🐷Вайна ва Украіне: акупацыйныя ўлады ствараюць выбаркамы
Кіраўнікі так званых ваенна-грамадзянскіх адміністрацыяў Херсонскай і Запароскай абласцей, створаных пасля акупацыі часткі гэтых рэгіёнаў Украіны расейскімі войскамі, падпісалі дакументы аб стварэнні выбарчых камісій.
❗️Як гаворыцца ў іх паведамленнях, камісіі ствараюцца ў тым ліку для правядзення рэферэндумаў аб уваходжанні абласцей у склад Расеі. Склад камісій пакуль не вызначаны. Яўген Баліцкі, які называе сябе кіраўніком ВГА Запароскай вобласці, паведаміў, што камісія будзе фармавацца «з самых актыўных і неабыякавых жыхароў рэгіёну». Таксама ў суботу было абвешчана аб сфармаванні так званага ўраду Запароскай вобласці. Яго ўзначаліў расейскі грамадзянін, былы намеснік губернатара Валагодзкай вобласці Антон Кальцоў. Раней «урад» Херсонскай вобласці ўзначаліў таксама былы расейскі чыноўнік, былы намеснік губэрнатара Калінінградзкай вобласці Расеі.

🇫🇷🤍❤️🤍Францыя далей не будзе прызнаваць Лукашэнку кіраўніком Беларусі
З нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі спецыяльны прадстаўнік МЗС Францыі, пасол Нікаля дэ Лакост сустрэўся з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.
Падчас сустрэчы кіраўнік НАУ падзякаваў паслу Францыі за адмову ва ўручэнні даверчых лістоў Лукашэнку. Дэ Лакост пацвердзіў, што Францыя будзе і надалей прытрымлівацца непрызнання Лукашэнкі кіраўніком Беларусі. Сярод іншага кіраўнік НАУ прапанаваў спецыяльны санкцыйны пакет імя Кацярыны Андрэевай, прысвечанага масавым парушэнням правоў журналістаў і рэпрэсіям, якія працягваюцца ў Беларусі.
У бліжэйшы час будзе прызначаны новы спецпрадстаўнік Францыі па пытаннях Беларусі, які будзе ажыццяўляць сваю місію з Вільні.

Украінскія сілы пачалі контрнаступленне ў Херсонскай вобласці
Пра гэта паведамляюць аналітыкі Амерыканскага інстытута даследавання вайны ISW. Інфармацыя з адкрытых крыніц аб ходзе і тэмпах контрнаступлення, імаверна, будзе абмежаваная і будзе паступаць з затрымкай, адстаючы ад рэальных падзей.
Раён паміж лініяй фронту і Херсонам з'яўляецца вясковым і ў асноўным складаецца з невялікіх населеных пунктаў, якія менш паведамляюць аб перамяшчэнні войскаў і баёў. У расейскіх уладаў таксама няма стымулу паведамляць пра перамогі ўкраінскай арміі. Вядома, што ўкраінскія вайскоўцы разграмілі БТГ 4-й гвардзейскай танкавай Кантэміраўскай дывізіі і.
Па неафіцыйнай інфармацыі, пад часова акупаваным Мелітопалем ноччу былі выбухі, а з боку мясцовага аэрадрома людзі назіралі дым. Магчыма, гэта вынікі ўдару УСУ.

🎭 Прэм’ера “Палата бізнес-класа” ў Слонімскім драмтэатры
Днямі ў Слонімскім драматычным тэатры адбылася прэм’ера па п’есе драматурга Аляксандра Кароўкіна.
Шчасліўцы, якія здолелі трапіць у залу, маглі адчуць прыемны халадок на спіне, бо акцёрскі ансамбль стварыў добрую сцэнічную пастаноўку.
Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

🎤Калі б украінцы не змагаліся, нам бы прыйшлося мабілізаваць мільённую армію – заява Качыньскага
Старшыня кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі рызыка нападу Расеі на Польшчу адносна невялікая.
Гэта звязана з гераічнай барацьбой украінцаў, уступленнем Фінляндыі і Швецыі ў NATO і пастаянным узмацненнем польскіх узброеных сіл. Яраслаў Качыньскі падкрэсліў, што ў інтарэсах бяспекі Польшчы падтрымліваць Украіну ў вайне з расейскімі захопнікамі. Цытата: «Мы аказваем украінцам падтрымку, вельмі сур’ёзную падтрымку. Памятайце, яны змагаюцца за нас. Калі б яны не змагаліся, нам бы прыйшлося ўжо мабілізаваць мільённую армію.
Мы як можам падтрымліваем тых, хто знаходзіцца на першай лініі фронту. Мы гэта робім у імя салідарнасці, у імя каштоўнасцяў, але перш за ўсё мы гэта робім ва ўласным інтарэсе».

