Беларуская рэжысёрка, музыкантка і актрыса Паліна Дабравольская прадставіць у Берліне свой монаперфоманс Coma. Гэтая падзея сталася магчымай дзякуючы праграме мабільнасці #ArtPowerBelarus.
У пастаноўцы зроблены акцэнт на сімбіёзе музыкі, тэатру і тэхналогій, а песні, што гучаць на сцэне, у хуткім часе ператворацца ў музычны альбом спявачкі.
— Я заўсёды працавала і працую на сумесі жанраў і відаў мастацтва. Мяркую, у цэлым, зараз, каб знайсці штосьці чыстае без дадатку іншага віда мастацтва, трэба вельмі пастарацца, — кажа Паліна.
Галоўным героем Coma з’яўляецца штучны інтэлект. Аднак сам спектакль цалкам пра чалавека. Як тлумачыць аўтарка, "гэта пошук адказаў на пытанні, звязаныя з чалавекам і чалавецтвам".
⏰ 2.12, 18:00
📍Haus der Statistik, Otto-Braun-Strasse 70-72
🎫 Данат ад €15.
⚡️ Заяўкі на праграму мабільнасці ArtPower Belarus мы прымаем на сталай аснове. Вашыя смелыя прапановы планаў на гастролі, побыт у арт-рэзідэнцыях ці даследчыя вандроўкі камісія разглядае штоквартал.
Фота: Vlada Khmel.

🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:
▪️Да 18 снежня прымаюцца заяўкі на стыпендыяльныя PhDs-праграмы па культуры ў Лондане. Універсітэт LSBU прапануюе трохгадовую падтрымку дактарантам для правядзення сумесных культурных даследаванняў.
▪️Да 20 снежня падавайце заяўкі на грант ад праекта "Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра". Гэта конкурс адукацыйных праектаў для беларускіх адукацыйных установаў, ініцыятываў, дзячаў культуры і адукацыі ў Беларусі і за мяжой, якія працуюць офлайн і онлайн. Праект "Васьміног" рэалізуецца пры партнёрстве @radakultury.
▪️Да 1 лютага падавайце заяўкі на Прэмію імя Льва Сапегі ад Цэнтру даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта для прадстаўнікоў беларускай культуры, навукі і літаратуры. На працягу навучальнага года лаўрэат прэміі наведвае польскія ўніверсітэты, дзе можа чытаць лекцыі на тэмы, звязаныя з гісторыяй або сучаснасцю Беларусі, знаёміць польскіх студэнтаў з беларускімі праблемамі.
Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.

❗️Увага! Тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Гэта ўжо чацвёртае прызнанне Рады "датычнай да экстрэмізму". У чэрвені 2022 г. арганізацыя была абвешчаная "экстрэмісцкім фармаваннем", у жніўні 2022 г. сайт і сацсеткі Рады былі названыя "экстрэмісцкімі матэрыяламі", а ў красавіку 2023 г. спіс папоўніў інстаграм інфармацыйнай кампаніі #BelarusWithUkraine.
У @radakultury мы публікуем падборкі магчымасцяў для творцаў, дзелімся поспехамі ў міжнародных справах, разважаем пра актуальны стан і будучыню беларускай культуры. Менавіта гэта ўлады лічаць небяспечнымі для розумаў беларусаў.
▪️Ці будзе нам складаней працаваць з творцамі ў Беларусі? Так, небяспечны статус робіць адкрытую супрацу з намі немагчымай.
▪️Ці спыніць нас гэта? Не, бо культура мацнейшая за любыя забароны і межы.
❗️Калі вы чытаеце нас з Беларусі, калі ласка, адпішыцеся ад @radakultury. Але раз-пораз сачыце за нашымі абнаўленнямі, не забывайцеся, што мы працуем дзеля вас і ствараем новыя #магчымасці.

