Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.6K photos
102 videos
10 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Ціханоўская абмеркавала з міністрам па еўрапейскіх справах Польшчы выдачу віз і стыпендый беларусам

Перамовы прайшлі на палях міжнароднай канферэнцыі Impact у Познані, паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка. Выказаўшы Польшчы падзяку за “паслядоўную палітыку ў дачыненні да Беларусі”, Ціханоўская заклікала Шлапку “ўзняць пытанне спрашчэння візавага рэжыму” для беларусаў, зазначыў Вячорка.
❗️Ініцыятыва “Наша справа” супраць “жалезнай заслоны”

Ініцыятыва беларусаў “Наша справа” збірае подпісы пад зваротам да кіраўніцтва Польшчы за тое, каб беларусы свабодна маглі вучыцца, працаваць, вандраваць і весці бізнес у Польшчы і краінах Еуразвяза, а таксама за спрашчэнне легалізацыі і працаўладкавання для беларускіх эмігрантаў.

Даведацца больш пра петыцыю і пакінуць свой подпіс можна на сайце nashasprava.eu.
☕️Запарвайце каву, мы прынеслі свежую прэсу!

🗞Расейцы, верагодна, зноў плануюць перакідванне сваёй ваеннай тэхнікі ў Беларусь -перадае ўкраінскае выданне Unian.

🗞У сераду на прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіцо быў здзейснены замах: «Ідэалагічны партрэт зламысніка нетыповы для суперніка Фіцо», – піша партал навінаў Дзённік.

🗞Нягледзячы на масавыя пратэсты, якія працягваюцца, парламент Грузіі прыняў закон аб «замежным уплыве» – такі каментар публікуе лісабонскі штотыднёвік Visão.

🗞У Нідэрландах правы папуліст Герт Вілдэрс дамовіўся з трыма іншымі правымі партыямі аб стварэнні ўрадавай кааліцыі. – падагульняе амстэрдамская De Volkskrant.

Чытайце на Рацыі: https://racyja.com/by/palityka/ahljad-presy-pramen-nadzei/
💪Працягваем публікаваць гісторыі беларусаў, якія пачалі новае жыццё з нуля

Сёння распавядаем пра сёстраў Жану Захаркевіч і Надзею Сцепанцова.
💬“Мы з сястрой не хацелі працаваць на рэжым і заставацца, бо гэта ўсё было незаконна. І ў 2021 годзе мы балотамі збеглі з Беларусі ў Літву”. — Распавядае Жана Захаркевіч. Калі сёстры знаходзіліся па-за межамі Беларусі Гарадзенскі абласны суд завочна іх судзіў і змяніў ім рэжым, прызначыўшы ўжо пазбаўленне волі тэрмінам на 2 гады для Жаны і 2,5 гады для Надзеі.

Чытайце гісторыю на Радыё Рацыя: https://racyja.com/by/sumezza/sestry-zana-zacharkevic-i-nadzeja-scepancova-my-zyvem-tym-dnem-kali-paedzem-u-belarus/
🔻"Ключом да працэсаў, якія мы зараз бачым, з’яўляецца пабудова страху". Як Лукашэнка рыхтуе Беларусь да канфрантацыі з Польшчай?

Сітуацыя Беларусі цяпер складаная – кажа наш госць, прафесар Даніэль Бацькоўскі з аддзялення міжнародных адносін універсітэта ў Беластоку. Расея заціснула “на шыі Беларусі” пятлю, яшчэ не задушыла канчаткова, але гэта не азначае, што не збіраецца гэтага зрабіць – кажа эксперт: https://racyja.com/by/sumezza/daniel-backouski-urad-lukasenki-vjadze-belarus-da-kanfrantacyi-z-polscaj/
❗️Сілавікі затрымалі сямейную пару за ўдзел у пратэстах

На “пакаяльным відэа” затрыманы мужчына кажа, што працаваў інжынерам і “па родзе дзейнасці валодаў інфармацыяй пра месца пражывання вышэйшых службовых асоб, у тым ліку кіраўніка дзяржавы”. Гэтую інфармацыю ён нібыта пакідаў у чаце “Краіны для жыцця”.
📌 “Маё жыццё – шэраг незвычайнасцяў і цікавостак”

Распавядае Applepicker (Мікіта Арлоў) – беларускі музыка з Пінска.

Падрабязнасці пра жыццё і творчасць гэтага музыкі слухайце ў праграме “Маніфест”.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/kultura/anons-prahramy-manifest-applepicker/
Ці паўплывае палітычны крызіс на Каўказе на беларускіх эмігрантаў?

