі і круты відэаролік, які выкарыстоўвае магчымасці дзіджыталу.

https://www.mixcloud.com/radioplato/korpus-talks-siarhei-hudzilin/
Сёння а 15:00 новая @logikalogika! «У новы падкаст мы, не змаўляючыся, нарыхтавалі шмат хуткіх трэкаў, так што практычна з самага пачатку пачынаем ляцець на высокіх хуткасцях. Падсвецім трэкі нашых любімых і паважаных пасажыраў: Konx-Om-Pax, Marco Shuttle, Formally Unknown, Kink і Philip D Kick aka Om unit. Распавядзем таксама пра пачаткоўцаў і паставім Elles, Aloka, Yugen Kala і Moy. Ну а бліжэй да канца выпуску – парачка хвацкіх drill'n'bass трэкаў ад Fxbip і David Harleydson на пагранічных 160-180 bpm», – распавядаюць пра выпуск стваральнікі шоў Саша Ананьеў і Андрэй Вусевіч.

Эфір: https://radioplato.by/
Logika Ritma: https://www.mixcloud.com/logikaritma/
Дайджэст праграм Radio Plato, запісы якіх выйшлі на мінулым тыдні.

***

«Біясістэма» выпусціла дзве часткі страчанага 21-га эпізоду. Засталася толькі музыка, але ўжо адна яна вартая ўвагі. Электра-грувы 80-х Captain Rock, Jonzun Crew і Grandmaster Flash & The Furious Five ад Vladislav Skachkov у першай частцы і сучаснае спэйс-дыска Lindstrom & Prins Thomas, Lipelis і Donald's House ад Оля Серова – у другой. Чэк зыс аўт!

https://www.mixcloud.com/BIOSYSTEM/biosystem-21-w-damaged-episode/

https://www.mixcloud.com/BIOSYSTEM/biosystem-212-w-damaged-episode/

***

Radio Valera выпусціў 53-і выпуск перадачы Musique Kaleidoscope з трэкамі ад Boozoo Bajou, Pitch Black, Thievery Corporation, Future Sound Of London і Autechre, які цалкам быў прысвечаны даб-музыцы. Have a nice trip!

https://www.mixcloud.com/radiovalera42/musique-kaleidoscope-202053/

***

Падкаст пра кіно «Палёныя пёры» выклаў пяты выпуск, дзе можна паслухаць пра фільмы «Першабытны страх» (1996), «Гудзонскі ястраб» (1991), «99 франкаў» (2007), «Даўгавая яма» (1986) і «Я, Эрл і паміраючая дзяўчына» (2012). Кіналюбам прысвячаецца!

https://www.mixcloud.com/ZhzheniePerja/radio-plato-zhzhenie-perja-005/

***

«Біясістэма» на мінулым тыдні была даволі пладавітая і выпусціла таксама падкаст з магілёўскім госцем, дыджэем і мастаком Body Marcus, які распавёў пра альтэрнатыўную дзвіжуху ў горадзе над Дняпром і свае дыджэйскія сакрэты. Слухаць тут:

https://www.mixcloud.com/BIOSYSTEM/biosystem-22-w-body-marcus/

***

У Guest List выйшаў гасцявы мікс з віцебскім дыджэем і электронным музыкантам Aleksandr Shuniborov. Глыбокі і рытмічны тэк-хаўс – адчуй, як нараджаецца грув.

https://www.mixcloud.com/radioplato/aleksandr-shiniborov-radio-plato-guest-list-058/

***

Праграма «Algoritm ON AIR» ад accidental society выпусціла новае інтэрв'ю з сінтэзатараробамі Ўладам Крэймерам і Вячаславам Грыгор'евым з SOMA Laboratory. Атрымалася вельмі цікавая размова пра наватарскія падыходы да стварэння новых інструментаў. Слухаць можна тут:

https://www.mixcloud.com/algoritm/algoritm-010-w-vlad-kreimer-vyacheslav-grigoriev-soma-lab/

***

У гасцях Sidechain пабывала берасцейска-менская каманда бітмэйкераў Podpolie 162 і распавяла, што такое сапраўдны хардкор. Натхняцца можна тут:

https://www.mixcloud.com/SIDECHAINRADIOSHOW/radio-plato-sidechain-017-w-podpolie-162/

