Беларуская Рада культуры
784 subscribers
425 photos
26 videos
313 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
6 сем'яў палітвязняў атрымаюць грошы па выніках марафону салідарнасці "Нам не ўсё адно", падтрыманага Беларускай Радай культуры.

"Па дамоўленасці з арганізатарамі марафону, сродкі будуць пералічаныя на дапамогу тым дзеячам, якія афіцыйна прызнаныя палітвязнямі. А таксама былым палітвязням, якія вызваліліся. Мы працавалі з запытамі, якія да нас прыходзяць, і вызначылі палітвязняў у цяжкім фінансавым становішчы. Тых, каму патрэбныя грошы на аплату паслуг адвакатаў, на рэабілітацыю, на рэлакацыю, на перадачы", — паведаміў Еўрарадыё кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін.

Агульная сума выплат складае 9 500 еўра. Справаздача па пералічаных сродках будзе зробленая паводле формы, распрацаванай арганізатарамі марафону.

▪️Нагадаем, што на дадзены момант ў няволі знаходзіцца 136 дзеячаў культуры.

❤️ Далучайцеся да збору @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
⚡️Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў прэзентаваў новы альбом Emihranty.

"Праект уяўляе з сябе нізку з 21 песні, што распавядаюць пра жыццё беларусаў у эміграцыі. Героі вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртанне", — кажа музыка.

У прекце ўзялі ўдзел: Павел Аракелян, Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Мамонаў, Кецеван Асраташвілі, Павел Трыпуць, "Пазнаньскі спеўны сход" і струнная смычковая група "Варшаўскага Вольнага Аркестру".

🎧 Слухайце альбом на стрымінгавых пляцоўках. У кастрычніку праект будзе прэзентаваны ў туры па гарадах Польшчы — квіткі ўжо ў продажы.

Запіс альбома Emihranty адбыўся пры падтрымцы @radakultury і Дацкага інстытута культуры, у межах праграмы #ArtPowerBelarus.
👁 Беларускі поп & рок: летняя #аналітыка.

Музычнае лета 2023 нельга назваць фестывальным ні па той, ні па гэты бок мяжы. Актыўнай дзейнасці арганізатараў канцэртаў у Беларусі замінаюць ідэолагі, а ў замежжы — адсутнасць гарантаванага фінансавання.

▪️Зрэшты, жыццё ва ўмовах татальнага ціску спрыяе творчасці музыкаў у краіне: за лета ў Беларусі запісаныя прынамсі тры новыя якасныя альбомы, у замежжы — толькі адзін.

▪️Але ні пра фэсты, ні пра музычныя навінкі вы не прачытаеце ў беларускай незалежнай прэсе. Не знойдзеце там і культурніцкай аналітыкі. Чаму? Разважаюць нашыя эксперты.

👉 Чытаць агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Агляд тэатра Беларусі (травень — ліпень 2023)

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
У Вільні пройдуць выстава і семінар, прысвечаныя тэме дэкаланізацыі.

18 верасня ў 18:00 адбудзецца адкрыцце выставы "Паштоўкі са складанага мінулага", на якой сучасныя армянскія мастакі разважалі над тэмай праз свае візуальныя творы.

19 верасня:
11:00 — прэзентацыя праекта "Школа складанага мінулага", мэта якога — садзейнічаць грамадскаму дыскурсу аб каланізацыі, раскрыць наша агульнае гістарычнае мінулае і павысіць дасведчанасць аб сучасных праблемах неакаланіялізму. Спікеры: Арсэн Абрахамян і Тыгран Аміран;

12:00 — прэзентацыя Аруцюна Тумагяна і Марыям Егязаран, якія прадставяць на прыкладзе коміксаў "Маці Арменія", як мастацтва можа служыць творчым сродкам для вывучэння і барацьбы з каланіялізмам.

Запрашаем далучацца офлайн і анлайн (патрэбна рэгістрацыя на зум).

Выстава будзе працаваць з 19 па 21 верасня з 15:00 да 19:00.

Адрас: Ignoto gatve 5 — 104, Vilnius. Гасцёўня Беларускай Рады культуры.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы New Democracy Fund і Дацкага інстытута культуры.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Беларуская прэм’ера году! Гатычная рок-опера King Stakh’s Wild Hunt у пастаноўцы Беларускага Свабоднага тэатра на аснове караткевічаўскай класікі скарае Лондан.

Учора у тэатры Barbican з аншлагам прайшоў першы паказ, сёння зала запоўніцца зноў. Публіка завітае таксама на дыскусію "Лісты надзеі: уплыў вайны і дыктатуры на дзяцей Украіны і Беларусі", мадэратаркай якой выступіць вядомая актрыса Кейт Бланшат.

