Беларуская Рада культуры
773 subscribers
409 photos
26 videos
307 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
⚡️Беларусы маюць яшчэ адно месца сілы. У Каўнасе ўрачыста адкрылі адноўлены помнік на магіле стваральніка эскіза бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

Цырымонія адбылася ў Дзень Волі пры падтрымцы @radakultury. Сярод ганаровых гасцей — дыпламатаў, палітыкаў, навукоўцаў, творцаў, грамадскіх дзеячаў — дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, былы прадстаўнік Рады БНР, доктар гісторыі Томаш Блашчак, нашчадкі Клаўдзія Дуж-Душэўскага і інш.

▪️"Клаўдзій Дуж-Душэўскі — прыклад барацьбы за беларушчыну, за нашую культуру, годнасць. Ён прысвяціў жыццё барацьбе за свабоду Беларусі, правёў гады ў зняволенні, але не здрадзіў сваёй ідэі", — кажа дырэктар Беларускай Рады культуры ў справе культурніцкай дыпламатыі Аляксандр Чахоўскі.

▪️"Мы ўзрушаныя тым, што ў нас, беларускай сябрыны Каўнаса, атрымалася ажыццявіць такі знакавы праект, мы ўдзячныя ўсёй беларускай грамадзянскай супольнасці, кожнаму, хто спрычыніўся і дапамог", — адзначае ініцыятарка акцыі Ніка Выгоўская.

Фота: Руслан Серадзюк
⚡️ #магчымасці для беларускіх культурніцкіх дзеячаў:

▪️Да 2 красавіка прымаюцца заяўкі на праграму падтрымкі стварэння кантэнту ад EU4 Independent Media.
Для каго: незалежныя СМІ, журналісцкія некамерцыйныя арганізацыі, журналісты і здымачныя групы, якія дзейнічаюць ад імя арганізацыі. Падрабязнасці і заяўка.

▪️Мастацкая рэзідэнцыя ад Музея сучаснага мастацтва ў Варшаве для творцаў і культурніцкіх дзеячаў з Украіны і Беларусі. Рэзідэнцыя прызначана для людзей, якія маюць досвед працы ў сферы культуры і якім блізкая праца з людзьмі. Дэдлайн падачы: 11 красавіка. Падрабязнасці тут.

▪️Да 16 красавіка дасылайце заяўкі на міжнародны конкурс драматургаў. Прэмія AURORA, заснаваная Польскім тэатрам у Быдгашчы, уручаецца за выдатную сучасную драматургію. Працы можна падаваць на польскай, украінскай, англійскай ці рускай мове. Падрабязнасці.

▪️Ідзе прыём заявак на міні-гранты і гранты мабільнасці для культурніцкіх дзеячаў па праграме #ArtpowerBelarus.

👉 Падпішыцеся на @radakultury
⚡️Далучайцеся да дыскусіі "Digital-метады дэманстрацыі сучаснага мастацтва", якую ладзіць кам’юніці "Культурны Код".

У праграме:

▪️Лекцыя-прэзентацыя ад блогеркі і менеджаркі культурніцкіх праектаў Ксеніі Тырсікавай. Будуць разгледжаныя некалькі найбольш вядомых тэхналагічных сродкаў стварэння мастацкіх экспазіцый: Metaverse, 3D і 360 фарматы выставаў, AR і VR-тэхналогіі для прэзентацыі мастацтва.

📍28 сакавіка, 17.00 СЕТ / 18:00 Мінск і Вільня
Сустрэча ў ZOOM

☑️ Уступайце ў тэлеграм-кам’юніці "Культурны код" і прадстаўляйце свае праекты.

Падрабязней пра Тelegram-кам’юніці

Ініцыятыва рэалізуецца пры падтрымцы @radakultury.
Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай Рады культуры, сёння выступіць на вэбінары "Рэпрэсіі і культурніцкі супраціў: як дапамагчы беларусам змагацца з культурніцкім прыгнётам".

