🔥 2 гадзіны, 89 пытанняў і адчуванне вялікай супольнай працы дзеля развіцця беларускай культуры. Каманда праекта ArtPower Belarus правяла онлайн-інфасесію.
На пытанні адказвалі: кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін і грант-менеджарка ArtPower Belarus Эліна Калнібалоцкая.
— Бачна, што на гэтую інфасесію завіталі арт-менеджары, прадзюсары, творцы, якія ўжо маюць досвед праектнага менеджменту і падачы заявак на гранты. Прыемна было чытаць запыты ад прафесіяналаў: пытанні, на якія няма простага адказу, даюць штуршок супольнаму росту. Шмат было акцэнту на тлумачэннях фінансавага складніка заяўкі, ішла гаворка пра суфінансаванне праектаў з розных крыніц, ідэйную скіраванасць праектаў і адметнасці заявак на праграму мабільнасці, — кажа Эліна Калнібалоцкая.
Мы пастараліся адказаць на ўсе запыты, але калі пытанні ўсё ж засталіся — звярніцце ўвагу на раздзел FAQ ці пішыце на resource@byculture.org.
Да 13/11 у межах #ArtPowerBelarus адкрытыя колы для заявак на мідзі-гранты, міні-гранты і праграму мабільнасці.

Forwarded from Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
На гэтых выхадных у розных кропках свету беларусы збяруцца на #ночпаэтаў — акцыі, прысвечаныя ўшанаванню памяці культурніцкіх дзеячаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
🔻Раім наведаць:
28 кастрычніка, субота
📍Варшава — "Ноч паэтаў" у Беларускім Моладзевым Хабе.
📍Лондан — Вечарына "Ноч расстраляных паэтаў" у Скарынаўскай бібліятэцы.
📍Тбілісі — Вечар памяці "Ноч паэтаў".
29 кастрычніка, нядзеля
📍Беласток — Спектакль Андрэя Саўчанкі "Святло ў цемры" (пры падтрымцы праграмы #ArtPowerBelarus @radakultury). Трансляцыя.
📍Варшава — Адкрыццё мурала і прэзентацыя лімітаванай калекцыі цішотак Ташы Кацубы ў Karma Crew (імпрэза Free Belarus Center).
📍Вільня — Імпрэза памяці, імпрэза жыцця: Ноч (не)расстраляных паэтаў.
📍Гданьск — Вечарына "(Не)расстраляныя. Дыялогі" (Oblackie Centrum Edukacji i Kultury, пачатак у 19.00).
📍Кіеў — Вечар (не)расстралянай паэзіі.
📍Кракаў — "Ноч расстраляных паэтаў".
Больш пра падзеі ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. і агульная мапа імпрэзаў — на сайце.

Які кантэнт вам найбольш цікавы ў нашых сацсетках? (Можна абраць некалькі варыянтаў)
Anonymous Poll
64%
Падборкі магчымасцяў для творцаў
49%
Інфармацыя пра ўдзел у праграме грантавай падтрымкі #ArtPowerBelarus
35%
Інфармацыя пра праекты, якія атрымалі падтрымку ў межах #ArtPowerBelarus
47%
Аналітыка культурніцкіх сфераў ад нашых экспертаў
48%
Афіша падзей, якія арганізоўваюцца пры нашай падтрымцы
32%
Карпаратыўныя навіны (сустрэчы, дзеянні, заявы, каментары ігд)
33%
Інфармацыя пра палітвязняў, звязаных з беларускай культурай
3%
Іншае (напішыце ў каментарах)
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:
▪️Лабараторыя ў Варшаве "Грыбніца: Каланіяльныя залежнасці і дэкаланіяльныя практыкі ў Беларусі" запрашае даследчыкаў культуры і ўсіх зацікаўленых да сумеснай працы, вынікам якой стане выданне кнігі. Дэдлайн: 8 лістапада.
▪️Да 13 лістапада @radakultury прымае творчыя праекты на гранты ў межах праграмы #ArtPowerBelarus. Падрабязнасці і прыём заявак тут.
▪️Фестываль гукавога мастацтва BETONTONTON 2023/2024 у Кёльне запрашае музыкаў, кампазітараў і саўнд-дызайнераў паўдзельнічаць у стварэнні мікраканцэртаў. Тэмы: бяспечная прастора, прытулак, цяпло і сяброўства. Дэдлайн: 19 лістапада.
▪️Да 21 лістапада падавайце заяўкі на фестываль кіно ў Партугаліі IndieLisboa International Film Festival. Мэта — прэзентаваць новыя фільмы і рэжысёраў у галіне незалежнага кіно.
▪️Да 27 лістапада прымаюцца заяўкі на мастацка-навуковую рэзідэнцыю ў Вене. Запрашаюцца творцы розных дысцыплін з вопытам працы ў галіне навукі.
☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.

