Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⁉️Ці варта цяпер набываць жыллё?🗝

За месяц вайны ва Украіне🇺🇦 беларусы назіраюць не толькі за тым, як ідуць у гору кошты на харчаванне, бытавую тэхніку і вырабы хімічнай вытворчасці.

На вачах даражэюць аўтамабілі🚗 ў фірмовых салонах, пачаліся скачкі на рынку нерухомай маёмасці, арэнды.

Чытай больш:

📷 media-polesye.by

#жыллё #сродкі #Пінск #пінчукі #меркаванне
Палітвязень Кім Самусенка ў турме не атрымлівае лісты больш за месяц

Нагадаем, што ў судзе Заводскага раёна Менску 28 студзеня агучылі прысуды чатыром палітвязням па „справе ўзлому камп’ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама”. Братоў Кіма і Аляксея Самусенкаў асудзілі да 6,5 і 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму адпаведна.

Больш тут:
Фігурантка «карагоднай справы» збегла з хіміі

Цяпер Вікторыя Лысковіч знаходзіцца ў 🇱🇹Літве і ёй нічога не пагражае.

Лысковіч атрымала паўтара года хіміі па «карагоднай справе». Пакаранне Вікторыя адбывала ў Віцебску. Дзяўчыну асудзілі разам з маці, Аленай Лысковіч, якая засталася адбываць 1,5 года хіміі ў Горадні. Больш тут:

Крыніца: Белсат

#КарагоднаяСправа
‼️"Удалося часткова замяніць тую змену, якая працавала на ЧАЭС на момант 24 лютага", — паведаміў мэр Славуціча Юры Фамічоў.

Чытай больш:

📷 ukrinform.ua

#ЧАЭС #Украіна #Фамічоў #Славуціч #супрацоўнікі
"Яны разганяюць мітынг, але яны не могуць зламаць нашу пазіцыю і дух", 💪- кажа карэнны жыхар Херсона.

У Херсоне амаль штодзённа праходзяць мітынгі супраць расейскіх акупантаў.

Чытай больш:

📷 Грамадскае. Херсон

#Украіна #Херсон #мітынг #акупацыя #Расея #вайскоўцы
У эфіры Радыё Рацыя пабывалі намеснік дырэктара Беластоцкага тэатру Мартына Занеўская, актор тэатру Патрык Адзіеўскі і акторка з Укріаны Юлія Букала.

"Мы ўсе, можна сказаць, знаходзімся ў вялікім смутку, і далей не можам паверыць у тое, што здарылася, тым больш, што гэта адбываецца так блізка да нас. Мы ўсе баімся, каб гэтая вайна за хвіліну не перакрочыла мяжу, і не дайшла да нас" - кажа акторка.

Чытай больш:

#Беласток #Białystok
"Для нас вельмі важныя пытанні інфармацыйнай бяспекі, барацьбы з расейскай прапагандай і дэзынфармацыяй", - кажа прадстаўнік офіса Ціханоўскай Валер Кавалеўскі.

Госць Рацыі распавядае пра вынікі візіту беларускай дэлегацыі ў Кіеў і Львоў.🇺🇦

Чытай больш:

#Кавалеўскі #Кіеў #Ціханоўская #беларусы #Украіна #Беларусь
Расейская вайсковая тэхніка працягвае перасоўвацца па Беларусі ў вялікай колькасці.

Частка машынай мела дрэнны выгляд – бруд, драпіны. У некаторых спераду было прымацаванае сасновае бярвенне. Калона ішла ў суправаджэнні беларускіх даішнікаў. За ёй утварылася вялікая калона з цывільных машынаў. З Баранавічаў цягам дня фіксаваліся ўзлёта знішчальнікаў. А 17:25 чыгуначнай станцыі «Гомель-Няцотны» быў заўважаны эшалон з вайсковай тэхнікай.

Чытай больш:

#Russia #WarinUkraine #Belarus
‼️52 ракеты былі выпушчаныя з караблёў Чарнаморскага флоту з акваторыі Севастопаля і не менш за 18 — з тэрыторыі Беларусі.

26 сакавіка Расея🇷🇺 выпусціла рэкордную аднамомантавую колькасць ракет па тэрыторыі Украіны.🇺🇦

Чытай больш:

📷 hi-news.ru

#Расея #Украіна #вайна #ракеты #агрэсія
У эфіры Радыё Рацыі пабывала Вольга Ермалаева–Франко, прадстаўніца народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі.


Мы робім стаўку менавіта на беларускую культуру і на тое, каб праз культуру распавядаць гэтыя гісторыі, таму што культура гэта тое, што дазваляе паказваць штосьці прыгожае праз страшнае, так і асабістыя гісторыі. Калі мы распавядаем пра тысячы зняволеных – гэта лічба, хоць і страшная. А калі мы распавядаем пра асабістыя гісторыі праз мастацтва, то гэта нашмат больш кранае, і людзі пранікаюць спачуваннем.

Чытай больш:

#Brazil #Belarus #Кульура #Дыяспара
«Жанчыны з парасонамі» абверглі інфармацыю пра сваё затрыманне

Дзяўчаты, якія рэгулярна ладзяць пратэсныя шэсці ў Менску у парадку. Актывісткі лічаць, што сілавікі «хапаюць выпадковых людзей, каб замазаць вочы начальству, і нават робяць пастановачныя відэа для справаздачаў».

Чытай больш:

#Сілавікі #Рэпрэсіі #Менск #Belarus
⚡️У Лынтупах затрымалі ксяндза Андрэеўскага касцёла Аляксандра Барана.

Праваабаронцам «Вясны» паведамілі, што цяпер святар знаходзіцца ў ІЧУ горада Паставы.

Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

У 2020-ым годзе айцец Аляксандр удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту разам з жыхарамі Лынтупаў.

📷 «Віцебскі кур'ер»

#Лынтупы #ксёндз #затрыманне #Баран #ІЧУ #Паставы
⚡️⚡️У зоне адчужэння ў раёне ЧАЭС праз баявыя дзеянні гараць больш за 10 тысяч гектараў лесу, зафіксаваны 31 пажар.🔥

Гэта прыводзіць да падвышанага ўзроўню радыеактыўнага забруджвання паветра.

Чытай больш:

#ЧАЭС #лес #забруджванне #пажар #паветра #Украіна
🇺🇦Украіна знаходзіцца ў ліку дзяржаў, якія ацэньваюць найбольш спрыяльна.

Беларусь спрыяльна ацэньваюць менш за 1/5 рэспандэнтаў.

Кампанія Baltijos tyrimai правяла ў Літве апытанне, у якім папрасіла выказаць сваё меркаванне аб тузіне краінаў свету.

Чытай больш:

#Літва #Украіна #Беларусь #Baltijostyrimai #апытанне
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Прэм’ера

Лявон Вольскі, Юрый Стыльскі, Аляксандр Памідораў і паляк - Томаш Арганэк заспявалі разам па-украінску!

"Гэта наш музычны ўнёсак у барацьбу супраць імперыі-агрэсара" - піша ў сваім Фэйсбуку Лявон Вольскі.

🤔 Як вам падабаецца такая музычная супраца?

Слава Україні! 🟡🔵

Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

🎥: Lavon Volski / YouTube

#музыка #Вольскі #НеВайне