This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нам два гады! 🥳
Беларуская Рада культуры ўпершыню прэзентуе сваю каманду — людзей, якія дапамагаюць рэпрэсаваным творцам, расказваюць пра беларускія культурніцкія падзеі, спрыяюць рэалізацыі творчых праектаў беларусаў і штодзень працуюць на карысць беларушчыны.
🔻“Прызнаюся, што кожны панядзелак унутры мяне ўсё трымціць і дрыжыць, падаецца, што мы ставім перад сабою проста нерэальныя задачы, — кажа кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін. — Але потым хаос рассмоктваецца, з'яўляюцца яснасць і разуменне. Усё гэта магчыма дзякуючы зладжанай працы каманды. Проста шчаслівы працаваць з такімі людзьмі!”
Спачатку мы працавалі як Беларускі фонд культурнай салідарнасці, які паўстаў у адказ на маштабныя рэпрэсіі з боку рэжыму ў 2020-м. Пазней, калі наладжванне культурніцкіх працэсаў сталася такой жа злабадзённаю задачай, як індывідуальная дапамога творцам, — у якасці Беларускай Рады культуры.
Пра каманду, дапамогу і падтрыманыя намі праекты чытайце на нашым сайце 👈

Шаноўныя творцы, журналісты і ўсе, каму цікава тое, што мы робім!
⚡️ Вітаем вас на карпаратыўным канале Беларускай Рады культуры.
Тут мы будзем падрабязна расказваць пра нашу дзейнасць, дзяліцца сваімі думкамі, меркаваннямі нашых экспертаў пра культурніцкія працэсы, прапаноўваць #магчымасці для творцаў і ў цэлым змяшчаць карысныя рэчы, якія набліжаюць культуру Новай Беларусі.
На канале @by_culture мы працягнем паведамляць навіны беларускай культуры. Заставайцеся з намі!
📌 Запрашайце падпісацца на @radakultury тых, хто робіць беларускую культуру тут і цяпер. Новая Беларусь — наш супольны арт-праект!

Падсумаванне двух гадоў працы Беларускай Рады культуры, як культуру ўспрымае рэжым, якая нацыянальная ідэя магла б сёння аб’яднаць беларусаў — чытайце ў размове з кіраўніком Рады, арт-менеджарам, музычным крытыкам, прадзюсарам Сяргеем Будкіным.
"На жаль, такая сітуацыя, што сёння ў Беларусі культура можна існаваць толькі ніжэй за радары. Але гэта аніякая не выпаленая зямля, як камусьці можа падасца. Там па-ранейшаму віруе жыццё, пішуцца вершы, песні, ствараюцца мастацкія творы.Там зараз выспявае неверагодны патэнцыял, які пакуль не ідзе ў публічнасць. Нават тое, што да нас даходзіць з турмаў — у якасці твораў, вершаў, нават кнігаў — усё дае нам разуменне, што гэта толькі нязначны працэнт да таго, што там можа быць на самой справе".
⬆️ Глядзіце вытрымкі з размовы на выявах.
Фота: Андрэй Дубінін

🔥 #магчымасці для беларускіх культурніцкіх дзеячаў.
Хуткія дэдлайны:
🔻14 снежня ў Вільні адбудзецца прэзентацыя праграмы MOST+ для прафесійнага абмену паміж беларусамі і калегамі з краін ЕС. Запрашаюцца спецыялісты з такіх галін, як: культура, адукацыя, грамадства, бізнес, ахова здароўя, устойлівае развіццё.
Рэгістрацыя на ўдзел офлайн
Трансляцыя (19:00 па Мінску)
🔻Акселератар жаночага лідарства ад Free Belarus Centre. У праграме: трэнінг і візіты ў адмысловыя арганізацыі ў адной з краін ЕС, онлайн праца над праектамі ў суправаджэнні ментараў, магчымасць атрымаць грант на рэалізацыю праектаў.
Падрабязнасці і заяўка (дэдлайн 16 снежня)
▪️Стыпендыі, конкурсы, вакансіі, курсы і іншыя #магчымасці выбірайце ТУТ.
👉 Падпісвайцеся на @radakultury, каб першымі даведвацца пра найлепшыя прапановы для беларускіх творцаў.

