Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️ Ваеннае становішча і мабілізацыя ва Украіне падоўжаныя да 21 лістапада

🔸 Вярхоўная Рада Украіны🇺🇦 працягнула тэрмін ваеннага становішча яшчэ на 90 дзён – да 21 лістапада 2022 года. Таксама на гэты перыяд працягваецца агульная мабілізацыя.

🔸 Адпаведны законапраект накіраваў 12 жніўня ў Вярхоўную Раду прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

🔸15 жніўня Рада ўхваліла прапанову і працягнула ваеннае становішча і мабілізацыю на 90 дзён з 23 жніўня да 21 лістапада. Пра гэта паведамілі дэпутаты Аляксей Ганчарэнка і Яраслаў Жэлэзняк.

🔸 Ваеннае становішча ва Украіне было ўведзенае ў дзень поўнамаштабнага нападу Расеі – 24 лютага. 22 траўня яно было падоўжанае яшчэ на 90 дзён.

📷 zbirkom.org.ua

#Украіна #вайна #Расея #мабілізацыя #вайскоўцы
🇵🇱Польшча сёння адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Войска Польскага

Дата прымеркаваная да перамогі над бальшавікамі ў Варшаўскай бітве ў 1920 годзе, якая стала вырашальнай для незалежнасці Польшчы і сарвала планы Леніна пашырыць камунізм на Заходнюю Еўропу.

Падчас галоўных урачыстасцяў на плошчы Пілсудскага ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў сваёй прамове сярод іншага падзякаваў жаўнерам за абарону мяжы з Беларуссю падчас міграцыйнага крызісу.

"Летась Польшча апынулася не толькі пад міграцыйнай пагрозай, але пад пагрозай гібрыднай атакі, якую здзяйсняе рэжым Беларусі, безумоўна, у супрацы з Масквой," - сказаў Дуда.

📷 fot. PAP/Paweł Supernak
🇬🇪🇺🇦Вялікая грузінска-украінская акцыя адбылася 14 жніўня ў Батумі

Грузіны ўзгадвалі падзеі 1992 году, калі распачалася вайна ў Абхазіі, а ўкраінцы патрабавалі вызваліць абаронцаў «Азоўсталі».

"Мы, грузіны, ведаем, як гэта, калі ў цябе забіраюць кавалак душы. І тыя героі, якія тады змагаліся і загінулі за сваю Радзіму, іх дзеці і ўнукі змагаюцца зараз за Украіну," - кажа палітык Ніка Кашэвадзэ.

Больш на Рады Рацыя
🏒Экс-брамнік зборнай Беларусі і менскага „Дынама” Дзмітрый Мільчакоў завяршыў кар’еру

Былы хакеіст будзе працаваць трэнерам у клубе „Ханальс Кінгс” з чацвёртага дывізіёна чэмпіянату Швецыі.

⚽️Віктар Ганчарэнка прызначаны галоўным трэнерам „Урала”

🎾Ілля Івашка выбыў у фінале кваліфікацыі турніру АТП-1000 у Цынцынаці

Больш навін спорту 👉 ў нашым аглядзе 📷 belarushockey
Сёння пачаўся працэс над журналістам Дзянісам Івашыным.

Журналіст трапіў на кадры прапагандысцкай хронікі БТ, калі яго пад канвоем вялі ў залу суда.

Суд праходзіць ў закрытым рэжыме ў будынку Гарадзенскага абласнога суда. Судовы працэс вядзе суддзя Валерый Раманоўскі.

📷 скрыншот з відэа
‼️У Беларусі па рашэнні Міністэрства інфармацыі заблакавалі сайт „Народнай Волі”

Рэдакцыя робіць усё магчымае для вырашэння праблемы і падкрэслівае, што прадаўжае знаходзіцца ў Беларусі і прытрымлівацца заканадаўства.

📌Пасля выбараў 2020-га года Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць „Народную Волю”, а „Белпошта” выключыла выданне з падпіснога каталога. У 2021 годзе выданне адмовіліся друкаваць і расейскія друкарні.

Крыніца: reform.by
⁉️ Карэспандэнцыя не даходзіць да вязняў?

📌 Адзін з трох – такую ўласную статыстыку адказаў на лісты палітвязняў мае беларуска Алена Холасава.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#лісты #палітвязні #карэспандэнцыя #Холасава
🌸Расея вярнула ў Беларусь больш за 15 тысяч архідэй🌸

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду вярнулі ў Беларусь дзве партыі архідэй польскага паходжання.

🌸Больш за 15 тысяч кветак, увезеных з Беларусі, аказаліся заражанымі кветкавым трыпса, паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях.

🌸Заходні кветкавы трыпс — гэта адзін з самых небяспечных шкоднікаў сельскагаспадарчых культур. Ён распаўсюджваецца з любым пасадачным матэрыялам, зрэзанымі кветкамі, зялёнымі культурамі, таксама лёгка пераносіцца з адзеннем, інвентаром, тарай.

#Рассельгаснагляд #Расея #архідэі #кветкі #Беларусь
‼️ За адзін лайк жыхару Магілёва прысудзілі тры гады калоніі

📌 Суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў мясцовага жыхара, дальнабойшчыка Сяргея Цыгібу да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 250 базавых велічынь. Справу разглядада суддзя Алена Літвіна.

📌 Адзінай прычынай для такога пакарання стаў лайк у «Аднакласніках».

