Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ У Віцебску затрымалі актывіста Барыса Хамайду

📌 Ён адмовіўся зняць медальён з „Пагоняй”. 25 жніўня Хамайда прыйшоў у суд, каб падтрымаць журналістку Таццяну Мацвееву, якую судзілі па абвінавачанні ў несанкцыянаваным пікетаванні.

📌 Як стала вядома БАЖ, каля паста дзяжурнага Хамайду спыніў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Уладзіслаў Шышкавец — той самы, што склаў адміністрацыйны пратакол на журналістку. Шышкавец выклікаў службовую машыну, і актывіста павезлі ў пастарунак.

📌На волю Барыс Хамайда так і не выйшаў. Ягоны мабільны тэлефон адключаны. Актывіст не мае сям’і, а паведамляць нешта староннім людзям у міліцыі адмаўляюцца.

#Хамайда #Шышкавец #актывіст #затрыманне #суд