Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
☦️✝️ У Падляшскім музеі народнай культуры пад Беластокам адкрылася часовая выстава пад назвай "Святыя заступнікі вясковых хацін на Падляшшы".

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️71 мігрант спрабаваў парушыць Польскую мяжу🇵🇱 1-га траўня . Спробы ажыццяўляліся з боку Беларусі. Сярод парушальнікаў - грамадзяне Самалі і Індыі.

❗️Польскі бок заяўляе, што ў патрульных ляцелі камяні, петарды, іх спрабавалі сляпіць лазернымі ўказкамі.

Паводле Straż Graniczna, на ўчастку каля Белавежы спрабавалі прарвацца дзве групы мігрантаў. Раніцай граніцу штурмавалі 30 чалавек, а ноччу – 18 чалавек.

📷 twitter.com/Straz_Graniczna-mig
Трох „рэйкавых партызан” з Бабруйска, Уладзіміра Аўрамцава, Дзмітрыя Клімава і Яўгена Мінкевіча перавялі ў турму №4 у Магілёве.

Маладыя людзі былі затрыманыя на пачатку красавіка. Пры затрыманні адзін з іх быў паранены. Іх падазраюць у дыверсіях на чыгунцы.

Крыніца: праваабаронцы
‼️Эвакуяваны з Беларусі ў Грузію Беларускі бягун, мянчук Вадзім Сіманаў, які «маляваў» бегам GPS-выявы.

🏃🏻‍♂️Вадзім вядомы ў Беларусі тым, што ствараў «бегам» надпісы «Жыве!», «Расейскі ваенны карабель, ідзі на х*й», герб Украіны.

Больш на Радыё Рацыя
Станцыі метро "Менская" і "Брэсцкая" ў Кіеве могуць змяніць назвы

Кіеўскі метрапалітэн аб’явіў галасаванне за перайменаванне пяці станцый. Назвы станцый „Менская”, „Брэсцкая”, „Герояў Дняпра”, „Дружбы народаў” і „Плошча Льва Талстога” вырашылі змяніць з-за нападу Расеі на Украіну. Для галасавання дырэкцыя метрапалітэна выбрала па пяць варыянтаў. Пры гэтым „Менская” і „Брэсцкая” могуць захаваць свае назвы.

Для „Менскай” прапануюцца варыянты „Варшаўская”, „Марыупальская”, „Вышгародская” і „Бучанская”. „Брэсцкая” можа стаць „Сцяпана Бандэры”, „Бучанскай”, „Варшаўскай” і „Марыупальскай”.

Варыянты для астатніх станцый можна паглядзець у гугл-форме для галасавання.

📸 UA.news

Больш на Радыё Рацыя
🖌📚У Беларусі пачалася рэгістрацыя на Цэнтралізаванае тэставанне

📌Запісацца на іспыты можна па 1 чэрвеня ўключна.

🎤Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, як яны ставяцца да ЦТ.

Больш пра гэта на Радыё Рацыя

📷 1prof.by
⚡️Палітвязня Алеся Пушкіна ўключылі ў спіс экстрэмістаў

‼️Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абнавіла спіс фізічных асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. 29 красавіка ў яго ўключылі яшчэ 29 чалавек, сярод іх – мастак Алесь Пушкін.

❗️Усяго ў спісе – 219 чалавек.

30 сакавіка Алесю Пушкіну прысудзілі 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў “распальванні варажнечы”. А справа тычылася партрэта ўдзельніка беларускага пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара, які ў быў выстаўлены на выставе ў “Цэнтры гарадскога жыцця” у Гародні.
‼️ЕЗ можа зацвердзіць шосты пакет санкцый да 9-га траўня

Такую інфармацыю паведаміў журналіст RFE/RL у Бруселі Рыкард Ёзвяк. У сваім твітары ён напісаў: “Шосты пакет санкцый Еўразвяза супраць Расеі і Беларусі павінен быць прадстаўлены паслом ЕЗ у сераду з перспектывай зацверджання да дзявятага траўня”.

Больш на Радыё Рацыя

📷 ukrinform.ru
У Варшаве адыграюць канцэрт на 50-годдзе легендарнага Аляксандра Кулінковіча

Нягледзячы на тое, што лідара гурта “Neuro Dubel” няма з намі ўжо 4 гады, яго песні жывыя: іх памятаюць прыхільнікі, на іх робяць каверы іншыя музыкі.

Пра тое, чым будзе адметная імпрэза 18 траўня, распавяла суарганізатар падзеі Інэс Сянкевіч.

– Выступіць 8 гуртоў беларускіх, а дакладней 8 салістаў нашых самых вядомых. Перад канцэртам можаце паглядзець фільм „Я прынес табе Ура!!!”. Хацелася б, каб энергетыка была больш святочная, спадзяюся, што мы ўжо адплакалі і зараз будзем проста ўспамінаць Сашу

Хто выступіць і дзе адбудзецца канцэрт, чытайце на Радыё Рацыя
🇺🇦У Кіеў пачынаюць вяртацца людзі, часткова працуе грамадскі транспарт, адчуваецца адносная бяспека.

📌Як зараз выглядае сітуацыя ва ўкраінскай сталіцы, нашаму радыё распавяла жыхарка Кіева спадарыня Кацярына, якая ў межах бяспекі не называе сваё прозвішча.

Больш на Радыё Рацыя
📷 unian.net

#вайна
🏸 Польскія клубы скасавалі кантракты з расейскімі і беларускімі бадмінтаністамі

🏒 Гульцы, якія ў новым сезоне будуць выступаць у КХЛ, не атрымаюць выклік у зборную Фінляндыі.

🏒 Кірыл Гатавец стаў гульцом маскоўскага „Дынама”

⚽️ „Энергетык”-БДУ разграміў „Нёман”

📸 Bia24.pl

Падрябязней навіны спорту на Радыё Рацыя
🎻Беларуская спявачка Таццяна Грыневіч сустрэлася з беларусамі ў Маямі🇺🇸.

🤍❤️🤍Падчас сустрэчы гучалі галасы беларускіх паэтаў, песні на іх вершы, усе разам спявалі і ладзілі гульні з танцамі.

Больш на Радыё Рацыя
У Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту

«Зняволеныя за польскасць» – пад такой назвай адкрылася ў Беластоку выстава, прысвечаная зняволеным у Беларусі дзеячам Саюза палякаў. Выстава, якая была адразу прадстаўленая ў польскім Сейме, расказвае пра дзейнасць арганізацыі і пра тых, хто зараз знаходзіцца ў зняволенні за гэтую дзейнасць – старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут.

У адкрыцці выставы брала ўдзел – Марыя Цішкоўская, якая таксама была арыштаваная па справе Саюза палякаў, але зараз экстрадаваная з Беларусі.

Больш на Радыё Рацыя