Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Іван Краскоўскі на службе Беларусі🤍❤️🤍 і Украіны🇺🇦.

Пра дзеяча Беларускай ды Украінскай Народных Рэспублік, пасла Украіны ў Грузіі, нараджэнца падляшскіх Дубіч Царкоўных Івана Краскоўскага ў нашым эфіры расказвае прафесар Алег Латышонак.

Больш на сайце Радыё Рацыя #Грузія #БНР #УНР #Алег_Латышонак #Падляшша
🇺🇦Украінскі боршч, 🇵🇱польскія мазуркі, а перадусім шмат усмешак і цёплых слоў.

На польска-ўкраінскай інтэграцыйнай сустрэчы «За агульным сталом» у Сподках сустрэліся жыхары Беластока, суседніх гарадоў і госці з Украіны

Больш на сайце Радыё Рацыя 📷 pikpodlaskie.pl

#Падляшша #Украіна #уцекачы #Сподкі #мазуркі
‼️"Вельмі шмат людзей трапіла ў Сібір, пасля выехала, пасля трапіла ў эміграцыю. Жыццё презідэнта Качароўскага - вызначальнік лёсу многіх людзей, якія жылі і жывуць у Падляшскім рэгіёне, маюць сваю гісторыю", - сказаў рэктар Беластоцкага ўніверсітэта Роберт Цыбароўскі.

‼️Кабінет Качароўскага адкрыты для наведвання ўсімі зацікаўленымі па адрасе ўніверсітэцкай бібліятэкі: Беласток, вул. Канстанціна Цыялкоўскага, 1R.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя:

#Качароўскі #Цыбароўскі #Смаленск #катастрофа #Польшча #Падляшша
‼️Першае месца заняла велікодная выцінанка з вёскі Пшыставаньцэ гміны Пуньск, якую прадставіла майстрыха Віда Марцінкевіч.

Усе працы сёлетняга конкурсу «Традыцыйнае велікоднае афармленне Кола вясковых гаспадынь» даступныя для наведвальнікаў Падляшскага музея народнай культуры да 28 красавіка ўключна.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#конкурс #выцінанка #традыцыі #Падляшша #Вялікдзень #Марцінкевіч
‼️Памёр прафесар Анатоль Адзіевіч

Грамадскі дзеяч, сузаснавальнік і шматгадовы старшыня Культурніцкага аб’яднання “РУСЬ”, прафесар універсітэту ў Беластоку Анатоль Адзіевіч пайшоў з жыцця 18 красавіка ў веку 75 гадоў ў Белавежы на тэрыторыі пабудаванага з ягонай ініцыятывы скансэну.

Матэматык-фізік, адзначаны шматлікімі ўзнагародамі у тым ліку Залатым медалём міністра культуры Польшчы за выратаванне помнікаў архітэктуры. Звыш сарака гадоў таму разам з групай сяброў пачаў акцыю ратавання паміраючай традыцыйнай вясковай забудовы з раёнаў, населеных праваслаўным насельніцтвам. Так нарадзілася ідэя пабудаваць скансэн падляшскай вёскі у раёне былой вёскі Крапіўнік у Белавежы.

📌Паніхіда пройдзе сёння а 18-й гадзіне ў царкве ў ягонай роднай Орлі. #Падляшша #беларусы #Белавежа #Орля