Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31.2K photos
100 videos
10 files
24.7K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️На волю выйшаў 18-гадовы палітвязень Данііл Калеснікаў, які цалкам адбыў свой тэрмін.

Хлопца, якому было на той час 17 гадоў, асудзілі на 1 год і 3 месяцы. Пакаранне ён адбываў у бабруйскай калоніі.

Падставай для крымінальнай справы на Данііла сталі паслявыбарныя падзеі 2020 года. У ноч з 9 на 10 жніўня ён разам з бацькам Віталём пайшоў у цэнтр горада на плошчу. Яны стаялі там у счэпцы ў першым шэрагу, разам з іншымі выкрыквалі лозунгі.

Крыніца: dissidentBY

📷 з сацыяльных сетак
❗️У Літве затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 1 мільён 860 тысяч еўра.

Як паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы, яны былі схаваныя ў грузавіку, які вёз угнаенні з Казахстана ў Германію праз Беларусь.

Кантрабанду ўдалося знайсці з дапамогай сканавання. У грузавіку "адкапалі" каля 1000 скрынак з цыгарэтамі. Кіроўцу арыштавалі на два месяцы.

📌Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца нават падчас дзеяння заходніх санкцый.

📷 cust.lt
🇱🇹У Літве падлічылі беларусаў, якія пераехалі ў іх краіну

Колькасць беларусаў, якія працуюць у Літве, вырасла ў параўнанні з мінулым годам на 16%, паведамляе рэсурс „Позірк” са спасылкай на літоўскую службу занятасці.

Толькі за першыя паўгода ў суседняй рэспубліцы знайшлі працу 10 тысяч 700 грамадзян Беларусі. Гэта другі паказчык пасля выхадцаў з Украіны. З пачатку года тут працаўладкаваліся 18 тысяч 600 украінцаў.

Раней Дэпартамент міграцыі Літвы паведамляў, што ў першым паўгоддзі пасведчанне на права жыхарства ў краіне атрымалі 10 тысяч 100 беларусаў, у апрацоўцы знаходзіцца яшчэ каля 4,5 тысяч зваротаў.

Большасць беларусаў, якія атрымалі пасведчанне на права жыхарства ў Літве, перабраліся ў суседнюю краіну з-за рэпрэсій, лічыць аналітык Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Максімас Мілта. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю мясцоваму тэлебачанню. Яшчэ адной прычынай рэлакацыі беларусаў у Літву, на яго думку, стала вайна ва Украіне.
‼️БХК накіраваў спецдакладчыкам ААН паведамленне пра катаванне падсудных у «справе Аўтуховіча»

Беларускі Хельсінскі камітэт заяўляе, што гаворка ідзе пра сітуацыю адразу з некалькімі людзьмі, да якіх прымяняюцца катаванні. „Мы паведамлялі, што абвінавачаныя ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах, падвяргаюцца псіхалагічным і фізічным катаванням. Мы звярнулі ўвагу на тое, што Мікалай Аўтуховіч ужо 22 дні трымае сухую галадоўку на знак пратэсту супраць абмежаванняў перапіскі, а таксама распавёў пра сваё цяжкае здароўе і бесчалавечнае ўтрыманне”.

У дакладзе БХК пералічыў факты жорсткага абыходжання ў дачыненні да Уладзіміра Гундара, які прайшоў галадоўку. Таксама праваабаронцы перадалі скаргі Галіны Дзербыш, Любові і Сяргея Разановічаў, Ірыны Мельхер на праблемы са здароўем, а таксама Паўла Разановіча на фізічныя і псіхалагічныя катаванні., каб прымусіць яго падпісаць паказанні. 📷 Белта
‼️Па віне супрацоўніцы ідэалагічнага аддзела ў Мсціслаўлі не адкрылі шыльду Янку Бялькевічу

Краязнавец і былы педагог Уладзімір Кажамяка шмат гадоў даследуе творчасць Янкі Бялькевіча (1883-1960) – беларускага педагога, даследчыка роднай мовы, былога дырэктара Мсціслаўскага педтэхнікума, які прайшоў сталінскія лагеры.

Уладзімір Кажамяка хоча ўшанаваць імя Бялькевіча ў Мсціслаўлі і на Слонімшчыне, адкуль Янка Бялькевіч быў родам.

Летась на яго імя прыйшоў ліст з Мсціслаўскага райвыканкама, "аб мэтазгоднасці стварэння і ўстаноўкі памятнай дошкі ў гонар І.К. Бялькевіча".

Але дошка так і не з’явілася на будынку былога педтэхнікума ў Мсціслаўлі.

Больш на Радыё Рацыя
Пра фальстарт Мядзведзева

У верыфікаваным акаўнце экс-прэзідэнта РФ і цяперашняга намесніка старшыні Рады Бяспекі Дзмітрыя Мядзведзева з’явіўся тэкст, які можна расцэньваць як прамую пагрозу дзяржаўнасці Казахстана і Грузіі.

