📌‼️ Ігумення Гаўрыіла (Марыя Глухава, родам з Саратава) працягвае сваю антыбеларускую дзейнасць.
📌 Пад яе кіраўніцтвам у Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры пачаліся рэпрэсіі супраць усяго беларускага і асобных праваслаўных святароў. Па загаду рускай ігуменні пачаліся знішчацца багаслоўска-літаратурна-мастацкія лісткі “Жыровіцкая абіцель”, якія рэдагаваў паэт Зьніч (Алег Бембель).
📌 Глухава перагледзела амаль усе лісткі і загадала знішчыць асобныя нумары, асабліва ёй не спадабаліся тыя, дзе былі надрукаваны вершы Зьніча “Плашчаніца” і “Святы покрыў”.
📌 Два маладыя святары выказалі незадавальнне дзейнасцю Глухавай і пакінулі манастыр.
Больш на сайце Радыё Рацыя.

📌 Аляксандр Фядута: «Арганізатарам змовы быў Шчыгельскі»
📌 Менскі абласны суд 2 жніўня ў выязным пасяджэнні працягвае разглядаць «справу аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
📌 Трэці дзень суда пачаўся з допыту Аляксандра Фядуты, паведамляе "Вясна".
📌 Палітолаг яшчэ раз удакладніў сваю пазіцыю па прад'яўленым абвінавачванні: «Я, як і раней, прызнаю сябе вінаватым часткова. Цалкам прызнаю, што прымаў удзел у змове».
📌 Фядута заявіў, што не прызнае сябе вінаватым «перш за ўсё па абцяжваючых абставінах — што злачынства было здзейснена з нізінных памкненняў».
📌 «Лічу што сапраўдным арганізатарам змовы быў Шчыгельскі, а сувыканаўцам быў Зянковіч», — сказаў ён.

‼️Астравецкая бібліятэка пакуль не атрымае імя Адама Мальдзіса
📌Гарадзенскі аблвыканкам прыпыніў рашэнне аб наданні Астравецкай раённай бібліятэцы імя Адама Мальдзіса.
Рашэнне было прынятае Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкама пасля звароту праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай.
🖌Адам Мальдзіс — пісьменнік, літаратуразнаўца, гісторык. Вядомы як блізкі сябра Уладзіміра Караткевіча. Мальдзіс памёр 3 студзеня 2022 года ва ўзросце 89 гадоў.
У чэрвені Беларускі фонд культуры прапанаваў Астравецкаму райвыканкаму ўвекавечыць памяць славутага земляка. 24 чэрвеня астравецкія чыноўнікі вырашылі надаць яго імя раённай бібліятэцы.
📌Гэта выклікала абурэнне ў праўладнай актывісткі Бондаравай. Яна напісала скаргу ў аблвыканкам, у якой славутага навукоўца назвала „махровым нацыяналістам” і „прапольскім дзеячам”.
📷 Белта

☦️Сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Дзень прарока Іллі
Вернікамі гэты святы шануецца так, як і Мікалай Цудатворац.
🌩⚡️🌧Прарок Ілля займае асаблівае месца і ў беларускай народнай традыцыі. Людзі верылі, што святы выклікае дажджы і град. Таму маланкі на свята Іллі лічыліся лекавымі, а дажджавую ваду ў гэты дзень сяляне збіралі, каб мыцца.
🌾Таксама Ільін дзень сімвалізаваў пачатак сыходу лета.
Больш на Радыё Рацыя
📷 1prof.by

‼️Штабу дапамогі Украіне🇺🇦, што знаходзіцца ў грузінскім Батумі🇬🇪, не хапае харчовых перадач і адзення для ўкраінскіх уцекачоў.
“Вельмі шмат людзей едзе з Марыупалю. Едуць з Харкаўскай і Херсонскай абласцей. Ім вельмі цяжка, дабіраюцца на машынах або нейкімі перавозчыкамі. Усе патрабуюць дапамогі”, – расказала ў нашым эфіры адна з каардынатарак штабу Ірына Гурская.
З пачатку вайны валанцёры ў штабе дапамогі перадалі ва Украіну больш за 70 тон гуманітарнага грузу. Цяпер штаб раздае дапамогу ўкраінцам толькі ў Батумі.

📌Фонд “Страна для жизни” запускае ў Варшаве новы праект для жанчын, якія хочуць развівацца і наладжваць новыя стасункі пасля рэлакацыі.
“Гэта будзе ў інтэрактыўнай форме, будуць і гульні, і арт-тэрапія, будзе і музычная тэрапія і сустрэчы ў выглядзе нэтворкінга, будзе вельмі цікава”, - распавядае кіраўніца фонду “Страна для жизни” Марыя Мароз.
Першая сустрэча клуба “WomenPro” адбудзецца ўжо сёння, у 18:30.

