Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Акаўнт у Instagram «hrodna.likе», Telegram-канал «Гродна Like», Facebook-суполка «Hrodna.lifе», Youtube-канал «Hrodna Life»;
📍Інтэрнэт-рэсурс «Беларускi народны трыбунал»;
📍Telegram-чат «Ученые против насилия»;
📍Telegram-канал «ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ»;
📍Інтэрнэт-рэсурс polskieradio.рl.

Крыніца: https://t.me/viasna96
🇱🇹 У Вільні на кафедральнай плошчы прайшоў штотыднёвы мітынг «За нашу і вашу свабоду»🤍❤️🤍

📌Акцыя ў падтрымку Украіны🇺🇦 ў кожны панядзелак збірае людзей, якім неабыякавы лёс украінскага і беларускага народа. У мітынгу таксама прыняў удзел між іншым Міністр культуры Літвы Сіманас Кейрыс і Святлана Ціханоўская.

📌Дэмакратычная лідарка Беларусі падкрэсліла, што без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі, але і без вольнай Беларусі не будзе свабоднай Украіны:

– Мы разумеем, што ад вынікаў гэтай вайны залежыць лёс беларусаў. Калі Украіна пераможа, гэта будзе яшчэ адзін штуршок каб паўстаць супраць дыктатара. Бо ў той момант Лукашэнка будзе ў вельмі кепскім становішчы.

Беларусы Літвы ў кожны панядзелак прыходзяць на Кафедральную плошчу з бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць салідарнасць з украінскім народам.

📷 Радыё Рацыя

#Літва #Вільня #Ціханоўская #Кейрыс #Украіна #беларусы #салідарнасць
📖 “Гэтая кніга з’явілася з любові да Кнышынскай Пушчы, хаця яе пісанне было вельмі няпростай справай. Усё таму, што на гэтую тэму існуе вельмі няшмат інфармацыі. Так што гэта такая першая спроба апісання гэтага лесу, людзей якія тут жывуць, культуры і гісторыі гэтага месца ў адным томе, у адной кніжцы”

📌Госць Рацыі – журналіст і пісьменнік Павел Срэдзінскі. Ён распавядае пра сваю кнігу і пра Кнышынскую Пушчу, яе значэнне і вывучэнне.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Срэдзінскі #пушча #кніга #лес
‼️ Усе творы незалежных беларускіх пісьменнікаў можна самастойна адшукаць у інтэрнэце

📌 Нягледзячы на забарону друку і адсутнасці доступу да літаратуры.

📌 Гэта прастора, якую беларускім уладам не пад сілу кантраляваць, – у гэтым перакананы творца Альгерд Бахарэвіч, які ўжо працяглы час з прычыны палітычнага пераследу знаходзіцца ў эміграцыі:

– Я бы сказаў, што гэта праса і на беларускую аўдыторыю, і для замежнага чытача, таму што ўдаецца неяк усё гэта сумяшчаць. Напрыклад беларуская кніга вершаў, якая выйшла ў траўні ў Празе, прэзентуецца для беларусаў, якія жывуць у замежжы. А кнігі ў перакладах для замежных чытачоў.

📌Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч дадаў, што да канца лета пакуль што спланаваныя толькі сустрэчы з еўрапейскімі чытачамі пераважна ў Аўстрыі. Але з пачатку восені магчымыя спатканні з беларусамі замежжа.

📷 Радыё Рацыя
‼️ Канстанцін Свідуновіч, Сяргей Канановіч і Аляксей Арцецкі выйшлі на волю

📌Усе яны праходзілі па так званай “карагоднай справе” на Берасцейшчыне.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Свідуновіч #Канановіч #Арцецкі #справа #воля
📌Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША працягваюць займацца выключна ўкраінскай тэмай

📌Гэта акцыі, канцэрты, гуманітарная дапамога – распавёў беларус Аляксандр Чайкоўскі:

– Цяпер у нас толькі адна актуальная тэма – гэта вайна ва Украіне. 🇺🇦Таму зараз усе сілы накіраваныя на дапамогу ўкраінскаму народу. Гуманітарная дапамога, дабрачынныя канцэрты, і так даўжэй.