Як беларусы ўнутры краіны і за мяжой змагаюцца за сваю культурна-гістарычную спадчыну? Як культура і мастацтва дапамагаюць супрацьстаяць дыктатуры? Якая падтрымка патрэбна дзеячам культуры і з якімі праблемамі яны сутыкаюцца?

У дыскусіі таксама бяруць удзел:
▪️Таццяна Астроўская, даследчыца, аўтарка кнігі "Культура і супраціў"
▪️Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі
▪️Юлія Цімафеева, паэтка і перакладчыца
▪️Мадэруе — Кацярына Лозка, навуковая супрацоўніца Оксфардскай абсерваторыі па Беларусі

Вэбінар арганізаваны Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі ў партнёрстве з Даследчым цэнтрам Офіса Святланы Ціханоўскай і IGSD універсітэта Ворвіка.

Пачатак у 17.00 (час мінскі)

☑️ Рэгіструйцеся, каб далучыцца праз Zoom // глядзець на YouTube
🔻Марк Шагал, Надзея Хадасевіч-Лежэ, а цяпер яшчэ і Ян Хруцкі — мы працягваем расказваць пра #art_born_Belarus і "вяртаць" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

Прапануем вам, беларусам свету, дзейнічаць супольна!

У біяграфіі Яна Хруцкага часта можна пабачыць згадку Расіі ці Польшчы. Дзе там! Мусіце ведаць, што Яна Хруцкага мы маем поўнае права лічыць беларускім мастаком, бо і паводле паходжання, і паводле месца нараджэння ён быў беларусам. У сваёй сядзібе Захарнічы на роднай Полаччыне мастак пражыў амаль усё жыццё.

▪️Тут вы можаце пачытаць аргументацыю ад мастацтвазнаўцы, чаму з Хруцкім усё досыць адназначна.
▪️А тут — шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс да твораў мастака.

Беларуская Рада культуры па-ранейшаму стаіць за тое, што беларусы мусяць ведаць сваё і прамаваць яго ў свеце.
🔻Неўзабаве пройдзе другі онлайн-пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры кам’юніці "Культурны Код". Далучайцеся!

Будуць прадстаўленыя праекты:

▪️Альбом экспедыцыі Вацлава Ластоўскага — міні-сайт і выданне ўнікальных матэрыялаў, сабраных падчас экспедыцыі студэнтаў кафедры этнаграфіі ў 1928 г.

▪️Red Cap Must Cry — мабільная AR-гульня, прысвечаная дапамозе дзецям і падлеткам, якія перажылі хатні гвалт.

▪️Псіхалагічная прафілактыка траўматычнага досведу і парушэнняў адаптацыі

▪️ULegend — гiд у вашай кiшэнi — тэлеграм-бот з аўтарскiмi экскурсiямi і аўдыёгідам па гарадах Беларусі, Літвы і Польшчы.

▪️Бел-Інкарнацыя — сервіс, які дазваляе прааналізаваць уласны характар карыстальніка і параўнаць яго з рысамі гістарычнай асобы.

▪️LOS — VR-мадэлі, маскі для сацыяльных сетак і чат-бот для захавання і папулярызацыі беларускай культуры, архітэктурнага асяродзя ды гісторыі.

Падрабязнасці

📍6 красавіка, 17.00 СЕТ / 18.00 Мінск: сустрэча ў Zoom

Ініцыятыва рэалізуецца пры падтрымцы @radakultury.
⚡️Кніга "(Не)расстраляныя" трапіла на паліцу бібліятэкі Кангрэса ЗША!

Яна ўтрымлівае ў сабе 18 гісторый жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў ды іх абраныя творы.

▪️Аўтарам ідэі і кіраўніком цэлага мультымедыйнага праекта "НЕрасстраляныя" з'яўляецца кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін. За гэты праект, а дакладней за "вяртанне імёнаў і твораў рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры", ён быў адзначаны прэміяй імя Алеся Адамовіча.

