Беларускае Радыё Рацыя
1.25K subscribers
31.6K photos
100 videos
10 files
25K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Папу Францішку перадалі акрываўлены ўкраінскі сцяг з Бучы🇺🇦.

6-га красавіка напрыканцы агульнай аўдыенцыі Папа паказаў гэты сцяг. Таксама пантыфік прадставіў групу прысутных там украінскіх дзяцей, якія знайшлі прытулак у Рыме.

Больш на сайце Радыё Рацыя 📷 vaticannews.va

#вайна #Украіна #пантыфік #Рым #Буча
‼️Віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Ірына Верашчук і ваенныя адміністрацыі заклікалі да эвакуацыі жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей.

Расея рыхтуе вялікі наступ на Луганшчыну і Данеччыну.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Украіна #вайна #Верашчук #Луганшчына #Данетчына
🤍❤️🤍Сяргей Міхалок і гурт «Ляпіс Трубяцкой» пачынаюць еўрапейскі тур «Воіны святла».

Прыбытак ад канцэртаў у Еўропе пойдзе на падтрымку Украіны🇺🇦, якая абараняецца ад расейскай агрэсіі.

📷 скрыншот з відэа

#Ляпіс_Трубяцкой #Украіна #вайна #Расея #агрэсія
⁉️Як Янка Купала ў Лідзе прамачыў свой абутак

‼️24 сакавіка 1940 годае Народны паэт Беларусі Янка Купала (1882-1942) прыехаў у Ліду на сустрэчу з выбарцамі па Лідска-Слабадской выбарчай акрузе. Візіт яго працягваўся тры дні.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Янка_Купала #Ліда #абутак #Наша_слова
Сем краін гатовыя абмяркоўваць змест міжнароднага пагаднення па гарантыях бяспекі для Украіны🇺🇦.

Уладзімір Зяленскі лічыць першым крокам сустрэчу з гарантамі. Потым павінна быць выпрацаванае аб’яднанае разуменне гарантый бяспекі. І толькі пасля гэтага — кантакты з Расеяй.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 president.gov.ua

#Украіна #вайна #перамовы #Расея #Уладзімір_Зяленскі
‼️Вялікабрытанія замарожвае расейскія актывы на 350 мільярдаў даляраў

‼️Афіцыйная заява ў сувязі з гэтым будзе зробленая да канца тыдня, паведаміла ў сераду, 6 красавіка, кіраўніца брытанскага МЗС Ліз Трас.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Reuters

#Ліз_Трас #Вялікабрытанія #Расея #актывы #даляры
Агляд прэсы: адным стрэлам

🔻ВПС Украіны збілі восем расейскіх крылатых ракет, выпушчаных з Беларусі.
🔻Еўракамісія прапануе ўвесці эмбарга на расейскі вугаль.
🔻Расейскія зверствы ў Бучы – якія будуць наступствы?
Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:

#WarinUkraine #ГенацыдуБучы #Украіна #ВСУ #Санкцыі
⚽️ Мадрыдскі "Рэал" на выездзе перамог лонданскі "Чэлсі" у першым матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў — 3:1.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#футбол #баскетбол #валейбол #тэніс #спорт
Як жартуюць некаторыя СМІ, у Расеі ёсць свой Вальдэморт. Затое зараз адэпты “рускага міра” могуць пачытаць пра тое “Кому на Руси жить хорошо”, альбо ўзгадаць, “что такое хорошо, а что такое плохо”.

Заснаванае брытанскай пісьменніцай Джоан Роўлінг выдавецтва запатрабавала зняць з продажу ў Расеі электронныя кнігі пра Гары Потэра.

Чытайце блог Юліі Сівец пра Гары Потэра, якога не будзе ў Расеі, на сайце Радыё Рацыя.

#Юлія_Сівец #блог #РФ #кніга
“Слова сад з’явілася як метафара мірнага жыцця. Калі ты садзіш зерне, то яно павінна ўзысці. Цяпер ва ўкраінскім кантэксце, калі там ідзе жахлівая вайна, калі забіваюць людзей, маем справу з генацыдам, то з іх кішэняў прарастуць сланечнікі, якія будуць карміць наступныя пакаленні”, - лічыць Ганна Лазар.

Творцы з Украіны і Беларусі прынялі ўдзел у дыскусіі „Нашы сады ў няпростай кропцы свету”, якая адбылася ў беластоцкай галерэі „Арсенал”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Беласток #Польшча #Украіна #Arsenal #культура
🇬🇪 У грузінскім Батумі адбылася сустрэча з паэтам і перакладчыкам Віталём Рыжковым.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Віталь_Рыжкоў #беларусы #вершы #Батумі #Грузія
Расейскія праваабаронцы звінавацілі Захад у парушэнні правоў расейцаў у замежжы.

Самае страшнае, паводле праваабронцы Аляксандра Брода, што «имеют место попытки отменить российскую культуру и переписать историю». Зазірнуўшы ў біяграфію гэтага Броду высвятляецца, што той хваліў празрыстасць выбараў у расейскую Дзярждуму, апраўдваў ваеннае уварванне Расеі на тэрыторыю Грузіі і ўсё бліжэй скочваўся да афіцыйнай крамлёўскай ідэалогіі.

Якая дзяржава – такія і праваабаронцы!

Чытайце на сайце Радыё Рацыя блог Уладзіміра Хільмановіча "Брод у каламутнай вадзе".

#блог #Уладзімір_Хільмановіч #беларусы #Украіна #РФ #вайна
Спачатку не паверыў, думаў – прыкол нейкі мусіць. Потым пачуў, як шкло затрэслася, у нас там побач барыспальскі аэрапорт – гэта бамбілі ў першую чаргу, ЦЭЦ і гэтак далей. - так пачатак агрэсіі Расіі ва Украіне ўспамінае заснавальнік гурта „Botanic Project”

А ў якіх абсавінах вы даведаліся аб вайне?


#WarinUkraine #ProjectBotanic
❗️Судовы канвеер ні на дзень не спыняецца ў Берасці. Разглядаюцца як справы за падзеі 2020, так і новыя, напрыклад, за абразу прадстаўнікоў улады ці распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра гэта распавяла наша сённяшняя "Госць Рацыі" праваабаронца спадарыня Ганна, што ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча, у гутарцы з Алісай Поль.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Беларусь #Берасце #міліцыя #суд #пратэст #Госць_Рацыі
Як мяркуеце, ці 2022 год стане годам паразы дуэту дыктатараў?
Ленін і Сталін падаюць з вежы

На Чарнігаўшчыне «дэкамунізавалі» ваданапорную вежу. З яе садралі выявы з Ленінам і Сталіным.

Як мяркуеце, калі такое пачнецца ў Беларусі?