Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з калоніі ў СІЗА-3

7 красавіка яе асудзілі ў гомельскай калоніі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле. Паліну перавялі ў гомельскі СІЗА-3 да разгляду апеляцыйнай скаргі, а потым этапуюць у так званую “крытую” турму.

📷 Радыё Рацыя

#IШарэнда_Панасюк #суд #калонія #турма #палітзняволеная
⚡️“Рэжым моцных і стойкіх праціўнікаў не адпускае, трымае ў няволі далей па надуманых прычынах”, – кажа Андрэй Шарэнда.

⚡️Яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была ў жніўні-верасні бягучага года выйсці на волю, але ёй дадалі тэрмін.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 з архіву Паліны Шарэнды-Панасюк

#IШарэнда #тэрмін #рэжым #Беларусь #палітзняволеная
‼️ Выпусцілі на волю мужа менскай керамісткі Наталлі Карнеевай

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку псіхолаг Дар’я Альперн-Каткоўская.

📌 Менскую керамістку Наталлю Карнееву затрымалі разам з мужам у пятніцу, 19 жніўня. Дзесяцігадовую дачку Наталлі Багдану адправілі ў прытулак.

📌Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», на Наталлю Карнееву завялі крымінальную справу па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), яе вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года.

📌 Праваабаронцы прызналі Наталлю Карнееву палітычнай зняволенай.

#Карнеева #палітзняволеная #справа #муж