⚡️Сябры, пачынаем знаёміць вас з камандай Беларускай Рады культуры. Будзьма бліжэй!
Эліна Калнібалоцкая кіруе фінансавым аддзелам і рэпрэзентуе Рэсурсны цэнтр.
⭐️ "У працы з Радай для мяне самае каштоўнае — каманда. Абсалютна розныя людзі, якія згуртаваліся вакол адной ідэі — падтрымкі беларускай культуры і беларускіх творцаў. Яны не "перацягваюць коўдру на сябе", не дзеляць пасады і сферы ўплыву, а працуюць над агульнай справай. Як чалавеку, які па жыцці кіруецца голасам сэрца, мне вельмі важна адчуваць сябе на сваім месцы, сярод сваіх людзей, у праекце, які сапраўды дапамагае людзям.
Я працую ў Радзе яшчэ ад таго моманту, калі яна называлася Фондам Культурнай Салідарнасці. Усцешаная, што за такі кароткі час мы адаптаваліся да выклікаў сучаснасці і набылі моц і аўтарытэт".
👉 Падпісвайцеся на @radakultury
#людзірады

Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культуры прэзентавалі праект "ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва".
У Вільні 20 снежня прайшла прэс-канферэнцыя з гэтай нагоды з удзелам кіраўніка Беларускай Рады культуры Сяргея Будкіна, часовага дырэктара Дацкага інстытуту ў Эстоніі, Латвіі і Літве (Беларусі і Украіне) Мэса Эстэргора і распрацоўніцы праекту ArtPower Belarus Таццяны Пашавалавай.
🔻Еўразвяз вылучае на рэалізацыю праекту ArtPower Belarus 2 мільёны еўраў. У сваёй працы з беларускаю дэмакратычнаю супольнасцю Еўразвяз упершыню падтрымлівае беларускую культуру ў такім маштабе.
"У нас было жаданне і амбіцыя, каб культура трапіла ў прыярытэты ў тым ліку еўрапейскіх структур, якія дапамагаюць Беларусі, — кажа Сяргей Будкін. — Мы бачым сэнс у тым, каб пашыраць яе ўплыў, каб яна гучала ў прамовах палітычных лідараў і трапляла ў праграмы падтрымкі, бо культура таксама рухае перамены".
Падрабязней
Пытанні і адказы пра праект
Падпісвайцеся на @radakultury

🔥 #магчымасці для беларускіх культурніцкіх дзеячаў у свеце.
🔻Гётэ Інстытут у Вільні шукае Каардынатара праграм супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай.
Заяўкі ад асобаў з правам на працу і пражыванне ў Літве чакаюцца да 1 студзеня 2023-га. Патрабуецца адпаведная прафесійная падрыхтоўка і досвед у галіне культменеджмента або эквівалентныя веды і навыкі.
Падрабязнасці
🔻Міжнародны мужчынскі хор "Unia" шукае дырэктара.
Па падрабязнасці звяртайцеся сюды.
▪️Стыпендыі, конкурсы, курсы і іншыя #магчымасці глядзіце і выбірайце ТУТ 👈
Падпісвайцеся на @radakultury, каб першымі даведвацца пра найлепшыя прапановы для беларускіх творцаў.

"Эпоха маўклівасці" і "новая Еўропа" ➕ бюракратызацыя і русіфікацыя культурніцкага працэсу ўсёй краіны.
Нашая аналітычная група падрыхтавала новы агляд пра тое, што адбываецца з беларускай культурай тут, там і цяпер.
👇Чытайце пра агульную сітуацыю ў сферы, а таксама больш падрабязна пра літаратуру, кіно, тэатр і музыку.
Па-беларуску
Па-ангельску
Падпісвайцеся на @radakultury, каб быць у курсе беларускіх культурніцкіх працэсаў.
#аналітыка

