Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Мастацкі пленэр у дворыку Хербстаў

Беластоцкая фундацыя ПОЛЬЗА сярод іншых мерапрыемстваў, якія яна правяла ў Беластоку ў дворыку сядзібы Хербстаў, наладзіла таксама і мастацкі пленэр, з мэтай звярнуць увагу на занядбаны будынак былой сядзібы.

Куратаркай пленэру выступіла мастачка з Беларусі, якая жыве ў Беластоку, Аліна Ларк.

"Пленэр – гэта маляванне на свежым паветры. Гэта дворык Хербстаў. Мы рабілі адмысловыя замалёўкі – дом, гарадскі пейзаж з удзелам гэтага дома Хербстаў. Я праводзіла гэты пленэр. І ў якасці нагляднасці я прывезла сюды свае работы. Зрабіла такую міні-выставу."

У пленэры ўзялі ўдзел як прафесійныя мастакі, так і ўсе жадаючыя, сярод якіх былі прадстаўнікі Польшчы, Беларусі і Украіны. Перад пачаткам пленэру мясцовы краязнаўца Пётр Знанецкі расказаў пра гісторыю і асаблівасць сядзібы Хербстаў.

Чатырнаццаць чалавек, пад кіраўніцтвам Аліны Ларк, працавалі над мальбертамі. Затым з гэтых прац была наладжана міні-выстава.
Беларускі жыхар Ірпені: Ужо мала хто рэагуе на сігнал паветранай трывогі

Гучаць паветраныя трывогі, з перыядычнасцю людзі спускаюцца ў бомбасховішчы, шмат дамоў застаюцца пашкоджанымі.

„Такая сітуцыя цяпер ва ўкраінскім горадзе Ірпень,”распавёў беларус Артур, які працягвае жыць ва ўкраінскім горадзе.

🎤"Я жыву ў горадзе Ірпень Кіеўскай вобласці. Як можна зразумець, што ва Украіне ваенны стан? Некалькі разоў на тыдзень бываюць паветраныя трывогі. Але зараз людзі з большага іх ігнаруюць. У сховішчы ходзяць некалькі чалавек. Толькі на 24 жніўня, на Дзень незалежгасці, было недзе 30 чалавек. Але ўсе роўна большасць проста ігнаруе гэты сігнал."

Хутка будзе 200 дзён з моманту таго, як пачалася вайна ва Украіне. Па ацэнках некаторых экспертаў актыўныя баявыя дзеянні могуць працягнуцца яшчэ каля двух месяцаў.

📷Anna Chaplygina / Alamy Stock Photo
🏠Беларусы за паўгода купілі ў Літве 240 аб’ектаў нерухомасці

Сярод іх — 88 кватэр і жылых дамоў.

З кожным годам беларусы ўсё больш актыўна дзейнічаюць на літоўскім рынку нерухомасці. Калі ў 2018 годзе яны набылі 270 аб’ектаў, то летась — амаль у два разы больш. Падобная сітуацыя і сярод грамадзян Расеі.

Прычыны падобнай статыстыкі — пагаршэнне сітуацыі ў гэтых краінах, з-за чаго людзі пераязджаюць у Літву і перавозяць бізнэс.

У якасці прыкладу прыводзіцца кампанія Wargaming, якая летась набыла для работнікаў 76 кватэр у Вільні.
Былога супрацоўніка КДБ Іллю Трубіна асудзілі на 16 гадоў зняволення

Судовы працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Дзмітрый Крывела.

Паводле звестак следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТолл» у Барысаўскім раёне. Пра затрыманне Трубіна стала вядома ў жніўні 2021 года. 20 чэрвеня КДБ унёс Трубіна ў спіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

У снежні 2020-га і студзені 2021-га ён падпаліў два парталы сістэмы збору платы за праезд па дарогах у Барысаўскім раёне. Шкода была ацэнена на суму больш за 450 тысяч рублёў.

Вядома, што Трубін выкарыстоўваў канспірацыю: дзейнічаў уначы, ездзіў на чужым транспарце, маршрут выбіраў па-за буйнымі аўтадарогамі і не ў полі зроку відэакамер.

Пра свае ўчынкі ён распавядаў знаёмым і казаў, што імкнуўся такім чынам прычыніць шкоду дзяржаве.

Ілля Трубін знаходзіцца ў следчай турме ў Жодзіне. Вядома, што ў яго двое дзяцей.
⚡️‼️Абвешчаны прысуд па “справе змоўшчыкаў”

Юрася Зянковіча
пакаралі 11 гадамі калоніі; Аляксандра Фядуту і Рыгора Кастусёва — 10 гадамі.

Разгляд справы аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі Менскі абласны суд пачаў 29 ліпеня.

Па справе праходзілі Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, якія абвінавачваліся ў змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), і яшчэ два фігуранты — Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук — абвінавачваліся ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Краўчуку і Галубовіч прысудзілі па 2,5 гады пазбаўлення волі.

