Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Прэм’ера

Лявон Вольскі, Юрый Стыльскі, Аляксандр Памідораў і паляк - Томаш Арганэк заспявалі разам па-украінску!

"Гэта наш музычны ўнёсак у барацьбу супраць імперыі-агрэсара" - піша ў сваім Фэйсбуку Лявон Вольскі.

🤔 Як вам падабаецца такая музычная супраца?

Слава Україні! 🟡🔵

Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

🎥: Lavon Volski / YouTube

#музыка #Вольскі #НеВайне
‼️Былога палітвязня, музыку Ігара Банцэра выклікаюць на размову. Яму патэлефанавалі з Гарадзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта.

Паводле папярэдняй інфармацыі, запыт прыйшоў з Менску. Ігара апытаюць у рамках крымінальнай справы ў якасці сведкі. Пра якую менавіта справу вядзецца, не ўдакладняецца.

Ігар мусіць з'явіцца ў Следчы камітэт заўтра, 29 сакавіка. Выдаць афіцыйную позву яму адмовіліся. Сам Ігар лічыць, што гэта звязана з пераследам левых актывістаў з Мазыра.

#Банцэр #СК #сведка #крымінальная_справа #музыка
🔻"Яна вельмі прыгожая, і на ёй так шмат прыгожага напісана,” — сказаў Святаслаў Вакарчук.

🔻Лідар гурта “Океан Эльзи” заклікаў беларусаў пераходзіць на беларускую мову ў паўсядзённым жыцці.

Чытай больш:

📷 showbiz.today.ua

#Вакарчук #мова #Океан_Эльзи #беларусы #музыка