🤬Пра чарговы акт варварства ў Беларусі выказаўся польскі прэм'ер
«Чарговы акт варварства ў Беларусі. На гэты раз быў знішчаны помнік жаўнерам Арміі Краёвай у Стрыеўцы. Гэты акт вандалізму з'яўляецца выразам нянавісці рэжыму Лукашэнкі да Польшчы», – напісаў польскі прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Facebook.
Як паведамлялася, невядомыя разбурылі помнік жаўнерам Арміі Краёвай у вёсцы Стрыеўка на Гарадзеншчыне. Пра гэта паведаміў актывіст Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі. Маравецкі таксама зазначыў: «Хоць Лукашэнка робіць усё, каб падзяліць палякаў і беларусаў, трэба памятаць, што ён нясе непасрэдную адказнасць за ўсё дрэннае, што адбываецца сёння ў Беларусі. Польшча і палякі хочуць жыць у як мага глыбейшым сяброўстве з беларускім народам». Прэм'ер дадаў, што Польшча будзе выкарыстоўваць усе магчымыя дыпламатычныя інструменты, каб дамагчыся справядлівасці і пакараць вінаватых у гэтай прафанацыі.
«Адбудуем усе разбураныя магілы, як толькі Лукашэнка сыдзе», – сказаў Маравецкі.

Грамадская дзяячка распавяла, што адбываецца з палітвязням Ігарам Салаўём
Па яе словах ён мае вельмі шмат абмежаванняў, бо адміністрацыя пачала заяўляць пра непадпарадкаванне, маўляў Салавей злосны парушальнік.
Чытай больш па спасылцы!

Памятаеце Паліну Шарэнду-Панасюк, якая згубілася, а нядаўна адшукалася ў карнай калоніі? Ведаем падрабязнасці, што з ёй там адбываецца
Яе жыццю існуе прамая пагроза. «Зарэчанская» калонія №24 вядома вельмі жорсткімі ўмовамі. Цяжкім бытам у тым ліку. У атрадах няма гарачай вады. Баня адзін раз на тыдзень, калі да цябе няма прэтэнзій з боку адміністрацыі. Інтэрнэт цягне дрэнна. Апошні лёгкі рамонт быў у 90-я гады.
Чытайце па СПАСЫЛЦЫ!

📌6 жніўня ў мястэчку Гальшаны, што ў Ашмянскім раёне, пройдзе традыцыйны, ужо 9-ы па ліку фэст “Гальшанскі замак”. Ужо надрукавана і праграма фэсту. На жаль, яна распаўсюджваецца на расейскай мове.
https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/kultura/fest-galshanski-zamak-projdze-pa-ras/

⚪️🔴⚪️Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшла ў Вільні
❗️Кожную нядзелю беларусы Літвы выходзяць на віленскую плошчу Вінцася Кудзіркі на супольную акцыю салідарнасці.
📌Людзі такім чынам хочуць паказаць, што ўсе памятаюць пра палітзняволеных, якія знаходзяцца зараз у турмах Беларусі.
❗️Заўтра (25.07) на Кафедральнай плошчы адбудзецца чарговы мітынг “За нашу і вашу свабоду”, які адбудзецца пры ўдзеле Святланы Ціханоўскай.
Больш на Радыё Рацыя

"Лукашэнка бярэ ў закладнікі не толькі жывых, як Анжаліку і Анджэя, ён бярэ ў закладнікі мёртвых, што аддалі жыццё за незалежнасць краіны", - сказаў у нашым эфіры журналіст Ян Роман.
📌З гарадзенскім журналістам абмеркавалі пераслед прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі і знішчэнне польскіх месцаў памяці.