Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️ У Мазырскім раёне пачаліся вайсковыя вучэнні. Над Гомельскай вобласцю заўважылі знішчальнік⚡️

🔸Вучэнні пройдуць з 15 да 25 жніўня ў раёне вёскі Слабада, дзе месціцца вайсковая частка. Будуць выкарыстоўваць дымавыя шашкі, халастыя патроны, выбуховыя пакеты, якія называюць „сродкамі імітацыі дзеянняў праціўніка”, паведамляе газета „Жыццё Палесся”.

🔸Сёння ўпершыню з канца сакавіка жыхары Гомельшчыны зафіксавалі палёт знішчальніка, падобнага да Су-7, піша „Флагшток”.

🔸„Беларускі Гаюн” паведамляе пра палёт знішчальніка над Баранавічамі, Гомлем, Рэчыцай, які накіроўваўся на поўнач і „выйшаў са сваёй звычайнай трэнавальнай зоны”.

#вучэнні #Гомель #Мазыр #знішчальнік