Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
31.1K photos
100 videos
10 files
24.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️У Беларусі ўводзіцца забарона на ўезд аўтатранспартных сродкаў (аўтамабіляў і цягачоў), зарэгістраваных у ЕЗ.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту, выключэнне зроблена для тых, хто ідзе праз пэўныя пункты пропуску ў спецыяльна ўстаноўленыя месцы для ажыццяўлення грузавых аперацый і перачэпкі.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя #санкцыі #Еўразвяз #мяжа #Беларусь
‼️‼️Тысячы грузавікоў з Расеі і Беларусі затрымаліся на мяжы ЕЗ. На выезд грузавікоў 🚚🚛з Еўразвязу прыходзіцца ад трох да 10 дзён.

📌Сёння набываюць моц санкцыі, якія забараняюць расейскім і беларускім перавозчыкам знаходзіцца на тэрыторыі Еўразвязу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#мяжа #Еўразвяз #санкцыі #чэргі #граніца
📌‼️ Апошні, пяты, пакет сакцый Еўразвяза ўключае поўнае эмбарга на імпарт расейскага вугалю.

📌‼️ Абмежаванні ў дачыненні да нафты з Расеі абмяркоўваюцца ў рамках шостага пакету.

#санкцыі #Еўразвяз #Германія #Олаф_Шольц #расейская_нафта

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️Да канца 2022 года Еўразвяз адмовіцца ад дзвюх трацін расейскага газу і знойдзе замену гэтым пастаўкам.

🔻Адпаведны план на працягу траўня апублікуе Еўракамісія. Пра гэта, як перадае Бі-Бі-Сі, заявіла ў Еўрапарламенце еўракамісар па энергетычнай палітыцы Кадры Сімсан.

🔻Па яе словах, ЕЗ вядзе перамовы пра замяшчэнне расейскага газу з усімі асноўнымі пастаўшчыкамі. Акрамя таго Еўразвяз плануе часткова скараціць патрэбы ў газе праз эканомію энергіі і выкарыстанне аднаўляльных крыніц.

#Еўразвяз #газ #Расея #энергія #эканомія