Кніга ўпершыню выйшла ў 2021 годзе ў выдавецтве "Янушкевіч". Да Ночы паэтаў у 2022 годзе выйшла другое яе выданне, а таксама электронная версія кнігі.

Спампаваць
Падзячыць стваральнікам
Глядзець лекцыю Сяргея Будкіна
Набыць папяровую версію кнігі

Фота: фэйсбук Нерастраляныя
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Да 10 красавіка рэгіструйцеся на ПРАЕКТАР — офлайн-пітчынг для культурніцкіх дзеячаў. Гэта мерапрыемства для творцаў, якія маюць ідэю або гатовы праект і шукаюць новых партнёраў, пляцоўкі, членаў каманды і любую магчымую падтрымку.

▪️Конкурс для экспертаў ад EU4Culture. Асноўнай задачай стане ацэнка зместу атрыманых заявак у межах конкурсу грантаў на культурныя і крос-інавацыйныя праекты. Падрабязнасці і заяўка (дэдлайн: 23 красавіка).

▪️Арт-рэзідэнцыя ў Кёльне запрашае рэпрэсаваных музыкаў, танцораў, тэатральных дзеячаў. Заяўкі прымаюцца да 23 красавіка.

▪️Арт-рэзідэнцыя ў Іспаніі: заклікаюць падаваць заяўкі тых, чые праекты паядноўваюць мастацтва з тэхнічным і навуковым светам. Падрабязнасці і заяўка (дэдлайн: 24 красавіка).

▪️Падавайце заяўкі на міні-гранты і гранты мабільнасці для культурніцкіх дзеячаў па праграме #ArtpowerBelarus.

☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor
У сённяшняй рэчаіснасці пра сябе мы можам расказваць толькі так — з заблюранымі тварамі.

У гэтыя дні, напярэдадні Вялікадня, нашае экстрэмісцкае фармаванне сабралася ў віленскім офісе абмеркаваць стратэгічныя пытанні.

Будуць перамены!
⚡️Ужо сёння — другі онлайн-пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры кам’юніці "Культурны Код". Далучайцеся!

Будуць прадстаўленыя праекты:

▪️Альбом экспедыцыі Вацлава Ластоўскага
▪️Red Cap Must Cry
▪️Псіхалагічная прафілактыка траўматычнага досведу і парушэнняў адаптацыі
▪️ULegend
▪️
Бел-Інкарнацыя
▪️LOS

Падрабязнасці

Запрашаюцца ўсе ахвочыя паслухаць, паглядзець, падтрымаць праекты і падзяліцца экспертызай.

📍6 красавіка, 17.00 СЕТ / 18.00 Мінск: сустрэча ў Zoom

Ініцыятыва рэалізуецца пры падтрымцы @radakultury.
⚡️Экспертныя камісіі, якія ацэньвалі заяўкі на гранты ў межах ArtPower Belarus, выдыхнулі! 15 чалавек разглядзелі ды ацанілі некалькі сотняў праектаў.

Наступнаю за працу возьмецца адборачная камісія, якая і вызначыць будучых атрымальнікаў мідзі- і міні-грантаў, а таксама грантаў мабільнасці.

▪️Маштаб працы, якую прарабілі нашыя эксперты, уражвае. Ён сведчыць, што ў беларускіх аўтараў багата ідэяў — пра гэта ў сваіх водгуках пішуць і самі чальцы камісіі. А гэта значыць, што #ArtPowerBelarus ды іншыя такія праграмы, якія ўзнікнуць для беларускіх творцаў у будучыні, маюць вялікую запатрабаванасць і важную місію.

Вынікі адбору стануць вядомыя ўжо ў другой палове красавіка.

Новая Беларусь — наш супольны арт-праект!

☑️ І нагадваем: на сталай аснове мы прымаем заяўкі на міні-гранты і гранты мабільнасці — падавайцеся!