Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.3K photos
102 videos
10 files
25.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
У Беластоку абмеркавалі вынікі форуму «Новая Беларусь»

"Гэта вельмі важнае і істотнае пытанне, якой быць Беларусі. І справа гэта кранае ўсіх беларусаў", - падкрэсліў кіраўнік Беларускага саюза ў Польшчы, дэлегат форума ад Падляшша Яўген Вапа.

Дыскусія па выніках віленскага форума вылілася ў гарачыя спрэчкі і абмеркаванні, нават пасля яе заканчэння.

Больш на Радыё Рацыя
💻Пабачыў свет свежы нумар электроннага выдання “Наша слова.pdf”

🖌Ён амаль цалкам прысвечаны юбілеям Адама Мальдзіса і Янкі Брыля.

Таксама выданне расказвае пра шматжанравы фестываль вясковай культуры „Бакштаўскі каларыт”, які адбыўся ў вёсцы Бакшты Лідскага раёна.

Больш на Радыё Рацыя
89 мігрантаў за мінулыя суткі спрабавалі трапіць у Літву і Польшчу з Беларусі

🇵🇱У Польшчу 12 жніўня спрабавалі пракрасціся 28 замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Узбекістана, Нігерыі, Малі, Емена.

14 чалавек з Ірака, Марока і Сірыі праніклі ў Польшчу, пераплыўшы раку Свіслач на ўчастку Баброўнікі, паведамляе польская памежная служба.

🇱🇹Літоўскія памежнікі спынілі ў пятніцу 61 мігранта, які спрабаваў незаконна трапіць на тэрыторыю краіны з Беларусі.

📷 straz_graniczna
🎾Новак Джокавіч можа прыняць удзел у „US Open”

Вакцынацыя ад каронавіруса з’яўляецца абавязковай умовай для ўезду ў ЗША, аднак 12 жніўня ў краіне аслабілі некаторыя рэкамендацыі.

Сербскі тэнісіст не прышчэплены ад каронавіруса. З-за гэтага ён зняўся з турніру ў Цынцынаці.

Больш навінаў спорту знойдзем 👉 у нашым аглядзе

📷 Luca Bruno / AP
‼️‼️На раскопках пад Менскам знойдзенае донца гаршка з гербам князя Ізяслава.

Непадалёк ад музея "Стары Менск" у Азярцы знойдзены фрагмент гаршка з асабістым гербам полацкага князя Ізяслава. Знаходка датуецца канцом X — пачаткам XI стагоддзяў, аналагаў ёй няма.

Ізяслаў — сын Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча, дзед полацкага князя Усяслава Чарадзея. У канцы X ст. Уладзімір заснаваў у Полацкай зямлі новы горад — Ізяслаўль (цяпер Заслаўе). Трызуб Ізяслава стаў гербам гэтага горада.

Стваральнік "Старога Менска" Глеб Лабадзенка сцвярджае, што донца гаршка неўзабаве будзе выстаўленае ў музеі і будзе дасяжнае турыстам для агляду.

📷 facebook.com/gleb.labadzenka
🇱🇹МЗС Літвы выказаў пратэст у сувязі з закрыццём у Беларусі літоўскай школы

Афіцыйная нота, у якой выказваецца „пратэст супраць дзеянняў уладаў Беларусі, накіраваных на закрыццё літоўскай сярэдняй школы ў Пялесе, якая ўтрымліваецца Літоўскай дзяржавай”, накіравана ў амбасаду Беларусі ў Вільні.

„Гэтыя дзеянні з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай дзейнасці ўладаў Беларусі па ліквідацыі літоўскай адукацыі ў Беларусі і парушаюць двухбаковыя пагадненні паміж Літвой і Беларуссю, а таксама міжнародныя канвенцыі, якія ўстанаўліваюць права прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў на навучанне на роднай мове”, — гаворыцца ў заяве літоўскага МЗС.

Крыніца: Delfi

📷 Lithuanian Ministry of Foreign
Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніком аддзела па справах Беларусі пасольства ЗША🇺🇸 ў Літве

У Вільні адбылася сустрэча прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па міжнародных адносінах Валера Кавалеўскага з Пітарам Каўфманам, новапрызначаным кіраўніком аддзела па справах Беларусі ў амбасадзе ЗША ў Літве.

Абмеркаваныя тэмы актывізаванага палітычнага працэсу сярод дэмакратычных сілаў Беларусі, у прыватнасці, вынікі Канферэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіла 8-9 жніўня ў Вільні, і галоўнае рашэнне дэмакратычных сілаў аб стварэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Была закранутая ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, рызыкі для незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ад удзелу рэжыма ў расейскай агрэсіі супраць Украіны і пазіцыя міжнароднай супольнасці па гэтай праблеме.

