Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🏈 Гандбалісткі “БНТУ-БелАЗа” выйшлі наперад у фінале чэмпіянату Беларусі

⚽️ Гол Падстрэлава прынёс менскаму “Дынама” валявую перамогу ў матчы з “Шахцёрам”

🤾‍♂ Трое беларусаў выступяць на чэмпіянаце свету па дзюдо ў ААЭ

Больш навінаў спорту на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/sport/kamunalnik-vyjhrau-bronzu-zanocaha-cempijanatu-belarusi/
Загінуў прэзідэнт Ірану Ібрагім Раісі

Ён загінуў пры крушэнні верталёта вяртаючыся з Расіі. Прычынай катастрофы маглі стаць як дрэнныя ўмовы надвор’я, так і тэхнічная няспраўнасць

https://racyja.com/by/palityka/zahinuu-prezident-iranu-ibrahim-raisi/
📞Палітычных даносаў было няшмат

Усяго іх было каля 40 тысяч, але амаль палова з іх - вар'яцкія.
І гэта суцяшае

Поўнасцю размова з Аляксеем Ластоўскім на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/hramadstva/aljaksej-lastouski-bolsaja-castka-danosau-nejkija-kljauzy/
1380 здымкаў на калючым дроце

У Варшаве прайшла акцыя "Муры", прымеркаваная да Дня палітвязняў

Падрабязнасці на сайце Радыё Рацыя: https://racyja.com/by/sumezza/u-varsave-prajsla-akcyja-u-padtrymku-belaruskich-palitvjaznjau/
❗️ З праграмы для 10-га класа знікне прадмет «Гісторыя Беларусі»

📖 З 1 верасня 2024 года ў раскладзе 10-класнікаў замест прадметаў «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» з'явіцца «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі». Інфармацыя пра з'явілася на сайце Мінадукацыі.

📌 У 11-класнікаў пакуль застанецца ўсё па-старому: і «Гісторыя Беларусі», і «Сусветная гісторыя» будуць двума рознымі школьнымі прадметамі.
🙏 Памяці Аляксандра Куллінковіча

🎼 Ужо традыцыйна ў Варшаве бліжэй да 18-га траўня – дня нараджэння лідара рок-гурта Neuro Dubel – прайшоў канцэрт, прысвечаны ягонай памяці.

Падрабязней на: https://racyja.com/by/kultura/u-varsave-adbyusja-kancert-prysvecany-pamjaci-aljaksandra-kullinkovica/
✔️ “Думаю, людзі будуць удзельнічаць у выбарах і зробяць для сябе правільны выбар”

У Варшаве адбылася палітычная канферэнцыя “Выбары ў Каардынацыйную Раду”. Вынікі канферэнцыі абмеркавалі з “Госцем Рацыі” - прадстаўніком арганізатараў івэнту - Арцёмам Прыпісновым.

🎧 Гутарку слухайце на нашым сайце: https://racyja.com/by/palityka/arcem-prypisnou-hety-tydzen-velmi-vazny-dlja-tych-chto-choca-zrabic-palitycnuju-kareru/
‼️ Як Лукашэнка зарабляе на вайне

Новае расследаванне Аб’яднання былых сілавікоў BELPOL раскрывае схему вырабу беларускіх прыцэлаў для расейскіх танкаў.

🎤 Падрабязнасці нашаму радыё распавёў прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар.

Больш на: https://racyja.com/by/ekanomika/rassledavanne-belpol-jak-lukasenka-zarabljae-na-vajne/
❗️ У Менску затрымана Алена Церашкова - сківічна-тварны хірург і колішняя актывістка «Еўрапейскай Беларусі»

Алена - родная сястра асуджанага на 5 гадоў калоніі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага.

Паводле @dissidentby, Церашкова затрыманая ў рамках крымінальнага артыкула аб грубым парушэнні грамадскага парадку. Жанчына цяпер можа знаходзіцца ў СІЗА. Дома ў яе засталіся чацвёра дзяцей.
“Беларускае мастацтва жыве за мяжой”

🎨 У вёсцы Махнатае на Падляшшы распачала другі сезон Фундацыя «МохнАРТэ».

Стваральнік фундацыі і мецэнат беларускага мастацтва Валянцін Сельвесюк лічыць, што беларускім мастацтвам варта цікавіцца і яго трэба падтрымліваць.

Больш на: https://racyja.com/by/kultura/art-fundacyja-mochnarte-raspacala-svoj-druhi-sezon/
⚽️ Вызначаны пары 1/4 фіналу жаночага Кубка Беларусі па футболе

🎾 Шымановіч прайграла ў кваліфікацыі “Ралан Гарос”

🚴‍♂ Беларуска Церах выйграла велагонку ў італьянскім Мірана

Больш навінаў спорту на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/sport/stalica-druhi-raz-peramahla-viten/