👁 Беларускае кіно: #аналітыка таго, што адбывалася ў гэтай сферы летам.
Травень — ліпень 2023 года выдаліся для беларускага кіно надзіва ўраджайныя. Што цікава, здарыліся збольшага падзеі сімвалічнага кшталту – якія штосьці важнае азначаюць, але не змяняюць парадку дня.
▪️Можа, гэта і ёсць цяперашні стан беларускага кіно: мы захраслі ў сімвалічным вымярэнні. Гэтак, у паміжжы.
▪️Асноўныя падзеі са свету кіно Беларусі — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.
Чытаць наш агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) і агляд тэатра за гэты ж перыяд.
Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

🔥 #магчымасці тыдня:
▪️ Беларуская кінапрэмія "Чырвоны верас" распачынае другую эдыцыю. Да ўдзелу запрашаюцца кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах. Дэдлайн: 14 кастрычніка. Падрабязнасці і заяўка.
▪️ Да 1 кастрычніка падавайцеся на стыпендыю Democracy Machine па лічбавых тэхналогіях у мастацтве. Перавага надаецца творцам, чые працы арыентаваныя на дэкаланізацыю, пераасэнсаванне гісторыі і мовы.
▪️ Бясплатныя курсы польскай мовы ў Варшаве для дзеячаў культуры з досведам міграцыі. Дэдлайн падачы: 2 кастрычніка.
▪️ Каманда стваральнікаў Беларускага інстытута тэатра запрашае далучыцца да запуску працоўных кірункаў будучай арганізацыі — трэба запоўніць анкету і пасля верыфікацыі вас дададуць у працоўны чат.
▪️ Беларускія фатографы за мяжой абвясцілі аб стварэнні Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографаў. Далучацца могуць дзеячы беларускай фатаграфіі незалежна ад месца пражывання. Для азначэння першых крокаў супольнасці ўсіх зацікаўленых запрашаюць паўдзельнічаць у апытанцы.

Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін падзяліўся думкамі пасля ўдзелу ў Кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі, які прайшоў у Варшаве 16-17 верасня.
☝️Чаго беларускай культуры сёння не хапае і чаго патрабуюць культурніцкія дзеячы ўнутры і па-за межамі Беларусі, чытайце тэзісна — на картках і цалкам — на старонцы Сяргея ў Facebook.
У каментарыях пад пастом вы можаце адзначыць, чым вы гатовы быць карыснымі ў адладжванні працэсаў у беларускім культурніцкім полі, або проста выказаць сваё меркаванне.

👁 Літаратура: #аналітыка, тэндэнцыі і назіранні.
▪️Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі разрываюцца не толькі на ўзроўні супрацоўніцтва афіцыйных структураў, але і з пункту гледжання асабістай (не)сімпатыі творцаў да беларусаў.
▪️Літаратурная крытыка ў глыбокім крызісе. Так было заўсёды, скажаце вы. Але вось факт: нагодай для гутаркі з карэспандэнтам Радыё Свабода становяцца 2 (так, дзве!) рэцэнзіі адной аўтаркі ў інтэрнэт-часопісе.
▪️Цягам лета з'яўляецца ўсё больш наватарскіх тэатральных праектаў на аснове літаратурных твораў, а незалежны пісьменніцкі саюз рэлакуецца з Беларусі і засноўвае новы інфармацыйны рэсурс.
Больш — у аглядзе літаратурнага жыцця Беларусі (травень – ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.
Чытаць наш агляд беларускай музыкі (травень – ліпень 2023), агляд тэатра і кіно за гэты ж перыяд.
Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
▪️Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі разрываюцца не толькі на ўзроўні супрацоўніцтва афіцыйных структураў, але і з пункту гледжання асабістай (не)сімпатыі творцаў да беларусаў.
▪️Літаратурная крытыка ў глыбокім крызісе. Так было заўсёды, скажаце вы. Але вось факт: нагодай для гутаркі з карэспандэнтам Радыё Свабода становяцца 2 (так, дзве!) рэцэнзіі адной аўтаркі ў інтэрнэт-часопісе.
▪️Цягам лета з'яўляецца ўсё больш наватарскіх тэатральных праектаў на аснове літаратурных твораў, а незалежны пісьменніцкі саюз рэлакуецца з Беларусі і засноўвае новы інфармацыйны рэсурс.
Больш — у аглядзе літаратурнага жыцця Беларусі (травень – ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.
Чытаць наш агляд беларускай музыкі (травень – ліпень 2023), агляд тэатра і кіно за гэты ж перыяд.
Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Прывітанне, Паўночная Карэя.
Міністэрства культуры Беларусі апублікавала "Канцэпцыю развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ўва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады". Дакумент насычаны словазлучэннямі, характэрнымі для сённяшняй Беларусі: "культурніцкае імпартазамяшчэнне", "традыцыйныя духоўныя каштоўнасці", "стваральны патрыятызм" і інш.
Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін пракаментаваў Белсату некаторыя пункты "канцэпцыі".
▪️"Не пакідае адчуванне, што гэты дакумент пісаўся як абсалютна сюррэалістычны, абсурдысцкі, антыўтапічны твор, які цалкам пярэчыць законам жыцця і развіцця асобы. Аўтары дакументу ўспрымаюць культуру як лубок, як сферу, якая выконвае сервільную функцыю, як, зрэшты, гэта і адбывалася больш за 25 гадоў.
У апараце паняткаў канцэпцыі не прапісаны панятак «айчына», а насамрэч, цікава было б спытаць у аўтараў, што яны маюць на ўвазе пад гэтым паняткам".
👁 Чытаць артыкул.
Фота: Андрэй Дубінін.