👁 Беларускі поп & рок: #аналітыка таго, што адбывалася ў музычнай сферы ўнутры і за межамі краіны ў жніўні-кастрычніку 2023.
Асноўныя трэнды:
▪️Вайна дзяржавы з непаслухмяным мастацтвам: прысуд TOR BAND як факт, што музыкі для ўлады больш небяспечныя, чымся забойцы. Што наперадзе? Творчасць патройнае фільтрацыі, татальная цэнзура і самацэнзура.
▪️Канцэртавая дзейнасць у Беларусі адфільтраваная да неабходнага дзяржаўнай ідэалогіі максімуму: у спісах арганізатараў — толькі патрэбныя людзі, што радыкальным чынам паўплывае на ўжо амаль няісную індустрыю.
▪️Эмігранцкія альбомы, сярод іншага, два лонґплэі — "Там" гурта Leibonik і праект Emihranty Лявона Вольскага. Жанр эмігранцкае песні ўзмацняе міфічны водападзел паміж тымі, хто з’ехаў, і тымі, хто застаўся.
👉 Падрабязней — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.
Чытаць музычную аналітыку за люты-красавік і травень-ліпень 2023.
Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

👁 Тэатральная #аналітыка — агляд за жнівень-кастрычнік 2023.
Прорва паміж беларускім тэатрам у краіне і за мяжой з цягам часу становіцца ўсё шырэйшай і глыбейшай.
▪️Дзяржаўны падыход да тэатру: ніякае сучаснасці. Пастаноўкі мусяць быць пра вайну, іскрыць патрыятызмам, арыентавацца на Расію. Гэта размывае адметнасць айчыннага тэатру і ўсё больш ператварае яго ў глыбока правінцыйны.
▫️Тэатральная эміграцыя акрэсліла два падыходы да развіцця: захаванне ўласнай адметнасці ці ўбудоўванне ў мясцовую сістэму. Тэатр у замежжы працягвае сутыкацца з нястачаю фінансавання, нязначным падтрыманнем ад інстытуцыяў і г.д. Найбольш эфектыўным шляхам пераадолення праблемаў пакуль ёсць дзейнасць Свабоднага тэатру, убудаванага ў брытанскую тэатральную сістэму.
Падрабязней — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.
Чытаць аналітыку тэатральнага жыцця за люты-красавік і травень-ліпень 2023.
Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні ЕЗ.

⚡️Мы прайшлі аўдыт!
Праверка, якую правёў галоўны рэдактар @kyky_org Віктар Малішэўскі, пацвердзіла, што ўсе сродкі, якія паступілі пасля марафону салідарнасці "Нам не ўсё адно", былі перададзеныя атрымальнікам у поўнай адпаведнасці з рэгламентам.
Агульная сума выплат склала 9 500 еўра, дапамогу атрымалі 6 сем'яў палітвязняў. Грошы выдаткаваліся на юрыдычныя і медычныя паслугі, перадачы ў калонію і базавыя патрэбы ў вымушанай рэлакацыі.
▪️Нагадаем, што на дадзены момант паводле вядомых фактаў рэпрэсій у няволі знаходзіцца больш за 130 дзеячаў культуры. Наш кірунак дапамогі трымаецца на валанцёрстве. З данатаў, якія збіраем праз наш сайт, мы падтрымліваем творцаў у зняволенні, пасля пераезду ў іншую краіну, фінансуем асобныя праекты.
❤️ Далучайцеся да збору @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

