Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.3K photos
102 videos
10 files
25.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️🇺🇦Украінская выведка паведамляе, што Расея ўзмацняе вайсковую прысутнасць у Беларусі

❗️Чыноўнікаў у Гомельскай вобласці апавясцілі аб магчымым вяртанні расейскіх войскаў у гэтую частку Беларусі, паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

📌Адначасова расейцы плануюць нарошчванне колькасці аператыўна-тактычнай авіяцыі на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйна — для правядзення сумеснага патрулявання паветранай прасторы ў рамках сумеснага вучэбна-баявога цэнтра падрыхтоўкі авіяцыйных падраздзяленняў і падраздзяленняў СПА. Для гэтага запланаваны пералёт 10 самалётаў на аэрадром Баранавічы.

❗️З 22 чэрвеня на тэрыторыі Гомельскай вобласці вядуцца мабілізацыйныя вучэнні.

Затое анансаваныя раней у беларускіх СМІ заняткі па баявой падрыхтоўцы з рэзервістамі, не праводзяцца.

📷 dsnews.ua

#вайна #Украіна #памежжа #Беларусь #мабілізацыя #Гомельшчына
📌 На памежжы з Гародняй знайшлі могілкі 16-га стагоддзя

📌Даціроўцы парэштак дапамаглі выяўленыя ў магілах грошы 2-й паловы 16 ст.: манеты Жыгімонта І Старога, Жыгімонта ІІ Аўгуста, а таксама так званыя літоўскія «Баратынкі» Яна Казіміра з выявай «Пагоні».

📌Сярэдні ўзрост пахаваных на могілках – 44 гады.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#могілкі #памежжа #Гародня #парэшткі