👁 Беларускае мастацтва: #аналітыка таго, што адбываецца ў сферы арту ўнутры і за межамі краіны.
▪️Беларускія мастакі, якія воляю лёсу апынуліся за межамі Беларусі, робяць чарговыя (досыць паспяховыя) крокі на шляху да ўключэння ў творчы ландшафт новых краінаў.
▪️У розных гарадах Еўропы і свету ладзяцца выстаўкі, дыскусіі, арганізоўваюцца пленэры ды арт-рэзідэнцыі з удзелам актыўных беларусаў.
▪️Арт-актывісты ўнутры краіны таксама працягваюць дзейнічаць, аднак іх голас намнога больш сціплы, суцішаны і падкрэслена апалітычны.
▪️Навіна пра смерць легендарнага мастака Алеся Пушкіна ў беларускай турме агаломшвае усю супольнасць.
Больш — у аглядзе беларускага арту (травень – ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.
Чытаць нашыя агляды беларускай музыкі (травень — ліпень 2023), тэатра, кіно і літаратуры за гэты ж перыяд.
Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
▪️Беларускія мастакі, якія воляю лёсу апынуліся за межамі Беларусі, робяць чарговыя (досыць паспяховыя) крокі на шляху да ўключэння ў творчы ландшафт новых краінаў.
▪️У розных гарадах Еўропы і свету ладзяцца выстаўкі, дыскусіі, арганізоўваюцца пленэры ды арт-рэзідэнцыі з удзелам актыўных беларусаў.
▪️Арт-актывісты ўнутры краіны таксама працягваюць дзейнічаць, аднак іх голас намнога больш сціплы, суцішаны і падкрэслена апалітычны.
▪️Навіна пра смерць легендарнага мастака Алеся Пушкіна ў беларускай турме агаломшвае усю супольнасць.
Больш — у аглядзе беларускага арту (травень – ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.
Чытаць нашыя агляды беларускай музыкі (травень — ліпень 2023), тэатра, кіно і літаратуры за гэты ж перыяд.
Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
⚡️Кам'юніці "Культурны Код" запрашае да ўдзелу ў онлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры.
Прымаюцца як гатовыя праекты, так і ідэі. Можна прадставіць задуму, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі. Запрашаюцца дасведчаныя каманды і навічкі.
Дэдлайн прыёму заявак: 27 верасня, падрабязнасці тут.
👉 Рэгістрацыя.
⏰ Пітчынг адбудзецца 28 верасня (17:00 CET / 18:00 Мінск) на платформе ZOOM.
"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекту EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Пры падтрымцы @radakultury.

🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:
▪️Да 6 кастрычніка падавайцеся на конкурс экспертаў на стварэнне Групы па аналізе разнастайнасці формаў культурніцкага самавыяўлення ў лічбавым асяроддзі.
▪️Да 12 кастрычніка культменеджары і куратары могуць падаць заяўку на грантавыя праграмы ў Лондане: "менеджмент калекцый" або "камунікацыя з наведвальнікамі".
▪️Да 15 кастрычніка дактаранты-даследчыкі музыкі могуць узяць удзел у конкурсе ад Orpheus Instituut — міжнароднага цэнтра мастацкіх даследаванняў у галіне музыкі. Прапануецца стыпендыя €16 000 у год.
▪️Да 18 кастрычніка падавайце заяўкі на рэзідэнцыю ў галіне сучаснага мастацтва ў Германіі ад Braunschweig University of Art. Запрашаюцца мастакі і саўнд-дызайнеры.
▪️Да 20 кастычніка фотамастакі запрашаюцца прыняць удзел у конкурсе гуманітарнай фатаграфіі і атрымаць прэмію €6000.
▪️Да 31 кастрычніка фестываль харэаграфічных работ маладых харэографаў у Партугаліі прымае працы працягласцю 10-25 хвілін. Арганізатары пакрываюць выдаткі і выплачваюць грант.

📢 Запрашаем на канцэрты беларускага баяніста-віртуоза Алеся Ясінскага, гранцёра #ArtPowerBelarus Belarus.
Апошнім часам ён выступае пераважна ў Чэхіі з сольнай праграмай, грае з гуртамі Razam і Shum Davar, са спявачкай Радкай Фішаравай. Часта бывае ў гарадскім тэатры нямецкага Котбуса.
Здараецца і больш як 20 выступленняў на месяц. Алесь адзначае, што радасна граць для беларусаў, але прадстаўляць наша гучанне замежнікам — не менш каштоўная справа:
▪️"Вельмі прыемна граць для землякоў. Такое ўражанне, што мая музыка знаходзіць у беларусаў больш моцны водгук. Але я не чакаю, што на наступныя канцэрты будзе завітваць пераважна беларуская аўдыторыя. Выступы на разагрэве ў The Flower Kings успрымаю як магчымасць паказаць беларускую музыку іншаму слухачу. У праграме ёсць аранжыроўкі нашага фальклору і я заўсёды падкрэсліваю, што я — беларус".
Save the dates:
▪️6/10, Познань (Польшча), Klub 2Progi
▪️10/10, Аламоўц (Чэхія), Bounty Rock Cafe
▪️15/10, Рэгенсбург (Германія), Eventhall-Airport
📷 Patrick Marek

📢 У Празе адкрываецца выстаўка LAZARET мастачкі Cemra, гранцёркі праграмы АrtPower Belarus.
LAZARET як цэласная творчая ідэя ўжо прадстаўляўся публіцы ўвесну ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.
▪️"Рэакцыя была вельмі адчувальнай: многія публікавалі фота з маімі працамі з вельмі кранальнымі каментарамі, а некаторыя нават расплакаліся пасля экскурсіі. Падрабязнае апісанне дэталяў і гісторыі карцін моцна ўплывала на эмоцыі наведвальнікаў, — кажа мастачка Cemra, — Я была здзіўленая інтэрпрэтацыі маіх работ гледачамі. Некаторыя разважанні былі нават глыбейшыя, чым мае ўласныя. Гэта натхняе працягваць рухацца ў гэтым кірунку".
❤️🩹Што ж такое LAZARET?
"Гэта месца, дзе пануюць суперажыванне і спачуванне, дзе вы можаце прайсці лячэнне і атрымаць нешта сапраўды гаючае", — дае тлумачэнне аўтарка, але ж глядач можа пабачыць тут нешта сваё, не менш памоцнае.
📍5/10 — 9/11
Прага, Beseder gallery.
Пры падтрымцы праграмы мабільнасці #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні ЕЗ.