👁 Літаратура: #аналітыка, тэндэнцыі і назіранні.
Літаратурныя працэсы ў межах Беларусі і за мяжой кардынальна розныя.
▪️У краіне функцыянеры прыбіраюць з паліцаў бібліятэк хрэстаматыйныя творы. Так, Мінская пракуратура ў жніўні прызнала экстрэмісцкімі два творы Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча і прадмову Язэпа Янушкевіча да аднаго са збораў твораў пісьменніка. Стэрыльнасць паліцаў у кнігарнях цяпер адцяняюць прагалы на стэлажах бібліятэк, "няправільныя" кнігі адпраўляюцца ў спецсховішчы.
▫️Відавочныя плюсы "тамвыдату": адсутнасць абсурднае цэнзуры ў параўнанні з тым, што адбываецца ў індустрыі ўнутры, у тым ліку магчымасць выдаваць табуяваныя ў Беларусі тэмы. Мінус таксама ёсць: дарагавізна высылкі кніг ад рэлакаваных выдавецтваў да чытачоў па ўсім свеце.
Больш — ў аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.
Аналітыка за люты-красавік і травень-ліпень 2023.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 Беларуская Рада культуры далучаецца да Каляднай імпрэзы, якую ладзіць Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, і прыме ўдзел у арганізацыі дабрачыннага аўкцыёна.
Тры беларускія мастакі выставяць на аўкцыёне свае творы.
▪️Сemra прадставіць працу "Знак болю".
"Гэтая праца — даніна павагі нашай агульнай барацьбе. Гэты сімвал служыць не толькі сведчаннем нашых цяжкасцяў, але і маяком нязломнай сілы і рашучасці", — апісвае мастачка сваю карціну.
▪️Антон Радзівонаў, які вымушана пакінуў Беларусь з-за палітычнага пераследу, прадставіць працу "Студзеньскі гіль". Гэта адзіная з 13 карцін серыі "Птушкі з народам", якую ўдалося вывезці з Мінску.
▪️"Раніца ў лесе" — праца Аляксандра Бельскага, зробленая на пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Мастак — аўтар шэрагу карцін на тэматыку беларускіх пратэстаў, трапіў у спіс "непажаданых" аўтараў у Беларусі, цяпер жыве ў Берліне.
Сродкі, атрыманыя з продажу карцін, пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным творцам.
21 снежня, 20:00 (СЕТ).
Рэгістрацыя на онлайн-удзел.

👁 Беларускае мастацтва: #аналітыка таго, што адбываецца ўнутры і за межамі краіны.
▪️Мастацкая супольнасць у Беларусі зазнае значныя страты, пераслед і спробы сцерці грамадскую памяць пры цяперашнім рэжыме. Зрэшты, застаюцца і тыя, хто не бачаць нічога заганнага ў супрацы з Расіяй. А імпрэзы кшталту Восеньскага салону з “Белгазпрамбанкам” выклікаюць заклапочанасць наконт аўтэнтычнасці мастацкага выказвання ў дзяржаўных сцэнарах.
▫️Артысты, працуючы ў розных краінах Еўропы, не спыняюць сваіх думак пра Беларусь. 16–17 верасня адбыўся Першы Кангрэс беларускае культуры ў эміграцыі, дыскусіі на якім былі прысвечаныя гістарычнаму і сучаснаму досведу беларускіх мастакоў у эміграцыі, фармаванню культурніцкіх супольнасцяў і разрыву культурніцкіх сувязяў паміж Беларуссю і дыяспараю.
Больш — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.
Пра галоўныя трэнды мастацтва летняга сезону 2023 чытайце тут.

📢 Запрашаем на калядны прэс-ланч і дыскусію "Стаўленне да адукацыі, ідэалогія ў гарадскім ландшафце і музеях, тэндэнцыі ў кнігавыданні і кнігаспажыванні".
Вас чакаюць прэзентацыі вынікаў чатырох даследаванняў ад каманды вядомых беларускіх навукоўцаў з Інстытута "Палітычная сфера":
▪️"Беларуская адукацыя сёння: стаўленне, ацэнка эфектыўнасці”;
▪️"Гарадскі ландшафт: чыя памяць прадстаўлена ў беларускай гарадской прасторы";
▪️"Музеі: сучасныя ідэалагічныя акцэнты";
▪️"Кнігавыданне і спажыванне кніг беларускім чытачом".
Сустрэча пройдзе ў нязмушанай атмасферы, з пачастунакамі ды каляднымі прысмакамі.
⏰ 18 снежня а 13:00
📍 Гасцёўня Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры (Vilnius, Šv. Ignoto g.5).
Больш падрабязная інфармацыя ды рэгістрацыя (колькасць месцаў абмежаваная, магчымы онлайн-удзел).
🙌 Рыхтуйце пытанні, бярыце з сабою добры настрой ды #сустрэнемся_ў_Гасцёўні