Больш за тое: у паведамленні сцвярджалася, што не за гарамі аднаўленне СССР.

Чытайце блог Міколы Бянько на Радыё Рацыя
📌Стаў вядомы наступны супернік беларускага байца UFC Андрэя Арлоўскага

43-гадовы беларускі баец змешаных адзінаборстваў правядзе наступны паядынак на турніры UFC Fight Night, які адбудзецца 29 кастрычніка.

Апанентам Арлоўскага стане 37-гадовы прадстаўнік Бразіліі Маркус Ражэрыу дэ Ліма.

Больш пра навіны спорту чытайце на Радыё Рацыя

📷 championat.com
‼️Камісія Сейма Латвіі падтрымала прызнанне Расеі тэрарыстычнай дзяржавай

🇱🇻У Латвіі ўхвалілі праект рэзалюцыі аб прызнанні гвалтоўных дзеянняў Расейскай Федэрацыі супраць Украіны і яе жыхароў тэрарызмам.

Пры гэтым РФ прызналі дзяржавай, якая спансуе тэрарызм. Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія LSM.

📌Камісія Сейма па замежных справах адзначыла, што РФ мэтанакіравана нападае на ўкраінцаў, выкарыстоўваючы пакуты і запалохванні як інструмент для спроб дэмаралізаваць народ і ВСУ, паралізаваць дзеяздольнасць дзяржавы, для спроб акупаваць Украіну. Дэпутаты адзначылі, што Расея здзяйсняе гэты гвалт для дасягнення палітычных мэтаў.

📌Цяпер рэзалюцыю павінен прыняць Сейм на бліжэйшым паседжанні, якое адбудзецца 11 жніўня.

📷 flickr.com/Saeima
‼️BYPOL падазрае, што за разборкамі ў апазіцыі могуць стаяць спецслужбы

Апошнія тыдні ў асяроддзі беларускіх дэмакратычных сіл разгараецца скандал за скандалам. Палітыкі абвінавачваюць адзін аднаго ў недастатковай рашучасці, патрабуюць справаздачнасці аб працы Офіса Святланы Ціханоўскай і спрачаюцца, ці варта ехаць на канферэнцыю ў Вільні, якая арганізуецца ёю.

📌Як выказаўся ў прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў, правядзенне самой канферэнцыі — не ў інтарэсах Лукашэнкі.

„І была пастаўлена задача спецслужбам і агентуры, якая знаходзіцца за мяжой, кампраметаваць усяляк людзей, якія ў гэтым удзельнічаюць, альбо саму падзею”, — кажа Азараў.

Азараў дадаў, што канкрэтна ў ініцыятывы BYPOL якіх-небудзь сур’ёзных прэтэнзій да дыпламатычных структур, у тым ліку Офіса Ціханоўскай, няма.

📷 nashaniva
📌 "КіберПартызаны" апублікавалі асабістыя дадзеныя супрацоўнікаў Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі

📌 Пра гэта паведамляе беларуская хакерская група «КіберПартызаны».

📌 Усяго апублікаваны дадзеныя 1083 супрацоўнікаў.

📌 Раней гэтая ж хакерская група брала на сябе адказнасць за ўзлом баз даных МУС і іншых ведамстваў Беларусі. Улады фактычна пацвярджалі факты ўзлому.

reform.by
📌 Колькі грошай выдаткоўваюць еўрапейскія краіны на аднаго жаўнера сваіх узброеных сілаў?

📌 Распавядае заснавальнік, кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў.

📌 Беларускі жаўнер самы „танны” у Еўропе. Вайсковага бюджэту Беларусі стае толькі на ўтрыманне войска і абслугоўванне тэхнікі. Закуп новых узбраенняў звычайна становіцца сур’ёзнай фінансавай праблемай для дзяржавы.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Адкрытае ўварванне Беларусі ва Украіну, а не проста прадастаўленне тэрыторыі для нападаў расейскай арміі, — пытанне часу, перакананы ўкраінскі палітолаг Кірыл Сазонаў.

Ён расказаў, якія бачыць прыкметы падрыхтоўкі Беларусі да ўварвання.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Расея нанесла шкоду інфраструктуры Украіны на 108 млрд даляраў. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Кіеўскай школы эканомікі. На аднаўленне спатрэбіцца сама меней 185 млрд даляраў.

📌 Найбольшая доля ў агульным аб’ёме шкоды, паводле дадзеных даследавання, — гэта пашкоджанае або разбуранае жыллё — амаль 130 тысяч жылых будынкаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Як адаптавацца да жыцця ў эміграцыі? Ці гэта нармальна – туга па Радзіме? Ці можна падрыхтавацца да такіх пераездаў?