▪️Да 10 кастрычніка падавайце заяўкі на ўдзел у рэзідэнцыі PerspAKTIV (Германія, Польшча) у 2024 г. Перавага аддаецца дзеячам культуры, якія працуюць у актуальных напрамках сучаснага мастацтва, тэатра, музыкі і не маюць магчымасці для прафесійнага развіцця ў дадзены момант у Беларусі.
▪️Да 15 кастрычніка падавайцеся на ўдзел у "Майстэрні відэаапраектаў" ад CreateCultre Group у Вільні. Падчас заняткаў у перыяд 23 кастрычніка-9 снежня вы навучыцеся ствараць, здымаць і мантаваць відэапраекты. Падрабязнасці.
▪️Рэзідэнцыя Akademie Schloss Solitude ў Штутгарце (Германія) запрашае культдзечаў, мастакоў і навукоўцаў, якія хочуць засяродзіцца на працы і зрабіць уласны праект. Тэрмін рэзідэнцыі: 6-12 месяцаў у 2024-2026 гг. Падавайце заяўкі да 30 лістапада.
▪️Вакансія: Беларускі ПЭН шукае каардынатара творчага кірунку ў Варшаве. Падрабязнасці пра абавязкі знойдзеце тут. CV і матывацыйны ліст дасылайце на info@penbelarus.org да 9 кастрычніка.
☑️ Яшчэ больш магчымасцяў — на канале @sekktor.

📢 Стартуе новы кол для творчых праектаў у межах праграмы ArtPower Belarus.
Гэта апошні кол для інстытуцыяў і індывідуальных праектаў, якія прэтэндуюць на фінансаванне ад €5000 да €60 000. Прыём заявак на міні-гранты і гранты мабільнасці працягнецца ў штоквартальным фармаце.
🔻Для каго гэтыя гранты?
"Нам падаюць заяўкі творцы як у Беларусі, гэтак і за мяжой, а таксама міксаваныя і мабільныя каманды беларусаў з розных краінаў. І кожная заяўка мае каштоўнасць.Спадзяёмся, што прыблізна такая прапорцыя захаваецца надалей, бо ўсе мы працуем у адной культурнай прасторы на карысць сваёй Айчыны", – адзначае кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін.
⏰ Дэдлайн падачы заявак – 13 лістапада 2023 г.
Вынікі будуць вядомыя ў студзені 2024 г.
Старт рэалізацыі праектаў – не раней за 1 лютага 2024 г.
👉 Падрабязней пра #ArtPowerBelarus (з Беларусі – праз VPN).

Праграма ArtPower Belarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры, што рэалізуецца пры фінансавым спрыянні Еўразвязу, зноў прымае заяўкі.
Запрашаем на інфасесіі, дзе вы зможаце задаць пытанні і пачуць адказы каардынатараў праграмы.
⏰ 10 кастрычніка — інфасесія ў Вільні (толькі офлайн!). Рэгістрацыя.
⏰ 24 кастрычніка — онлайн-вебінар. Рэгістрацыя.
Нагадаем, што ў межах актуальнага кола ArtPower Belarus беларускія творцы могуць прэтэндаваць на тры варыянты падтрымання:
▪️Мідзі-гранты: ад 5000 да 60 000 еўраў (ідзе апошні кол на такія гранты ў межах нашай праграмы).
▪️Міні-гранты: ад 1000 да 5000 еўраў.
▪️Гранты мабільнасці на паездкі, неабходныя для працы, навучання, даследаванняў: сярэдняя сума — 2000 еўраў.
Магчыма, на пытанне, якое вы хацелі б задаць грант-менеджарам, адказ ужо ёсць тут.
👉 Падрабязней пра #ArtPowerBelarus (з Беларусі — праз VPN).

📢 Працягваем вас знаёміць з праектамі, якія сталіся магчымымі дзякуючы грантаваму падтрыманню #ArtPowerBelarus.
Сёння гаворка пойдзе пра серыю адукацыйных імпрэзаў "Слуцкі пояс для Вільні".
▪️"Слуцкія паясы — адзін з найпрыгажэйшых узораў прыкладнога мастацтва Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, яскравы прыклад “міграцыі” і яго прыстасавання да іншых культурных умоў, што ў нашы дні вельмі актуальна. Сваім праектам мы імкнёмся ўмацоўваць нацыянальную самасвядомасць беларусаў і паказваць гістарычныя сувязі з суседнімі краінамі", — кажа менеджарка праекту Марына Абрамовіч.
У межах праекту запланаваныя:
6 семінараў.
6 майстар-класаў.
3 экскурсіі.
⭐️ Весці сустрэчы будуць не толькі беларускія даследчыкі, але і навукоўцы з Літвы і Турцыі, яны разгледзяць нашую агульную спадчыну з розных бакоў.
⏰ Першая лекцыя даследчыцы і журналісткі Elif Genc Akay "Слуцкі пояс. Вытокі. Персідскія ўзоры" пройдзе 7 кастрычніка ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Вільня, Vilniaus, 20).
Запрашаем!