📌Аляксандр Чайкоўскі звярнуў увагу, што ўкраінская тэма, як і беларуская, з часам пачынае станавіцца не такой цікавай для амерыканскага грамадства,🇺🇸 паколькі канфлікт месяцамі і гадамі застаецца нявырашаным. Таму кожны раз трэба шукаць шляхі, як да гэтага павысіць інтарэс.

#Украіна #Беларусь #ЗША #Чайкоўскі #дыяспара
‼️Першы фэст салідарнасці палякаў🇵🇱, украінцаў🇺🇦 і беларусаў ⚪️🔴⚪️„OPÓR” (Супраціў) пройдзе ў Варшаве.

🎼“Мы гаворым рознымі мовамі, але мова музыкі аднолькавая для ўсіх”, - кажа ўдзельніца ўкраінскага гурта I33I Наста.

📌30 ліпеня на фэсце гасцей чакаюць шматлікія інтэрактывы, арт-маркет, дзіцячыя лакацыі і, безумоўна, музычныя выступы.

Больш на Радыё Рацыя
🎤Спявалі разам “У сэрцы свабода” і «Купалінку».

🎼У Варшаве адбыўся сумесны канцэрт гурта “Znak Stop”, Андруся Такінданга ды Аквалерыі.

🎤“Такі выступ стаў для нас ужо не першым”, – распавялі ўдзельнікі дуэту “Znak Stop”, ініцыятары канцэрту Андрэй Лугін і Алёна Палачанская.

📌Беларускае Радыё Рацыя выступіла інфармацыйным партнёрам канцэрту.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Першыя суды за «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне ва Украіне» праходзяць у Берасці і Гомелі

📌У Берасцейскім абласным судзе пачаўся суд за падрыхтоўку да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы, паведамляе «Вясна». Артыкул прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў калоніі. Абвінавачаны — 37-гадовы жыхар Берасця Сяргей Вайцюк. Справу разглядае суддзя Святлана Крамянёўская. Менавіта яна пасмяротна прызнала вінаватым у супраціве міліцыянту забітага Генадзя Шутава і асудзіла да 10 гадоў зняволення сябра Генадзя - Аляксандра Кардзюкова.

📌У Гомельскім абласным судзе пачынаецца працэс над Міхаілам Лістападавым. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Аляксей Хлышчанкоў, які асудзіў чатырох палітвязняў — Таццяну Канеўскую, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова, Аляксандра Шабаліна — па «справе аб захопе адміністрацый».

📷 "Вясна"
“Будзе шмат добрай музыкі – беларускай, украінскай, польскай. Будзе супольная добрая забава. І можна будзе «пабяседаваць» разам са сваімі сябрамі”, - кажа супрацоўнік Гміннага цэнтра культуры Гарадка Радаслаў Кулеша.

🎤🎻🎺🪗30-га ліпеня ў амфітэатры каля вадасховішча ў Зарэчанах у Гарадку адбудзецца 22-і Міжнародны фестываль «Сяброўская бяседа».

📌Пачатак мерапрыемства а 17-й, уваход вольны!

Больш на Радыё Рацыя
✂️Новая беларуская цырульня з’явілася ў Беластоку на вуліцы Старабаярскай, 8.

“Тры дзяўчыны з Гародні і ваколіц Гародні, а я – з Менску. Мы ўсе з Беларусі”, - расказала цырульніца Юлія Собаль.

❗️У Беластоку ўжо адкрыліся беларускія піцэрыі, крамы, аўтамайстэрні, моўныя курсы і цырульні. Беларусы, якія апынуліся тут воляй лёсу, працягваюць абжывацца ў сталіцы Падляшша.

Больш на Радыё Рацыя
⁉️Ці прайгралі беларусы сваю дзяржаву і будучыню?

Сёння Беларусь выглядае краінай з абмежаваным суверэнітэтам і без самастойнай знешняй палітыкі. Сілавыя структуры пераследуюць людзей за праявы патрыятызму і любоў да краіны.

Але падставы для аптымізму ўсё роўна маюцца. Беларускае грамадства працягвае аказваць супраціў уладзе.

Беларусы не прайгралі, пакуль маюць волю да перамогі. І гэтую сітуацыю можна ахарактарызаваць як “адкладзеную ў часе перамогу”, якая настане ўсё роўна.

Чытайце блог Міколы Бянько на Радыё Рацыя