Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Камісія Сейма Латвіі падтрымала прызнанне Расеі тэрарыстычнай дзяржавай

🇱🇻У Латвіі ўхвалілі праект рэзалюцыі аб прызнанні гвалтоўных дзеянняў Расейскай Федэрацыі супраць Украіны і яе жыхароў тэрарызмам.

Пры гэтым РФ прызналі дзяржавай, якая спансуе тэрарызм. Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія LSM.

📌Камісія Сейма па замежных справах адзначыла, што РФ мэтанакіравана нападае на ўкраінцаў, выкарыстоўваючы пакуты і запалохванні як інструмент для спроб дэмаралізаваць народ і ВСУ, паралізаваць дзеяздольнасць дзяржавы, для спроб акупаваць Украіну. Дэпутаты адзначылі, што Расея здзяйсняе гэты гвалт для дасягнення палітычных мэтаў.

📌Цяпер рэзалюцыю павінен прыняць Сейм на бліжэйшым паседжанні, якое адбудзецца 11 жніўня.

📷 flickr.com/Saeima
‼️BYPOL падазрае, што за разборкамі ў апазіцыі могуць стаяць спецслужбы

Апошнія тыдні ў асяроддзі беларускіх дэмакратычных сіл разгараецца скандал за скандалам. Палітыкі абвінавачваюць адзін аднаго ў недастатковай рашучасці, патрабуюць справаздачнасці аб працы Офіса Святланы Ціханоўскай і спрачаюцца, ці варта ехаць на канферэнцыю ў Вільні, якая арганізуецца ёю.

📌Як выказаўся ў прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў, правядзенне самой канферэнцыі — не ў інтарэсах Лукашэнкі.

„І была пастаўлена задача спецслужбам і агентуры, якая знаходзіцца за мяжой, кампраметаваць усяляк людзей, якія ў гэтым удзельнічаюць, альбо саму падзею”, — кажа Азараў.

Азараў дадаў, што канкрэтна ў ініцыятывы BYPOL якіх-небудзь сур’ёзных прэтэнзій да дыпламатычных структур, у тым ліку Офіса Ціханоўскай, няма.

📷 nashaniva
📌 "КіберПартызаны" апублікавалі асабістыя дадзеныя супрацоўнікаў Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі

📌 Пра гэта паведамляе беларуская хакерская група «КіберПартызаны».

📌 Усяго апублікаваны дадзеныя 1083 супрацоўнікаў.

📌 Раней гэтая ж хакерская група брала на сябе адказнасць за ўзлом баз даных МУС і іншых ведамстваў Беларусі. Улады фактычна пацвярджалі факты ўзлому.

reform.by
📌 Колькі грошай выдаткоўваюць еўрапейскія краіны на аднаго жаўнера сваіх узброеных сілаў?

📌 Распавядае заснавальнік, кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў.

📌 Беларускі жаўнер самы „танны” у Еўропе. Вайсковага бюджэту Беларусі стае толькі на ўтрыманне войска і абслугоўванне тэхнікі. Закуп новых узбраенняў звычайна становіцца сур’ёзнай фінансавай праблемай для дзяржавы.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Адкрытае ўварванне Беларусі ва Украіну, а не проста прадастаўленне тэрыторыі для нападаў расейскай арміі, — пытанне часу, перакананы ўкраінскі палітолаг Кірыл Сазонаў.

Ён расказаў, якія бачыць прыкметы падрыхтоўкі Беларусі да ўварвання.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Расея нанесла шкоду інфраструктуры Украіны на 108 млрд даляраў. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Кіеўскай школы эканомікі. На аднаўленне спатрэбіцца сама меней 185 млрд даляраў.

📌 Найбольшая доля ў агульным аб’ёме шкоды, паводле дадзеных даследавання, — гэта пашкоджанае або разбуранае жыллё — амаль 130 тысяч жылых будынкаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Як адаптавацца да жыцця ў эміграцыі? Ці гэта нармальна – туга па Радзіме? Ці можна падрыхтавацца да такіх пераездаў?

