Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША працягваюць займацца выключна ўкраінскай тэмай

📌Гэта акцыі, канцэрты, гуманітарная дапамога – распавёў беларус Аляксандр Чайкоўскі:

– Цяпер у нас толькі адна актуальная тэма – гэта вайна ва Украіне. 🇺🇦Таму зараз усе сілы накіраваныя на дапамогу ўкраінскаму народу. Гуманітарная дапамога, дабрачынныя канцэрты, і так даўжэй.

📌Аляксандр Чайкоўскі звярнуў увагу, што ўкраінская тэма, як і беларуская, з часам пачынае станавіцца не такой цікавай для амерыканскага грамадства,🇺🇸 паколькі канфлікт месяцамі і гадамі застаецца нявырашаным. Таму кожны раз трэба шукаць шляхі, як да гэтага павысіць інтарэс.

#Украіна #Беларусь #ЗША #Чайкоўскі #дыяспара
⁉️Друкарка ўсё сцерпіць?

Каб атрымаць якасную паперу📃, патрэбна зварыць цэлюлозу з драўніны, а каб яе зварыць, патрэбныя адпаведныя хімікаты. А ўсе вытворчасці, якія вараць гэтую цэлюлозу ў Беларусі і Расеі, выкарыстоўвалі амерыканскія, аўстрыйскія, фінскія ды шведскія кампаненты. Зараз жа пастаўкі гэтых хімікатаў прыпыненыя.

📄Больш пра праблемы з белай офіснай паперай у Беларусі чытайце ў блогу Уладзіміра Хільмановіча.

#папера #Беларусь #Расея #цэлюлоза #хімікаты
‼️ Агляд прэсы: не даць выкарыстаць

📌Санкцыі Расеі і Беларусі ўдарылі па дзяржпадрадчыкам.

📌Еўрапейская газавая зіма – усё па плане Пуціна?

📌Падрыхтоўка да агульнаеўрапейскага эканамічнага крызісу.

📌У Вялікабрытаніі ідзе палітычны двубой паміж Сунакам і Трас.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Расея #Беларусь #Вялікабрытанія #Германія #газ
⁉️ У якім выпадку беларускія вайскоўцы трапяць пад трыбунал?

🇺🇦 Ва Украіне распачалася праца над стварэннем гібрыднага трыбунала для расейскіх вайсковых злачынцаў - “Трыбунал для Пуціна”. 🇷🇺 Зараз у ім больш за 14 тысяч эпізодаў.

‼️ Пры якіх умовах у спісы трыбунала могуць патрапіць беларускія ваенныя распавяла выканаўчы дырэктар Цэнтра Грамадзянскіх Свабод Аляксандра Раманцава.

📷 Радыё Рацыя і адкрытых крыніц

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Беларусь #вайскоўцы #трыбунал