***

У Julia Koffie выйшаў новы падкаст WZRD, дзе яна сабрала як навічкоў r&b і beats-сцэны Wantigga, August Mae, BRII і Ticklish, так і мастадонтаў Travis Scott, Kanye West і Brockhampton. Дзве разынкі шоў: свежая Niki Minaj і легендарны калаб Massive Attack і Mos Def. Чэк іт:

https://soundcloud.com/luxxcstl/wzrd-radioshow-6/
Сёння а 15:00 у гасцях «Рэдактарскага падкаста» мастак, аўтар вядомага на ўсю краіну праекта «Саша і Сірожа» Alexey Khatskevich. Мы пагутарым пра Лёшыну сучасную мастацкую і музычную дзейнасць (ён выступае разам з піцерскім гуртам «НОМ»), пра жыццё ў вёсцы і ці прызвычаіліся нарэшце да сталіцы калдыры з Ніжніх Юргілей. Далучайся!

Эфір: https://radioplato.by/
«Рэдактарскі падкаст»: https://podcasts.apple.com/by/podcast/radio-plato-editorial-podcast/id1483458848
Сёння а 10:00 пачынаем дзень пад гадзіну ліквід-фанка ад Finds. Вясенні настрой is on!

Эфір: https://radioplato.by/
Liquid Stream: https://www.mixcloud.com/FindsMusic/
Сёння а 15:00 @radiovalera42 запрашае ў наступнае падарожжа ў свой свет. На гэты раз слухаем вабную падборку псіхадэлічнага хаўса і дыска ад Feist, Jarvis Cocker, Poolside, Hercules and Love Affair, Róisín Murphy і Yuksek. Паляцелі!

Эфір: https://radioplato.by/
Radio Valera: https://www.mixcloud.com/radiovalera42/
Запіс гасцявога мікса беларускай саўнд-артысткі і дыджэйкі Паліны Хаценкі aka mʊdʌki (націск на другі склад). Паліна сабрала самага заборыстага джука, футворка і днб – атрымалася вельмі крута. Чэкай тут:

https://www.mixcloud.com/radioplato/mʊdʌki-radio-plato-guest-list-059/
А сёння а 20:00 слухаем гасцявы мікс ад Aslamin. Лёша зараз актыўна працуе над уласным прадакшнам, а таксама над пошукам новага гуку. Вечарам у Post Bar ён пакажа, што такое сапраўдны House in da House!

Эфір: https://radioplato.by/
Guest List: https://open.spotify.com/show/1gcxINGVvi7lcdpE37weIt?si=7LoD_1PzR4-ybAKMIxxSFA
Сёння а 18:00 новы выпуск WZRD ад Julia Koffie. На гэты раз ён цалкам прысвечаны жаночаму сучаснаму хіп-хопу ў гонар нядаўняга свята. «Я сабрала мікс з сваіх любімых артыстак. Там можна будзе пачуць Kelela, Ashnikko, Cardi B, IAMDDB, Doja Cat, Missy Elliot, і, у тым ліку, не самых вядомых BBymutha, BIA, Deb Never, Queen Herby і Biig Piig», – кажа Юля. Далучайся!

Эфір: https://radioplato.by/
WZRD: https://soundcloud.com/luxxcstl/sets/wzrd-radioshow
Заўтра, 13 сакавіка, разам з бандай Karma Crew бярэм курс на Гомель. З выставай, лекцыямі і паці!

Мастакі: Tereshenko Hariton, Plotnik, Ann Belaus, Max Lazar
Лекцыі: Gleb Kovalev «Бар "Карма" – месца сілы з нуля», Radio Plato «Навошта рабіць і слухаць інтэрнэт-радыё ў 2020-м»
DJs: Lojma (Stroppy Pie, NSNVA), Stereobeaver, KorneJ

Месца лекцый: творчая майстэрня «Воздух» (вул. Савецкая, 1)
Месца выставы і тусы: @coffeetoastparty (пр. Леніна, 10)
Уваходы вольныя