📌 На гэтыя ды іншыя пытанні адказала Госця Рацыі псіхолаг, сямейны псіхатэрапеўт спадарыня Таццяна ў гутарцы з Алісай Поль.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Канада пашырыла санкцыі супраць Расеі

📌 У санкцыйныя спісы ўнесены 43 фізічныя і 17 юрыдычных асоб. Пад санкцыі патрапіў кіраўнік міжнароднага вяшчання інфармагенцтва і радыё Sputnik Антон Анісімаў. Акрамя таго, рэстрыкцыі ўведзены ў адносінах да ваеннаслужачых і афіцэраў 65-й мотастралковай брыгады 35-й агульнавайсковай арміі, якія дзейнічалі пад Кіевам.

📌 У лік падсанкцыйных асоб трапілі ў асноўным прадпрыемствы, звязаныя з абаронным комплексам, у тым ліку навукова-вытворчыя прадпрыемствы "Алмаз" і "Салют", пермскі завод "Машынабудаўнік", Уральскі навукова-даследчы інстытут кампазіцыйных матэрыялаў і іншыя.

reform.by
📌 У беларускага бюджэту — істотныя праблемы

📌 Мінфін схаваў інфармацыю аб выкананні бюджэту-2022. Але нейкія звесткі можна знайсці ў іншых ведамстваў, напрыклад, у Міністэрства па падатках і зборах.

📌 З іх вынікае, што відавочным вынікам пагаршэння стану эканомікі становяцца праблемы ў бюджэтнай сферы.

📌 Звесткі аб паступленнях у кансалідаваны бюджэт за студзень-чэрвень бягучага года ў частцы сродкаў, якія кантралююцца падатковымі органамі, сведчыць, што спад аб'ёму паступленняў ужо адбыўся, піша тэлеграм-канал «Нашы Грошы».

📌 Мацней за ўсё цяпер падае напаўняльнасць рэспубліканскага бюджэту. Некаторыя рэгіёны папоўнілі яго за першае паўгоддзе 2022 годзе ўдвая менш, чым за студзень-чэрвень мінулага года. Гэта заканамерны вынік санкцыйнага ціску, які абмяжоўвае знешнеэканамічную дзейнасць, даходы ад якой цалкам ідуць у рэспубліканскі бюджэт.

novychas.online
📌 Знікла сувязь з палітвязнем Яўгенам Прапольскім

📌 Лістоў ад яго няма, спатканняў з ім родным не даюць, у самой калоніі сваякам нічога не кажуць.

📌 У адным з тэлеграм-чатаў, звязаным з бабруйскай ПК №2, з'явілася інфармацыя, што Яўген нібыта спрабаваў збегчы з калоніі — аднак родныя не вераць у гэта.

📌 Яўгена асудзілі да 8 гадоў калоніі па справе "удзельнікаў чата". На судзе ен распавёў пра катаванні.

spring96.org
📌 Агляд сусветнай прэсы

📌Падтрымка тайваньскай дэмакратыі: Пэласі патлумачыла, навошта прыляцела ў Тайбэй.
📌Галасаванне па выбарах прэм’ера Брытаніі адклалі з-за рызыкі ўзлому.
📌 Прывід забастовак – польскія медсёстры хочуць павышэння заробкаў, у шпіталёў няма грошай.
📌 Падрабязнасці ў аглядзе сусветнай прэсы ад Антона Разумоўскага.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Нелегалы, якія спрабуюць перасекчы беларуска-польскую мяжу, прыязджаюць у Беларусь з Расеі

📌 Ад пачатку году мы назіраем, што амаль 100 працэнтаў замежнікаў, якія спрабавалі перасячы польска-беларускую мяжу, нелегальна, трапілі ў Беларусь з Расеі, – паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы Анна Міхальская.

📌 Летась пераважалі грамадзяне Блізкага Усходу, а сёлета ў асноўным грамадзяне краінаў Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Цягам аднаго месяца на польска-беларускай мяжы памежная служба затрымала грамадзян 36 розных краін.

Памежная служба Польшчы
📌 Затрыманы віцебскі прадпрымальнік Барыс Элькін, які зараз жыве ў Польшчы

📌 Час ад часу Барыс Элькін наведваўся на радзіму, дзе ў яго засталіся сваякі. Некалькі дзён таму ён прыехаў у Віцебск. Затрыманне адбылося 1 жніўня, калі прадпрымальнік выходзіў з машыны. Дома ў яго правялі ператрус, а потым забралі і самога.

📌 У Віцебску ён быў адным з арганізатараў першай у Беларусі галадоўкі прадпрымальнікаў, якая праходзіла ў лютым 2004 г.

