Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з Прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Жэшуве сустрэліся з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, якія займаюцца падтрымкай бежанцаў з Украіны.

Таксама Джо Байдэна сустрэўся з амерыканскімі салдатамі з 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі.

📷 Jakub Szymczuk, KPRP і twitter.com/POTUS

Чытай больш #USA #ЗША #Польшча #Украіна #вайна
❗️Расея перадыслакуе каля 20% сваіх войскаў з-пад Кіева. Пра гэта паведаміў падчас брыфінгу прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#РФ #Украіна #ЗША #Пентагон #вайна #Кіеў
‼️ЗША і іх саюзнікі распячатваюць стратэгічныя рэзервы нафты

Рашэнне было прынятае пасля таго, як стала ясна, што Саўдаўская Аравія і краіны Персідскага заліва застаюцца ў альянсе з Расеяй у рамках OPEC+.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 БелТА

#нафта #ЗША #Расея #рэзервы #OPEC #Саўдаўская_Аравія
⚔️ Выйшла новая паштоўка, якая прысвечана Тадэвушу Касцюшку.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Тадэвуш_Касцюшка #Беларусь #Польшча #ЗША #паштоўка
Трэцяя сусветная вайна ідзе поўным ходам. Мае яна і будзе мець характар мілітарнага, адкрытага сутыкнення, так як зараз у выпадку расейскай агрэсіі на Украіну, і адначасна будзе адбывацца ў нябачных звыклым людзям дыпламатычных, фінансава-эканамічных, цывілізацыйна-культурных вымярэннях.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Яўген_Вапа #вайна #Украіна #ЗША #РФ
‼️Грамадзяне Беларусі і Расеі не змогуць прыняць удзел у Бостанскім марафоне з-за вайны ва Украіне.

"Бег – гэта глабальны від спорту, і таму мы павінны зрабіць усё магчымае, каб выказаць сваю падтрымку народу Украіны”, – гаворыцца ў заяве Бостанскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 EPA-EFE/HERB SWANSON

#Бостанскі_марафон #вайна #Украіна #ЗША #спорт
‼️🇺🇸 Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон HR 6968, які забараняе імпарт энергетычных прадуктаў з Расеі, у першую чаргу нафты, паведамляе прэс-служба Белага дома.

#вайна #Украіна #Байдан #санкцыі #ЗША #расейская_нафта

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️ 13 чалавек паранены на станцыі 36th Street у раёне Сансэт-Парк у Брукліне.

⚡️ Амерыканскія СМІ паведамляюць пра страляніну ў метро Нью-Ёрка раніцай у гадзіну пік. Паліцыя шукае мужчыну ў процівагазе і аранжавай камізэльцы будаўніка.

#Бруклін #ЗША #страляніна_ў_метро_Нью_Ёрка #Нью_Ёрк

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Ці ўступіць Беларусь у вайну?
📌 ЗША павялічаць перадачу выведдадзеных Кіеву па Данбасе і Крыме.
📌 Чэхія задумалася пра ваенную базу ЗША.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #НАТО #Чэхія #ЗША #дапамога_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
❗️Вярбоўка грамадзян Літвы, якія едуць у Беларусь і Расею. Намеры нацысцкага рэжыму Пуціна. Алігархі заўсёды на крок наперадзе. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #РФ #Украіна #ЗША #ЕЗ #вайна #СМІ
‼️ Расейцы расстрэльвалі ўкраінцаў, якія спрабавалі здацца

ЗША🇺🇸 маюць доказы таго, што расейцы🇷🇺 расстрэльвалі ўкраінцаў,🇺🇦 якія спрабавалі здацца ў палон у Данецкай вобласці.

Пра гэта заявіла пасол ЗША па асаблівых даручэннях па глабальным крымінальным правасуддзі Бэт Ван Шак на пасяджэнні Рады бяспекі ААН, піша The Hill.

Гэта парушае ваенны прынцып – не забіваць цывільных, якія выйшлі з бою праз капітуляцыю або страту дзеяздольнасці.

Нагадаем, пасля падзеяў у Бучы Джо Байдэн назваў дзеянні Расеі „генацыдам”.

#Расея #Украіна #вайна #ЗША #украінцы
📌‼️ Адміністрацыя Байдэна запытала ў Кангрэса 33 млрд даляраў для Украіны

📌‼️ У гэтую суму, піша The Guardian, уваходзяць 20 мільярдаў ваеннай дапамогі і дапамога ў сферы бяспекі, а таксама 8,5 мільярда эканамічнай дапамогі і 3 мільярды на гуманітарныя аперацыі.

#вайна #Украіна #Байдэн #ЗША #дапамога_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ЗША адкрываюць ленд-ліз для Украіны

Апошні раз такое было для барацьбы з гітлерызмам.

Палата прадстаўнікоў ЗША🇺🇸 прагаласавала за законапраект аб ленд-лізе і абароне дэмакратыі ва Украіне.🇺🇦 Прыняцце закона дасць магчымасць значна паскорыць пастаўкі ўзбраення, транспарту, харчавання і іншай дапамогі ў арэнду або бязвыплатна са Злучаных Штатаў ва Украіну.

Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часу Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адным з фактараў перамогі над нацысцкай Германіяй.

📷 Пасольства ЗША ва Украіне

#ЗША #Украіна #ленд_ліз #Германія #дапамога #перамога