📷 sputnik.by
‼️ У Беларусі – пяць новых палітвязняў

🔻 Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек. Гэта — Ілля Гольцаў, Аляксей Рэзнікаў, Анастасія Лазарэнка, Наталля Лашч і Дзмітрый Іванчанка. Іх справы праваабарончыя арганізацыі лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць іх вызвалення/

📌 Агульны лік палітвязняў у Беларусі складае 1 327 чалавек.

📌 Як адзначаюць праваабаронцы, Наталля Лашч — былая супрацоўніца пракуратуры. Пра яе затрыманне стала вядома ў жніўні. Крымінальную справу распачалі за „распальванне сацыяльнай варожасці” — „незаконна распаўсюджвала інфармацыю пра прыватнае жыццё пракурорскіх работнікаў [Фрунзенскага раёна] і іх персанальныя даныя ў сетцы інтэрнэт”.

#палітвязні #праваабаронцы #Лашч #інфармацыя
👉 Што змянілася за два гады з моманту падзеяў 2020 году?

👉 Наколькі цяпер актыўная беларуская дыяспара ў ЗША?

👉 Што беларусы робяць у культурніцкім накірунку?

👉 Як яны дапамагаюць украінскай дыяспары?

🔸 Адказамі на гэтыя пытанні падзялілася наша сённяшняя „Госця Рацыі” – адная з лідараў беларускай дыяспары ЗША 🇺🇸Аляксандра Шырокава.

Больш на сайце Радыё Рацыя
⁉️ Валерыя Сахашчыка атруцілі?

🔻 Праверка гэтай версіі плануецца ў знакамітай берлінскай клініцы «Шарытэ».

🔻 Першы раз ён трапіў у лякарню неўзабаве пасля заканчэння беларускай канферэнцыі ў Вільні. Пасля гэтага было некалькі сустрэч у Еўропе, візіт ва Украіну. Па вяртанні, адчуваў сябе не вельмі добра, кульмінацыяй чаго стаў выпадак тыднёвай даўніны — палітык страціў прытомнасць за рулём.

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌 Штотыдзень у Грузію прыязджаюць беларусы

Пра тое, як беларусы, што ўжо больш за год жывуць у Грузіі🇬🇪, дапамагаюць тым, хто толькі прыехаў, распавядае кіраўнік некамерцыйнай арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» Раман Кісляк.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя
‼️ 45 сутак запар: музыку Ігара Банцэра зноў асудзілі

🔻Сёння, 5 верасня, у судзе Цэнтральнага раёна Менска адбыўся чарговы суд над Ігарам Банцэрам. Яго абвінавацілі па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). У выніку Ігара зноў арыштавалі на 15 сутак. Агулам яго будуць утрымліваць за кратамі мінімум 45 сутак.

🔻 Як паведамляе @belarus_abc, Банцэр дасылае “усім прамяні падтрымкі не толькі ад яго, але і ад усіх палітычных зняволеных”.

🔻 Нагадаем, былога палітвязня Ігара Банцэра затрымалі 4 жніўня ў Гародні, але потым перавезлі ў Менск на Акрэсціна. Яго ўжо двойчы арыштоўвалі па адміністрацыйных справах.

📷 Радыё Рацыя
‼️Беларускія падпольшчыкі заявілі пра „пашырэння барацьбы з рэжымам”

🔻Сваю заяву яны змясцілі на ўзламаным сайце БЕЛАЗ.

🔻Хакеры прадставіліся „Аб’яднаным штабам Супраціву горада Менска”, тэкст падпісаў нехта „Фідэль”.

🔻 Яны пішуць пра карупцыю ўлады, пра расейскія крэдыты, грошы якіх „не даходзяць да беларускага народа, беларускіх рабочых”. Таксама ў заяве змешчаны пагрозы на адрас тых, хто мае дачыненне да рэжыму і рэпрэсій.

🔻„Аб’яднаны штаб Супраціву г. Менска” ўпершыню заявіў пра сябе 16 жніўня. На ўзламаным сайце „Беларуськалія” быў змешчаны яго зварот. Праз два тыдні, каб „павіншаваць” Аляксандра Лукашэнку з днём народзінаў, хакеры ўзламалі сайт Менаблвыканкама.

📷 Белсат
📌 Вайлупаў з «Веспрэмам» стаў пераможцам SEHA-лігі

Вугорскі «Веспрэм» былога правага крайняга «Мяшкоў Брэст» Мікіты Вайлупава заваяваў перамогу над харвацкім «Заграбам (32:30) у фінале чатырох і стаў пераможцам SEHA-Gazprom League.

Больш навінаў спорту на сайце Радыё Рацыя

📷 handballfast.com
📖 Народныя чытанні творчасці Адама Міцкевіча ў Беластоку

📌 У гэтым годзе чыталі балады і рамансы, напісаныя сусветнавядомым беларуска-польскім паэтам.

📌 У 11-ых народных чытаннях, якія праводзяцца ў Беластоку пад патранатам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і яго жонкі Агаты, прынялі ўдзел таксама ваявода Падляшскі – Богдан Пашкоўскі і маршалак ваяводства – Артур Касіцкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя