Беларуская Рада культуры
785 subscribers
560 photos
28 videos
384 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
Арт-менеджар, прадзюсар і дзіджэй Аляксандр Багданаў (Papa Bo Selektah) паразмаўляў з намі ў межах спецпраекта «Салідарнасці» і Беларускай Рады культуры. Абмяркоўваем сучасную беларускую музыку па-за межамі краіны, выклікі для артыстаў і чаму галоўнае — гэта сэнсы, а не толькі мова песень.

Абралі для вас пяць самых яркіх цытат.

Даведайцеся больш пра тое, як беларуская музыка існуе ва ўмовах новых рэалій і хто працягвае яе ствараць, нягледзячы на ўсе перашкоды — беларускіх музыкаў і іх шлях у новых рэаліях – поўны артыкул па спасылцы.
Мы не толькі падтрымліваем творцаў, але і актыўна працуем з інфармацыяй: распавядаем пра культурныя ініцыятывы, уздымаем важныя пытанні культурнай палітыкі і пашыраем веды пра Беларусь у свеце.

Некаторыя вынікі інфармацыйнай працы ў 2024 годзе:

▪️Сацыяльныя сеткі – стварылі асобныя профілі для Рэсурснага Цэнтра (арыентаваны на культурных дзеячаў) і для Рады, дзе асвятляем культурную палітыку, дыпламатыю, вынікі даследаванняў і важныя падзеі сферы.

▪️Медыяпраект з КУКУ – выпусцілі 9 анімацыйных ролікаў, якія простай і сучаснай мовай тлумачаць ключавыя прынцыпы культурнай палітыкі. Ахоп аднаго паста – ад 3 000 да 16 000 праглядаў. Таксама стварылі асобную старонку праекта на нашым сайце.

▪️Прысутнасць у медыя – у 2024 годзе пра Беларускую Раду культуры згадвалі больш за 120 разоў. Гэта публікацыі пра стан культуры, значныя падзеі, каментары нашых экспертаў, а таксама выкарыстанне дадзеных з нашых даследаванняў у аналітычных артыкулах.

Чаму гэта важна?

Праз працу з медыя і сацыяльнымі сеткамі мы не толькі інфармуем, але і фарміруем вобраз сучаснай беларускай культуры, яе актуальнасць і значнасць.
Калі вы ў Эстоніі, то можаце лёгка падтрымаць Беларускую Раду культуры

Калі вы падпадаеце пад вяртанне падаходнага падатку, можна накіраваць частку гэтай сумы на падтрымку MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon. Такім чынам вы зробіце ўнёсак у развіццё беларускай культуры і падтрымку яе дзеячаў.

❤️ У апошнія месяцы мы разам з вамі зрабілі вельмі шмат: арганізоўвалі публічныя зборы ў падтрымку рэпрэсаваных творцаў, праводзілі калядныя акцыі на карысць сем’яў у цяжкім матэрыяльным становішчы, ладзілі тыдзень салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай. 💡 Калі дзейнасць Беларускай Рады культуры вам блізкая, падтрымайце нас.

Як падтрымаць?

Пры разліку дэкларацыі, калі падатковая лічыць, што вы перавысілі выплату падаткаў, з'яўляецца опцыя "ахвяраваць". Вы можаце частку вернутага падатку пералічыць на рахунак нашай арганізацыі MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon, рэгістрацыйны код 80587137, з пазначэннем сумы ахвяравання.


📌 Нашы поўныя рэквізіты ў Эстоніі
MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon
📍 Aru tn 21-8, Harjumaa, Tallinn, Põhja-Tallinna linnaosa 10318, Estonia
📎 Рэгістрацыйны код: 80587137
🏦 IBAN: EE807700771005442073
У музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN у Варшаве замянілі афіцыйны дзяржаўны сцяг Беларусі на нацыянальны бел-чырвона-белы. Замена сімвала адбылася па просьбе Беларускай Рады культуры.

Беларуская Рада культуры актыўна ўдзельнічала ў працэсе беларусізацыі музея. Спачатку тут з’явіўся аўдыёгід на беларускай мове, створаны з дапамогай вядомага перакладчыка Сяргея Шупы, а пасля нашага візіту пачаліся перамовы адносна замены сцяга. Дзякуючы адкрытасці і разуменню з боку прадстаўнікоў музея цяпер бел-чырвона-белы сцяг заняў сваё заслужанае месца.

Мы працягваем падтрымліваць ініцыятывы, якія спрыяюць захаванню беларускай культуры і ідэнтычнасці па ўсім свеце. Калі вы хочаце ініцыяваць змены – пішыце нам. Разам зробім Беларусь бачнай!

Для даведкі: POLIN — адзін з найбуйнейшых музеяў у свеце, прысвечаных гісторыі яўрэяў, і Беларусь займае ў гэтай гісторыі важнае месца. У міжваенны час яўрэі складалі значную частку насельніцтва Беларусі, тут развівалася ідышкультура, працавалі школы, тэатры, універсітэты, друкаваліся газеты.
Мы абнавілі наш сайт byculture.org, зрабіўшы яго больш зручным і сучасным. Цяпер знайсці патрэбную інфармацыю пра нашу дзейнасць, праекты і магчымасці падтрымкі стала яшчэ прасцей.

Што новага?

▪️ Інтуітыўны дызайн і зручная навігацыя
▪️Актуальныя навіны і аналітыка
▪️Падрабязнасці пра дзейнасць Рады і нашыя ініцыятывы
▪️ Спосабы падтрымаць культурную супольнасць

Зваротная сувязь стала яшчэ зручней!

Цяпер, калі вам патрэбна дапамога, ёсць пытанні ці прапановы, вы можаце скарыстацца формай на старонцы Кантакты.

Абнаўленне сайта стала магчымым дзякуючы падтрымцы
Belarus Beehive і Еўрапейскага Саюза.
Сабралі для вас спіс карысных арганізацый!

На нашай старонцы цяпер даступная інфармацыя пра міжнародныя і беларускія ініцыятывы, якія дапамагаюць дзеячам культуры. Тут вы знойдзеце:

▪️праграмы падтрымкі для мастакоў, музыкаў і пісьменнікаў;
▪️ арганізацыі, што займаюцца абаронай правоў чалавека;
▪️фонды дапамогі палітвязням і іх сем’ям;
▪️платформы для бежанцаў і мігрантаў;
▪️іншыя ініцыятывы, што прапануюць фінансавую, юрыдычную і псіхалагічную дапамогу

Калі вам ці вашым знаёмым патрэбная падтрымка або новыя магчымасці для развіцця, азнаёміцца са спісам можна тут.
Каб разумець, што адбываецца з беларускай культурай, трэба глядзець глыбей. Аналізаваць працэсы, даследаваць змены, адсочваць тэндэнцыі. І менавіта гэтым займаецца аналітычная група Беларускай Рады культуры.


Галоўныя вынікі нашай працы ў гэтым кірунку за 2024 год:

▪️Арганізавалі даследаванне актараў беларускага культурнага поля і прэзентавалі вынікі для медыя і супольнасці.
▪️Падрыхтавалі артыкул для Stockholm Centre for Eastern European Studies пра будучыню беларускай культуры.
▪️Спрычыніліся да стварэння праграмнага агляду "Беларуская культура ў палоне рэпрэсій і барацьба за вольны голас".
▪️Апублікавалі агляд па дэкаланізацыі беларускай культуры.
▪️Выпусцілі 2 квартальныя аналітычныя агляды – у 2024 годзе да тэмаў музыкі, літаратуры, кіно, арту, тэатру дадалася традыцыйная культура.
▪️Правялі 2 круглыя сталы: адзін прысвечаны стану арт-крытыкі, другі – вынікам года ў беларускай культуры.
▪️Запусцілі серыю інтэрв’ю "Культурны працэс" сумесна з @gazetaby.

Чытайце квартальныя аналітычныя агляды тут:

📌Агляд студзень-сакавік
📌Агляд красавік-верасень
Першая эдыцыя ArtPower Belarus завершаная. Шырокая праграма спрыяння беларускай культуры, якую Беларуская Рада культуры рэалізоўвала сумесна з Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу, больш як два гады дапамагала беларускім творцам рэалізоўваць уласныя ідэі, падарожнічаць, вучыцца і пашыраць культурніцкую прастору.

ArtPower Belarus у лічбах:

▪️Вылучаныя 140 грантаў на праекты і мабільнасці, якія ахапілі розныя сферы – ад літаратуры і музыкі да візуальных мастацтваў і кіно. Удзельнікі праграмы не толькі атрымлівалі рэсурсы для рэалізацыі праектаў, але і мелі шанец пашыраць сетку прафесійных кантактаў, ладзіць сумесныя праекты і заяўляць пра сябе на міжнародным узроўні.

▪️Дзякуючы праграме беларуская культура стала багацейшая на 83 творчыя праекты, 231 асоба атрымала магчымасць падарожнічаць па Еўропе дзеля прафесійнага развіцця, працы ў архівах, удзелу ў рэзідэнцыях і прэзентацыі сваіх праектаў. Для паловы ўдзельнікаў гэта была першая міжнародная творчая вандроўка.

▪️Усяго каманда праграмы атрымала 707 заявак на агульную суму амаль 13 мільёнаў еўрау 6 разоў больш за магчымасці ўсёй праграмы. Гэта сведчанне вялікага запыту на падтрымку незалежнай беларускай культуры, але і адзнака неверагоднага творчага патэнцыялу беларусаў, які, мы ўпэўненыя, застаецца і сёння настолькі ж высокім

▪️Падтрыманыя праекты былі рэалізаваныя не толькі за мяжой – каманды 56 праектаў і мабільнасцяў ахоплівалі творцаў унутры Беларусі. Такім чынам, ArtPower Belarus садзейнічала захаванню і развіццю незалежнай культуры нават у неспрыяльных умовах.

Але галоўнае: ArtPower Belarus дала творчы штуршок сотням артыстаў, даследчыкаў і дзясяткам арганізацый, дапамагала беларусам заставацца часткай агульнага культурнага поля і пашыраць нацыянальныі кантэкст. Гэта быў няпросты шлях, але моцная і свабодная грамадзянская супольнасць абапіраецца на свабодную культуру – таму мы працягваем!

Што далей?

Сачыце за навінамі – другая эдыцыя ArtPower Belarus стартуе неўзабаве. А пакуль можна паглядзець, якія праекты былі ўжо падтрыманыя.

Даведацца больш пра вынікі ArtPower Belarus.
Беларуская лялечная супольнасць аднавіла сувязі з UNIMA – міжнароднай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае тэатры лялек з усяго свету. Гэта важны крок для захавання і развіцця нацыянальнай лялечнай традыцыі ва ўмовах выгнання.

На працягу 27 гадоў беларускія лялечнікі былі часткай UNIMA, але ў 2024 годзе нацыянальны цэнтр у Беларусі быў ліквідаваны ўладамі. Дзякуючы ініцыятыве тэатральнага крытыка і журналісткі Настассі Панкратавай пры падтрымцы Беларускай Рады культуры, удалося аднавіць кантакт з кіраўніцтвам UNIMA і ўзняць пытанне пра падтрымку творцаў.

Пасля працяглай працы і перамоў UNIMA ўзгадніла некалькі важных рашэнняў:

▪️Беларусь застанецца на мапе UNIMA ў статусе "спячага" цэнтра;
▪️будзе распрацаваны пратакол для падтрымкі лялечнікаў у выгнанні;
▪️нашы творцы змогуць далучацца да нацыянальных цэнтраў UNIMA іншых краін;
▪️беларускі прадстаўнік можа атрымаць статус консула пры UNIMA.

Да гэтага моманту адзінай краінай, дзе быў ліквідаваны нацыянальны цэнтр UNIMA, заставаўся Афганістан, але беларусы сталі першымі, хто дамогся аднаўлення сувязяў.

