Беларуская Рада культуры
790 subscribers
455 photos
27 videos
333 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
Стартуе новы сезон актыўнасцяў у супольнасці “Культурны Код” – кам’юніці, што аб’ядноўвае культурніцкіх дзеячаў і айцішнікаў.

“Лічу, што праекты, якія існуюць на мяжы культурніцкага і IT сектараў, — адныя з самых моцных і перспектыўных у сучасным свеце. Таму вельмі важна ўмацоўваць пляцоўку, дзе развіваюцца гэтыя сувязі”, — кажа кам’юніці-менеджарка Алена Тур.

Што чакае ўдзельнікаў супольнасці?
• праца ва ўжо знаёмых фарматах: пітчынгі (ужо з канца жніўня!), адукацыйныя семінары, паблік-токі (з 17 жніўня цыкл лекцый ад адмыслоўцаў у digital-свеце – пра штучны інтэлект, выкарыстанне AR у мастацтве і інш.);
• шмат карыснага і забаўляльнага кантэнту;
• новыя імпрэзы, госці, ментары і спосабы ўзаемадзеяння ў суполцы.

Што новага ў новым сезоне?
• пашырэнне прысутнасці ў сеціве: Instagram, LinkedIn, іншыя пляцоўкі;
• кансультацыі адмыслоўцаў для пераможцаў пітчынгаў;
• новыя фарматы: рэгулярныя мастармайнды і інш.

Далучайцеся і сачыце за digital-навінкамі ў культуры разам з намі!

Пры падтрымцы @radakultury
"Вяртаем" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

🔻Сёння ўвага да Абрама Багданава, амерыканскага мастака-манументаліста, жывапісца і дызайнера беларускага паходжання.

Ён нарадзіўся ў Менску ў верасні 1888-га. Першыя 12 гадоў жыцця прайшлі ў Беларусі, тут Абрам пачаў маляваць і вучыцца, а дзіцячыя ўражанні засталіся з ім на ўсё далейшае жыццё. Потым сям'я мастака перабралася ў Нью-Ёрк.

▪️У гады навучання ў школе Купэр-Юньён, Лізе студэнтаў-мастакоў, Нацакадэміі дызайну ды Архітэктурнай школе пры Калумбійскім універсітэце, Багданаў маляваў рэкламу для нью-ёркскіх часопісаў. Атрымліваў прызы на выставах, напісаў фрэскі для шэрагу навучальных установаў Нью-Ёрку.

Працы Багданава захоўваюцца ў музеях і галерэях ЗША ды Еўропы.

Тут чытайце аргументацыю, чаму Абрам Багданаў — і беларускі мастак таксама.

А тут знойдзеце шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс да твораў ці месца паходжання творцы.

Беларусы мусяць ведаць #art_born_Belarus і прамаваць яго ў свеце!
Запрашаем на прэзентацыю кнігі Алеся Аркуша "Тастамент Рагвалода".

Сабраныя пад адной вокладкай два невялікія раманы "Захоп Беларусі марсіянамі" і "Сядзіба" ды апавяданне, што дало назву кнізе, утвараюць адзіны тэкст пра Полацк. Гэты горад напоўнены міфамі, легендамі, асобамі і іх адметнымі гісторыямі. Але аўтар не абмяжоўваецца выключна вядомымі сюжэтамі, а дадае да іх свае. Напрыклад, пра кубак Баторыя ці сімвалічны дракар лёсу Беларусі.

▪️Ва ўсіх тэкстах з кнігі ёсць рысы дэтэктыву, кроплі метафізікі, каліва таямніц і абсалютна рэальныя асобы і здарэнні — ад гісторыка і мовазнаўцы Вацлава Ластоўскага да паэта Алеся Дудара; ад мастака Івана Хруцкага да паэта Кастана Навадворскага; ад княза Рагвалода да Торвальда.

#сустрэнемся_ў_гасцёўні — у самым сэрцы Вільні будзем слухаць прозу і вершы Алеся Аркуша, гутарыць пра Полацк, разгадваць загадкі беларускай гісторыі.

📍18 жніўня, 18.00
Вільня, Šv. Ignoto g. 5
Можна будзе набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтара.