Паблік-ток па SMM ад кам'юніці "Культурны Код" ужо сёння — далучайцеся!
SMM-спецыяліст Дзяніс Васількоў правядзе сустрэчу па тэме "Базавая аналітыка праектаў: як зразумець усе гэтыя паказчыкі" і патлумачыць наступныя пытанні:
▪️Навошта і як сачыць за паказчыкамі?
▪️Што нам кажуць лічбы для вэба, ютуба і падкастаў?
▪️Як ацаніць прома і зразумець, што бюджэт не "зліваецца"?
▪️У вас будзе магчымасць задаць свае пытанні спікеру.
⏰ 2 лістапада 17.00 (СЕТ) / 19.00 (Мінск)
📍 ZOOM
"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекту EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Пры падтрымцы @radakultury.

📢 Сёння ў італьянскай Пізе адкрываецца выстаўка беларускай мастачкі Надзі Букі "Speranza senza paura" (Надзея без страху).
Гэты праект стаўся магчымы дзякуючы праграме мабільнасці #ArtPowerBelarus.
— Італія — краіна высокага мастацтва, я лічу што кожны мастак марыць зладзіць тут выстаўку. Мая ж мара здзейснілася, — кажа мастачка. — "Надзея без страху" аб’ядноўвае 30 маіх буцінанак, гэта карціны, выразаныя з каляровай паперы. Можна сказаць, што ў гэтых работах сканцэнтраванае маё жыццё за апошнія 10 гадоў. Многія з іх беларускія аматары сучаснага мастацтва ўжо бачылі на выстаўках, але ёсць і 4 новыя работы, якія я пакажу ўпершыню. Яны створаныя ўжо ў Польшчы, у эміграцыі.
⭐️ Вы таксама можаце зрабіць крок насустрач сваёй творчай мары. Да 13 лістапада працягваецца прыём заявак на мідзі-гранты, міні-гранты і гранты мабільнасці праграмы ArtPower Belarus.
Фота: Nadia Buka.

Якімі сферамі беларускай культуры вы цікавіцеся больш за ўсё? (Можна абраць некалькі варыянтаў адказу)
Anonymous Poll
56%
Музыка
50%
Літаратура
46%
Мастацтва
29%
Кіно
32%
Тэатр
3%
Іншае (напішыце ў каментарах)
📢 Запрашаем у Гасцёўню Беларускай Рады культуры на літаратурна-музычную вечарыну Юстыны Карпіловіч і Змітра Бартосіка.
Гісторыя сямейнага гурта распачалася летам 2020 года. Бадай, найлепшымі выступленнямі гэтага маленькага калектыву можна лічыць утульныя канцэрты ў восеньскіх менскіх дварах.
▪️"Тады мы спявалі народныя, аўтарскія, перакладныя песні. І нас слухала ці не самая ўважлівая і ўдзячная публіка ў свеце, — кажуць музыканты. — Мы вельмі сумуем па тых натхняльных вечарынах, таму і на сваім новым канцэрце ў Вільні хочам аднавіць атмасферу вольнага менскага двара".
Падчас вечарыны прагучаць і аўтарскія песні-рэфлексіі Юстыны Карпіловіч. Маладая спявачка ў сваіх творах вельмі шчыра і непасрэдна расказвае пра тое, што адбываецца з яе краінай, як падзеі на радзіме адбіваюцца на яе сябрах і родных.
Уваход: вольны, данаты выступоўцам вітаюцца.
#сустрэнемся_ў_гасцёўні 9 лістапада а 18:00 (Vilnius, sv. Ignoto g.5).