👉 Больш падрабязна пра тое, як усё адбывалася, чытайце ў нашым артыкуле.
На працягу 2024 года Беларуская Рада культуры актыўна займалася культурніцкай дыпламатыяй, каб узмацніць голас беларускай культуры ў свеце і спрыяць яе развіццю.

Мы працавалі ў наступных напрамках:

1️⃣ Супрацоўніцтва і адвакацыя

◾️ Дапамаглі падрыхтаваць важныя адвакатыўныя дакументы:
Агульны ліст ад беларускіх арганізацый у Сейм Літвы.
Ліст ад эстонскіх арганізацый у Парламент.

◾️ Правялі круглы стол, прысвечаны культурніцкай дыпламатыі.

◾️ Кансультавалі беларускія арганізацыі перад міжнароднымі візітамі.

◾️ Правялі сустрэчы абмену досведам з Літоўскай Радай культуры, British Council, Дацкім інстытутам культуры і сеткай EUNIC.

2️⃣ Міжнародныя канферэнцыі і сустрэчы

◾️ Узялі ўдзел у больш чым 50 візітах і дыпламатычных сустрэчах, уключаючы:
• Stockholm Conference on Belarus
• IMPACT
• Tallinn YouTube Summit for Democracy and Peace
• Truth in Motion
• Канферэнцыя “Новая Беларусь”
• Першы беларускі бізнэс форум у Вашынгтоне
• Сустрэчу з кангрэсменкамі ЗША пра нацыянальную ідэнтычнасць (па запрашэнні USAID)

3️⃣ Люблін – Еўрапейская Сталіца Культуры 2029

◾️ Зладзілі сустрэчы і падрыхтавалі прапановы па ўдзеле беларускіх культурніцкіх дзеячаў у гэты праект.

◾️ Атрыманне Люблінам статусу ЕСК-2029 – у тым ліку нашая перамога!

📌 Поўная справаздача за 2024 год.
Калі вы ў Эстоніі, то можаце лёгка падтрымаць Беларускую Раду культуры

Калі вы падпадаеце пад вяртанне падаходнага падатку, можна накіраваць частку гэтай сумы на падтрымку MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon. Такім чынам вы зробіце ўнёсак у развіццё беларускай культуры і падтрымку яе дзеячаў.

Як падтрымаць?

Пры разліку дэкларацыі, калі падатковая лічыць, што вы перавысілі выплату падаткаў, з'яўляецца опцыя "ахвяраваць". Вы можаце частку вернутага падатку пералічыць на рахунак нашай арганізацыі MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon, рэгістрацыйны код 80587137, з пазначэннем сумы ахвяравання.

📌 Нашы поўныя рэквізіты ў Эстоніі
MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon
📍 Aru tn 21-8, Harjumaa, Tallinn, Põhja-Tallinna linnaosa 10318, Estonia
📎 Рэгістрацыйны код: 80587137
🏦 IBAN: EE807700771005442073

Калі вы плаціце падаткі ў Польшчы альбо Літве, можаце таксама накіраваць 1,5% ужо аплачанага падатку на падтрымку беларускіх медыя-праектаў, фондаў і культурніцкіх арганізацый.

Калі вы самі маеце дачыненне да арганізацыі, якой можна пералічваць 1,2% ці 1,5% падатку ў краінах Балтыі і Польшчы, то раім далучыцца да базы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні. Яна дапаможа беларусам, знайсці тых, каго можна падтрымаць.
А вы ўжо пералічылі 1,5% падаходнага падатку на дабрачыннасць беларускім арганізацыям?
Anonymous Poll
20%
Канешне
25%
Збіраюся гэта зрабіць
3%
А так можна было?
43%
Няма такой магчымасці
8%
Не
З 2020 года ў Беларусі дзеячы культуры апынуліся пад беспрэцэдэнтным ціскам: арыштамі, катаваннямі, звальненнямі і іншымі відамі пераследу. Паводле дадзеных Беларускага ПЭН, па стане на сакавік 2025 года за кратамі знаходзіцца як мінімум 168 дзеячаў культуры.

Як мы дапамагаем?