👉 Як зладзіць сваю падзею ў Гасцёўні?
🔥 #магчымасці тыдня:

Рэгістрацыя да 20 жніўня:

▪️Праект Pause/Play: Culture under Pressure для мастакоў, куратараў і інш. дзеячаў, якія эмігравалі ў Грузію, Арменію і Германію. У праграме — лекцыі і дыскусіі аб тым, як лічбавыя тэхналогіі ўплываюць на культуру. Падрабязней — у размове з праграмнай дырэктаркай Марыяй Танінай.

▪️Адукацыйная онлайн-праграма "Курс на каштоўнасці" для актывіста(к)ў, якія могуць уплываць на прыняцце рашэнняў у сваіх ініцыятывах.

▪️Онлайн-курс па сацыякультурным праектаванні "Майстэрня карысных праектаў", дзе вы навучыцеся ствараць праекты ад ідэі да вынікаў.

▪️Онлайн-курсы па розных дысцыплінах ад Free University. Можна сфарміраваць уласную праграму навучання.

▪️Літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшыя пераклады мастацкай кнігі на беларускую мову. Сёлета ўзнагароду атрымаюць пераклады за 2021 і 2022 г.

▪️Да 3 чэрвеня 2024 рэгіструйцеся на праграму мабільнасці MOST+ — магчымасць паехаць на стажыроўкі працягам 3-90 дзён. Падрабязнасці — на інфасесіі 23 жніўня.
Фінальная серыя нашых аналітычных аглядаў за люты-красавік гэтага года: што адбывалася з кінасферай?

👁 Падтрыхтавалі некалькі тызераў на картках.

Поўную версію — пра кіно ў Беларусі і па-за межамі, абяцанкі "Беларусьфільма" і радасць, калі нешта вартае не толькі здымаецца, але і даходзіць да гледача — чытайце на нашым сайце:

па-беларуску
па-ангельску

#аналітыка
Кам'юніці "Культурны Код" запрашае:

🔻Сёння, 17 жніўня — на паблік-ток з фатографкай Аляксандрай Вялічкай "Нейрасеткі і іх выкарыстанне ў мастацкай практыцы".

У праграме:

▪️Што такое нейрасеткі, якія іх тыпы існуюць, у чым іх адметнасці і як яны выкарыстоўваюцца ў мастацтве
▪️Прыклады работ мастакоў, якія працуюць з нейрасеткамі
▪️Дзе шукаць конкурсы і оўпен-колы для ШІ-артыстаў
▪️Практычная частка і адказы на пытанні.

17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM

🔻29 жніўня далучайцеся да анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры. Запрашаюцца дасведчаныя каманды і "навічкі". Падчас пітчынгу можна прадставіць ідэю, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.

17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM

Рэгістрацыя

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
📢 Знаёмцеся: удзельнікі праграмы мабільнасці ArtPower Belarus — Аляксей і Анастасія Бурнасенкі. Хутка яны выправяцца ў вандроўкі ў Данію і Швецыю, дзе зладзяць імпрэзы з беларускімі танцамі, гульнямі і музыкай.

Першы прыпынак — Капенгаген, 9 верасня.

Сямейны творчы дуэт Бурнасенкаў мае больш як 20-гадовы досвед вандровак па свеце і арганізацыі міжнародных культурніцкіх імпрэзаў.

▪️"Данію і Швецыю мы абралі не выпадкова. Там цяпер жывуць нашыя самыя актыўныя сябры з Беларусі, сабралася вялікае кола прыхільнікаў. Калі зайшла гаворка пра арганізацыю паездак — усё прайшло хутка і лёгка з іх падтрымкай, — расказвае Аляксей.

— Падчас планавання ўлічвалі ўсё: тое, што едзем аўтамабілем (бо лічым, што самалёты забруджваюць навакольнае асяроддзе); расклад паромаў; адметныя лакацыі. Маем падрабязны план і надзею, што нашыя імпрэзы стануць выдатнай пляцоўкай для новых міжнародных знаёмстваў
".

#ArtPowerBelarus працягваецца. Напрыканцы жніўня адборачная камісія падвядзе вынікі трэцяга кола праграмы мабільнасці.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Да 10 верасня падавайце заяўкі на ўдзел у міждысцыплінарнай "Лабараторыі радыё і перформансу" у Берліне. Запрашаюць стварыць новыя творы, якія даследуюць скрыжаванне радыё і жывых выступленняў.

