This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Толькі паглядзіце, як незадаволены Пуцін!
🇹🇷Прэзідэнт Турцыі Эрдаган прымусіў Пуціна чакаць падчас сустрэчы ў Тэгеране.
Крыніца: Расейскія ТГ-каналы

Спачатку савецкая прапаганда, а за ёй цяперашняя заяўляе, што ў Другой сусветнай вайне загінуў кожны трэці беларус. Ці варта давяраць гэтым лічбам?
Распавядае аналітык праекта “Беларусь сек’юрыці блог” Леанід Спаткай: "У лік вось гэтых ахвяраў Другой сусветнай вайны, нямецкай акупацыі ўключаныя былі не толькі жыхары Беларусі, якія загінулі на тэрыторыі Беларусі, не толькі тыя, хто загінулі на франтах і Вялікай айчыннай вайны, і Другой сусветнай, напрыклад, беларусы ў войску польскім, але таксама былі ўключаныя і тыя іншаземцы, якія, ваявалі, напрыклад, у складзе партызанскіх атрадаў. То бок чэхі, славакі, напрыклад, італьянцы, а таксама габрэі, якіх звозілі амаль з усёй Еўропы."
Найбольш адказныя даследчыкі спыняюцца на лічбах 15-20% даваеннага насельніцтва Беларусі. Што, вядома, не змяншае трагедыю беларускага народа ў Другой сусветнай вайне.

Навіны спорту ў аглядзе Радыё Рацыя👇
⚽️„Жальгірыс” узяў верх над „Мальмё”, а „Карабах” абыграў „Цюрых” у кваліфікацыі ЛЧ
⚽️Волкаў уключаны ў заяўку БАТЭ на матчы Лігі канферэнцый
⚽️Мінскае „Дынама” падпісала кантракт з Канцавым
⚽️Матэйс дэ Ліхт перайшоў у „Баварыю” з „Ювентуса” за 80 млн еўра
🤾🏻♂️Сяргей Шыловіч увайшоў у трэнерскі штаб БДУФК-СКА
🏒Палішчук перайшоў у хакейны клуб «Юнацтва-Мінск»
🏸Сасновіч правядзе матч 1/8 фіналу турніру ВТА-250 у Гамбургу
Чытайце цалкам на сайце Радыё Рацыя!
📷globallookpress.com

Як беларусы успрымаюць родную мову пасля 2020 году? Тлумачыць эксперт
Тамара Мацкевіч з'яўляецца Старшынёй Таварыства Беларускай Школы, якое "улады" ліквідавалі 17 верасня 2021 года.
Паслухайце што яна кажа!

Беларускае Радыё Рацыя
Віна даказаная! Будзе міжнародны суд над Лукашэнкам? 🤔 Гарачая навіна з Манрэалю. Нягледзячы на ўсе спробы маніпуляцыі фактамі, рэжым Лукашэнкі адкажа за вымушэнне пасадкі самалёту RyanAir у траўні 2021. Нагадаем, што ў самалёце былі Раман Пратасевіч і…
❗️ICAO апублікавала справаздачу па захопе КГБ Беларусі самалёта Ryanair. Маем новыя звесткі!
Пра гэта напісаў у фэйсбуку дарадца Святланы Ціханоўскай Францішак Вячорка.
"Зараз даклад пойдзе на стол генеральнаму сакратару ААН і адкрые дзверы да следчых і судовых дзеянняў."
Паводле яго, гэта толькі пачатак, а наступствы для рэжыму Лукашэнкі пачнуцца ўжо неўзабаве. Галоўныя тэзы:
📌Адказнасць за захоп самалёта ўскладаецца на рэжым Лукашэнкі, высокапастаўленых чыноўнікаў і спецслужбы
📌Рэжым Лукашэнкі абвінавачваюць у парушэнні Чыкагскай канвенцыі
📌Інфармацыя пра бомбу была заведама хлуслівая
📌Да справаздачы далучаныя паказанні ключавога сведкі. Бясстрашны дыспетчар запісаў на тэлефон галасы тых, хто даваў яму ўказанні садзіць самалёт, і перадаў следству. Ён у бяспецы
📌Генеральны сакратар і ICAO разгледзяць захады супраць рэжыму Лукашэнкі ў найбліжэйшы час
🇷🇺💩Расея заступілася за Лукашэнку і асудзіла справаздачу. Пуцінскі рэжым дабівалаўся ў тым ліку, каб справаздача не была апублікаваная.