📌 У 2005 годзе ў Барыса Элькіна канфіскавалі 9000 асобнікаў кнігі «Выпадковы прэзідэнт», якія ён перавозіў са Смаленску на ўласнай аўтамашыне.

📌 Пасля 2010 году Элькін з’ехаў з Беларусі, апошнім часам займаўся будаўнічым бізнесам у Польшчы.

Віцебская Вясна
📌 Змоўшчык” Юрый Зянковіч заключыў здзелку са следствам, піша праўладнае выданне sb.by.

📌 Дзяржабвінаваўца заявіў, што асноўны фігурант справы пра спробу дзяржаўнага перавароту ў Беларусі „даў чыстасардэчнае прызнанне і спрыяў выкрыццю іншых удзельнікаў злачынства”. Якія ўмовы пагаднення, невядома.

📌 Сам Зянковіч ніяк не каментуе выстаўленае яму абвінавачванне, не дае паказанняў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларусаў за мяжой стала больш - растуць аб'ёмы міжнародных грашовых пераводаў

📌Беларусы за другі квартал года атрымалі міжнародных пераводаў на 115 мільёнаў даляраў. Для параўнання: у другім квартале 2021-га ў краіну прыйшло пераводаў на прыблізна 90 млн.

📌 Адпраўленых з Беларусі за мяжу пераводаў таксама стала больш: 78 мільёнаў даляраў у другім квартале супраць амаль 60 мільёна за красавік-чэрвень 2021-га.

📌 Расце і памер сярэдняга пераводу за мяжу. Так, з Беларусі ў сярэднім адпраўлялі па 476 даляраў, а з-за мяжы ў рэспубліку — 372,26.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Журналістцы Ірыну Славнікаву прысудзілі да 5 год калоніі.

📌 Яе прызналі вінаватай у “стварэнні экстрэмісцкага фармавання” і ўдзеле ў пратэстах.

📌 Працэс праходзіў у Гомелі ў закрытым рэжыме больш за месяц. Пракурор прасіў чатыры гады зняволення.

📌 Спачатку журналістку затрымалі па адміністрацыйнай справе. 26 лістапада 2021 года журналістку прызналі падазраванай па крымінальнай справе, паведамляе spring96.org.
🎤🎸 Вялікі канцэрт Relikt у Кракаве 🎤🎸

Таксама ў канцэрце прыме ўдзел украінскі🇺🇦 музыка Уладзімір Сват. Ён будзе адкрываць гэты вечар. Вельмі цікавы выканаўца з вельмі кранальнымі песнямі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Relikt #Кракаў #Сват #канцэрт #песні
🇬🇪 Турызм па-беларуску ў Батумі 🇬🇪

📌Пракат турыстычнага рыштунку адкрыў у грузінскім Батумі беларус Станіслаў Шпак.

📌У месцы пад назвай Adjara Peak можна ўзяць у пракат як намёты, спальныя мяшкі, так і іншы рыштунак.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#турызм #Шпак #Батумі #рыштунак #беларус
‼️ БАЖ патрабуе адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай

🔻Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай, а таксама неадкладна вызваліць іншых прадстаўнікоў медыя, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

🔻«Гэтым выракам закрыты суд у Гомелі фактычна прыраўняў права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі да экстрэмісцкай дзейнасці.

🔻Улады Беларусі працягваюць пераследаваць журналістаў за рэалізацыю іх права на свабоду выказвання. Але журналісты – не экстрэмісты, а іншадумства – не злачынства» – пракаментавалі прысуд Ірыне ў БАЖ.

‼️Журналістку Ірыну Слаўнікаву прысудзілі да 5 год калоніі. Яе прызналі вінаватай у “стварэнні экстрэмісцкага фармавання” і ўдзеле ў пратэстах.

📷 spring96.org

#Слаўнікава #экстрэмізм #прысуд #БАЖ #журналістка
📌 «Ганненскі кірмаш» у Зельве

📌Сёлета ў рамках мерапрыемства пройдзе мноства арыгінальных конкурсаў, па выніках якіх будуць абраныя пераможцы ў наступных намінацыях:

«лепшае афармленне балкона»,
«лепшы стылізаваны касцюм»,
«лепшыя фота- і відэасюжэт на тэму свята»,
«самы смачны каравай»,
«самы яркі падворак»,
«самая прыгожая конная павозка» і іншыя.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Зэльва #кірмаш #конкурсы #свята