📌 На гэтыя ды іншыя пытанні адказала Госця Рацыі псіхолаг, сямейны псіхатэрапеўт спадарыня Таццяна ў гутарцы з Алісай Поль.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Канада пашырыла санкцыі супраць Расеі

📌 У санкцыйныя спісы ўнесены 43 фізічныя і 17 юрыдычных асоб. Пад санкцыі патрапіў кіраўнік міжнароднага вяшчання інфармагенцтва і радыё Sputnik Антон Анісімаў. Акрамя таго, рэстрыкцыі ўведзены ў адносінах да ваеннаслужачых і афіцэраў 65-й мотастралковай брыгады 35-й агульнавайсковай арміі, якія дзейнічалі пад Кіевам.

📌 У лік падсанкцыйных асоб трапілі ў асноўным прадпрыемствы, звязаныя з абаронным комплексам, у тым ліку навукова-вытворчыя прадпрыемствы "Алмаз" і "Салют", пермскі завод "Машынабудаўнік", Уральскі навукова-даследчы інстытут кампазіцыйных матэрыялаў і іншыя.

reform.by
📌 У беларускага бюджэту — істотныя праблемы

📌 Мінфін схаваў інфармацыю аб выкананні бюджэту-2022. Але нейкія звесткі можна знайсці ў іншых ведамстваў, напрыклад, у Міністэрства па падатках і зборах.

📌 З іх вынікае, што відавочным вынікам пагаршэння стану эканомікі становяцца праблемы ў бюджэтнай сферы.

📌 Звесткі аб паступленнях у кансалідаваны бюджэт за студзень-чэрвень бягучага года ў частцы сродкаў, якія кантралююцца падатковымі органамі, сведчыць, што спад аб'ёму паступленняў ужо адбыўся, піша тэлеграм-канал «Нашы Грошы».

📌 Мацней за ўсё цяпер падае напаўняльнасць рэспубліканскага бюджэту. Некаторыя рэгіёны папоўнілі яго за першае паўгоддзе 2022 годзе ўдвая менш, чым за студзень-чэрвень мінулага года. Гэта заканамерны вынік санкцыйнага ціску, які абмяжоўвае знешнеэканамічную дзейнасць, даходы ад якой цалкам ідуць у рэспубліканскі бюджэт.

novychas.online
📌 Знікла сувязь з палітвязнем Яўгенам Прапольскім

📌 Лістоў ад яго няма, спатканняў з ім родным не даюць, у самой калоніі сваякам нічога не кажуць.

📌 У адным з тэлеграм-чатаў, звязаным з бабруйскай ПК №2, з'явілася інфармацыя, што Яўген нібыта спрабаваў збегчы з калоніі — аднак родныя не вераць у гэта.

📌 Яўгена асудзілі да 8 гадоў калоніі па справе "удзельнікаў чата". На судзе ен распавёў пра катаванні.

spring96.org
📌 Агляд сусветнай прэсы

📌Падтрымка тайваньскай дэмакратыі: Пэласі патлумачыла, навошта прыляцела ў Тайбэй.
📌Галасаванне па выбарах прэм’ера Брытаніі адклалі з-за рызыкі ўзлому.
📌 Прывід забастовак – польскія медсёстры хочуць павышэння заробкаў, у шпіталёў няма грошай.
📌 Падрабязнасці ў аглядзе сусветнай прэсы ад Антона Разумоўскага.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Нелегалы, якія спрабуюць перасекчы беларуска-польскую мяжу, прыязджаюць у Беларусь з Расеі

📌 Ад пачатку году мы назіраем, што амаль 100 працэнтаў замежнікаў, якія спрабавалі перасячы польска-беларускую мяжу, нелегальна, трапілі ў Беларусь з Расеі, – паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы Анна Міхальская.

📌 Летась пераважалі грамадзяне Блізкага Усходу, а сёлета ў асноўным грамадзяне краінаў Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Цягам аднаго месяца на польска-беларускай мяжы памежная служба затрымала грамадзян 36 розных краін.

Памежная служба Польшчы
📌 Затрыманы віцебскі прадпрымальнік Барыс Элькін, які зараз жыве ў Польшчы

📌 Час ад часу Барыс Элькін наведваўся на радзіму, дзе ў яго засталіся сваякі. Некалькі дзён таму ён прыехаў у Віцебск. Затрыманне адбылося 1 жніўня, калі прадпрымальнік выходзіў з машыны. Дома ў яго правялі ператрус, а потым забралі і самога.

📌 У Віцебску ён быў адным з арганізатараў першай у Беларусі галадоўкі прадпрымальнікаў, якая праходзіла ў лютым 2004 г.

📌 У 2005 годзе ў Барыса Элькіна канфіскавалі 9000 асобнікаў кнігі «Выпадковы прэзідэнт», якія ён перавозіў са Смаленску на ўласнай аўтамашыне.

📌 Пасля 2010 году Элькін з’ехаў з Беларусі, апошнім часам займаўся будаўнічым бізнесам у Польшчы.

Віцебская Вясна