▪️Да 15 верасня беларускія выкладчыкі ВНУ могуць падаваць заяўкі на стажыроўку ў ЗША ў межах Fulbright Faculty Development Program. Падрабязнасці тут.

▪️Copenhagen Photo Festival 2024 чакае заяўкі ад фатографаў да 15 верасня. Запрашаюць даслаць фотапрацы, звязаныя з тэмай "заблытанасць". Падрабязнасці.

▪️Архіў VEHA збірае фота, знятыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1970 года. Дасылайце здымкі на наступныя тэмы: руіны Беларусі, людзі лесу, апошні фотаздымак (пахавальныя фота), дзявочы вечар (вясельныя фота), найлепшы бок (партрэт на фоне тканага дывана). Дэдлайн: 15 кастрычніка.

▪️Кожны, хто жадае падзяліцца гісторыяй міграцыі, можа ўзяць удзел у праекце па захаванні гісторый беларускіх мігрантаў_к "Мая міграцыя".

☑️ Больш магчымасцяў для культурніцкіх дзеячаў — на канале @sekktor.
Кам'юніці "Культурны Код" запрашае:

🔻24 жніўня — на паблік-ток з мастаком, дызайнерам Уладзімірам Маляўкам "Выходзім за межы: творчасць і AR".

У праграме:

▪️Самыя папулярныя платформы для працы з дапоўненай рэальнасцю.
▪️Тэхналогія WebAR, што дазваляе выкарыстоўваць функцыі AR у браўзеры.
▪️Праца AR з мастацтвам і творчасцю.
▪️Практычная частка.

17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM.

▪️У мінулы раз абмяркоўвалі "Нейрасеткі і іх выкарыстанне ў мастацкай практыцы" з фатографкай Аляксандрай Вялічкай. Кароткі канспект сустрэчы — глядзіце тут.

🔻Да 27 жніўня ідзе рэгістрацыя на онлайн-пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры, які пройдзе 29 жніўня.

Запрашаюцца дасведчаныя каманды і "навічкі". Можна будзе прэзентаваць сваю ідэю, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
📢 Прэзентавалі сябрам Каардынацыйнай Рады вынікі сваёй дзейнасці за 2020-2023 гады і падзяліліся далейшымі планамі.

▪️"Ідэя прэзентацыі ўзнікла пасля зваротаў сябраў Каардынацыйнай Рады, якія займаюцца культурніцкімі пытаннямі, пазнаёміцца з дзейнасцю Беларускай Рады культуры, даведацца пра яе дачыненні з прадстаўнікамі кабінета Святланы Ціханоўскай, а таксама пра працу над дарожнай мапай па падтрымцы культуры", — кажа прадстаўніца @radakultury ў Каардынацыйнай Радзе Анжаліка Крашэўская.

На гэтыя пытанні адказалі кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін і адна з распрацоўніц дарожнай мапы Таццяна Пашавалава. Яны расказалі таксама пра пошук рэсурсаў на падтрымку і развіццё беларускай культуры, запуск пілотнага курсу школы арт-менеджмента, захады ў кірунку культурніцкай дыпламатыі, а таксама пра праект з партнёрамі з пяці краін Усходняга партнёрства, прысвечаны дэкаланізацыі рэгіёна.
"Беларускі мартыралог" — атрымальнік гранта #ArtPowerBelarus.

Гэта цыкл усмешлівых і падкрэслена чалавечных партрэтаў беларускіх палітвязняў. Намаляваныя на шпалерах, яны сімвалічна вяртаюць постаці вязняў з інтэр’ераў шэрых турэмных камер ва ўтульныя пакоі родных дамоў..

— Усё пачалося пасля смерці мастака Рамана Бандарэнкі. Я не магла маўчаць, таму пачала маляваць. Але тады нават не ўяўляла, што задумка намаляваць кожнага несправядліва кінутага за краты беларуса (іх на той момант было каля 30) ператворыцца ў штодзённую працу. Для мяне гэта ўжо нават не мастацкі праект, а філасофія, лад жыцця. Сёння цыкл уключае амаль 600 выяваў, ён доўжыцца, бо колькасць палітвязняў толькі расце. Выставы праекта — наш спосаб прамаўляць за людзей, якія пакуль пазбаўленыя голасу, — кажа мастачка Ксіша Анёлава.