📢 Час не стаіць на месцы. Крыху больш як месяц таму мы аб’явілі старт новага колу праграмы ArtPower Belarus і пачалі прымаць заяўкі ад беларускіх творцаў на падтрыманне праектаў і мабільнасці.
І вось — прыйшла пара нагадаць пра дэдлайн, бо ён у панядзелак, 13 лістапада. Калі вы планавалі падаваць заяўку — спяшайцеся запаўняць формы.
Нагадваем таксама, што гэты кол — апошні для мідзі-грантаў у #ArtPowerBelarus, а значыць, гэта апошні шанец падаць заяўку на фінансаванне для інстытуцыяў і індывідуальных праектаў да 60 000 еўраў.
Старт рэалізацыі праектаў — не раней за 1 лютага 2024 года. Максімальны магчымы тэрмін завяршэння праекту — 1 лістапада 2024 года. Вынікі колу будуць вядомыя ў студзені 2024 года.
👉 Падаць заяўку і даведацца больш пра ArtPower Belarus.
❓ Зазірніце таксама ў раздзел "Частыя пытанні".
Праграма #ArtPowerBelarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

📢 Запрашаем на фотавыстаўку праекта DOM., падтрыманага грантам #ArtPowerBelarus.
Праект фатографа Аляксандра Ката-Зайцава распачаўся з аднайменнай кнігі, што пабачыла свет у 2019 г. На той час DOM. быў суб'ектыўным фотадакументам, спробай зразумець і паказаць, як тая ці іншая прастора ўплывае на асобу з досведам эміграцыі. Цягам апошніх некалькіх гадоў тэма пошуку пачуцця дому стала блізкай і актульнай для многіх беларусаў. Для тых, хто пакінуў Беларусь, і тых, хто ўжо не можа пачувацца ў бяспецы ў родным краі.
🎧Выстаўка мае і гукавое вымярэнне: да праекта далучыўся беларускі кампазітар Аляксандр Ясінскі, які стварыў музычную сцежку ў стылі эмбіент, адлюстроўваючы тэму дома ў музыцы.
Прыходзьце паглядзець, паслухаць і пашукаць уласны дом, хаця б на фота.
⏰Адкрыццё 15 лістапада а 19:00 з удзелам Naviband.
📍Варшава, Foksal 11.
Уваход вольны.
Калі вы таксама хочаце рэалізаваць свой праект з дапамогай праграмы ArtPower Belarus, спяшайцеся. Сёння завяршаецца прыём заявак у межах актуальнага колу.

▪️Да 24 лістапада галерэя Hošek Contemporary ў Берліне запрашае мастакоў і перформераў прыняць удзел у прэміі Hošek Contemporary Prize 2024. Прапанаваныя творы павінны быць новымі/прэм’ернымі.
▪️Да 24 лістапада падавайцеся на онлайн-курс для грамадзянскіх арганізацый "Распрацоўка праектаў і напісанне праектных заявак".
▪️Да 26 лістапада літаратары і літаратаркі могуць падаць заяўкі на ўдзел у літаратурнай рэзідэнцыі ад Старамейскага Дома Культуры ў Варшаве. Рэзідэнцыя тэрмінам 2-6 тыдняў пройдзе ў інтэрвале студзень-чэрвень 2024.
▪️CreateCulture Studio ў Вільні прадастаўляе для актывістаў_к, якія займаюцца стварэннем відэакантэнту, бясплатныя студыі з базавым асвятленнем, дзе можна зняць інтэрв'ю, выпуск для youtube ці фотасесію. Падавайце заяўкі да 31 снежня.
▪️Тэлеграм-канал КЛІК шукае аўтараў, якім цікава пісаць пра беларускую музыку. Занятасць — 2-3 гадзіны на тыдзень, прадугледжваецца сістэма ганарараў.