Заўтра,16 верасня, пабачыць пастаноўку змогуць і беларусы ва ўсім свеце: на канале Белсат адбудзецца онлайн-трансляцыя (20.40 па Мінску, 19.40 СЕТ).

"Дзікае паляванне караля Стаха" адметнае зорнай камандай. Гэты маштабны міжнародны праект сусветнага ўзроўню часткова падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры, пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.

Чытаць артыкул пра тое, як стваралася опера, у The New York Times.

Відэа: @belsat.
👁 Беларускае кіно: #аналітыка таго, што адбывалася ў гэтай сферы летам.

Травень — ліпень 2023 года выдаліся для беларускага кіно надзіва ўраджайныя. Што цікава, здарыліся збольшага падзеі сімвалічнага кшталту – якія штосьці важнае азначаюць, але не змяняюць парадку дня.

▪️Можа, гэта і ёсць цяперашні стан беларускага кіно: мы захраслі ў сімвалічным вымярэнні. Гэтак, у паміжжы.

▪️Асноўныя падзеі са свету кіно Беларусі — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць наш агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) і агляд тэатра за гэты ж перыяд.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️ Беларуская кінапрэмія "Чырвоны верас" распачынае другую эдыцыю. Да ўдзелу запрашаюцца кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах. Дэдлайн: 14 кастрычніка. Падрабязнасці і заяўка.

▪️ Да 1 кастрычніка падавайцеся на стыпендыю Democracy Machine па лічбавых тэхналогіях у мастацтве. Перавага надаецца творцам, чые працы арыентаваныя на дэкаланізацыю, пераасэнсаванне гісторыі і мовы.

▪️ Бясплатныя курсы польскай мовы ў Варшаве для дзеячаў культуры з досведам міграцыі. Дэдлайн падачы: 2 кастрычніка.

▪️ Каманда стваральнікаў Беларускага інстытута тэатра запрашае далучыцца да запуску працоўных кірункаў будучай арганізацыі — трэба запоўніць анкету і пасля верыфікацыі вас дададуць у працоўны чат.

▪️ Беларускія фатографы за мяжой абвясцілі аб стварэнні Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографаў. Далучацца могуць дзеячы беларускай фатаграфіі незалежна ад месца пражывання. Для азначэння першых крокаў супольнасці ўсіх зацікаўленых запрашаюць паўдзельнічаць у апытанцы.
Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін падзяліўся думкамі пасля ўдзелу ў Кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі, які прайшоў у Варшаве 16-17 верасня.

☝️Чаго беларускай культуры сёння не хапае і чаго патрабуюць культурніцкія дзеячы ўнутры і па-за межамі Беларусі, чытайце тэзісна — на картках і цалкам — на старонцы Сяргея ў Facebook.

У каментарыях пад пастом вы можаце адзначыць, чым вы гатовы быць карыснымі ў адладжванні працэсаў у беларускім культурніцкім полі, або проста выказаць сваё меркаванне.
👁 Літаратура: #аналітыка, тэндэнцыі і назіранні.

▪️Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі разрываюцца не толькі на ўзроўні супрацоўніцтва афіцыйных структураў, але і з пункту гледжання асабістай (не)сімпатыі творцаў да беларусаў.

▪️Літаратурная крытыка ў глыбокім крызісе. Так было заўсёды, скажаце вы. Але вось факт: нагодай для гутаркі з карэспандэнтам Радыё Свабода становяцца 2 (так, дзве!) рэцэнзіі адной аўтаркі ў інтэрнэт-часопісе.

▪️Цягам лета з'яўляецца ўсё больш наватарскіх тэатральных праектаў на аснове літаратурных твораў, а незалежны пісьменніцкі саюз рэлакуецца з Беларусі і засноўвае новы інфармацыйны рэсурс.

Больш — у аглядзе літаратурнага жыцця Беларусі (травень – ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць наш агляд беларускай музыкі (травень ліпень 2023), агляд тэатра і кіно за гэты ж перыяд.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Прывітанне, Паўночная Карэя.

Міністэрства культуры Беларусі апублікавала "Канцэпцыю развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ўва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады". Дакумент насычаны словазлучэннямі, характэрнымі для сённяшняй Беларусі: "культурніцкае імпартазамяшчэнне", "традыцыйныя духоўныя каштоўнасці", "стваральны патрыятызм" і інш.

Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін пракаментаваў Белсату некаторыя пункты "канцэпцыі".

▪️"Не пакідае адчуванне, што гэты дакумент пісаўся як абсалютна сюррэалістычны, абсурдысцкі, антыўтапічны твор, які цалкам пярэчыць законам жыцця і развіцця асобы. Аўтары дакументу ўспрымаюць культуру як лубок, як сферу, якая выконвае сервільную функцыю, як, зрэшты, гэта і адбывалася больш за 25 гадоў.