📍11-14 верасня экспазіцыя будзе працаваць у Страсбургу, у офісе Еўрапарламенту. Падчас яе прагучыць малітва, складзеная з імёнаў усіх палітвязняў. Наступны прыпынак — Варшава.

👁 Сачыць за праектам можна тут.
"У мяне ёсць адчуванне, што тут і цяпер дзеецца штосьці сапраўды важнае як для беларускага кіно, так і для ўсёй беларускай культуры ў цэлым". 

Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін завітаў на І нефармальны з’езд беларускіх фільммэйкераў, які арганізавала ініцыятыва Belarusian Filmmakers’ Network (BFN).

У ім прынялі ўдзел 100 культурніцкіх дзеячаў, якія за тры дні абмеркавалі стан кінасферы і стварылі арганізацыйную групу, якая будзе займацца легалізацыяй BFN — аб’яднання беларускіх фільммэйкераў, чый вектар развіцця заяўлены як адукацыя, прамоцыя, нэтўоркінг.

▪️"Цяпер разам з партнёрамі рыхтуем першае пасяджэнне Культурніцкага Сойма, дзе хочам абмеркаваць актуальныя праблемы беларускай культуры. Маю спадзеў, што дзеячы кіно таксама далучацца і возьмуць удзел у фармаванні прапаноў для патэнцыйных партнёраў і донараў — урадаў розных краін, інстытуцый, бізнес-супольнасці і беларускай дыяспары, уключацца ў фармаванне беларускай культурнай палітыкі ў цэлым", — сказаў Сяргей Будкін на адкрыцці з’езда.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️30 жніўня пройдзе онлайн-сустрэча з Маргарытай Пецці з Міжнароднай сеткі сучаснага перфарматыўнага мастацтва. Абмяркуюць магчымасці і бенефіты ўдзелу ў сетцы для беларускіх дзеячаў тэатра.

▪️Праграма ад Ініцыятывы Марціна Рота прапануе стыпендыі ў Германіі для творцаў, якія сутыкаюцца з абмежаваннямі або пагрозамі ў сувязі з іх працай або абставінамі. Дэдлайн: 20 верасня.

▪️Маладыя аўтары і аўтаркі паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за межамі запрашаюцца прыняць удзел у літаратурным конкурсе да 100-годдзя аб'яднання "Маладняк". Дэдлайн: 1 кастрычніка.

▪️Прайдзіце онлайн-апытанне ў межах даследавання пра культменеджараў і менеджарак ад CreateCulture Group. Мэта — глыбей зразумець сектар і палепшыць працу ў галіне яго развіцця.

Таксама ініцыятыва запусціла YouTube канал, дзе публікуюць запісы культурніцкіх мерапрыемстваў, адукацыйныя відэа, дыскусіі і інш. Падпісвайцеся!

▪️Як беларускім культдзеячам карыстацца праграмай мабільнасці MOST+? Даведаецеся ў рэзюмэ інфасесіі.
⚡️Далучайцеся да пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры ад кам'юніці "Культурны Код".

Удзельнікі:

🎼 Duda Hero — вэб-прыкладанне для навучання ігры на беларускіх народных духавых інструментах.

🎨 Art.point — хаб, што дазволіць аб’яднаць намаганні творцаў і бізнесу: прадстаўляць крэатыўныя рашэнні для камерцыйных і ІТ-кампаній.

🎬 "Прытча пра чорнага крумкача" — кіно-прытча пра сэнс жыцця, вайну і мір, слабыя і моцныя бакі людзей.

🏰 XRAY TOUR — праект, закліканы захаваць 3D-вобразы страчаных архітэктурных каштоўнасцяў.

Падрабязней тут.

Для чаго далучацца:

▪️Каб паслухаць пра карысныя і цікавыя беларускія digital-праекты.
▪️Паўдзельнічаць у адборы 2-х пераможцаў. Як адбываецца галасаванне — глядзіце тут.