🧐 Хочаце падаць заяўку на ArtPower Belarus, але не ведаеце, з чаго пачаць? Яшчэ ёсць магчымасць зарэгістравацца на офлайн-інфасесію, што пройдзе заўтра ўвечары ў Вільні.
Інфасесія — гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з камандай праекта, задаць пытанні і пачуць самыя актуальныя звесткі пра новы кол для заявак.
👉 Зарэгістравацца да 18.00 (мінскі час). Удзел у заўтрашняй інфасесіі — толькі офлайн. Дакладную інфармацыю пра час і месца правядзення сустрэчы мы дашлем верыфікаваным удзельнікам на адрасы электроннай пошты, указаныя падчас рэгістрацыі.
👩💻Калі вы зможаце далучыцца толькі онлайн, то запрашаем на онлайн-вебінар, які пройдзе 24 кастрычніка — рэгістрацыя.
Магчыма, на пытанне, якое вы хацелі б задаць грант-менеджарам, адказ ужо ёсць тут.
Падрабязней пра #ArtPowerBelarus (з Беларусі — праз VPN).

▪️Літаратурная і мастацкая рэзідэнцыя ў Сопаце, Польшча, запрашае сумесна папрацаваць мастакоў і літаратараў. Дэдлайн: 15 кастрычніка.
▪️Онлайн-курс для літаратараў, блогераў і драматургаў па Creative playwriting ад Кейт Янгдал — аўтаркі National Geographic, History і PBS. Запрашаюць стварыць тэкст на ангельскай мове і прэзентаваць яго ў фармаце чыткі ў Zoom. Падавайце заяўкі да 16 кастрычніка.
▪️Рэзідэнцыя ў Эстоніі для музыкаў і кампазітараў, якія ствараюць музыку для фільмаў. Падчас рэзідэнцыі будуць стварацца творы для кароткаметражнага фільма, анімацыі ці рэкламнага роліка. Дэдлайн: 20 кастрычніка.
▪️Тэатральная рэзідэнцыя ад Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі запрашае маладых творцаў да працы ў еўрапейскіх тэатрах. Дэдлайн: 29 кастрычніка.
⭐️ Нагадваем, што да 13 лістапада @radakultury прымае творчыя праекты на гранты ад €5000 да €60 000 у межах праграмы #ArtPowerBelarus. Усе падрабязнасці і прыём заявак тут.
☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.

Forwarded from Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
💰Дзе 2 мільёны, выдзеленыя на культуру?
Адказвае Надзея Гарэцкая, унутраная каардынатарка Беларускай Рады культуры, у студыі канала "Страна для жизни".
Глядзіце ў інтэрв'ю з Надзеяй:
▪️Чым займаецца @radakultury і як дапамагае творцам.
▪️Як падаць заяўку на фінансаванне культурніцкага праекту ў межах #ArtPowerBelarus.
▪️Пра механізм ацэнкі праектаў і празрыстасць прыняцця рашэнняў.
▪️Чаму фемінітывы — гэта неабавязкова і дзе пакідаў аўтографы Лявон Вольскі.
Засталіся пытанні? Пішыце іх у каментарах пад відэа 👈

🙌 Сябры, хочам трошкі пазнаёміцца з вамі бліжэй!
Мы вельмі ўдзячныя вам, што сочыце за нашай старонкай і дзейнасцю @radakultury. І нам бы хацелася даведацца пра вас трошкі больш. На працягу гэтага месяца мы зробім некалькі даволі простых і цікавых апытанак, каб яшчэ лепш зразумець вас і рабіць для вас цікавыя і карысныя рэчы.
Будзем удзячныя за вашу актыўнасць!