У апараце паняткаў канцэпцыі не прапісаны панятак «айчына», а насамрэч, цікава было б спытаць у аўтараў, што яны маюць на ўвазе пад гэтым паняткам
".

👁 Чытаць артыкул.

Фота: Андрэй Дубінін.
👁 Беларускае мастацтва: #аналітыка таго, што адбываецца ў сферы арту ўнутры і за межамі краіны.

▪️Беларускія мастакі, якія воляю лёсу апынуліся за межамі Беларусі, робяць чарговыя (досыць паспяховыя) крокі на шляху да ўключэння ў творчы ландшафт новых краінаў.

▪️У розных гарадах Еўропы і свету ладзяцца выстаўкі, дыскусіі, арганізоўваюцца пленэры ды арт-рэзідэнцыі з удзелам актыўных беларусаў.

▪️Арт-актывісты ўнутры краіны таксама працягваюць дзейнічаць, аднак іх голас намнога больш сціплы, суцішаны і падкрэслена апалітычны.

▪️Навіна пра смерць легендарнага мастака Алеся Пушкіна ў беларускай турме агаломшвае усю супольнасць.

Больш — у аглядзе беларускага арту (травень – ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць нашыя агляды беларускай музыкі (травень — ліпень 2023), тэатра, кіно і літаратуры за гэты ж перыяд.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
⚡️Кам'юніці "Культурны Код" запрашае да ўдзелу ў онлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры.

Прымаюцца як гатовыя праекты, так і ідэі. Можна прадставіць задуму, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі. Запрашаюцца дасведчаныя каманды і навічкі.

Дэдлайн прыёму заявак: 27 верасня, падрабязнасці тут.
👉 Рэгістрацыя.

Пітчынг адбудзецца 28 верасня (17:00 CET / 18:00 Мінск) на платформе ZOOM.

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекту EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Да 6 кастрычніка падавайцеся на конкурс экспертаў на стварэнне Групы па аналізе разнастайнасці формаў культурніцкага самавыяўлення ў лічбавым асяроддзі.

▪️Да 12 кастрычніка культменеджары і куратары могуць падаць заяўку на грантавыя праграмы ў Лондане: "менеджмент калекцый" або "камунікацыя з наведвальнікамі".

▪️Да 15 кастрычніка дактаранты-даследчыкі музыкі могуць узяць удзел у конкурсе ад Orpheus Instituut — міжнароднага цэнтра мастацкіх даследаванняў у галіне музыкі. Прапануецца стыпендыя €16 000 у год.

▪️Да 18 кастрычніка падавайце заяўкі на рэзідэнцыю ў галіне сучаснага мастацтва ў Германіі ад Braunschweig University of Art. Запрашаюцца мастакі і саўнд-дызайнеры.

▪️Да 20 кастычніка фотамастакі запрашаюцца прыняць удзел у конкурсе гуманітарнай фатаграфіі і атрымаць прэмію €6000.

▪️Да 31 кастрычніка фестываль харэаграфічных работ маладых харэографаў у Партугаліі прымае працы працягласцю 10-25 хвілін. Арганізатары пакрываюць выдаткі і выплачваюць грант.
📢 Запрашаем на канцэрты беларускага баяніста-віртуоза Алеся Ясінскага, гранцёра #ArtPowerBelarus Belarus.

Апошнім часам ён выступае пераважна ў Чэхіі з сольнай праграмай, грае з гуртамі Razam і Shum Davar, са спявачкай Радкай Фішаравай. Часта бывае ў гарадскім тэатры нямецкага Котбуса.

Здараецца і больш як 20 выступленняў на месяц. Алесь адзначае, што радасна граць для беларусаў, але прадстаўляць наша гучанне замежнікам — не менш каштоўная справа:

▪️"Вельмі прыемна граць для землякоў. Такое ўражанне, што мая музыка знаходзіць у беларусаў больш моцны водгук. Але я не чакаю, што на наступныя канцэрты будзе завітваць пераважна беларуская аўдыторыя. Выступы на разагрэве ў The Flower Kings успрымаю як магчымасць паказаць беларускую музыку іншаму слухачу. У праграме ёсць аранжыроўкі нашага фальклору і я заўсёды падкрэсліваю, што я — беларус".

Save the dates:
▪️6/10, Познань (Польшча), Klub 2Progi
▪️10/10, Аламоўц (Чэхія), Bounty Rock Cafe
▪️15/10, Рэгенсбург (Германія), Eventhall-Airport

📷 Patrick Marek
📢 У Празе адкрываецца выстаўка LAZARET мастачкі Cemra, гранцёркі праграмы АrtPower Belarus.

LAZARET як цэласная творчая ідэя ўжо прадстаўляўся публіцы ўвесну ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.