⚡️Вакансія! Шукаем экспертаў/-к для праекта ArtPower Belarus.
Беларуская Рада культуры абвяшчае конкурс экспертаў/-к для ацэньвання прапановаў у межах чарговых тураў праекта "ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадзянскай прасторы праз культуру і мастацтва", які рэалізуецца супольна з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўразвязам.
▪️Пра абавязкі, патрабаванні і ўмовы чытайце тут 👈
Да 20 лістапада дасылайце заяўку (CV, а таксама ліст пра зацікаўленасць з пазначэннем да трох сфераў прафесійных кампетэнцыяў) на электронную пошту resource@byculture.org.
Пачатак працы: канец лістапада 2023 года.
#ArtPowerBelarus

📢 Запрашаем у Гасцёўню Беларускай Рады культуры на прэзентацыю блоку даследаванняў "Беларуская культура: стан і патрэбы актараў, перспектывы рэфармавання".
Пагаворым пра вынікі даследаванняў, якія ладзіліся незалежнымі інстытуцыямі, па тэмах:
▪️Ключавыя актары незалежнай беларускай культуры: на памежжы прасторы і часу.
▪️Асноўныя кірункі рэфармавання менеджменту дзяржаўных арганізацый сферы культуры.
▪️Патрэбы дзеячаў культуры ў адукацыі і павышэнні кампетэнцый у галіне менеджменту культурніцкіх праектаў.
Спікеры:
▫️Таццяна Пашавалава, дырэктарка міжнароднай арганізацыі "ЕўраБеларусь", кансультантка @radakultury.
▫️Вадзім Мажэйка, кандыдат культуралогіі, рэдактар "Беларускага Штогодніка".
▫️Кацярына Раманчык, менеджарка праектаў @radakultury, фаўндарка @sekktor.
Рэгістрацыя на офлайн- і онлайн-удзел адкрытая да 10:00 24 лістапада.
🙌 Запрашаем даведацца больш пра тое, як працуе беларуская культура сёння!
Па пытаннях пішыце на maryna@byculture.org.
#сустрэнемся_ў_гасцёўні

▪️23 лістапада ў 18:00 СЕТ адбудзецца паблік-ток на платформе maramora.co з музыкам і выкладчыкам Вовам Патапенкам на тэму "Чаму і як музыка ўплывае на нас?". На сустрэчы прапануюць пашукаць свой адмысловы музычны рытм. Рэгістрацыя.
▪️Онлайн-праграма міжнароднага культурніцкага абмену Bradford Producing Hub: International Artist Exchange запрашае творцаў розных дысцыплін. Вы навучыцеся даносіць свае працы да сусветнай аўдыторыі і наладжваць прафесійныя сувязі з творцамі з усяго свету. Заяўкі падавайце да 30 лістапада.
▪️Да 15 снежня падавайцеся на адукацыйны курс для пачаткоўцаў у менеджменце культуры ад Culture makes. Запрашаюцца арт-менеджары, якія маюць досвед рэалізацыі ці практыкі як мінімум у 2-х культурніцкіх праектах, ажыццяўляюць сваю дзейнасць цалкам або ў большай ступені ў Беларусі і маюць новы праект або ідэю ў распрацоўцы.

❤️ Сёння — Дзень дабрачыннасці, або Шчодры аўторак. І ў гэты дзень мы заклікаем падтрымаць рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
З 2012 года акцыя #GivingTuesday натхняе сотні мільёнаў людзей ва ўсім свеце ахвяраваць і супрацоўнічаць. Гэта таксама і рух падтрымкі арганізацый, якія працуюць на карысць грамадства.
▪️Беларуская Рада культуры за 3 гады сваёй працы вырасла са штаба хуткай дапамогі рэпрэсаваным творцам у моцную каманду, што захоўвае і развівае, даследуе і праматуе беларускую культуру.
Але мы працягваем дапамагаць. За гэты час на карысць рэпрэсаваных творцаў былі праведзеныя дзясяткі фандрайзінгавых кампаній, дабрачынных канцэртаў і аўкцыёнаў. Рознага кшталту падтрымку ад @radakultury атрымалі каля 1000 чалавек.
▪️Наш аддзел дапамогі трымаецца на валанцёрстве. Мы падтрымліваем творцаў у зняволенні, пасля пераезду ў іншую краіну, фінансуем асобныя праекты толькі з данатаў, якія збіраем праз наш сайт.
🫶 Падтрымайце наш кірунак дапамогі, каб мы маглі дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў гэтых сродках.