Беларусы Падляшша далучыліся да збірання грошаў на «Байрактар» для ўкраінцаў
❓Чаму беларусы Падляшша на баку Украіны, і чаму гэта для іх настолькі важна вырашыў распавесці старшыня Саюзу беларускіх журналістаў у Польшчы Тамаш Суліма.
Чытайце на сайце Рацыі!

😌У Львове жыццё выглядае мірным
Людзі ходзяць на працу, адчыненыя кавярні, усе спрабуюць захоўваць веру ў тое, што хутка ўсё зменіцца ў лепшы бок, – распавёў беларус Зміцер Лукомскі: "Я знаходжуся цяпер у Львове, тут, на дзіва, ужо больш-менш спакойна. То бок горад жыве дастаткова мірным жыццём, у некаторых, хто прыязджае з тых раёнах, якія пад абстрэламі або былі пад абстрэламі, гэта выклікае шок."
Беларус Зміцер Лукомскі звярнуў увагу, што ў Львове зараз жыццё выглядае бяспечным у параўнанні з іншымі ўкраінскімі гарадамі. Таму пераязджаць у іншае месца ён не плануе.
📷Konstantin Brizhnichenko

"Эміграцыйны крызіс не абышоўся тут без інспірацыі і доўгіх рук, дацягнуўшыхся сюды ажно з‑за крамлёўскіх муроў. Насупраць такім памкненням і праз наш лес збудавалі таксама мур. Такім чынам у геапалітычна-гістарычным плане разбураны больш за трыццаць гадоў таму берлінскі мур, перасунуўся ўмоўна з Берліна ў Белавежу."
❓Як мур на польска-беларускай мяжы паўплываў на беларусаў Падляшша? Што чуюць людзе, падзеленыя мяжой і сценамі?
Даведаемся пра гэта ў новым блоге Яўгена Вапы

Што паспрыяе пералому ў вайне Украіны супраць пуцінскай і лукашэнкаўскай агрэсіі?
Адказ экспэрта, Паўла Усава: перанос вайны на тэрыторыю агрэсара ці суагрэсара
Што яшчэ можна зрабіць для перамогі? Чытайце на сайце і ў аплікацыі
Адказ экспэрта, Паўла Усава:
🙈Суд Партызанскага раёна Менску прысудзіў 13 месяцаў калоніі агульнага рэжыму грамадзяніну Расеі, прызнаўшы яго вінаватым у хуліганстве.
Сёлета ў красавіку расеец, імя якога не паведамляецца, знаходзячыся ў беларускай сталіцы, папрасіў свайго сябра сфатаграфаваць яго на фоне мемарыялу на Плошчы Перамогі, у тым ліку — у скачку над Вечным агнём.
У прэс-службе суду заявілі, што падсудны «прызнаў віну ў поўным аб’ёме і раскаяўся ў зробленым». Адпраўлены ў калонію грамадзянін Расеі з’яўляецца выпускніком ваеннай ВНУ, працуе менеджэрам у прыватнай расейскай кампаніі і мае на ўтрыманні дваіх малалетніх дзяцей.
Архіўнае фота

Вы чулі пра этнафестываль у Чаромсе?
Адзіны ў сваім родзе на Падляшшы, і адзін з найлепшых у Польшчы, ён прыцягвае гледачоў з усёй Еўропы!
Запазнацца з праграмай фестваля можна ў нас на сайце!
Варта таксама ўзгадаць, што арганізатары ў партнёрстве з Koleje Mazowieckie забяспечваюць бясплатны цягнік Варшава-Усходняя – Чаромха – Варшава-Усходняя.

У Баранавічах затрымалі лекара Аляксандра Трафімава
Папярэдне вядома, што на трое сутак. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на ягоную жонку.
Мясцовае выданне Intex Press піша, што раней Трафімаў быў намеснікам начальніка Баранавіцкай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Апошнім часам працаваў у гарадской паліклініцы №4. Да таго ж лекар вядзе instagram-старонку, дзе распавядае медычныя гісторыі з рэальнага жыцця. Мае больш за 6,5 тысяч падпісантаў.