▪️"Рэакцыя была вельмі адчувальнай: многія публікавалі фота з маімі працамі з вельмі кранальнымі каментарамі, а некаторыя нават расплакаліся пасля экскурсіі. Падрабязнае апісанне дэталяў і гісторыі карцін моцна ўплывала на эмоцыі наведвальнікаў, — кажа мастачка Cemra, — Я была здзіўленая інтэрпрэтацыі маіх работ гледачамі. Некаторыя разважанні былі нават глыбейшыя, чым мае ўласныя. Гэта натхняе працягваць рухацца ў гэтым кірунку".

❤️‍🩹Што ж такое LAZARET?
"Гэта месца, дзе пануюць суперажыванне і спачуванне, дзе вы можаце прайсці лячэнне і атрымаць нешта сапраўды гаючае", — дае тлумачэнне аўтарка, але ж глядач можа пабачыць тут нешта сваё, не менш памоцнае.

📍5/10 — 9/11
Прага, Beseder gallery.

Пры падтрымцы праграмы мабільнасці #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні ЕЗ.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Да 10 кастрычніка падавайце заяўкі на ўдзел у рэзідэнцыі PerspAKTIV (Германія, Польшча) у 2024 г. Перавага аддаецца дзеячам культуры, якія працуюць у актуальных напрамках сучаснага мастацтва, тэатра, музыкі і не маюць магчымасці для прафесійнага развіцця ў дадзены момант у Беларусі.

▪️Да 15 кастрычніка падавайцеся на ўдзел у "Майстэрні відэаапраектаў" ад CreateCultre Group у Вільні. Падчас заняткаў у перыяд 23 кастрычніка-9 снежня вы навучыцеся ствараць, здымаць і мантаваць відэапраекты. Падрабязнасці.

▪️Рэзідэнцыя Akademie Schloss Solitude ў Штутгарце (Германія) запрашае культдзечаў, мастакоў і навукоўцаў, якія хочуць засяродзіцца на працы і зрабіць уласны праект. Тэрмін рэзідэнцыі: 6-12 месяцаў у 2024-2026 гг. Падавайце заяўкі да 30 лістапада.

▪️Вакансія: Беларускі ПЭН шукае каардынатара творчага кірунку ў Варшаве. Падрабязнасці пра абавязкі знойдзеце тут. CV і матывацыйны ліст дасылайце на info@penbelarus.org да 9 кастрычніка.

☑️ Яшчэ больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
📢 Стартуе новы кол для творчых праектаў у межах праграмы ArtPower Belarus.

Гэта апошні кол для інстытуцыяў і індывідуальных праектаў, якія прэтэндуюць на фінансаванне ад €5000 да €60 000. Прыём заявак на міні-гранты і гранты мабільнасці працягнецца ў штоквартальным фармаце.

🔻Для каго гэтыя гранты?

"Нам падаюць заяўкі творцы як у Беларусі, гэтак і за мяжой, а таксама міксаваныя і мабільныя каманды беларусаў з розных краінаў. І кожная заяўка мае каштоўнасць.Спадзяёмся, што прыблізна такая прапорцыя захаваецца надалей, бо ўсе мы працуем у адной культурнай прасторы на карысць сваёй Айчыны", – адзначае кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін.

Дэдлайн падачы заявак – 13 лістапада 2023 г.

Вынікі будуць вядомыя ў студзені 2024 г.
Старт рэалізацыі праектаў – не раней за 1 лютага 2024 г.

👉 Падрабязней пра #ArtPowerBelarus (з Беларусі – праз VPN).
Праграма ArtPower Belarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры, што рэалізуецца пры фінансавым спрыянні Еўразвязу, зноў прымае заяўкі.

Запрашаем на інфасесіі, дзе вы зможаце задаць пытанні і пачуць адказы каардынатараў праграмы.

10 кастрычніка — інфасесія ў Вільні (толькі офлайн!). Рэгістрацыя.
24 кастрычніка — онлайн-вебінар. Рэгістрацыя.

Нагадаем, што ў межах актуальнага кола ArtPower Belarus беларускія творцы могуць прэтэндаваць на тры варыянты падтрымання:

▪️Мідзі-гранты: ад 5000 да 60 000 еўраў (ідзе апошні кол на такія гранты ў межах нашай праграмы).
▪️Міні-гранты: ад 1000 да 5000 еўраў.
▪️Гранты мабільнасці на паездкі, неабходныя для працы, навучання, даследаванняў: сярэдняя сума — 2000 еўраў.

Магчыма, на пытанне, якое вы хацелі б задаць грант-менеджарам, адказ ужо ёсць тут.

👉 Падрабязней пра #ArtPowerBelarus (з Беларусі — праз VPN).