Была пацверджаная гатоўнасць да супрацоўніцтва па падтрымцы імкнення беларусаў да дэмакратычных зменаў.
Кіберпартызаны: Будзем супрацоўнічаць з сілавым кампанентам Пераходнага Кабінета

Калі мы кажам пра перамогу, трэба казаць пра ты важныя накірункі – гэта сілавы кампанент, палітычны і дыпламатычны. Так што зараз аб’яднанне з сілавым кампанентам у твары Сахашчыка Валерыя, таксама ByPOL, мы таксама зразумела будзем з імі супрацоўнічаць. Гэта добрыя вынікі канферэнцыі, як мне падаеццца, - адзначыла прадстаўніца “Кіберпартызан” Юльяна Шэметавец.


Больш на Радыё Рацыя
Чырвоны Крыж зрабіў „боты” ў мэсэнджэрах для дапамогі дзецям

Для зручнасці на платформе Google Maps валанцёры Чырвонага Крыжа на мапе Беларусі пазначылі каля ста пунктаў, дзе вядзецца збор ахвяраванняў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця і з малазабяспечаных сем’яў.

Больш на Радыё Рацыя
На аўкцыёне ay.by цікавы лот з беларускімі кнігамі.

Больш за 100 даваенных беларускіх кніжак розных выдавецтваў прадавалі адным лотам.
🐝 Мядовы спас адзначаюць праваслаўныя🐝

🔸 Па царкоўным календары сёння паходжанне пачэсных Дрэў Жыватворчага Крыжа Гасподняга.

🔸 Лічыцца, што свята ўсталяванае візантыйскім імператарам Мануілам І на знак перамогі ў вайне з сарацынамі, якія спрабавалі знішчыць Канстанцінопаль.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#спас #мёд #праваслаўныя
🔥У гандлёвым цэнтры "Сурмалу" ў Ерэване адбыўся выбух

🔥Ён выклікаў пажар. У выніку здарэння адзін чалавек загінуў і 20 пацярпелі, паведамляе прэс-служба МНС Арменіі.

🔥Паводле крыніц агенцтва "Навіны-Арменія", гарыць склад феерверкаў. Пажару прысвоена трэцяя ступень цяжкасці.

#Ерэван #выбух #пажар #Арменія #загінулы
🇫🇮 Фінляндыя разгледзіць пытанне абмежавання выдачы віз расейцам

Урад Фінляндыі 16 жніўня разгледзіць пытанне пра абмежаванне выдачы расейскіх віз. Але распаўсюджанне санкцый на паездкі простых расейцаў патрабуе аднагалоснага рашэння краін ЕЗ.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🛬 Падзенне самалёта ў Слоніме

🛬Сярод загінулых пры падзенні самалёта 13 жніўня пілотаў быў Сяргей Доўгаль, дырэктар “VRP Avia”. Ён быў у авіяцыі з 1984 года і налётаў звыш 3200 гадзін.

👤 Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбук напісала Анастасія Ціхановіч.

👤 Сяргей Доўгаль заснаваў дабрачынны фонд дапамогі дзецям і дарослым інвалідам, якія пражываюць у псіханеўралагічных інтэрнатах, і людзям з абмежаванымі магчымасцямі імя народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча "Спірос”.

🛬У суботу падчас святкавання 770-годдзя Слоніма разбіўся легкаматорны самалёт, які рабіў прагулачныя палёты. Загінулі два пілоты.

📷 Сяргей Доўгаль (у цэнтры) з Аляксандрам Ціхановічам і Ядвігай Паплаўскай

#Доўгаль #самалёт #Слонім #здарэнне
🎤 У эфіры нашага радыё пабываў прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя
‼️ У Барысаве размалявалі вайсковую тэхніку

📌 Камеры відэаназірання, усталяваныя на будынках вакол сквера, не змаглі зафіксаваць людзей, якія размалявалі тэхніку. Мяркуецца, што гэта зрабілі дзеці або падлеткі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Барысаў #тэхніка #вайскоўцы #сквер
⚡️ У Тэлеграме невядомыя вярбуюць беларусаў

⚡️ Мужчына шукае фізічна развітых мужчын узростам ад 20 да 40 гадоў, якія раней праходзілі воінскую службу ў арміі або іншых сілавых структурах (пажадана з вопытам вядзення баявых дзеянняў).

Больш на сайце Радыё Рацыя

#тэлеграм #вярбоўка #вайна #беларусы
‼️"Можам чакаць рашэння па гэтым пытанні ў найбліжэйшыя тыдні", Заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы🇵🇱 Петр Ваўжык.

‼️ Польшча працуе над распрацоўкай канцэпцыі, якая б дазволіла не выдаваць візы грамадзянам Расеі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #віза #Ваўжык #расейцы