⚪️🔴⚪️Ва Уроцлаве адбудзецца Марш годнасці
❗️9 жніўня 2022 года споўніцца два гады з самай масавай фальсіфікацыі выбараў у сучаснай гісторыі Беларусі. Палітычны крызіс, адсутнасць дыялогу паміж народам і ўладай, гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў, тысячы палітвязняў і эміграцыя…
Але беларусы працягваюць змагацца за свабоду і вольнасць.
Суполка Беларусаў Уроцлава запрашае ўсіх беларусаў Уроцлава далучыцца да Марша «Дзень Годнасці». Ён пройдзе 9 жніўня а 19:00, на плошчы Свабоды (plac Wolności).
📷 facebook.com/bzswroclaw

❗️Вязень Мікалай Аўтуховіч выпіў гарбату, а ўчора яму ставілі кропельніцу. Пра гэта адміністрацыя СІЗА Гарадзенскай турмы № 1 паведаміла родным вязня.
Аўтуховіча, які 23 дні таму абвясціў "сухую" галадоўку ў СІЗА, сёння ізноў не было на судовым паседжанні. Ён адмовіўся ісці, бо не здолеў бы дайсці сам.
Учора стала вядома, што Мікалаю перадалі адзін ліст ад маці. Ці ён працягне галадаванне, пакуль няясна. Паводле яго заяваў, ён не спыніць галадавання, пакуль не пачнуць аддаваць лісты ад маці і іншых людзей.
Аўтуховіч за час "сухой" галадоўкі схуднеў на 20 кілаграмаў.
Былога прадпрымальніка і грамадскага актывіста Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Разам з ім судзяць яшчэ 12 чалавек, якіх у дзяржСМІ і афіцыйных рэлізах назвалі «групай Аўтуховіча».

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚪️🔴⚪️Полк імя Кастуся Каліноўскага паказаў адно з апошніх відэа з камандзірам батальёна „Волат” Іванам „Брэстам” Марчуком.
Гэта кадры баявога задання беларускіх добраахвотнікаў у Севераданецку ад першай асобы.
“7-10 чэрвеня. Батальён „Волат” на баявой задачы. Здымка на экшн-камеру Васіля «Атама» Грудавіка. 26 чэрвеня „Брэст” і „Атам” назаўжды засталіся пад Лісічанскам, дзе дзякуючы гераізму і самаахвяраванню каліноўцаў быў сарваны наступ расейскай танкавай калоны», — паведамляе прэс-служба палка.
📹 t.me/belwarriors

‼️На волю выйшаў 18-гадовы палітвязень Данііл Калеснікаў, які цалкам адбыў свой тэрмін.
Хлопца, якому было на той час 17 гадоў, асудзілі на 1 год і 3 месяцы. Пакаранне ён адбываў у бабруйскай калоніі.
Падставай для крымінальнай справы на Данііла сталі паслявыбарныя падзеі 2020 года. У ноч з 9 на 10 жніўня ён разам з бацькам Віталём пайшоў у цэнтр горада на плошчу. Яны стаялі там у счэпцы ў першым шэрагу, разам з іншымі выкрыквалі лозунгі.
Крыніца: dissidentBY
📷 з сацыяльных сетак

❗️У Літве затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 1 мільён 860 тысяч еўра.
Як паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы, яны былі схаваныя ў грузавіку, які вёз угнаенні з Казахстана ў Германію праз Беларусь.
Кантрабанду ўдалося знайсці з дапамогай сканавання. У грузавіку "адкапалі" каля 1000 скрынак з цыгарэтамі. Кіроўцу арыштавалі на два месяцы.
📌Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца нават падчас дзеяння заходніх санкцый.
📷 cust.lt

🇱🇹У Літве падлічылі беларусаў, якія пераехалі ў іх краіну
Колькасць беларусаў, якія працуюць у Літве, вырасла ў параўнанні з мінулым годам на 16%, паведамляе рэсурс „Позірк” са спасылкай на літоўскую службу занятасці.
Толькі за першыя паўгода ў суседняй рэспубліцы знайшлі працу 10 тысяч 700 грамадзян Беларусі. Гэта другі паказчык пасля выхадцаў з Украіны. З пачатку года тут працаўладкаваліся 18 тысяч 600 украінцаў.
Раней Дэпартамент міграцыі Літвы паведамляў, што ў першым паўгоддзі пасведчанне на права жыхарства ў краіне атрымалі 10 тысяч 100 беларусаў, у апрацоўцы знаходзіцца яшчэ каля 4,5 тысяч зваротаў.
Большасць беларусаў, якія атрымалі пасведчанне на права жыхарства ў Літве, перабраліся ў суседнюю краіну з-за рэпрэсій, лічыць аналітык Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Максімас Мілта. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю мясцоваму тэлебачанню. Яшчэ адной прычынай рэлакацыі беларусаў у Літву, на яго думку, стала вайна ва Украіне.