Беларуская Рада культуры працягвае падтрымліваць рэпрэсаваных творцаў праз фінансавую, юрыдычную і псіхалагічную дапамогу:

◾️1600+ зваротаў – менавіта столькі запытаў мы атрымалі з моманту стварэння службы падтрымкі.
◾️750+ кансультацый па рэлакацыі, працаўладкаванні, дакументах і атрыманні дапамогі.
◾️350+ асоб атрымалі фінансавую дапамогу, у тым ліку на аплату штрафаў і паслуг адвакатаў.
◾️430+ віз і відаў на жыхарства атрымана пры нашым садзейнічанні.
◾️260+ чалавек атрымалі псіхалагічную падтрымку дзякуючы нашай працы.

🫂 Далучайцеся да дапамогі:

Падтрымайце рэпрэсаваных творцаў пераводам, альбо праз штомесячнае ахвяраванне.

📌Таксама можна ахвяраваць на падтрымку дзейнасці Беларускай Рады культуры як разавым пераводам, так і штомесячна.
У Варшаве 6-7 сакавіка прайшла першая стратэгічная сесія Беларускай музейнай лабараторыі – новай ініцыятывы Музея Вольнай Беларусі, якая будзе каардынаваць працу з беларускай культурнай спадчынай у выгнанні.

Навошта гэта патрэбна?

Беларускі музейны сектар сутыкаецца з сур’ёзнымі выклікамі: палітычны ціск, закрыццё незалежных устаноў, страта сувязяў з міжнароднымі партнёрамі. Лабараторыя стане пляцоўкай для супрацоўніцтва музейшчыкаў, даследчыкаў і ўсіх, хто працуе са спадчынай.

Якія задачы ставіць лабараторыя?

- Наладжванне кантактаў з музеямі і даследчымі інстытутамі іншых краін;
- Распрацоўка навучальных і метадычных матэрыялаў;
- Форумы і сустрэчы для абмену досведам;
- Праца з калекцыямі і архівамі ў выгнанні.

На першай сесіі прысутнічалі 28 чалавек, сярод іх прадстаўнікі Музея Вольнай Беларусі (Польшча), Віленскага Беларускага музея Івана Луцкевіча (Літва), Беларускай бібліятэкі-музея імя Францыска Скарыны (Вялікабрытанія), Дома Вольнай Беларусі (Украіна), ініцыятыў «Варшаўскі шпацыр», «Народны музей» і «MALDZIS» (Польшча).

Як далучыцца?

Калі вы працуеце з музейнай спадчынай і хочаце стаць часткай лабараторыі, звяжыцеся з Музеем Вольнай Беларусі праз сацсеткі.

Больш інфармацыі пра ініцыятыву тут.
Беларуская Рада культуры далучылася да пачатку стратэгічных кансультацый з Вялікабрытаніяй!

У Лондане адбыліся першыя кансультацыі паміж прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага руху і Міністэрствам замежных спраў, па справах Садружнасці і развіцця Вялікабрытаніі (FCDO). Абмеркавалі супрацу ў трох ключавых кірунках: палітыка і правы чалавека, медыя і супрацьдзеянне прапагандзе, культура і адукацыя.

Беларускую Раду культуры на сустрэчы прадстаўляла намесніца кіраўніка Надзея Гарэцкая. Яна акцэнтавала ўвагу на сістэмным знішчэнні культуры ў Беларусі, патрэбе ў падтрымцы ініцыятыў у эміграцыі і стварэнні ўстойлівых механізмаў фінансавання.

💬 «Развіццё і падтрымку незалежнай культуры бакі ўспрымаюць як ключавы фактар дасягнення бяспекі ў рэгіёне», — адзначыла яна.

Сярод прапаноў беларускіх дэмакратычных сіл у сферы культуры і дыяспары:

◾️сумесныя адукацыйныя праграмы для актывістаў і журналістаў,
◾️падтрымка праектаў і супольнасцяў унутры краіны,
◾️стварэнне культурніцка-грамадзянскага хаба ў Вялікабрытаніі.

📌 Чытайце поўны матэрыял тут.