👁 Беларускае кіно: #аналітыка, тэндэнцыі і назіранні.
Жнівень-кастрычнік 2023 сталіся для беларускай кінасферы багатымі на падзеі. Тым не менш, не пакідае адчуванне калі не стомы, дык пэўнага прыпынку ў развіцці індустрыі. Што гэта за прыпынак і адкуль такія дваістыя "ашчушчэнія" ўзяліся — разбіраецца аналітычная група Беларускай Рады культуры.
Асноўныя трэнды:
▪️Беларусь становіцца зонаю змоўчвання, і гэта робіцца інструментам падзелу і ўлады.
▪️Дзяржаўнае кіно перараджаецца ў сімуляцыю.
▪️Эмігранцкае кіно распадаецца, але працягвае інстытуцыялізавацца.
Падрабязна пра падзеі са свету кіно Беларусі — у аглядзе.
Чытайце таксама аналітыку за люты-красавік і травень-ліпень.
Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні ЕЗ.
Жнівень-кастрычнік 2023 сталіся для беларускай кінасферы багатымі на падзеі. Тым не менш, не пакідае адчуванне калі не стомы, дык пэўнага прыпынку ў развіцці індустрыі. Што гэта за прыпынак і адкуль такія дваістыя "ашчушчэнія" ўзяліся — разбіраецца аналітычная група Беларускай Рады культуры.
Асноўныя трэнды:
▪️Беларусь становіцца зонаю змоўчвання, і гэта робіцца інструментам падзелу і ўлады.
▪️Дзяржаўнае кіно перараджаецца ў сімуляцыю.
▪️Эмігранцкае кіно распадаецца, але працягвае інстытуцыялізавацца.
Падрабязна пра падзеі са свету кіно Беларусі — у аглядзе.
Чытайце таксама аналітыку за люты-красавік і травень-ліпень.
Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні ЕЗ.
Круглы стол "Культурніцкія вынікі 2023 года: падзеі, тэндэнцыі, прагнозы" прайшоў у Гасцёўні Беларускай Рады культуры.
Пагутарыць пра здабыткі і абмеркаваць праблемы сабраліся эксперты і прадстаўнікі медыя.
Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін адзначыў:
— Адзін з істотных для нашай дзейнасці вынікаў года — гуртаванне экспертаў. Аналітычная група Рады працуе ўжо 2 гады, адсочвае тэндэнцыі і рыхтуе перыядычныя агляды. У межах праграмы #ArtPowerBelarus з намі папрацавала 35 адмыслоўцаў. Рада паспрыяла стварэнню 4-х экспертна-прафесійных супольнасцяў.
Ірэна Кацяловіч, Аляксандр Чарнуха, Саша Рэйзар, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, Анастасія Панкратава і Дзяніс Марціновіч адзначылі розныя дасягненні ў культуры. Гэта поспехі ў кіно, рост чытацкай аўдыторыі, росквіт галіны аўдыякніг, бум незалежнай музыкі.
Прагучалі і супольныя трывогі: рэпрэсіі, павелічэнне адлегласці паміж аўдыторыяй "тут" і "там".
Вынікі круглага стала чытайце неўзабаве на сайце.
Фота: Вадзім Заміроўскі, @radakultury.

🌟 Сябры! Віншуем вас з Калядамі і Новым Годам!
Мы будзем сустракаць і святкаваць гэтыя дні па-рознаму. Нехта ўжо паслязаўтра збярэ ўсю вялікую сям’ю за вігілійным сталом і будзе адорваць клопатам і ўсмешкамі кожнага. Нехта запросіць толькі самых блізкіх ды адзначыць Каляды ды Новы Год сціпла, але з густам. Хтось у святочную ноч паімчыць у самае сэрца гораду, каб сустрэць 2024-ты ў натоўпе вясёлых незнаёмцаў. А хтось — увесь час будзе ў думках згадваць самых дарагіх людзей, якія ў гэтыя дні за кратамі…
❤️ Мы віншуем са святамі кожнага і кожную з вас. Хай вашыя сэрцы поўняцца спакоем і радасцю, хай у вачах ззяюць промні надзеі і любові, хай вашыя дамы напаўняюцца цеплынёй і ўтульнасцю. Хай усе жаданні, загаданыя ў гэтыя святочныя дні, пачнуць здзяйсняцца ўжо з першых дзён 2024-га.
Часцей абдымайце тых, хто побач.
З пашанай і ўвагай, каманда Беларускай Рады культуры.