📌 У Польшчы рыхтуецца Кангрэс дзеячаў культуры Беларусі. “Інбелкульт 2.0” прымае заяўкі на ўдзел у Кангрэсе.
📌 Мэта падзеі — стварыць агульную базу дадзеных культурных дзеячаў у эміграцыі, а таксама задаць пытанні і выказаць прапановы, што тычацца развіцця беларускай культуры сёння.
📌 Форму анкеты і падрабязнасці аб праекце “Інбелкульт 2.0” можна знайсці праз тэлеграм-канал кампаніі “Будзьма беларусамі.

📌 Мікола Бянько: Пра новы кантэкст справы Паўла Шарамета
📌 6 год таму ў цэнтры Кіева адбыўся рэзанансны тэракт, у выніку якога загінуў беларускі журналіст Павел Шарамет. У аўтамабіль, у якім пацярпелы ехаў на працу, было закладзенае выбуховае прыстасаванне. Пасля дэтанацыі выбухоўкі Павел Шарамет загінуў на месцы.
Больш на сайце Радыё Рацыя.

📌 Польшча выдала беларусам амаль 356 тысяч віз пасля выбараў 2020 года
📌 Са жніўня 2020 года да 30 чэрвеня 2022 года Польшча выдала беларусам 355 992 віз. З іх гуманітарныя візы атрымалі 36614 грамадзян Беларусі. 42 932 візы былі выдадзены па праграме Poland Business Harbour і 59 581 – на падставе карты паляка.
📌 Па дадзеных Памежнай службы Польшчы, з 18 жніўня 2020 года да 10 ліпеня 2022 года 37976 звярнуліся за дапамогай на тэрыторыі Польшчы. З іх 32 562 беларусы ўехалі ў Польшчу па гуманітарных візах, 9545 чалавек прыехалі па праграме Poland Business Harbour, 5324 беларусы звярнуліся па міжнародную абарону пры перасячэнні мяжы, 90 грамадзян Беларусі атрымалі дазвол на ўезд у Польшчу без візы.
📌 Сёння 50 505 беларусаў маюць від на жыхарства ў Польшчы. Большасць з іх атрымалі пастаянны ВНЖ на падставе польскага паходжання і наяўнасці карты паляка.
Тэлеграм-канал "Беларусы ў Польшчы"

📌 30-га ліпеня ў Гайнаўцы адбудзецца ХХ Міжнародны фестываль Белавежскія мастацкія інтэграцыі „Пэрэточэ 2022”.
📌 На ім выступяць калектывы, якія прэзентуюць польскую, беларускую, габрэйскую, цыганскую, татарскую, літоўскую і ўкраінскую культуру.
📌 Арганізатары фестывалю „Пэрэточэ” лічаць неабходным прадставіць і нагадаць жыхарам, а таксама шматлікім турыстам пра культуру народаў, якія зараз пражываюць у Белавежскай пушчы, і народаў, ад якіх засталіся толькі чалавечая памяць і матэрыяльныя аб’екты, такія як прадметы культуры і побыту, могілкі, мячэці, сінагогі.

📌 У межах Дзён беларускай культуры, арганізаваных Беларускай Радай культуры, Фонд „Беларусы ў Лодзі” запрашае на імпрэзу, прысвечаную літаратуры нашых палітвязняў.
📌 “Палітзняволеная літаратура” – гэта мерапрыемства, якое актуалізуе сучасную беларускую літаратуру ў пераломны для грамадства час.
📌 Мерапрыемства адбудзецца 23-га ліпеня а 16:00-22:00 у Доме літаратуры, па адрасе: вул. Рузвельта, 17.

📌 Уладзімір Хільмановіч: Перамагчы насуперак
📌 Ужо больш чым два гады жыццё беларусаў ідзе ў асаблівым вымярэнні. Кожны раз, беручыся за пяро, дакладней сядаючы за клавіятуру кампутара, хочацца напісаць нешта аптымістычнае і жыццясцвярджальнае.
📌 Але з кожным тыднем зрабіць гэта ўсё цяжэй. Кожны дзень стужка навінаў прыносіць пераважна негатыў і розгалас сумных альбо нават трагічных падзей.