📍Сустрэча ў ZOOM, 17.00 СЕТ / 18.00 Мінск.

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
📢 Вядомыя вынікі трэцяга кола заявак на гранты мабільнасці ў межах праграмы ArtPower Belarus.

Цягам гэтага раунда мы атрымалі 18 індывідуальных і калектыўных заявак на агульную суму 58 400 еўра. У адпаведнасці з пратаколам, заяўкі спачатку ацанілі эксперты, затым — адборачная камісія.

▪️З улікам бюджэтных абмежаванняў, нам удалося падтрымаць 7 заявак (4 індывідуальныя і 3 групавыя) на агульную суму каля 25 тысяч еўра.

Даведацца больш пра мабільнасці і іншыя фарматы падтрымкі (мідзі- і міні-гранты) беларускіх дзеячаў культуры можна на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры.
☝️Звярніце ўвагу на тое, што на гэты момант няма адкрытых колаў для падтрымання, мы зноў распачнем прыём заявак на ўсе тыпы грантаў у пачатку кастрычніка.

#ArtPowerBelarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.
Кам'юніці "Культурны Код" запрашае:

🔻7 верасня — на паблік-ток з праграмістам Валянцінам Турам "Сайт для культурніцкіх праектаў. Канструктар ці WordPress?"

У праграме:

▪️ Сучасныя платформы, з дапамогай якіх можна ствараць сайты: іх плюсы і недахопы.
▪️ Чым небяспечная Tilda і чым яе замяніць.
▪️ Практычная частка: як самастойна зрабіць просты лэндзінг.

Валянцін Тур — праграміст, які мае больш як 10-гадовы досвед стварэння сайтаў для камерцыйных і сацыякультурных праектаў.

17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM.

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Сёння — апошні дзень падачы заявак на мастацкую рэзідэнцыю ў Даніі. Мэта праграмы — падтрымка развіцця мастацкай практыкі і спрыянне абмену паміж дацкімі і замежнымі мастакамі.

▪️Да 9 верасня творцы розных дысцыплін могуць падаць заяўкі на рэзідэнцыі ў культцэнтры ZAMEK (Польшча). Перавага надаецца праектам, звязаным з кліматычным і міграцыйным крызісам, актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыяй.

▪️Рэзідэнцыя ў Чэхіі чакае заяўкі ад танцораў і перформераў, якія правядуць воркшопы для студэнтаў. Дэдлайн: 10 верасня.

▪️Да 20 верасня чакаюцца заяўкі ад лідараў ініцыятыў і прадстаўнікоў НДА на ўдзел у "Школе грамадскіх лідараў". Будуць сустрэчы з экспертамі па дзейнасці грамадзянскай супольнасці, удзел у дыскусіях і інш.

▪️Каледж Еўропы (Варшава) запрашае да навучання з пакрыццём выдаткаў: магчымасць атрымаць ступень магістра гуманітарных навук у галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў. Дзень адчыненых дзвярэй — 7 кастрычніка.
Сцэнографка, мастачка, адна з заснавальніц сцэнічных традыцыяў сучаснага брытанскага балету.

Сафія Федаровіч
нарадзілася ў 1893 годзе ў Мінску ў інтэлігентнай каталіцкай сям’і. У сталіцы Беларусі прайшло ейнае дзяцінства, тут закончыла жаночую гімназію, дзе пачала займацца мастацтвам. У 1922 годзе Сафія пераехала ў Парыж: удзень займалася мастацтвам, а начамі працавала таксоўцай — яна адна з першых у Еўропе шафёрак.

▪️Сусветную вядомасць Сафія здабыла як дызайнерка сцэнічных касцюмаў і тэатральная мастачка. Была мастачкаю першае сталае англійскае трупы Ballet Club, дзякуючы чаму атрымала прызнанне як адна з заснавальніц сцэнічных традыцыяў сучаснага брытанскага балету. Шматлікія яе эскізы і праекты захоўваюцца цяпер у калекцыі брытанскага Музею Віктор'і і Элбэрта.

📃 Тут чытайце аргументацыю паходжання мастачкі.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс прац Сафіі Федаровіч.

Беларусы мусяць ведаць #art_born_Belarus і прамаваць яго ў свеце!