2️⃣0️⃣7️⃣ — столькі праектных заявак мы атрымалі ў межах чарговага колу #ArtPowerBelarus.
Такім чынам, маем 120 прэтэндэнтаў на мідзі-гранты, 72 — на міні-гранты і 15 — на ўдзел у праграме мабільнасці.
— У беларускіх творцаў шмат цікавых ідэяў. Большасць заявак сёння мы маем са сферы відэа/кіна-вытворчасці, і сцэнары падцвярджаюць, наколькі класным можа быць наша кіно. Багата добрых праектаў з Беларусі: культура ў краіне прабіваецца як дзьмухавец праз бетон, — каментуе прадстаўніца Рэсурснага цэнтра @radakultury Эліна Калнібалоцкая. — У параўнанні з першымі коламі праекты сталі больш прапрацаваныя, апліканты маюць сталыя каманды і партнёраў. Творцы развіваюцца і як праектныя менеджары.
▪️Цяпер праца ідзе звыклым парадкам. З заяўкамі працуюць эксперты, кожную з іх будуць ацэньваць па 2 адмыслоўцы. У сярэдзіне студзеня 2024 г. збярэцца адборачная камісія, якая вырашыць лёс кожнай заяўкі.
🤞Трымаем кулачкі за нашых патэнцыйных гранцёраў/-к і хвалюемся, бо барацьба за падтрыманне будзе надзвычай гарачай!

📢 Паблік-ток "Родная гісторыя здалёк: сістэматызаваць, каб захаваць" ад кам'юніці "Культурны Код" ужо сёння — далучайцеся!
Онлайн-сустрэчу правядзе культурніцкая прадзюсарка Наталля Зданевіч, якая мае досвед вядзення праектаў у галіне спадчыны, развіцці тэрыторыі сродкамі культуры і працы з мясцовай супольнасцю, фандрайзінгу, ментарства, выставачнай дзейнасці.
Разглядаюцца наступныя тэмы:
▪️Прылады, якія дазваляюць ствараць сапраўдныя базы дадзеных: праекты, дзе можна не толькі даваць доступ да першакрыніц, але і весці дыялог пра сямейную памяць, архівы і спадчыну.
▪️Чаму і дзеля чаго варта і трэба архіваваць незалежную гісторыю.
▪️Праекты brestdatabase.by і heritagebelarus.omeka.net: як працаваць з ужо існуючымі базамі дадзеных.
⏰ 30 лістапада 17:00 СЕТ / 19:00 Мінск.
📍 ZOOM
"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекту EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Пры падтрымцы @radakultury.
Онлайн-сустрэчу правядзе культурніцкая прадзюсарка Наталля Зданевіч, якая мае досвед вядзення праектаў у галіне спадчыны, развіцці тэрыторыі сродкамі культуры і працы з мясцовай супольнасцю, фандрайзінгу, ментарства, выставачнай дзейнасці.
Разглядаюцца наступныя тэмы:
▪️Прылады, якія дазваляюць ствараць сапраўдныя базы дадзеных: праекты, дзе можна не толькі даваць доступ да першакрыніц, але і весці дыялог пра сямейную памяць, архівы і спадчыну.
▪️Чаму і дзеля чаго варта і трэба архіваваць незалежную гісторыю.
▪️Праекты brestdatabase.by і heritagebelarus.omeka.net: як працаваць з ужо існуючымі базамі дадзеных.
⏰ 30 лістапада 17:00 СЕТ / 19:00 Мінск.
📍 ZOOM
"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекту EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Пры падтрымцы @radakultury.
Беларуская рэжысёрка, музыкантка і актрыса Паліна Дабравольская прадставіць у Берліне свой монаперфоманс Coma. Гэтая падзея сталася магчымай дзякуючы праграме мабільнасці #ArtPowerBelarus.
У пастаноўцы зроблены акцэнт на сімбіёзе музыкі, тэатру і тэхналогій, а песні, што гучаць на сцэне, у хуткім часе ператворацца ў музычны альбом спявачкі.
— Я заўсёды працавала і працую на сумесі жанраў і відаў мастацтва. Мяркую, у цэлым, зараз, каб знайсці штосьці чыстае без дадатку іншага віда мастацтва, трэба вельмі пастарацца, — кажа Паліна.
Галоўным героем Coma з’яўляецца штучны інтэлект. Аднак сам спектакль цалкам пра чалавека. Як тлумачыць аўтарка, "гэта пошук адказаў на пытанні, звязаныя з чалавекам і чалавецтвам".
⏰ 2.12, 18:00
📍Haus der Statistik, Otto-Braun-Strasse 70-72
🎫 Данат ад €15.
⚡️ Заяўкі на праграму мабільнасці ArtPower Belarus мы прымаем на сталай аснове. Вашыя смелыя прапановы планаў на гастролі, побыт у арт-рэзідэнцыях ці даследчыя вандроўкі камісія разглядае штоквартал.
Фота: Vlada Khmel.