Ці бяспечна беларусам, якіх пераследуюць у Беларусі, заставацца ў Грузіі?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае журналіст Андрэй Мялешка, які жыве цяпер у Батумі.

Падрабязнасці на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/palityka/andrej-mjaleska-blizejsyja-pjac-mesjacau-hruziju-cakae-chvalja-pratestau/
✔️ Адбыўся ператрус у менскай кватэры Барыса Гарэцкага

🔻Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў у 2021 годзе вымушана выехаў з Беларусі пасля таго, як сілавікі разграмілі офіс арганізацыі ў Менску.

Падрабязнасці на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/hramadstva/pa-mescy-rehistracyi-namesnika-starsyni-baz-prychodzili-z-peratrusam/
🎙 У Беластоку пройдзе канцэрт спявачкі AnaMova

🎼 Прагучаць знаёмыя тэхна-фолк-творы з будучага альбому «Spoviedź», новыя атмасферныя творы ў стылі darkwave і медытатыўныя сінтэзатарныя імправізацыі.

Больш пра культурніцкія падзеі беларускай дыяспары ў Польшчы на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/sumezza/kultura-belaruskaj-dyjaspary-2/
🏒 Канадцы справіліся з нарвежцамі на ЧС па хакеі

⚽️ Менскае “Дынама” дамовілася з першым навічком-легіянерам міжсезоння

🎺 «Лідс» разграміў «Норвіч» і прабіўся ў фінал плэй-оф за выхад у АПЛ.

Больш навінаў спорту на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/sport/kanadcy-spravilisja-z-narvezcami-amerykancy-razhramili-francuzau-na-cs-pa-chakei/
🇵🇱 38-ыя Дні сучаснага мастацтва ў Беластоку

🖼 У Галерэі “Арсэнал” выступіць праект «Мініяцюры». У яго складзе падляшскі беларус, музыка і мастак Юрка Асеннік, музыка і літаратар з Менску Сяргей Краўчанка і польскі кампазітар Міхал Яцашэк.

📖 У праграме будуць выкарыстаныя тэксты беларускага пісьменніка з Падляшша Сакрата Яновіча.

📌 Пачатак імпрэзы 22 траўня а 21-00.
✔️ «Гамафобія – гэта тое, з чым сутыкаліся беларусы гадамі. Гэта было і да падзеяў 2020 года і пасля».

Кажа Госця Рацыі – прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Вольга Гарбунова.

📃 Сёння, 17 траўня, Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/hramadstva/volha-harbunova-ne-varta-nedaacenvac-takija-zachady-dzjarzavy/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇮🇱 У паўнамаштабную вайну можа пераўтварыцца канфлікт Лівана з Ізраілем

🔹 У гэтым перакананы грамадзянін Беларусі і Ізраіля Яўген Акаеў.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/palityka/na-pounacy-izrailja-situacyja-abvastraecca/
🇺🇦 «На фронце сітуацыя складаная, украінскае войска трывае абарону. Днямі толькі пачала прыходзіць зброя ад ЗША»

🔸 Кажа валанцёр, дырэктар абуткавай фабрыкі ў Львове Алег Яніцкі.

Падрабязнасці на сайце:
https://racyja.com/by/palityka/na-fronce-situacyja-skladanaja-ukrainskae-vojska-tryvae-abaronu/
📌 «Для беларускай дыяспары ў Бельгіі, канешне, галоўная тэма палітвязняў»

🔻Такім бачыць прыярытэтны накірунак дзейнасці ў беларускай дыяспары Маргарыта Тарайкевіч, якая жыве ў Бельгіі.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/hramadstva/u-belaruskaj-dyjaspary-belhii-ukrainskaja-tema-sjarod-pryjarytetnych/
🦚 Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў Беларусі

🔸 Пра гэта паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забарона ўведзена ў 16 раёнах Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/vandrouki/zabarony-i-abmezavanni-na-navedvanne-ljasou-uvedzeny-amal-va-usich-raenach-belarusi/
🇵🇱 «Слова з-за кратаў» у Варшаве

🔻У Дзень палітвязня Вольныя Купалаўцы зладзяць дабрачынны паказ тэатральнага праекта ў Музеі Вольнай Беларусі.

Падрабязнасці на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/kultura/pakaz-slova-z-za-kratau-u-varsave/
⚽️ "Дынама" перамагло "Слуцк" у матчы чэмпіянату Беларусі

Галявы дубль у гэтай сустрэчы аформіў Ягор Карцаў, па адным мячы ў пераможцаў забілі Ілля Калпачук і Аладое Адэвале.

https://racyja.com/by/sport/dynama-peramahlo-sluck-u-matcy-cempijanatu-belarusi/