📢 Запрашаем у Гасцёўню Беларускай Рады культуры на майстар-клас Вольгі Барышнікавай па калядных спевах беларусаў.
Што вас чакае на імпрэзе?
— Мы даведаемся пра традыцыйныя песні каляднага перыяду на беларускіх землях, паглядзім фрагменты этнаграфічных фільмаў і паслухаем песні ў іх сапраўдным аўтэнтычным гучанні. Таксама нас чакае практычны спеўны майстар-клас, падчас якога вывучым некалькі калядных песень, папрацуем над гукам і, канешне ж, атрымаем добры святочны настрой, — дзеліцца планамі Вольга.
⏰ 30 снежня (субота), а 13:00
📍 Vilnius, Sv. Ignoto g. 5
🎫 Уваход: 10 €
Вольга Барышнікава — магістр музычнага мастацтва, этнамузыколаг, музыка, выкладчыца традыцыйнага спеву.
#сустрэнемся_ў_Гасцёўні, каб спяваць, як спявалі нашыя продкі.

Напярэдадні Новага Году сайты медыяў, асабістыя старонкі ў сацсетках традыцыйна стракацяць вынікамі. @radakultury сёлета таксама гэта зрабіла.
Неўзабаве падзелімся нашымі дасягненнямі, раскажам, якім быў 2023-ці для Беларускай Рады культуры як для арганізацыі.
Сёння ж прапануем зірнуць на беларускую культуру ў цэлым.
▪️Што хвалявала творцаў сёлета? Якія тэндэнцыі забярэм з сабой у будучыню, а якіх рысаў і ўплываў хацелася б пазбавіцца? Чаго зычым сабе і культурніцкай галіне ў 2024-м?
На гэтыя і іншыя пытанні адказваюць эксперты, якіх мы запрасілі падыскутаваць за круглым сталом і гучна выказаць усё, што радуе, і што баліць.
⭐️ Увага! Тэкст, які ўжо цяпер можна прачытаць на нашым сайце, атрымаўся грунтоўны. Мы наўмысна захавалі прамовы экспертаў у поўным аб’ёме. У такім падыходзе хаваецца і нашае пажаданне ўсім аматарам беларушчыны на год наступны: знаходзіць час для сапраўды важных і глыбокіх матэрыялаў, кніг, выказванняў. Каб і думкі вашыя сталіся глыбокімі, а рашэнні — узважанымі і лагічнымі.

⚡️ Хочаце здымаць ролікі пра сучасную беларускую культуру? Маеце ідэі? Магчыма, “Васьміног” шукае менавіта вас!
🎥 Што трэба зрабіць?
Распрацаваць і зняць серыю з 15 адукацыйна-забаўляльных відэа (па 10-15 хвілін кожнае) пра здабыткі сучаснай беларускай культуры. Удзельнікамі міні-лекцый могуць стаць паважаныя асобы, якія падзеляцца сваімі ведамі і досведам.
👫👨👩👧👦 Для каго?
Падлеткі-беларусы 15-18-гадоў і сем’і ў эміграцыі, зацікаўленыя ў захаванні беларускай ідэнтычнасці.
⏰ Заяўкі прымаюцца да 20.01.2024 (уключна).
Арганізатары чакаюць наступныя дакументы:
1. Канцэпцыя відэаролікаў (кароткае апісанне ідэй да 15 серый);
2. Каштарыс;
3. CV выканаўцаў.
Прапановы дасылайце на электронны адрас vasminoh.school@gmail.com
Падрабязней на сайце “Васьмінога”

💥 Кам’юніці “Культурны Код” запрашае сёння на паблік-ток “Культурніцкі праект і стартап: што з гэтым рабіць?”
Падчас сустрэчы з заснавальніцай праекта mаramora.co Ганнай Палей гаворка пойдзе пра:
▪️асноўныя выклікі перафарматавання культурніцкіх ініцыятыў у камерцыйныя стартапы;
▪️патэнцыйныя перавагі і рызыкі, якія могуць напаткаць на гэтым шляху;
▪️практычныя крокі і рэальныя кейсы ператварэння праектаў у сапраўдныя стартапы.
⏰ Калі? 4 студзеня, а 17:00 СЕТ / 19:00 (Мінск)
📍Дзе? Zoom
Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
#паблік_ток #EU4Culture

📻Ва Украіне запусцілі “РокРадыёBY”
Ініцыятыва ажыццявілася дзякуючы супрацы кіраўніка Беларускай Рады культуры Сяргея Будкіна і ўкраінскага радыёпрадзюсара Олега Вдовіченко. Стрым быў створаны на аснове платформы “РокРадіо UA” пры падтрымцы Палка Каліноўскага, а @radakultury спрычынілася да распрацоўкі праекта.
ㄧНовае радыё — гэта добрая прыкмета таго, што дыялог паміж беларусамі і ўкраінцамі наладжваецца і ўсё больш украінцаў падтрымліваюць ідэю вольнай Беларусі. Нядаўна ў Луцку прайшоў "Форум беларускага культурнага супраціву", дзе мы з украінскімі калегамі абмяркоўвалі магчымыя сцэнары развіцця ўзаемаадносінаў паміж нашымі краінамі, а неўзабаве ў нашых сяброў з “Рок Радіо UA” з'явілася ідэя стварыць канал з беларускамоўнай музыкай. Мы горача прывіталі гэтую думку, дапамаглі кансультацыямі і кантактамі з музычнымі экспертамі і будзем раіць цяпер беларускім музыкам дасылаць свае песні ў эфір, а слухачам з розных краінаў далучацца да стрымаў праз сайт і мабільны дадатак , — кажа Сяргей Будкін.
Слухаць “РокРадыёBY” можна на сайце ці з дапамогай прыкладання.

🔻Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы ў лічбах і імёнах у снежні 2023 года
14 са 148 чалавек адбываюць крымінальнае пакаранне ў турме.
66 – у калоніі.
20 – у СІЗА.
4 – на "хіміі".
28 – адбываюць "хатнюю хімію".
Месцазнаходжанне 16 зняволеных дзеячаў невядомае.
Навіны культуры рэпрэсаванай:
◾️Спявачку Кацярыну Цэван асудзілі на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
◾️У Браславе затрымалі 7 супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры. Дырэктарку ўстановы асудзілі на 15 сутак.
◾️Instagram-старонка Лявона Вольскага @volski.official прызнаная экстрэмісцкай. Адпаведнае рашэнне прыняў Ленінскі суд горада Брэста.
◾️У Германіі выйшла кніга пра палітзняволеных жанчын Беларусі. У выданне пад назвай "Калі вы ідзяце праз пекла, не спыняйцеся" ўвайшлі сведчанні, інтэрв'ю і выступы ў судзе Марфы Рабковай, Марыі Калеснікавай, Кацярыны Андрэевай, Наталлі Хершэ, Вольгі Класкоўскай, Насты Лойкі ды іншых жанчын, якія патрапілі пад палітычны пераслед у выніку пратэстаў Беларусі ў 2020 годзе. Кніга выдадзена на нямецкай мове.
❤️Далучайцеся да збору @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

Плануеце ўдзел у праграме мабільнасці, але не ведаеце, з чаго пачаць? Запрашаем на афлайн-інфасесію ў Вільні, дзе будуць прадстаўленыя адразу тры праекты, што падтрымліваюць прафесійныя вандроўкі беларускіх дзеячаў культуры.
Прадстаўнікі EU4Culture, MOST+ i #ArtPowerBelarus (фінансаваных Еўрапейскім Саюзам праектаў, скіраваных на падтрымку грамадска-культурніцкай супольнасці Беларусі) раскажуць пра адметнасці кожнай з праграм і адкажуць на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.
▫️Калі? 24 студзеня 18:00 ЕET
▫️Дзе? Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5)
🎯Праект EU4Culture прысвечаны падтрымцы культурніцкага і крэатыўнага сектараў як рухавіка росту і сацыяльнага развіцця ва ўсім рэгіёне Усходняга партнёрства. Каманда праекта прадставіць актыўнасці праекта і бягучы конкурс на атрыманне грантаў мабільнасці.
🎯Таксама вы зможаце даведацца ўсе падрабязнасці пра:
⁃ Праект MOST+
⁃ Праграму мабільнасці ArtPower Belarus
👉Каб узяць удзел у імпрэзе, трэба зарэгістравацца
Прадумвайце план вандроўкі, рыхтуйце пытанні і #сустрэнемся_ў_Гасцёўні