▪️Да 18 снежня прымаюцца заяўкі на стыпендыяльныя PhDs-праграмы па культуры ў Лондане. Універсітэт LSBU прапануюе трохгадовую падтрымку дактарантам для правядзення сумесных культурных даследаванняў.
▪️Да 20 снежня падавайце заяўкі на грант ад праекта "Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра". Гэта конкурс адукацыйных праектаў для беларускіх адукацыйных установаў, ініцыятываў, дзячаў культуры і адукацыі ў Беларусі і за мяжой, якія працуюць офлайн і онлайн. Праект "Васьміног" рэалізуецца пры партнёрстве @radakultury.
▪️Да 1 лютага падавайце заяўкі на Прэмію імя Льва Сапегі ад Цэнтру даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта для прадстаўнікоў беларускай культуры, навукі і літаратуры. На працягу навучальнага года лаўрэат прэміі наведвае польскія ўніверсітэты, дзе можа чытаць лекцыі на тэмы, звязаныя з гісторыяй або сучаснасцю Беларусі, знаёміць польскіх студэнтаў з беларускімі праблемамі.
Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.

❗️Увага! Тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Гэта ўжо чацвёртае прызнанне Рады "датычнай да экстрэмізму". У чэрвені 2022 г. арганізацыя была абвешчаная "экстрэмісцкім фармаваннем", у жніўні 2022 г. сайт і сацсеткі Рады былі названыя "экстрэмісцкімі матэрыяламі", а ў красавіку 2023 г. спіс папоўніў інстаграм інфармацыйнай кампаніі #BelarusWithUkraine.
У @radakultury мы публікуем падборкі магчымасцяў для творцаў, дзелімся поспехамі ў міжнародных справах, разважаем пра актуальны стан і будучыню беларускай культуры. Менавіта гэта ўлады лічаць небяспечнымі для розумаў беларусаў.
▪️Ці будзе нам складаней працаваць з творцамі ў Беларусі? Так, небяспечны статус робіць адкрытую супрацу з намі немагчымай.
▪️Ці спыніць нас гэта? Не, бо культура мацнейшая за любыя забароны і межы.
❗️Калі вы чытаеце нас з Беларусі, калі ласка, адпішыцеся ад @radakultury. Але раз-пораз сачыце за нашымі абнаўленнямі, не забывайцеся, што мы працуем дзеля вас і ствараем новыя #магчымасці.

👁 Беларускі поп & рок: #аналітыка таго, што адбывалася ў музычнай сферы ўнутры і за межамі краіны ў жніўні-кастрычніку 2023.
Асноўныя трэнды:
▪️Вайна дзяржавы з непаслухмяным мастацтвам: прысуд TOR BAND як факт, што музыкі для ўлады больш небяспечныя, чымся забойцы. Што наперадзе? Творчасць патройнае фільтрацыі, татальная цэнзура і самацэнзура.
▪️Канцэртавая дзейнасць у Беларусі адфільтраваная да неабходнага дзяржаўнай ідэалогіі максімуму: у спісах арганізатараў — толькі патрэбныя людзі, што радыкальным чынам паўплывае на ўжо амаль няісную індустрыю.
▪️Эмігранцкія альбомы, сярод іншага, два лонґплэі — "Там" гурта Leibonik і праект Emihranty Лявона Вольскага. Жанр эмігранцкае песні ўзмацняе міфічны водападзел паміж тымі, хто з’ехаў, і тымі, хто застаўся.
👉 Падрабязней — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.
Чытаць музычную аналітыку за люты-красавік і травень-ліпень 2023.
Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.