‼️БХК накіраваў спецдакладчыкам ААН паведамленне пра катаванне падсудных у «справе Аўтуховіча»
Беларускі Хельсінскі камітэт заяўляе, што гаворка ідзе пра сітуацыю адразу з некалькімі людзьмі, да якіх прымяняюцца катаванні. „Мы паведамлялі, што абвінавачаныя ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах, падвяргаюцца псіхалагічным і фізічным катаванням. Мы звярнулі ўвагу на тое, што Мікалай Аўтуховіч ужо 22 дні трымае сухую галадоўку на знак пратэсту супраць абмежаванняў перапіскі, а таксама распавёў пра сваё цяжкае здароўе і бесчалавечнае ўтрыманне”.
У дакладзе БХК пералічыў факты жорсткага абыходжання ў дачыненні да Уладзіміра Гундара, які прайшоў галадоўку. Таксама праваабаронцы перадалі скаргі Галіны Дзербыш, Любові і Сяргея Разановічаў, Ірыны Мельхер на праблемы са здароўем, а таксама Паўла Разановіча на фізічныя і псіхалагічныя катаванні., каб прымусіць яго падпісаць паказанні. 📷 Белта

‼️Па віне супрацоўніцы ідэалагічнага аддзела ў Мсціслаўлі не адкрылі шыльду Янку Бялькевічу
Краязнавец і былы педагог Уладзімір Кажамяка шмат гадоў даследуе творчасць Янкі Бялькевіча (1883-1960) – беларускага педагога, даследчыка роднай мовы, былога дырэктара Мсціслаўскага педтэхнікума, які прайшоў сталінскія лагеры.
Уладзімір Кажамяка хоча ўшанаваць імя Бялькевіча ў Мсціслаўлі і на Слонімшчыне, адкуль Янка Бялькевіч быў родам.
Летась на яго імя прыйшоў ліст з Мсціслаўскага райвыканкама, "аб мэтазгоднасці стварэння і ўстаноўкі памятнай дошкі ў гонар І.К. Бялькевіча".
Але дошка так і не з’явілася на будынку былога педтэхнікума ў Мсціслаўлі.

Пра фальстарт Мядзведзева
У верыфікаваным акаўнце экс-прэзідэнта РФ і цяперашняга намесніка старшыні Рады Бяспекі Дзмітрыя Мядзведзева з’явіўся тэкст, які можна расцэньваць як прамую пагрозу дзяржаўнасці Казахстана і Грузіі.
Больш за тое: у паведамленні сцвярджалася, што не за гарамі аднаўленне СССР.
Чытайце блог Міколы Бянько на Радыё Рацыя

📌Стаў вядомы наступны супернік беларускага байца UFC Андрэя Арлоўскага
43-гадовы беларускі баец змешаных адзінаборстваў правядзе наступны паядынак на турніры UFC Fight Night, які адбудзецца 29 кастрычніка.
Апанентам Арлоўскага стане 37-гадовы прадстаўнік Бразіліі Маркус Ражэрыу дэ Ліма.
Больш пра навіны спорту чытайце на Радыё Рацыя
📷 championat.com

‼️Камісія Сейма Латвіі падтрымала прызнанне Расеі тэрарыстычнай дзяржавай
🇱🇻У Латвіі ўхвалілі праект рэзалюцыі аб прызнанні гвалтоўных дзеянняў Расейскай Федэрацыі супраць Украіны і яе жыхароў тэрарызмам.
Пры гэтым РФ прызналі дзяржавай, якая спансуе тэрарызм. Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія LSM.
📌Камісія Сейма па замежных справах адзначыла, што РФ мэтанакіравана нападае на ўкраінцаў, выкарыстоўваючы пакуты і запалохванні як інструмент для спроб дэмаралізаваць народ і ВСУ, паралізаваць дзеяздольнасць дзяржавы, для спроб акупаваць Украіну. Дэпутаты адзначылі, што Расея здзяйсняе гэты гвалт для дасягнення палітычных мэтаў.
📌Цяпер рэзалюцыю павінен прыняць Сейм на бліжэйшым паседжанні, якое адбудзецца 11 жніўня.
📷 flickr.com/Saeima