📌 Паводле матэрыялаў справы, у верасні 2021 года Сяргей гартаў стужку навін у сацсетцы і ўбачыў відэа «Мент-паліцай, які атрымае 2 пажыццёвыя тэрміны». Ён паставіў «клас», у выніку чаго відэа адлюстравалася ўжо на асабістай старонцы Цыгіба ў «Аднакласніках».

Крыніца: https://t.me/viasna96
📌 Агляд СМІ: Калі нас будзе 8 мільярдаў

🔻 Ва Украіне падоўжаць ваеннае становішча і мабілізацыю да 21 лістапада.

🔻Пасля заяваў Лукашэнкі, Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА.

🔻У Чэхіі наспявае ўрадавы крызіс.

🔻 Калі насельніцтва Зямлі дасягне васьмі мільярдаў чалавек?

Падрабязнасці ў аглядзе сусветных СМІ на сайце Радыё Рацыя

#Зямля #Украіна #насельніцтва #Сербія #НАТА
⚽️ Футбалісты „Шахцёра” дагналі БАТЭ ў табліцы чэмпіянату Беларусі ⚽️

Салігорскі „Шахцёр” разграміў у гасцях магілёўскае „Дняпро” з лікам 7:0 у апошнім паядынку 17-га тура чэмпіянату Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#футбол #Шахцёр #БАТЭ #чэмпіянат
‼️ Узламалі сайт „Беларуськалія”

На ім з’явіўся зварот ад імя „менскіх падпольшчыкаў”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#сайт #Беларуськалій #узлом #зварот #падпольшчыкі
📌 Цапкала кпіць з журналістаў, з якімі нязгодны

📌 ”Галоўным ворагам” ён абраў вядучага журналіста „Еўрарадыё” Змітра Лукашука.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Цапкала #Лукашук #журналіст #Еўрарадыё
🇵🇱 Тыкоцін вабіць турыстаў

📌Прыцягальнай турыстычнай цікавосткай Падляшша з’яўляецца невялікі гарадок Тыкоцін, які ляжыць у 30 кіламетрах ад Беластока на беразе ракі Нараў.

📌Турыстаў сюды вабяць не толькі прыгожыя краявіды і адмысловая местачковая атмасфера, але і каралеўскі замак.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Тыкоцін #турысты #Падляшша #замак
🇺🇦 “Украіна заўсёды была зямлёй, дзе ты мог спакойна выказваць свае думкі. Флёр гэтай незалежнасці я адчуваю ў Літве. Я з’ехаў у Кіеў у верасні 2020 года, сабраў сваю валізку за 45 хвілін. Я ў Кіеве знаходжуся ўжо амаль два гады”.

🔸 Госць Рацыі беларус Глеб Пакаціла распавядае, чаму ён застаўся ва Украіне🇺🇦 падчас вайны і жыве там дагэтуль.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Пакаціла #вайна #Украіна #Кіеў #валанцёр
🇫🇮 Фінляндыя абмяжуе колькасць віз для расейцаў🇷🇺

🔹 Заявіў кіраўнік МЗС краіны Пека Хаавіста ў інтэрв’ю тэлеканалу Yle.
Ён расказаў, што ўлады ўжо распрацавалі „механізм абмежавання выдачы віз расейцам”. Колькасць звычайных турыстычных віз будзе скарочаная, „прыярытэт будзе аддавацца тым, хто падарожнічае па сямейных абставінах, вучобе або працы”.

🔹 Хаавіста таксама сказаў, што асноўную масу шэнгенскіх віз грамадзянам Расеі цяпер выдаюць Грэцыя, Італія і Іспанія. З гэтымі візамі расейцы могуць падарожнічаць праз Фінляндыю ў астатнія краіны Еўропы.

🔹 На думку кіраўніка фінскага МЗС, краіны ЕЗ усё-такі павінныя выпрацаваць адзіную пазіцыю па гэтым пытанні.

#Фінляндыя #візы #расейцы #МЗС #Хаавіста
‼️ Расея падае страты ўкраінцаў у вайне большыя чым свае

Міністэрства абароны Расеі🇷🇺 падало дадзеныя пра страты ўкраінскай арміі🇺🇦 на вайне, пачынаючы з 24 лютага.

📌 Прадстаўнік міністэрства Расеі генерал Ігар Канашэнкаў сцвярджае, што за гэты час Украіна страціла 267 самалётаў, 148 верталётаў, 1 743 дронаў, 4 328 танкаў і браняваных машынаў, 799 выпушчаных ракет, 3307 артылерыйскіх установак і 4902 вайсковых машын.

📌 Украіна на 16 жніўня падае наступныя страты расейскіх войскаў: 43 900 чалавек асабовага складу, 233 самалёты, 196 верталётаў, 1880 танкаў.

📷 focus.ua

#Украіна #вайна #Расея #страты
🇵🇱У Беластоку адзначылі 102 гадавіну перамогі над бальшавікамі

📌 Дзень Польскага Войска святкуецца 15 жніўня і звязаны з перамогай у Варшаўскай бітве ў 1920 годзе.

🇵🇱Гэтая бітва стала вырашальнай для незалежнасці Польшчы і сарвала планы Леніна пашырыць камунізм на Заходнюю Еўропу.

📷 KamilTimoszuk.pl

Больш на сайце Радыё Рацыя

#войска #Польшча #Беласток #перамога #бальшавікі