"Дзеці чакаюць новага "Гары Потэра", а дарослыя — новых кніг нобэлеўскіх лаўрэатаў".
⚡️Абвяшчаем збор магістрата "Кнігаўка" — каб выдавец Андрэй Янушкевіч змог адрадзіць сваю справу за мяжою. Вы можаце дапамагчы!
❓Што такое магістрат?
Гэта суполка беларусаў, якія цягам пэўнага перыяду будуць падтрымліваць данатамі перспектыўныя праекты беларускай справы.
"Калі дзяржава забірае ў нас магчымасць чытаць новыя кнігі, мусім самі ствараць сабе такія магчымасці. Магістраты — гэта магчымасць далучыцца да барацьбы за беларускую культуру", — кажа кіраўнік праекта "Беларускія магістраты" Цімафей Акудовіч.
🔻Давайце зробім выдаўцу і беларускім чытачам навагодні падарунак і збярэм 100 сябраў супольнасці да канца года!
Станьце адным ці адной з іх, калі гатовыя штомесяц падтрымліваць "Кнігаўку". Падпісвайцеся на адзін з прапанаваных тарыфаў — "Прыхільнік/Прыхільніца" ($10) ці "СуперПрыхільнік/СуперПрыхільніца" ($20).
Падрабязней пра тарыфы і бонусы глядзіце тут 👈
Падпісвайцеся на @radakultury
#магістраты

7️⃣3️⃣❗️
Столькі чалавек далучыліся да магістрата "Кнігаўка" у першы дзень аб'яўлення кампаніі. Чакаем і вас у суполцы аматараў і аматарак добрага чытва!
"Я ўсцешаны актыўнасцю далучэння ўдзельнікаў да магістрата "Кнігаўка". Гэта надае надзеі! Дзякуй вялікі ўсім, хто падтрымаў!" — пракаментаваў кіраўнік праекта "Беларускія магістраты" Цімафей Акудовіч.
🔻Магістрат — гэта магчымасць аб'яднацца і супольна адказваць на выклікі часу, талакой падтрымліваць карысную справу. Мінімум 100 удзельнікаў неабходна для таго, каб выдавецтва Андрэя Янушкевіча працягвала радаваць беларускіх чытачоў новымі кнігамі.
⭐️ За штомесячнае ахвяраванне ў $10 ці $20 у залежнасці ад тарыфу чалец магістрату атрымлівае:
🔅Прыярытэтны доступ да новых выданняў.
🔅Зніжку 10% на ўсе кнігі выдавецтва, якія выйдуць цягам магістрату.
🔅Удзел у штомесячных стрымах з выдаўцом Андрэем Янушкевічам, дзе ён раскажа пра вынікі кампаніі, і іншыя бонусы.
Глядзіце падрабязнасці і далучайцеся тут

🌟 З надыходам святаў мы ўсе мацней верым у цуды. Верым, што моц нашага супольнага жадання здольная запаліць яшчэ адну зорку на небе і зрабіць цэлы свет лепшым і больш справядлівым.
Давайце разам загадаем жаданне. Пра тое, каб кожны меў утульны, цёплы дом, у якім пануе ціхая радасць. Пра тое, каб да тых, хто страціў надзею ў гэты няпросты час, у новым годзе яна вярнулася.
Давайце зробім 2023 год — годам міру і адкрыем нашыя сэрцы для кахання, дабрыні, прыгожосці і любові!
З Калядамі і Новым годам! ✨
@radakultury

▪️ "Ацэньваю 2022-гі як вельмі цяжкі год. Можа быць, самы цяжкі год з усіх за перыяд майго назірання — з канца 90-х гадоў. Ён самы цяжкі і ў плане стратаў, і ў плане такога вось існавання культуры насуперак, і ў плане такіх катастрафічных неспадзяванак, як вайна ва Украіне. Мы апынуліся ў зусім іншых умовах у гэтым годзе, і задача захавацца і тым больш нешта развіваць — у тым ліку ў культуры — ускладнілася ў разы... Пры гэтым шляху назад, безумоўна, у нас няма".
Сяргей Будкін, кіраўнік @radakultury, паразмаўляў з @budzmaby пра 2022 год — якім ён быў для беларускай культуры і што нас чакае наперадзе.
Чытаць цалкам